Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Сталярыкімулярыкі, Нашто дамавінка?
Цераз цябе, казачэнька, Памерла дзяўчынка.
Ой, казала дзяўчыначка: „Не буду тужыці”, А цяпер, як затужыла,Дык рукі злажыла.
У апошнім чатырохрадкоўі выказваецца глыбокая жыццёвая мудрасць: не заўсёды закаханы можа саўладаць з сваімі пачуццямі. Пры пэўных абставінах каханне ламае, губіць жыцце, бо належыць яно да самых моцных і ўладных чалавечых пачуццяў.
Лірь™Ую плынь песеннага твора ствараюць Паўторы вокліча „он . Амаль у кожнай страфе песні пытальныя інтанацыі даверліваінтымнайі зацікаўленаспагадлівай размовы.
Пасею гурочкі (420)
Дзяўчына аплаквае мілага, з якім жыве ў разлуцы ўжо чатыры гады. Успамінае апошнюю сустрэчу з каханым, калі стража вяла яго па этапу. Закаханая марыць пра тое, каб спаткацца з любым хоць на часочак. Ідэйны падтэкст песні: разлука для закаханых, калі яна вельмі доўгая і абумоўлена драматычнымі абставінамі, самае цяжкае і пакутлівае выпрабаванне. юлькі моцнае, шчырае і самаадданае каханне можа пераадолець такое выпрабаванне.
Песня вельмі праўдзіва перадае думкі, пачуцці, душэўны сум, навеяныя закаханай дзяўчыне цяжкай разлукай з мілым Відаць, невыпадкова гэтая песня была надзвычай папулярнай
147
у беларускай вёсцы ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Песня ў той час акрамя асабліва лірычнага, інтымнага набыла яшчэ і сацыяльнае гучанне (у ёй як бы чуўся пратэст супраць нанвялікшага сацыяльнага зла вайны).
Кампазіцыя будуецца на апавяданні, якое вядзецца ад імя лірычнай гераіні. Зачын традыцыйны, але своеасаблівасць яго ў тым, што жыццё прыроды ў песні цалкам залежыць ад волі і дзеянняў лірычнай гераіні: яна сее гурочкі, будзе паліваць іх слязамі, і ад таго, як будуць гурочкі раст, залежыць, як доўга ёй чакаць спаткання з мілым. Тут праглядаецца фальклорны матыў варажбы пра суджанага, матыў, які часта ў розных варыяцыях распрацоўваецца ў нарсднай песнятворчасці:
Пасею гурочкі Сама буду паліваці Нізка над вадою, Дробнаю слязою.
У апошнім двухрадкоўі выкарыстаны для большага эмацыянальнага ўздзеяння на слухача мастацкі прыем гшербалы. У другой страфе. зачыну
Выраслі гурочкі He бачыла міленькага
У чатыры радочкі, Чатыры гадочкі
бачым вобразнапсіхалагічны паралелізм, у якім адсутнічае традыцыйнасімвалічная аснова і не вытрымліваецца прынцып параўнання дзвюх з’яў, абгрунтаваны на вонкавым або унутраным, асацыятыўным іх падабенстве. Паралелізм гэты заснаваны на семантычнапсіхалагічнай сувязі дзвюх паралелен. У слухача складаецца ўражанне, што кожны радочак гурочкау адпавядае кожнаму гадочку разлукі дзяўчыны з яе любым.
Далей песня апавядае пра драматычны лёс лірычных ге
рояу:
Толькі і спаткала, Як этапам гналі, Я ж хацела ручку даці, Ды стража стаяла.
Я яму сказала, А ён мне ні слова: Махнуў беленькім платочкам Будзь, міла, здарова.
Як бачым, народную песенную любоўную лірыку ніяк нельга разглядаць як камерную, накшталт непаўторнапрыгожага асабліва інтымнага рускага раманса. Яна больш сацыяльна значная, бо праз асабістыя адносіны закаханых падаецца карціна грамадскага жыцця сялян у пэўныя гістарычныя пе
Р Канцоўка песні ўражвае слухача шчырасцю, чысцінёй любоўнага пачуцця дзяўчыны, яе самаадданай вернасцю каха
наму:
Я яму пісала
Беленькі лісточак
Прыедзь, прыедзь, мой міленькі. Хоць на адзін часочак.
148
На апошнім двухрадкоўі песні аўтарвыканаўца робіць інтанацыйны і эмацыянальны націск. У адпаведнасці са зместам напеў песні тужлівы, працяжнасамотны. Таму песня глыбока кранае за душу. Стылявыя і мастацкія сродкі песні тыповыя.
Ты, мой мілы, ты, мой міленькі дружочак (247)
Дзяўчына моцна кахае. Каханы ж хоча пакінуць яе і паехаць некуды далёка. Дзяўчына просіцца паехаць разам з ім. Хлопец, каб пазбавіцца ад нямілай яму ўжо дзяўчыны, прыдумляе розныя перашкоды, якія чакаюць яе на доўгім шляху ў далёкую старану. Дзяўчына згодна адолець любыя цяжкасці, абы быць разам з каханым. Ідэйны падтэкст песні: моцнае шчырае каханне вызначаецца бескарыслівасцю і самаахвярнасцю нават тады, калі не атрымоўвае ўзаемнасці.
Кампазіцыя песні дыялагічная. Праз дыялог аўтарвыканаўца стварае два чалавечыя антыподы ў каханні: яна здольная на самае глыбокае, шчырае і вернае любоўнае пачуццё; ён зменлівы, няшчыры і эгаістычны ў каханні.
Зварот закаханай дзяўчыны да свайго любага прасякнуты незвычайнай пяшчотай, вялікай ласкавасцю і надзвычай эмацыянальны: „Ты, мой мілы, ты, мой міленькі дружочак”. Песнятворйа перадае настрой лірычнай гераіні цэлым каскадам развітых звароткаў з паўторам асабовага і прыналежнага займеннікаў, прыметніка і назоўніка ў ласкальнапамяншальнай форме. „А куды ж ты паедзеш? Вазьмі мяне з сабою!’ Гучыць шчырая просьба адданага сэрца. І прытворналаскавы, абыякавахалодны адказ: „Мая міла, дарагая, там палі далекія!” У словах дзяўчыны гучыць неадольная рашучасць перамагчы ўсялякія перашкоды: „Я і гэтаму прыгадаю, я праз палі палячу сініцаю!” Хлопец ставіць новую перашкоду: „Там лясы вялікія”. І чуе ў адказ: „Я праз лясы пабягу лісіцаю!” Тады хлопец: „Там рэкі глыбокія!” Дзяўчына: „Я праз рэкі паплыву вуціцаю!” Так паступова (з выкарыстаннем стылявой фігуры ампліфікацыі) песнятворца стварае мастацкі вобраз гераіні, карыстаючыся прыёмамі народнай казачнай творчасці.
У размове з мілым дзяўчына не заўважае яго няшчырасці і крывадушнасці, бо каханне робіць яе непамерна даверлівай і ўседаравальнай. Нарэшце, каб пазбавіцца ад дзяўчыны, хлопец гаворыць ёй праўду: „Мая міла, дарагая, а ў мяне ёсць там другая!” Апошняе двухрадкоўе песні адказ дзяўчыны на прызнанне хлопца, які пераконвае слухача, што дзяўчына гагова прынесці ў ахвяоу свайму міламу ўеё сваё жыццё:
Я ! гэтаму прыгадаю. я буду вгрнаю слугою, Вуду ножкі разуваць, б' ду лякку пасцельку слаць!
149
У канцы песеннага твора звычайна праз лірычнага героя ці гераіню выказваецца аўтарская думка. Народны песнятворца спагадліва ставіцца да сваёй лірычнай гераіні, хоць яна і губіць свой лёс праз каханне.
Песня мае адметныя стылявыя асабЛівасці: амаль увесь песенны верш будуецца на паўторах аднародных сінтаксічных структур, дзякуючы гэтаму дасягаецца вельмі дакладная інтанацыйнарытмічная арганізацыя песеннага твора і разам з мелодыяй ствараецца яго высокая эўфанічнасць.
Адлятае саколічак, адлятае (455)
Хлопец ад’язджае з дому, пакідае дзяўчыну, якая моцна кахае. Дзяўчына просіць мілага вярнуцца ці хоць азірнуцца, каб'наглядзецца на яго ў апошні раз. Яна хоча намаляваць твар мілага на паперы, каб хоць малюнак застаўся з ёю. Ідэйны падтэкст песні: расставанне з мілым (мілай) — найвялікшы боль для маладога сэрца, што кахае шчыра і палка.
Кампазіцыя песні маналагічная. Маналог лірычнай гераіні будуецца на вобразнапсіхалагічным паралелізме. Першую частку паралелізма складае прыгожы метафарычны вобразсімвал:
Адлятае саколічак, адлятае, Пакідае сакаліну, пакідае. Ой, вярніся, саколічак, ой, вярніся, He вернешся, саколічак, азірніся. Я на тваё шэра пер’е нагляджуся І табою, саколічак, нацяшуся.
Саколік, які адлятае, традыцыйны песенны сімвал хлопца, што пакідае родны дом. А ў любоўнай лірыцы гэты вобраз мае асаблівае мастацкае і эмацыянальнае напаўненне. Ён прасякнуты журбою, смуткам, любоўю, глыбокім лірызмам. Пра тое, што разбіваецца каханне, слухач даведваецца з першых радкоў зачыну.
Сокал і сакаліна (часцей голуб і галубка) сімвал любоўнай пары, згодна традыцыі народнай песнятворчасці. Гарачае любоўнае пачуццё дзяўчыны раскрываецца іншасказальнаю моваю:
Ой, вярніся, саколічак, ой, вярніся, He вернешся, саколічак, азірніся. Я на тваё шэра пер’е нагляджуся І табою, саколічак, нацяшуся.
Другая частка паралелізму тлумачыць іншасказальнасць першай яго часткі. Аўталагічнай мовай ад імя лірычнай гераіні вядзецца апавяданне пра сумную гісторыю любові: у ахвяру розным сацыяльным запатрабаванням грамадства прыносілася каханне. Любоўная трагедыя, асабістая драма двух закаханых людзей вынікала з самога грамадскага ладу. Сацыяльная за
150
няволенасць жанчыны, яе маральная прыгнечанасць патрыярхальнасямейнымі адносінамі не дазвалялі дзяўчыне ехаць разам з мілым. Невыпадкова ж у народнай любоўнай лірыцы тэма расставання, разлукі пераважна гучыць у жаночай любоўнай песні, гэта песняскарга, песняплач па загубленым шчасці. Менавіта такія матывы чуюцца ў радках
Ад’язджае мой міленькі, ад’язджае, He пры кім мяне, малоду, пакідае.
Дзяўчына не мае сілы расстацца з мілым назаўсёды. Яна не ўяўляе свайго жыцця без таго, каб не бачыць яго:
А я спішу тваё ліца на паперы, Пакладу яго з сабою на пасцелі. Сярод ночкі, як прачнуся, прыхінуся, А назаўтра чуць святочак наплачуся.
Апошняе двухрадкоўе тужлівы рэфрэн, жалобнае развітанне з каханнем. Звяртае на сябе ўвагу надзвычай задушэўны, пяшчотны тон лірычнага апавядання. У багатай эмацыянальнай песеннай палітры на першае месца выступаюць пачуцці, якія накіраваны на мілага: любаванне ім, пяшчота да яго, шчырае замілаванне. Пра сябе лірычная гераіня часцей за ўсё забываецца ,і пра свой лёс яна мала клапоціцца. Усе яе думкі пра мілага.
Лексічныя і стылявыя сродкі песеннага верша цалкам падпарадкаваны эмацыянальнаму пачатку. У зачыне і канцоўцы песні самотны, эмацыянальны настрой ствараюць паўторы ўсяго толькі двух радкоў:
Адлятае саколічак, адлятае, Пакідае сакаліну, пакідае.
Паўторы развітых звароткаў мой міленькі, вокліча „ой” у спалучэнні з дзеясловам загаднага ладу „вярніся” („ой, вярніся”), упрошвання хоць разочак азірнуцца сведчаць аб шчырым любоўным пачуцці:
Я табою, мой міленькі, нацяшуся
І на твае бела ліца нагляджуся.
Гэтыя словы праўдзіва і пераканаўча перадаюць вельмі ўзрушаны душэўны стан лірычнай гераіні. Вобразнапсіхалагічны паралелізм амаль цалкам стварае сюжэтнае палатно песеннага твора. Яму адпавядае і сінтаксічны паралелізм (першыя шэсць строфаў песні). Такім чынам утвараецца цэлы сінтаксічнаінтанацыйны перыяд з дакладнай рытмічнай будовай, моцнай рыфмай і высокімі эўфанічнымі якасцямі.