• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
    
          А ўжо тая дзяўчынанька За іншага пайшла.
    
    
         Першыя два радкі  прыродная паралель  зноу мастацкі вобразсімвал. Згодна традыцыйнай любоўнапесеннан сімволіцы, дарога (дарожка, крынічка), што зарасла травою, азначае здраду ў каханні ці пакінутага, забытага каханага (каханую). Другая паралель (апошнія два радкі) раскрывае сэнс мастацкай сімволікі, выкарыстанай у першых двух радках гэтан жа страфы. І ў трэцяй і ў чацвёртай строфах таксама выкарыстаны вобразнапсіхалагічныя паралелі. У першых двух радках гэтых строф дзеяннінамеры лірычнага героя перадаюцца сродкамі мастацкага іншасказання. У апошніх двух радках абедзвюх строф іншасказанне перадаецца аўталагічнаю моваю, ствараючы песенныя паралелізмы:
    
    Ой, я тую крынічаньку Тыччам ператычу, Да я сваю міленькую К сабе пераклічу.
    
         [Да я сваю міленькую] Чаўном пераплаўлю, А я сваю міленькую К сабе перабаўлю.
    
    132
    
         Такім чынам, сюжэт песні распрацоўваецца пры дапамозе цэлан сістэмы прыгожых метафар. Тэкст кароткі, але мае ўсе характэрныя рысы частай любоўнай песні.
    
    Расла, расла чаромуха (254)
         Хлопец і дзяўчына кахалі адзін аднаго. Але дзяўчыну аддалі замуж за другога. Хлопец пакутуе, плача. Ідэйны падтэкст песні. не лічыцца з каханнем, ігнараваці яго — вялікае зло і несправядлівасць. Кампазіцыя песні апавядальная. Апавяданне вядзецца ад імя аўтаравыканаўца. Пабудова песні двухчасткавая. Першая частка  зачын, які кампазіцыйна ствараецца традыцыйным вобразнапсіхалагічным паралелізмам:
    
    Расла, расла чаромуха Тонка, высока, Тонка, гонка, высокая, Лістком шырока.
    
    Няможна з той чаромушкі Лісточка сарваць, Няможна і дзяўчоначкі Засватанай браць.
    
          Першая (прыродная) паралель разгортваецца ў ёмкі метафарычны вобразсімвал, пры дапамозе якога, шляхам іншасказання, малюецца вобраз вельмі прывабнай дзяўчыны: прыгожай і тонкай, як чаромха.
        У другой страфе зачыну таксама з дапамогаю іншасказання выказваюцца народныя этычныя погляды на мараль (патрабаванні маралі) ва ўзаемаадносінах паміж спрадвечным трохвугольнікам: двое кахаюць адну. Тут іншасказанне тлумачыпца так:
    
    
        Няможна з той чаромушкі        Няможна і дзяўчоначкі
        Лісточка сарваць,              Засватанай браць.
        ^к бачым, у зачыне парушаецца звычайная для лірычнай любоўнай песні прапорцыя паміж абедзвюма мастацкімі паралелямі: першая  пашыраная, другая  вельмі сціслая. Цікавую мастацкую асаблівасць песні складае мнагачленны вобразнапсіхалагічны паралелізм: мастацкае апавяданне вядзецца пры выкарыстанні метафарпараўнанняў. Сюжэт песні распрацоўваецца з дапамогаю ўсё новых і новых вобразаўсімвалаў. У трэцяй страфе песні (другі паралелізм) два першыя радкі  іншасказанне:
    
                   Капаў, капаў крынічаньку Нядзелечак дзве.
      ~ Капаў крынічаньку  значыць, згодна сімволіцы, сустракаўся, кахаў, чакаў, мілаваў. Трэці радок гэтай страфы  тлумачэнне іншасказання „кахаў, кахаў дзяўчынаньку”. У чац
    
    
    133
    
    вёртым радку „Людзям  не сабе” аўталагічнаю моваю,вельмі скупымі лексічнымі сродкамі (стылявы прыём  эліпсіс) выказаны глыбокі змест  трагічная гісторыя кахання, страта каханай, нястрымны душэўны боль, горкая крыўда, адчай пакінутага закаханага.
        У апошніх дзвюх строфах песні сустракаем новы вобразнапсіхалагічны паралелізм.
        Першая паралель  метафара:
                    А ўжо ж з тое крынічанькі Арлы воду п’юць 
    мастацкі вобраз знішчанага кахання, разбуранага шчасця. Арол  персанаж, які сімвалізуе знішчальніка, разбуральніка кахання,  не з’яўляецца традыцыйным вобразам для беларускай лірычнай песні, магчыма, запазычаны з песеннай лірыкі іншых народаў. (Аднак у некаторых мясцовасцях Беларусі арол  гэта рэальны прадстаўнік мясцовай фауны.) Зноў назіраем „разбалансаванасць” дзвюх састаўляючых паралелей мастацкага вобразнага паралелізму. Першая паралель (іншасказанне)  сціслая; другая, выказаная аўталагічнаю моваю, разгорнуты сюжэт, дзе існуюць і дзейнічаюць адразу ўсе героі лірычнага твора:
                    А ўжо тую дзяўчынаньку Да шлюбу вядуць.
                    Адзін вядзе за ручаньку,
                    Другі  за рукаў, Трэці стаіць, слёзы роніць: Любіў, да й не ўзяў.
        У апошняй страфе выкарыстаны пашыраныя мастацкія прыёмы народнай песнятворчасці, траічнасці і градацыі. Трэці  галоўны персанаж песні, на ім факусіруецца ўвага слухача, праз яго выказваецца і галоўная думка твора (яго ідэйны змест), на ім робіцца эмацыянальны акцэнт песеннага апавядання:
                   Трэці стаіць, слёзы роніць;
                   Любіў, да й не ўзяў.
        Гэтыя радкі маюць выразна акрэсленую мэту: узрушыць слухача, прымусіць яго перажываць разам з лірычным героем.
        Сярод мастацкіх сродкаў выразнасці ў песні ёсць шмат цікавых. Так, вобразсімвал дзяўчыны (чаромуха) малюецца цэлай сістэмай эпітэтаў. Для большай выразнасці мастацкага малюнка выкарыстаны прыём інверсіі і паўтораў. Эпітэт
    
    134
    
    тонка  кароткая форма прыметніка і паўтор яго; эпітэт гонка  метафарычны, эпітэт высока, высокая  паўтор, толькі змяняецца форма прыметніка (кароткая на поўную). Словазлучэнне лістком шырока  развітое азначэнне, у якім ужываецца недапасаваны ў склоне з азначальным словйм назоўнік і прыметнік у кароткай форме (прыгожы, апісальны эпітэт). У другой, трэцяй і чацвёртай строфах шырока ўжываецца стылявы прыём аднародных сінтаксічных будоў, што ўтвараюць інтанацыйнасінтаксічныя паралелізмы, якія з’яўляюцца асновай вобразнапсіхалагічных паралелізмаў, напрыклад:
        Няможна з той чаромушкі Няможна і дзяўчыначкі Лісточка сарваць, Засватанай браць.
        Здзіўляе паэтычнае майстэрства, з якім народ выкарыстоўвае стылёваінтанацыйныя сродкі песнятворчасці, напрыклад, слова „няможна” ставіцца пад лагічнасэнсавы і інтанацыйны націск. Яно выносіцца ў пачатак страфы і радкоў, узмацняецца інтанацыйна пачатковай перакрыжаванай рыфмай. Так песнятворца выказвае этычныя свае погляды і перадае эмацыянальны стан свайго героя. „Няможна”  значыць,шчасце яго страчана назаўсёды.
        Сугучнасць радкоў паэтычнага тэксту вельмі моцная за кошт багатага лексічнагукавога аснашчэння песні. Ласкальная форма слоў надае песеннаму апавяданню глыбока пяшчотны, лірычны тон.
    
        Забалела галованька (258)
    
        Мужчынская частая любоўная песня. Хлопец кахаў дзяўчыну, мілаваў яе, збіраўся ўзяць з ёю шлюб. Але дзяўчына пайшла замуж за іншага. Крыўда, абурэнне ахопліваюць хлопца ў адказ на здраду сваёй абранніцы. Але, зразумела, болып за ўсё яму шкада, што назаўсёды страціў каханую.
        Трагедыя героя, ахопленага самымі супярэчлівымі пачуццямі: каханнем да дзяўчыны, крыўдай на яе, нават злосцю і горкім сарказмам, знайшла адлюстраванне ў форме песеннага твора  сатырычнажартоўным, што ў даным выпадку найбольш адпавядае душэўнаму стану лірычнага героя.
        Кампазіцыя песні маналагічная. У першых дзвюх строфах перадаецца вельмі глыбокае любоўнае пачуццё: хлопец захварэў і перад смерцю хоча ў апошні раз убачыць сваю каханую:
        Забалела галованька, Прывядзіце дзяўчыначку, Відна, я памру, да гэй! Катору люблю, да гэй!
        Далей любоўная тэма распрацоўваецца вельмі арыгінальна. У двухрадкоўі:
    
    135
    
                    Ой, прывялі дзяўчыначку, Відна, не маю, да гэй! 
    аўталагічнаю моваю гаворыцца аб тым, што каханне хлопца не будзе шчаслівым, што лёс рыхтуе яму разлуку з мілаю. У наступным двухрадкоўі гучыць праклён здрадніцы:
                    Бадай цябе, дзяўчыначка, Маці не знала, да гэй!
    
    Песнятворца тут выкарыстаў гутарковую мову. Пра прычыну ж праклёну гаворыцца іншасказальна, мастацкімі сродкамі традыцыйнай любоўнай сімволікі. „... He дала вядзёрачка каня напаіць”  азначае, што дзяўчына не адказала ўзаемнасцю на любоўнае пачуццё хлопца. Цікавы вобразнапсіхалагічны паралелізм з элементамі традыцыйналюбоўнай сімволікі (капаць крынічаньку  заляцацца да дзяўчыны) назіраем у наступным чатырохрадкоўі:
        He капаўшы крынічанькі, He кахаўшы дзяўчыначкі, He піці вады, да гэй!       He меці жаны, да гэй!
    
        У гэтых радках гучаць мудрыя думкі народа: каханне, на якім будуецца шчасце сям’і, патрэбна чалавечай душы так жа, як неабходна чалавеку свежая крынічная вада для жыцця. Далей сюжэт песні працягвае новы вобразнапсіхалагічны паралелізм:
        Выкапаў я крынічаньку, Пакахаў я дзяўчыначку, To й галубкі п’юць, да гэй! Да шлюбу вядуць, да гэй!
    
        Тут аўтарпеснятворца выкарыстоўвае нетыповыя мастацкія вобразныя параўнанні. Каханне, што загінула, у любоўнай песеннай лірыцы часцей сімвалізуецца крынічанькай, з якон арлы ваду п’юць.                                . .
        Апошняя частка песні  выкдзваннішкадаванні лірычнага героя  будуецца на многачленных мастацкіх параўнаннях, якія падпарадкоўваюцца адзінай і галоўнай мастацкай мэце: паказаць глыбокае любоўнае пачуццё хлопца да дзяўчыны:
                   He жаль жа мне таго каня, Што я паязджаў, да гэй!
                   Ды жаль жа мне дзяўчыначкі, Што верна кахаў, да гэй!
                   He жаль жа мне таго воза, Што я паламаў, да гэй!
    
    136
    
                    Ды жаль жа мне дзяўчыначкі Любіў, да не ўзяў, да гэй!
    іг. д.
        Яны і ствараюць „лесвіцу пачуццяў”, бо факусіруюць увагу слухача на любоўных эмоцыях лірычнага героя, сілу якіх нельга параўнаць ні з якімі іншымі. Рэфрэнам гучыць шкадаванне „ды жаль жа мне дзяўчыначкі”, паўторанае многа разоў.
        Звяртае на сябе ўвагу багацце стылявых мастацкіх сродкаў песні. Пачынаючы з сёмай страфы, песня будуецца выключна на сінтаксічных паралелізмах, якія выконваюць шматгранныя функцыі ў песні: узмацняюць семантычную сувязь паміж асобнымі вобразнапсіхалагічнымі паралелізмамі; служаць неабходнымі элементамі (прыступкамі) „лесвіцы пачуццяў”; з’яўляюцца сродкам узмацнення эмацыянальнага напалу па ходу песеннага апавядання; даюць магчымасць аўтарупеснятворцу найбольш выразна і акрэслена выказваць думкі і пачуцці; ствараюць інтанацыйнарытмічную структуру твора, яе эўфанічны і эстэтычны эфект. Тут мы назіраем вельмі прыдатныя да частай любоўнай песні інтанацыйнарытмічныя рысы і гукапіс, напрыклад, вокліч „да гэй!” і інш.
    
    Спомні, уздумай, забаўніца (261)
        Хлопец кахае дзяўчыну. Любоўнае пачуццё яго моцнае, шчырае, якое застаецца на ўсё жыццё. Дзяўчына ж забаўлялася яго каханнем, мужам абрала сабе іншага, за ім і паехала некуды далёка. Хлопец не можа забыцца пра дзяўчыну. У памяці яго ўвесь час ажываюць горкія ўспаміны пра вяселле каханай з шчаслівым сапернікам, яе ад’езд.