• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
        Мужчынская любоўная песня. Твор глыбока лірычны, прасякнуты элегічным настроем. Кампазіцыя маналагічная, вельмі прыдатная для любоўнай песні такога зместу. Зачын песні  зварот у думках лірычнага героя да каханай. Гэта кароткае чатырбхрадкоўе адразу даводзіць да слухача асноўнае эмацыянальнае напаўненне песні:
        Спомні, уздумай, забаўніца, Спомні, уздумай, забаўніца,
        Спомні аба мне. У чужой старане.
      „ Тое, што лірычны герой называе сваю каханую „забаўніца”, трапна перадае ідэйнамастацкую думку твора: над пачуццём хлопца дзяўчына насмяялася, пагрэбавала ім. Ідэю менавіта такой любоўнай песні народная мудрасць у прымаўцы выказвае словамі: „У каханні так: адзін кахае, а другі цешыцца”. Але галоўнае эмацыянальнае напаўненне зачыну ствараецца не крыўдай на здрадніцу, а вялікай любоўю хлопца. Песнятворца памайстэрску карыстаецца стылявымі прыёмамі, каб
    
    137
    
    адлюстраваць душэўны стан свайго героя. Выкарыстанне зваротка, ужыванне семантычна звязаных дзеясловаў у пачатку радка і паўтор іх („спомні, уздумай”) эмацыянальна ўзмацняюць песенны верш. Такі ж эфект атрымоўваецца і ад ужывання лексічнай анафары  зноў і зноў у пачатку радка паўтараецца просьба: „Спомні”. Нешчаслівае каханне парушыла і душэўныя, і фізічныя сілы лірычнага героя. Пра тое, як цяжка ён пакутуе, гаворыцца ў другой страфе песні:
    
    Я па табе, забаўніца, Дзень і ноч не сплю,
    
    За нудоюцемнатою Хадзіць не магу.
    
        У адчаі хлопец шукае дапамогі свайму ropy ў чарах. Праз чары ён хацеў бы вярнуць каханую або хоць угледзець яе, але чары не дзейнічаюць і няма яму палёгкі ад любоўнай скрухі:
    
    Расце трава шаўковая На маём акне, Сарву траву шаўковую, Кіну на свой след.
    
    Сарву траву шаўковую. Кіну на свой след. Азірнуся назад сябе Забаўніцы нет.
    
        Пяшчота хлопца да каханай, якую ён страціў назаўсёды, перадаецца праз другарадны мастацкі вобраз шаўковай травы. Прыгажосць гэтага вобраза ствараецца ўжываннем метафарычнага эпітэта шаўковая і прыёму інверсіі  эпітэт ставіцца пад інтанацыйны націск у радку. Згодна любоўнай сімволіцы, кідаць на след каханага лісточак (траву)  дзеянне, накіраванае на захаванне кахання („чары”). Далей у песні малююцца карціныўспаміны лірычнага героя:
          За рэчкаю, за быстраю Да ўжо ж маю забаўніцу Цымбалікі б’юць, Пад ручкі вядуць.
    
         У гэтай частцы песні ўжываецца сімвалічны вобраз ракі перашкоды ў каханні, разлукі. Інверсіраваны эпітэт быстрая стварае ўражанне цяжкай перашкоды. Вельмі сціплымі лексічнымі сродкамі малюецца драматычная для лёсу песеннага героя падзея  вяселле дзяўчыны з яе абраннікам:
    
    Цымбалікі б’юць, Да ўжо ж маю забаўніцу Пад ручкі вядуць.
    
        Адзін вядзе за ручаньку, Другі за рукаў, Трэці стаіць  сэрца баліць: Любіў да не ўзяў.
    
        Цэнтральны вобраз гэтай падзеі  трэці (прыём траічнасці), яго ўдзел у падзеях  самы значны (прыём градацыі), знаходзіцца ён у цэнтры эмацыянальнага ўспрымання.
        Апошнія дзве страфы апавядаюць пра горкае раставанне з дзяўчынай, пра велізарны душэўны боль і крыўду, што перажыў герой:
    
    138
    
    Махні, махні, забаўніца, Хоць разок платком,
    
    Маргні, маргні, забаўніца, Хоць разок глазком.
    
        Паўторы дзеяслова ў загадным ладзе  махнімахні, маргнімаргні, словы „хоць разок” перадаюць незвычайную душэўную ўзрушанасць героя ў хвіліны расставання з каханаю. Трагедыя асабліва падкрэсліваецца апошнім чатырохрадкоўем песні:
    
    Застаецца забаўніца Hi брату, ні мне,
    
    Застаецца забаўніца Самай благаце.
    
         Шчырае, вернае каханне прамянялі на нікчэмнасць. Песнятворца апошняй страфой песні гаворыць пра супярэчлівасць, несправядлівасць і непрадбачлівасць у любоўных узаемаадносінах.
    
    
    
        Я думала, сонца свеціць (292 а)
    
        Дзяўчына радасна сустракае мілага, які вярнуўся з вайны, а таксама яго вернага спадарожніка на вайне  каня. Шчаслівая, яна выказвае да іх абодвух самыя шчырыя і цёплыя пачуцці, сардэчную любоў і душэўную ласку. Але сустрэча не paAye хлопца: ён думае пра іншую. Сумуе і конь па сваіх сабратах, што засталіся недзе далёка. Ідэйны падтэкст песні: не кожнае каханне можа вытрымаць выпрабаванне разлукаю. Моцнае каханне яшчэ больш разгараецца ад доўгага раставання, слабае  згасае, затухае.
        Кампазіцыя песні маналагічная. Апавяданне ад імя лірычнай гераіні пачынаецца з кароткага зачыну:
    
                    Я думала, сонца свеціць, Аж мой мілы з вайны едзіць.
    
      _ Я>орма зачыну і сюжэт сведчаць аб тым, што гэта частая любоўная песня. Пра адхіленае каханне дзяўчыны гаворыцца лёгка, без журбы, нават з тонкай іроніяй і завуаліраваным жартам. Дзяўчына, відаць, смелая і рашучая: мілага яна пераймае, што характэрна для гераіні частай любоўнай песні. Вельмі падрабязна перадае песня ўсе намаганні дзяўчыны ўгадзіць хлопцу і нават яго каню, уласкавіць мілага, вярнуць яго бы
    
    лую прыхільнасць да яе:
    
         Я мілога пераймаці, Вароцечкі адчыняці.
    
         Я коніка за цуглічкі, А мілога за ручачкі.
    
    
    Я коніка да стаенкі, А мілога да свяцёлкі.
    Я коніку сена, аўса, He п’ець мілы мёду, віна.
    
    139
    
        Гэта азначае, што дзяўчына нямілая яму, што былога кахання ўжо няма. Іншая засмуціла яго душу:
                    Іржэць конік па коніках, Плачыць мілы Па дзевачках.
        Фрывольная канцоўка песні сведчыць аб жартаўлівай ідэйнай накіраванасці песеннага твора. Апошняе двухрадкоўе з’яўляецца апагеем любоўнага разладу. Лірычная гераіня адважваецца на апошнюю і самую вялікую ахвяру, але хлопец адхіляе і яе. Ён гаворыць, што яму патрэбна іншая:
                    Я мілому пярыначку, Мілы кажыць  дзяўчыначку.
        Песня мае адметныя стылявыя якасці. За выключэннем зачыну (два першыя радкі) і канцоўкі (апошняга двухрадкоўя) увесь песенны верш пабудаваны на сінтаксічных паралелізмах. Стылявы прыём сінтаксічнага паралелізму служыць важнай мастацкай мэце. Распрацоўка двух мастацкіх вобразаў мілага і яго каня  вядзецца так, каб падкрэсліць моцнае любоўнае пачуццё дзяўчыны да хлопца, паказаць, што яму адзінаму аддаецца ўся ўвага закаханай дзяўчыны.
        Шырока выкарыстоўваецца ў песні прыём эліпсіса, што стварае эфект дынамічнага дзеяння і адначасова шпаркі тэмп. Лірычную плынь песеннага твора стварае частае ўжыванне песнятворцам ласкальнай формы назоўнікаў: цуглічкі, ручачкі, дзевачкі і інш.
        У сугуччы радкоў вялікую ролю адыгрываюць анафары: асабліва страфічная (у першай  пятай строфах). Інтанацыйнарытмічная арганізацыя пёсні (як гэта ўласціва песням такога тьшу) досыць дакладная. Назіраем двухрадковую кароткую страфу, канцавую сумежную рыфму (часцей недакладную): у апошнім двухрадкоўі  багатую. Канцавая рыфма ўзмацняецца дзеяслоўнай пачатковай рыфмай у некаторых строфах:
                   He есць конік сена, аўса, He п’ець мілы мёду, віна.
        Агульнаму сугалоссю песеннага верша спрыяюць паўторы прыназоўнікаў і супраціўнага злучніка „а”. Паўторы ж першага радка ў кожнай страфе разам з мелодыяй песні ствараюць эўфанічнасць твора.
    Закукуй, забуркуй, сівы галубочак (297)
        Хлопец і дзяўчына кахаюць адзін аднаго, але лёс разлучае закаханых: хлопец ідзе да шлюбу з іншаю, плача і тужыць па сваёй каханай. Дзяўчына ж, якая моцна кахае, пакутуе яшчэ
    
    140
    
    больш. Яна ўбіваецца і, здаецца, не здолее перажыць сваё гора. Ідэйны падтэкст песні: каханне  гэта тая найвялікшая жыццёвая каштоўнасць, з якой не можа параўнацца ніводная з іншых. Калі ж каханне прыносіцца ў ахвяру багаццю, ці якім іншым разлікам, то разам з каханнем страчваецца і шчасце.
        Кампазіцыя песні двухчасткавая. Першая частка  зачын. У ім мастацкае апавяданне вядзецца ад імя аўтаравыканаўца. Другая частка  маналагічная, зварот лірычнай гераіні да мілага і выказванне ёю сваіх тужлівых пачуццяў, цяжкай любоўнай скрухі. Зачын кампазіцыйна будуецца на вобразнапсіхалагічным паралелізме з выкарыстаннем традыцыйнай любоўнай сімволікі:
    
                 Закукуй, забуркуй, сівы галубочак, Ды на жаркай каліне, 
                 Заплач, затуж, малады малойчык, Па харошай дзяўчыне.
    
        Два першыя радкі зачына (паэтычнае іншасказанне) ствараюць першую кампазіцыйную паралель. Два апошнія радкі першай страфы  другая паралель, якая і тлумачыць іншасказанне. „Закукуй, забуркуй, сівы галубочак”  гэта значыць „заплач, затужы, малады малойчык”; „Ды на жаркай каліне” адпаведнае тлумачэнне: „па харошай дзяўчыне”. Знаёмая сімволіка: сівы галубочак  закаханы хлопец; жаркая каліна прыгожая дзяўчына. Як бачым, стылявыя прыёмы песеннага верша дакладна падпарадкаваны мастацкай задачы: вобразнапсіхалагічны паралелізм узмацняецца сінтаксічным паралелізмам. У першым і трэцім радкахзачыну назіраецца тоеснасць будовы: у пачатку радкоў  паўторы семантычна блізкіх дзеясловаў, у канцы іх — развітыя звароткі. У зачыне ўжываюцца адразу некалькі тропаў — метафары: сівы галубочак, жаркая каліна; у апошняй бачым цікавы метафарычны эпітэт. У дзвюх наступных строфах (пачатак маналога лірычнага героя) песеннае апавяданне вядзецца аўталагічнай мовай, але стылявыя прыёмы песеннага апавядання і тут ствараюць глыбока лірычны, выразнаэмацыянальны настрой. Вокліч „ой” і пытальная інтанацыя ў пачатку маналога, паўторы звароткаўзапытанняў з ужываннем семантычна блізкіх дзеясловаў, накіраваныя да мілага, ужыванне ласкальнай формы назоўніка перадаюць пяшчоту і спагадлівую заклапочанасць дзяўчыны:
    
               Ой, чаго ты плачаш, ой, чаго ты тужыш Ды галоўку клапоціш?
    
        Дзяўчына ўжо даведалася ад людзей пра тую горкую праўду, якую сказаць ёй сам хлопец не мае сілы:
    
    
    141
    
               Ты людзям кажаш, мне людзі гавораць, Што пакінуці хочаш.
        Але ў дзяўчыны моцны характар, яна не збіраецца плакаць і гараваць па міламу:
               Пакідай сабе, мой хлопча маладзенькі, Я плакаць не буду,
               Ды збудую святліцу нову, Адна жыці буду.
        Словы гэтыя сведчаць і аб іншым: у даным выпадку каханне для дзяўчыны адзінае на ўсё жыццё; ніхто і ніколі ёй не заменіць мілага. Свае ж сапраўдныя пачуцці, нястрымны сардэчны боль, скрухукрыўду, любоў і рэўнасць, плач па шчасці, што не збылося, яна можа даверліва выказаць толькі зялёным лозам, якія, згодна народнай традыцыйнай песнятворчасці, з’яўляюцца сімвалам вялікай жаночай (дзявочай) тугі і журбы па мілым (мужы ці сыне), страчаным назаўсёды (які загінуў, або паехаў у чужую старану, або абраў шлюб з іншай). Апошнія тры страфы — зварот дзяўчыны да зялёных лоз — перадаюць душэўную драму лірычнай гераіні. У гэтай частцы твора характар апавядання нагадвае баладу. Звароты да прыроды перадаюць адчай яе змучанай душы. Кампазіцыйна чацвёртая і пятая строфы песні будуюцца на вобразнапсіхалагічных (адначасова і сінтаксічных) паралелізмах: