Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
3 адказу маці:
He тапіся, сынку, бо душу загубіш, Выбірай дзяўчыну, каторую любіш,
я2Э1Ь’ ЯК—Э турбУецца за сына, яе любоў да яго, спагада да яго гора, і у тон жа час гучыць мудрае народнае разуменне ГхетжчХі^ ¹ спачуванне ім Гарачае каханне хлопца у мужчынскан любоунан песні перадаецца скупымі выразамі:
Ой, як жа мне, матка, дзеўкі не любіці, Калі я не маю з кім пагаварыці?
127
3 працягам дыялога эмацыянальны напал песні павялічваецца:
Пя каня, сынку, да каня, Ясенька.
Ох, я да каня, а конь мне гаворыць: Ён маё сэрданька, як ножыкам.кроіць.
Хлопец шкадуе свайго сябра каня, таму вельмі глыбока і балюча ўспрымае горкую праўду, якую гаворыць яму конь, менавіта тое, што праз каханне здрадзіць свайму вернаму сябру забудзе пра яго. І чым больш шчаслівым у каханні будзе хлопец, тым больш няшчасным будзе яго верны сябраконь (тут выкарыстаны стылявы прыём градацыі). У песні распрацоўваецца казачны фальклорны прыём: конь молайца прадбачыць тое, што павінна адбыцца з яго гаспадаром. У апошніх ча~ тырох строфах ужываецца таксама пашыраны ў вуснамоўнан паэтычнай творчасці стылявы прыём ампліфікацыі. Інтанацын нарытмічная арганізацыя другой паловы песні (чатыры апошнія страфы) будуецца на сінтаксічных паралелізмах:
Ты пойдзеш да дзеўкі, да дзеўкі ў залёты, А мяне паставіш у крапіве пры плоці.
Ты пойдзеш да дзеўкі мёд, віно піці, А мяне паставіш сыру зямлю біці і г. д.
Тут мы бачым і страфічную анафару, якая утвараецца^пры дапамозе паўтораў словазлучэнняў „ты пойдзеш да дзеўкі”, „а мяне паставіш” і разам з сумежнай канцавой рыфмай стварае моцнае сугучча песенных радкоў. На лірычную плынь твора ўплывае багатая інтанацыйная гама песвннага апавядання. клічныя і пытальныя інтанацыі, ужыванне воклічаў „ой”, „ох”, загадны лад дзеясловаў з адценнем просьбымальбы. Частае ўжыванне звароткаў, іх паўторы, выкарыстанне назоўнікаў у ласкальнай форме (рэчанька, сынку, сэрданька і інш.) ствараюць задушэўнадаверлівы тон размовыдыялога паміж сынам і маці. У лірычную тканіну песеннага верша арганічна ўплятаюцца мастацкія параўнанні: сын параўноўвае маці з кветкай (адасоблены прыдатак), выказваючы сваю сыноўнюю любоў і давер да маці: „Жані мяне, матка, жані мяне, кветка . Пра свайго каня хлопец гаворыць: „Ён маё сэрданька, як ножыкам, кроіць” такім чынам перадаючы свой душэўны боль.
Маруся, Маруся, гіну за табою (24U)
Хлопец кахае дзяўчыну, але сям’я яго супраць таго, каб ён прывёў яе ў хату як жонку. Пачуцці хлопца і дзяучыны настолькі моцныя, што закаханыя здольны перамагчы нядобразычлівасць радні. Лірычная любоўная песня, якая па
128
ідэйнамастацкаму зместу блізкая да балады. Выказванні героя лірычнага песеннага твора сведчаць пра драматычную сітуацыю, калі шчасцю закаханых перашкаджаюць маці і сястра хлопца. Прычынаю гэтага магло быць тое, што абранніца хлопца была з беднай сям’і ды яшчэ „нешаноўнага роду”. Шлюб у такіх выпадках часцей за ўсё быў немагчымы. Калі ж ён усё ж адбываўся, то нявестку ў доме чакала горкая доля, бо „дзіця чужое не будзе як радное”.
Першая частка песні выказванні лірычнага героя закаханага хлопца. Па форме і зместу адпавядае мужчынскай лірычнай песні. Традыцыйны зачын адсутнічае. Любоўная сімволіка таксама не выкарыстоўваецца. Звароты хлопца да дзяўчыны (першая частка песні) выражаны аўталагічнаю моваю і прасякнуты глыбокім лірызмам:
Маруся, Маруся, На цябе, Маруся,
Гіну за табою... Маю ўсю надзею...
Маю ўсю надзею І думаю браці...
Закаханы выказвае рашучыя намеры перамагчы перашкоды да шлюбу з боку маці і сястры:
Матку перапросім, Сястру пераможам. Прывязу Марусю, Як чырвону ружу.
Прывязу Марусю, Пасаджу ў куточку: Глядзі яе, мамка, Як родную дочку.
У гэтых дзвюх строфах песеннага твора гучыць усеперамагаючая сіла кахання.
Апошняя частка песеннага апавядання — дыялог паміж маці і будучай нявесткай. У ім лірычныя ноты амаль знікаюць. Вядзецца своеасаблівая спрэчка паміж дзвюма жанчынамі за сына і жаніха. Тут мы сустракаем водгук народнапесеннага матыву выкупу каханай (у даным выпадку наадварот: закаханага сына). Апошнія дзве страфы песні сведчаць пра рашучасць прывабнай і смелай дзяўчыны пастаяць за сваё шчасце, за сваё каханне:
Я коніка прадам, He адвяжусь ад сына, Вазьму добры грошы, Бо твой сын харошы.
Па стылю і лексікафанетычных прыкметах песня належыць да больш позніх твораў любоўнай лірыкі.
Ой, за гаем зеляненькім (234 а)
Папулярная на Беларусі лірычная любоўная песня. Хлопец кахае ўдаву і хоча ажаніцца з ёю. Просіць дазволу ў маці на
9. Зак. 5372.
129
шлюб. Але маці рашуча яму адмаўляе. Яна баіцца, каб удава не загубіла („счаравала”) і яе сына, як былога мужа. Ідэйны падтэкст песні: узяць шлюб з удавою гэта горкае шчасце для хлопца, трэба ўзлажыць на свае плечы і заняпалую гаспадарку, і клопаты пра чужых дзяцей.
У зачыне песні падаецца кароткі малюнак прыроды указваецца месца, дзе разгортваецца дзеянне: „Ой, за гаем зеляненькім рвала ўдова лён драбненькі”. Прырода ў песні арганічна звязана з сюжэтам: любоўныя пачуцці лірычных герояў выказваюцца праз іх дзеянні ў час працы на полі ці на лузе:
Яна рвала, выбірала, Там Васілька сена косіць, Тонкі голас падавала. Тонкі голас пераносіць.
Кампазіцыя песні двухчасткавая: кароткім зачынам пачынаецца апавядальная частка песні. Радкі песеннага апавядання прасякнуты самотным настроем, які ствараецца ужо у зачыне: „Рвала ўдова лён драбненькі”. Адзінока працуе ў полі аўдавелая жанчына, і лён яе не парос, бо не дагледжаны як трэба. Наступныя радкі песні таксама тужлівыя: у іх гучыць песняплач удавіцы:
Яна рвала, выбірала,
Тонкі голас падавала.
Ужываецца тыповы прыём народнапесеннай любоўнай лірыкі. Аб пачуцці жанчыны да хлопца слухач даведваецца ўскосна, праз дзеянні гераіні: рвучы лён, яна каханаму „тонкі голас падавала”. Пра каханне хлопца да ўдавы апавядаецца у песні з дапамогаю таго ж мастацкага прыёму.
Там Васілька сена косіць, Тонкі голас пераносіць.
Пя таго ж у гэтым радку выкарыстана метафара іншасказальна выказваецца любоўнае пачуццё лірычнага героя. Далей песенны сюжэт перадаецца гутарковаю моваю, ласкальнапамяншальная форма слоў захоўвае лірычную плынь песеннага апавядання. Праз дзеянні лірычнага героя слухач даведваецца пра тое моцнае хваляванне, пра тую ўнутраную барацьбу з любоўным пачуццём, якія ахопліваюць хлопца:
Кінуў косу на траваньку, І сеў сабе на лаваньку,
А сам пайшоў дадоманьку. Схіліў голаў на столеньку.
Другая частка песні дыялагічная. У дыялогу паміж маці і сынам любоўныя пачуцці героя выказваюцца ўскосна, стрымана, але упэўнена, бо яны моцныя і перапаўняюць душу лірычнага героя да краёў:
130
Чаго, Васіль, ты думаеш?
Чаму не п’еш, не гуляеш?
— Пазволь, маці, удову браці, Тагды буду піць, гуляці,
Тут бачым прыём спагадлівых зваротаўпытанняў да лірычнага героя яго блізкіх, або іншых людзей, ці самога аўтарапеснятворцы з мэтаю мастацкага выражэння душэўнага настрою лірычнага героя, яго перажыванняў і хваляванняў. Наступнае чатырохрадкоўе песні перадае мацярынскую заклапочанасць за лёс сына, яе засцярогу:
He пазволю ўдову браці, Счаравала мужа свайго, Удова умее чараваці. Зачаруе й сына майго.
У адказе хлопца выказваецца ідэйны змест песні:
Ой, я чараў не баюся, А на ўдове ажанюся.
Радкі гэтыя па сваім інтанацыйным і эмацыянальным напаўненні дысацыіруюць з агульным настроем песні. У іх гучыць глыбока гуманнае, справядлівае, аптымістычнае і жыццёсцвярджальнае вырашэнне складанай любоўнай праблемы. Распеўная мелодыя песні, дакладная рыфма (у многіх строфах багатая) ствараюць дасканалую эўфанічнасць мастацкага твора.
А дзе тая крынічанька (253)
Хлопец кахаў дзяўчыну, яна ж пайшла замуж за іншага Але хлопец не збіраецца нудзіць і сумаваць. Рашучы і настойлівы, ен упэунены, што верне каханую. Па ідэйнатэматычнаму зместу частая любоўная мужчынская песня. Кампазіцыя двухчасткавая: зачын і маналог лірычнага героя. У зачыне падаецца сумная гісторыя любві. Таму і песеннае апавяданне ў першан частцы твора гучыць у стрыманамінорным тоне:
А дзе тая крынічанька, Што голуб купаўся, А дзе ж тая дзяўчынанька, Што я заляцаўся.
Ужо тая крынічанька Травою зарасла, А ўжо тая дзяўчынанька За іншага пайшла.
Другая частка песні — выказваннінамеры лірычнага героя пазбаўлена якой бы там ні было меланхоліі. НІадварот, яна гучыць у выразным мажорным тоне:
Ой, я тую крынічаньку Тыччам ператычу, Да я сваю міленькую К сабе пераклічу.
[Да я сваю міленькую] Чаўном пераплаўлю, А я сваю міленькую К сабе перабаўлю.
ш
Відаць, песня належыць да ліку ранніх запісаў беларускай народаай любоўнай лірыкі, бо скасаванне шлюбу (намер лірычнага героя), згодна сямейнага патрыярхальнага ладу жыцця, устанаўленняў царквы, у старой вёсцы было немагчыма. 1 аму і ніякіх падстаў да аптымізму ў лірычнага героя існаваць не магло пры падобных жыццёвых абставінах. Але, калі размова ідзе аб частай любоўнай песні, намерыабяцанні лірычнага гепоя нельга ўспрымаць непасрэдна; магчыма, яны абумоулены (прадыктаваны) жартаўлівым, напаўсур’ёзным зместам песні.
Песня цікавая сваімі мастацкімі якасцямі. Пабудавана яна на шматчленных псіхалагічнавобразных паралелізмах. У першай страфе мы бачым прыгожыя мастацкія параунанніпаралелі. Першая паралель звязана з прыродай:
А дзе тая крынічанька, Што голуб купаўся?
Другая — з чалавекам:
А дзе тая дзяўчынанька, Што я заляцаўся?
Ужываецца традыцыйная любоўнапесенная сімволіка. крынічанька месца любоўных спатканняў; голуб сімвал закаханага хлопца. Першая паралель шляхам іншасказання стварае паэтычны вобраз шчаслівага кахання. Другая паралель тлумачыць іншасказальнасць гэтага вобраза. Другі паралелізм:
Ужо тая крынічанька Травою зарасла,