• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
        Ды хіліцеся, зялёныя лозы, Пазірайце, ясныя вочкі, Адкуль вецер вее,          Адкуль мілы едзе.
        Сэнс псіхалагічнай сувязі паміж абедзвюма паралелямі такі: як зялёным лозам цяжка ўстаяць пад ветрам, так ясным вочкам цяжка пазіраць, як мілы едзе з другою:
        Ды хіліліся зялёныя лозы Ды пазіралі ясныя вочкі
        І зноў перасталі,                І зноў плакаці сталі.
        Апошняя страфа песні  кульмінацыя паэтычнага твора. Простай, гутарковай моваю аўтарвыканаўца апавядае пра адну з найвялікшых трагедый жыцця  пра загубленае каханне. Песні такой тэматыкі дастаткова пашыраныя сярод любоўнай лірыкі мінулага.
        Лексіка песні  багатая, акрамя ўжо названага, у песні шмат эпітэтаў, а сярод іх  сталыя: сівы галубчык, малады малойчык, харошая дзяўчына, хлопча маладзенькі, зялёныя лозы, ясныя вочкі і інш. Частка эпітэтаў падкрэслівае якасці лірычных герояў з дапамогай прыёмаў інверсіі, інтанацыйнага націску на інверсіраваных эпітэтах.
    
    142
    
    
        Туман, туман, туман па даліне (326 б)
    
        Дзяўчына кахае хлопца, ён раней кахаўся з ёю. Цяпер збіраецца ажаніцца з іншай: маці і сястра сватаюЦь яму багатую ці знатную. Але пачуццё да дзяўчыны ў хлопца захавалася, і ён кліча яе на спатканне. Дзяўчына ж у роспачы ад таго, што яе разлучаюць з каханым, адмаўляецца ад прапаноў хлопца. Ідэйны падтэкст песні: разбіваць каханне, вымушаць аднаго з каханых ісці да шлюбу з нямілай (нямілым)  жорстка, бязлітасна, негуманна.
        Кампазіцыя песні двухчасткавая. Лершая частка  пашыраны зачын, другая (асноўная)  дыялог паміж лірычнымі героямі  хлопцам і дзяўчынаю. Зачын мае сімвалічнавобразны змест і будуецца з шырокім выкарыстаннем прыродных матываў. Вобраз тумана, які сцелецца па даліне, азначае смутак, тугу, нявызначанасць ці нечаканыя цяжкія змены лёсу:
              Туман, туман, туман, туман па даліне, Шырокі ліст на каліне, на каліне, Шырэй таго, шырэй таго на дубочку.
        Наступныя два метафарычныя вобразы (каліны і дубочка) — традыцыйныя для сімволікі любоўнай лірыкі. Каліна сімвалізуе дзяўчыну ў пару росквіту яе прыгажосці; дубочак  маладога, дужага, прыгожага юнака. Тонкае мастацкае пачуццё народнага песнятворцы дыктуе яму неабходнасць шукаць новыя свежыя фарбы вобразнага малюнка. Ён выкарыстоўвае нават лісточкі каліны і дуба:
              Шырокі ліст на каліне, на каліне, Шырэй таго, шырэй таго на дубочку.
        Магчыма, аўтар хоча сказаць аб нейкіх асаблівых, выключных якасцях хлопца, напрыклад аб рэдкай прыгажосці, ці пра штонебудзь іншае. У зачыне песні адзін сімвалічны вобраз змяняецца другім. Выкарыстоўваецца і вобразнапсіхалагічны паралелізм, таксама прыдатны для любоўнай лірыкі.
        Першая паралель:
              Кліча голуб галубачку, галубачку, Хоць не сваю, хоць не сваю, да чужую.
       Другая паралель:
                         Пастой, міла, пацалую, пацалую.
               Нашто ж тое, нашто ж тое цалаванне, Сэрцу тугі задаванне, задаванне.
        Метафарычныя вобразы голуба і галубачкі  традыцыйныя вобразысімвалы закаханых. Другая частка паралелізму тлу
    
    143
    
    мачыць іншасказальнасць першай яго часткі, выказваецца яна аўталагічнай мовай. Голуб кліча „не сваю” галубку, а „чужую”, гэта значыць, што ў хлопца ўжо ёсць нарачоная  другая. Аб гэтым гаворыць лірычная гераіня (другая паралель).
        Такім чынам, зачын арганічна звязаны з асноўным сюжэтам песеннага твора. Галоўны стрыжань сюжэта — разбуранае каханне і шчасце маладых людзей. Ідэйны змест твора перадаецца выказваннямі лірычнай гераіні, якія гучаць то суроваразважліва, то з нястрыманай роспаччу, незатоеным душэўным болем, жалем па страчаным шчасці. Хлопец, які вымушаны пакінуць каханую, спрабуе неяк суцешыць дзяўчыну:
         Пастой, дзеўка, пастой, дзеўка, не журыся.
         Я йшчэ молад, не жаніўся, не жаніўся.
         А як буду, а як буду жаніціся,
         Прашу й піва напіціся, прашу й дзіва дзівіціся, дзівіціся.
        Хлопец запрашае каханую на сваё вяселле. Магчыма, гэтае запрашэнне прадыктавана імкненнем не адпускаць дзяўчыну, трымаць яе паблізу ад сябе. Але песнятворца бачыць у такім учынку былога каханага эгаістычную бязлітаснасць да пакінутай дзяўчыны, таму яна адвяргае запрашэнне:
                        Тваё й піва, тваё й піва мне не міла.
            Тваё й дзіва мне не дзіва, мне не дзіва.
         „Дзіва”, аб якім гаворыць жаніх, відаць, азначае багатае вяселле, якога ніхто ў наваколлі яшчэ не бачыў. Дзяўчына ж папракае хлопца за тое, што здрадзіў іх каханню, скардзіцца на жорсткасць, бязлітаснасць радні свайго мілага, што разлучыла яе з каханым і пазбавіла шчасця на ўсё жыццё:
         Толькі дзіва, як мы з табой гаварылі,
         Твая й маці чараўніца, твая сястра разлучніца, разлучніца.
          Разлучыла, разлучыла нас з табою, Як рыбачку і з вадою, і з вадою.
        Невыпадкова ў традыцыйнай любоўнай лірыцы непрывабны песенны вобраз „сястрыразлучніцы” трапляецца не так ужо і рэдка. Адносіны народа да хцівасці сястры, бессардэчнасці, неспагадлівасці бацькоў у такіх сітуацыях заўсёды адмоўныя. Матыў разлукі закаханых памастацку распрацоўваецца ў заключнай частцы песні, у выказванняхскаргах лірычнай гераіні. Тут мы назіраем і ўлюбёныя народныя параўнанні: „...разлучыла нас з табою, як рыбачку і з вадою”.
        Прыём гіпербалы выкарыстаны, каб як мага больш дакладна, выразна і эмацыянальна перадаць гора і роспач лірычнай гераіні:
    
    144
    
             Гарыць агонь, гарыць агонь за вадою, Я й не віджу за бядою, за бядою.
         У гэтым двухрадкоўі выкарыстаны стылявы прыём алагізму  аб’яднанне супрацьлеглых паняццяў  агня і вады з мэтан узмацнення мастацкай выразнасці:
             Гарыць агонь, гарыць агонь за лясамі, Я й не віджу за слязамі, за слязамі,
         Апошняе чатырохрадкоўе будуецца на сінтаксічных паралелізмах, якія, акрамя вельмі важнай для песні інтанацыйнарытмічнай функцыі, узмацняюць стылявы прыём градацыі, выкарьістаны з мэтаю стварэння эмацыянальнага націску на канцоуцы песеннага твора.
         Увесь тэкст будуецца на шырокім ужыванні стылявой фігуры ампліфікацыі (паўторах слоў і слбвазлучэнняў), якая арганічна звязана і цалкам адпавядае напеву, рытмамелодыі мастацкага твора.
    
    Ой, вішанькачарэмшанька (407)
         Дзяўчына кахае казака і гаруе, што ён ад’язджае на салдадкую ^лужбу Яна У роспачьі: Ці здолее перанесці разлуку з мілым. Хлопец суцяшае яе. Неўзабаве казак вяртаецца, бо да ШТ? ^зя?ЧЬІНа паміРае ад разлукі з каханым (ад лю£г, п РУХ¹ ' ДЭННЫ падтэкст песні: ад вельмі палкага лю
       К^я часам чалавек можа загінуць у пару малад°сЯк,ч,Уя?аЧЫНе ПеС^‘ ⁶ачым пР“гожы метафарычны вобраз, на якім будуецца вобразнапсіхалагічны паралелізм:
         Ой, вішанькачарэмшанька,  Як мне ягады радзіці Чаму ягад не радзіш?       Корань высыхае
        Й'аму ТЫ’ дзяЎчы«анька, Як мне гуляць выхадзіці Гуляць не выходзіш?        Мілы пакідае.
    гянг^я^ Не звярнУць Увагі на глыбокі (нават філасофскі) ³ п мастацкага параунання. Першая паралель параўнання маладое прыгожае дрэўца, што знаходзіцца ў пары самай урадлшасці, але не родзіць ягад, бо гіне: корань яго ўсыхае Другая паралель  дзяучына ў пары росквіту маладосці (пра гэта гаво рыць мастацкі метафарычны вобраз, на якім будуецца першая паралель) не выходзіць гуляць, гэта значыць, ш?о ж^^ ?ХымЬ * Н¹ШТ° Не ₽аДУе‘ Прычына дзявочай скрухі  разлука пя«£ап°УНаЯЧаСТКа Песні маеамябейнуюкампазіцыю: дыялог выканаЎпамТп¹ ^⁰^ змяняецца дыялогам паміж аўтарамвыканауцам і лірычным героем, затым ідзе кароткая апавя
    
    10. Зак. 5372.
    
    145
    
    
       дальная частка песні (восьмая і дзевятая строфы), пасля ізноў дыялог, ужо паміж лірычным героем і другараднымі дзеючымі асобамі песні. Як бачым, даволі складаны песенны сюжэт развіваецца не шляхам апавядання (найбольш прыдатным для такога выпадку), а праз складаныя, часам нечаканыя сутыкненні лірычных герояў паміж сабою і з рознымі людзьмі (як з персанажамі песні, так і з яе выканаўцамі), якім выказваюцца самыя хвалюючыя, самыя запаветныя пачуцці закаханых маладых людзей, што' пакутуюць ад разлукі.
          Дыялог, у якім лірычны герой вядзе размову з навакольнай прыродай, з каханай ці каханым (незалежна ад таго, дзе знаходзіцца той, побач ці далёка), з сваімі роднымі, блізкімі, суседзямі ці іншымі людзьмі — тьшовая кампазіцыйная арганізацыя лірычнай любоўнай песні. Менавіта дыялог раскрывае і складаныя, часам супярэчлівыя, узаемаадносіны паміж закаханымі (ці тымі, хто ўжо страціў каханне), з’яўляецца лепшым сродкам выказаць самыя глыбокія, патаемныя і палкія любоўныя пачуцці, моцныя і адчайныя рухі чалавечай душы, збуджанай каханнем. Нарэшце, у песенным дыялогу знаходзіць яскравае адлюстраванне багатая палітра інтанацый, адценняў настрою і эмоцый лірычных герояў. Звяртае на сябе ўвагу і сюжэт разглядаемага песеннага твора: расставанне закаханых, калі хлопец ідзе на ваенную службу. Таму развітанне было надзвычай сумным і горкім для закаханых. Жаласлівымі пачуццямі прасякнуты наступныя строфы  дыялог хлопца і дзяўчыны ў час раставання:
                       Ой, дзяўчына, дзяўчынанька,
                    Ці будзеш тужыці, Як паеду я ў салдаты На тры гады служыці?
                       А я выйду на вуліцу
                    Дый моцненька крыкну:
                    Ой, як жа я, мой міленькі, Без цябе прывыкну?
                       Ой, прывыкай, мая міла, Так, як і за мною.
                      Сэрца баліць, душа вяне, Мілы, за табою.
            Любоўнае пачуццё дзяўчыны такое моцнае, што яна не здолела перанесці разлуку. Як патрабуе традыцыя народнай любоўнай песнятворчасці, пра каханне хлопца да дзяўчыны слухач даведваецца праз яго дзеянні:
    
    146
    
                     Ой, вярніся, казачэнька, Маці ўмірае.
                     He вярнуся, бо спазнюся, Хай бог забірае.
    
    
                      Ой, вярніся, казачэнька, Дзяўчына ўмірае.
                      Буду ехаць, каня гнаці, Каб жыву застаці.
    
    
         Але лёс не судзіў закаханым сустрэцца. Пахавальныя зва ны паведамілі хлопцу пра смерць каханай дзяўчыны:
    
    Пад’язджае казачэнька Пад сяло блізенька.
    Ударылі па дзяўчыне Звоны галасенька.
    
    Пад’язджае казачэнька Пад сяло Дубінку Сталярыкімулярыкі Робяць дамавінку.
    
         Апошнія дзве страфы песні перадаюць ідэйнамастацкі змест песеннага твора. У іх эмацыянальны напал песеннага апавядання дасягае сваёй вяршыні: