Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Ой, паехаў мілы трыма дарогамі (453)
Хлопец паехаў кудысьці далёка, пакінуў сваю дзяўчыну сярод нядобразычлівых людзей. Дзяўчына нудзіць, што мілага з ёю няма; яе мучаюць сумненні, ці застанецца ён верным у
151
разлуцы. Пакутуе яна і ад людскіх перасудаў. Ідэйны падтэкст песні: каханне дае людзям не толькі радасць і шчасце, але прыносіць з сабою і шмат пакут, пазбаўляе іх душэўнага спакою, а часам знясільвае іх волю. Кампазіцыя песні маналагічная. Мана^іог лірычнай гераіні пачынаецца з галоўнай яе турботы (зачын песні):
Ой, паехаў мілы трыма дарогамі, А мяне пакінуў паміж варогамі.
Прыём траічнасці (трыма дарогамі) павінен пераканаць слухача ў тым, што мілы паехаў далёка і надоўга. Цяжар разлукі з каханым для дзяўчыны ўзмацняецца тым, што мілы пакінуў яе адну паміж ворагамі. Нядобразычлівыя людзі крыўдзяць дзяўчыну сваёй несправядлівасцю, неспачувальнымі адносінамі да яе гора:
Варажэнькі кажуць, чаму я не плачу, Выйду на вуліцу, сцежачкі не бачу. Варажэнькі кажуць, што я не журуся, Выйду на вуліцу, ад ветру валюся.
Тэма разлукі з каханым распрацоўваецца ў песні традыцыйнымі сродкамі песеннай мастацкай вуснамсўнай творчасЦі:
Ой, паехаў мілы, нідзе не відаці, На бітай дарожцы два слядочкі знаці. Ой, адзін слядочак каня варанога, А другі слядочак то майго мілога.
Аб былым шчаслівым каханні дзяўчыне нагадваюць толькі слядочкі на дарожцы. Матыў разлукі лагічна звязваецца ў песні з матывам рэўнасці: дзяўчына, каб захаваць каханне, уберагчы мілага ад спакусы і здрады, звяртаецца да любоўных чараў:
Пайду я ў садочак, вырву лапушочак І вазьму накрыю мілага слядочак. Каб таго слядочка людзі не тапталі, Каб майго мілога другія не кахалі.
Дзяўчына мудрая і добра разумее сваё няпэўнае (двухсэнсавае) становішча:
Ой, божа мой мілы, што мне тут рабіці, Ці мне ўбіраціся, ці чорна хадзіці.
Стану ўбіраціся, скажуць, мудруюся, А чорна хадзіці, скажуць, лянуюся.
152
Дзяўчына безабаронна ад крыўды і нядобразычлівых людскіх абгаворау, таму песнятворца ставіцца да яе з разуменнем і спагадан. У апошнім двухрадкоўі словамінамерамі лірычнай гераіні выказаны спачуванне і маральная падтрымка з боку аўтаравыканаўца:
Устану раненька, умыюся бяленька, Чыста апрануся, слязамі зальюся.
^ ГЭТЬІХ радк°Ў ВЬІНІКае і характарыстыка самой дзяўчыы. яе характар, жаночы гонар і бездакорная вернасць, шчырасць у каханні. ’
Песня пазбаўлена іншасказальнасці, не ўпрыгожана тропамі, і песеннае апавяданне вядзецца ў даволі стрыманым тоне. ^моцыі гераіні выказваюцца толькі воклічам „ой” Але пытмічнаінтанацыйная будова песеннага верша, гукапіс яго вельмі дакладныя, дзякуючы рыфмам і памайстэрску выкарыстаным стылявым Прыёмам народнага вершаскладання. У певшым двухрадкоўі назіраецца канцавая багатая рыфма: дарога
„ варогамі' Сугалоссе другой і трэцяй строфаў ствараюць н™УТ«РЫ ^ов^учэнняў, так і паўторы аднародных сінтаксічных будоу, а таксама гукавыя анафары. У шостай і сёмай строфах зноу паўторы аднародных сінтаксічных будоў, канцавая рыфма дапаўняецца пачатковай рыфмай. Сугалоссю спрыяе і лексічная анафара. У восьмай страфе зладжанасць гукапісу ствараецца паўторамі дзеяслоўных словазлучэнняўу дзевятан сугалоссе радкоў дасягаецца паўторамі слоў і аднародных сінтаксічных будоў. Гукапіс апошняй страфы песні ствараецца канцавымі і ўнутранымі рыфмамі (у першым радку багатая рыфма), алітэрацыямі і асанансамі. Як у rvчанні аркестра зліваюцца галасы асобных музычных інструментау пад кіраваннем дырыжора, так па волі мастакапеснятворны фанетычныя, лексічныя і стылявыя сродкі песеннага верша разам з рыфман уступаюць у гарманічнае спалучэнне з мелодыян, напевам ствараючы тое эўфанічнае многагалоссе што цешыць слых і кранае душу кожнага, хто ўмее слухаць і разумець народную песню. ⁷
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Разгляд песенных паэтычных твораў прыводзіць да пераканання, што народная любоўная песня з’яўляецца яскравым узорам лірыкі, асаблівасці жанру ў якой выяўляюцца найбольш наглядна. Папершае, гэта падбор пэўнага тэматычнага матэрыялу, паэтычны расказ пра выключна моцную страсць чалавека каханне, а гэта значыць, пра самыя глыбокія, інтымныя пачуцці, пра вельмі тонкія і невычарпальныя па сваёй разнастайнасці рухі чалавечай душы: ад бесклапотнай весялосці да гнятучай меланхоліі, ад бязмернай радасці да нястрымнага болю, ад трыумфу любві да яе адчаю. І таму мастацкая палітра песеннага апавядання ў любоўнай лірыцы вельмі багата рознакаляровымі фарбамі з цікавымі і нечаканымі адценнямі, з уражваючымі мастацкімі эфектамі, на якія здольна толькі безгранічнае ўяўленне і творчая фантазія калектыўнага песнятворцы. Падругое, лірычная песня як асобны жанр выконвае адметную функцыю, ставіць і вырашае канкрэтныя ідэйнамастацкія задачы.
Ідэйная накіраванасць лірычнай песні надзвычай гуманная: мастацкімі сродкамі раскрыць складаны ўнутраны свет чалавека, часам вельмі супярэчлівы; паказаць ранімы і ўражлівы склад яго душы, наогул даказаць, што кожны чалавек унікальная і бясцэнная з’ява жыцця. Менавіта ў каханні, і адпаведна ў любоўнай лірыцы, вельмі шчыра і моцна выяўляецца любоў да чалавека, любаванне чалавекам (якім бы на самай справе ён ні быў: звычайным ці адметным), захапленне яго маральнымі ці іншымі чалавечымі якасцямі і здольнасцямі.
Ідэйная мэта любоўных песень ~ абараніць каханне ад усялякіх перашкод, таксама як і ад абыякавых ці нават пагардлівых да яго адносін. Асаблівую спагаду і маральную падтрымку знаходзіць у песеннай народнай творчасці каханне дзяўчыны, якое часта жорстка знішчалася сацыяльнымі ўмовамі жыцця сялянства ў мінулым і законамі дамастрою ў патрыярхальным побыце сям’і. ІІатрэцяе, менавіта лірычная песня, у прыватнасці любоўная, дае неабходную для чалавека (лірычнага героя) свабоду для самавыражэння, на што можа
ш
падштурхнуць яго толькі такая моцная сіла, як палкае і шчырае каханне. Тут рашуча адкідваюцца прэч і любыя ўмоўнаспі і самыя строгія забароны.
_ У любоўнай песні лірычны герой выступае ў ролі незалежнан асобы, як у сэнсе праяўлення сваіх асабістых якасцей так і ва уласнан ацэнцы агульначалавечых каштоўнасцей. Адначасова лірычная песня дае магчымасць аўтарупеснятворцу (і вы™УЦУ' выказаць свой прыватны, выключна асабісты маральг а '?™™ гуот у лачыненні да навакольна ялкнкУ’,’^' ’ ЖЫВ⁰¹¹ ¹ нежывой прыроды, пэўных сацы™ У’ грамадскіх Падзей і інш. Менавіта гэтыя аб’екты
?УЮЦЬ Т⁰Н Ц¹ ¹НШЫ лірычны настрой, Лірычныя выказнай nipS?⁰™’ ВЬІКазванн¹’прызНанні «і споведзі герояў песен
Пачацвёртае, у самавыражэнні лірычнага песеннага героя галоўны пачатак любоў і добразычлівасць, накіраваныя на аб екты рознай значнасці. У любоўнай лірыцы, у прыватнасці, галоўны аб ект — каханы ці каханая, затым усё, што належыць уласна ім ці іх акружае: прырода, якую закаханы бярэ сабе ў якасці даверанага паплечніка ў каханні; бацькі лірычнай гераіні (героя), добрыя людзі, што спрыяюць каханню, і іншыя песенныя персанажы.
У лірычных песнях увогуле аб’ектам увагі аўтарапеснятворцычаста з’яўляюцца верны сябра, маці ці іншыя блізкія людзі, родная старонка або асабісты лёс, уласнае жыццё, будучыня героя, якія пры гэтым увасабляюцца і разглядаюцца як самастойна існуючыя з’явы. Папятае, адметная эмацыянальная афарбоўка лірычнага апавядання (своеасаблівасць разглядаемага песеннага жанру) часцей за ўсё ствараецца глыбокім роздумам героя, яго самотным настроем, ціхім смуткам, меланхоліяй, часам філасофскімі разважаннямі.
^а^шостае, трэба адзначыць выключную ролю прыроды ў лірычнай песні, асабліва ў любоўнай лірыцы. Прырода, як і каханне, — спрадвечная крыніца станоўчых эмоцый, крыніца ні з чым не параўнальнай эстэтычнай асалоды для чалавека. Каханне, як асаблівы стан чалавечай душы, робіць закаханага надзвычай чуйным да прыгажосці прыроды, схіляе яго абыходзіцца з ёю як з жывой істотай, якой без боязні і асцярогі можна давяраць свае сардэчныя тайны, шчыра выказваць сваб радасныя ці самотныя пачуцці, сумненні, а часам і звяртацца да прыроды (што асабліва ўласціва лірычнай песні) за адказамі на хвалюючыя пытанні, за добрай парадай, якая часта так патрэбна чалавеку.
Народная песенная лірыка, у тым ліку і любоўная, мае сваю ўласную сістэму мастацкіх сродкаў выразнасці, сярод
155
якіх галоўным з’яўляецца мастацкае іншасказанне. Гэты прыём народнай вуснамоўнай творчасйі ў розных жанрах мае вельмі глыбокія карэнні, якія ідуць з той далёкай даўніны, калі іншасказальная мова служыла чалавеку спосабам уяуляемай сувязі з духамі, язычніцкімі бажаствамі, да якіх ён павінен быў звяртацца ў сваёй нялёгкай барацьбе за існаванне. Але лірычная песня, як даказана фалькларыстыкай, належыць да адносна позніх фальклорных жанраў.
Першыя запісы народнай песеннай лірыкі адносяцца да XVII стагоддзя, калі названая функцыя іншасказання, вядома, была ўжо страчана. Традыцыя народнага вуснамоўнага іншасказання атрымала паўнакроўнае жыццё, стаўшы сродкам мастацкай выразнасці, асновай народнай песеннам эстэтыкі. На іншасказанні ў любоўнай лірыцы пабудаваны самыя разнастайныя і складаныя па сваёй асацыятыўнай сувязі з прадметамі і з’явамі рэальнага жыцця высокамастацкія паэтычныя вобразысімвалы, якім: ак адметна багата паэтыка народнага песеннага вершаскладання.
Менавіта на традыцыйнай любоўнай сімволіцы грунтуецца ўлюбёны прыём народнай песнятворчасці вобразнапсіхалагічны паралелізм такі прыдатны для мастацкага апавядання пра прыгажэйшае з усіх пачуццяў чалавека — ^каханне. „Пра прыгожае, як казаў адзін з народных выканаўцаў любоуных песень, і гаварыць трэба прыгожа”. Досыць складаныя, часам нечаканыя, уражваючыя сваёй свежасцю, непаўторнасцю naj раўнанні аснова мастацкага іншасказання. Многа пазнен сістэма мастацкіх параўнанняў, што вякамі фарміравалася вуснамоўнай паэзіяй народа, стала найбагацейшан крыніцан для прафесійнай паэзіі і літаратуразнаўства, якія вывучалі яе і ўвялі сучасную навуковую тэрміналогію, адпавядаючую прыёйам народнай паэтыкі (метафара, сінекдаха, метанімія, гіпербала, літота, алегорыя і г. д.). Вядома, народ, што складаў песні, не ведаў паэтычнай тэрміналогіі, але гэта не перашкаджала яго вуснамоўнай творчасці. Як невычарпальна крыніца мастацкага мыслення народа, так бязмежна і сістэма мастацкіх параўнанняў народнай песеннай паэтыкі. Зразумела, мастацкія вобразы для параўнанняў народ чэрпаў з навакольнага свету. Нельга не адзначыць, што мастацкім іншасказаннем (як і параўнаннем увогуле) народны песнятворца валодае з такім умельствам, з такім мастацкім густам, якія дасягаюць са май высокай ступені творчага майстэрства. _ ~ _