Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Інтанацыйнарытмічная будова песні вельмі стройная. Стылёвыя і лексічнафанетычныя сродкі рытмічнага і эўфанічнага ўпарадкавання песні разнастайныя. Сугалоссе радкоў дасягаецца канцавой дзеяслоўнай рыфмай (першае двухрадкоўе), паўторамі слоў на песенным стыку (ужо вядомая нам стылёвая фігура спіральнага паўтору):
Беленькі малойчык па рыначку ходзіць, Па рыначку ходзіць і ў гуселькі іграе;
паўторамі асобных сінтаксічных структур (пашыраныя ў песні паўторы радкоў); паўторамі слоў у радку (асабовага займенніка „ты” ў зваротку з удакладненнямі назоўнікам і кароткай формай прыметніка ён жа адасоблены прыдатак):
Ты, дзеўка, ты, красна, не гардуй ты мною, He гардуй ты мною быць табе за мною.
Тут бачым зноў спіральны паўтор, унутраную у другім радку і канцавую паміж радкамі таўталагічную рыфму. Сугалоссе радкоў у трох апошніх двухрадкоўях ствараецца пачатковай рыфмай:
Тваё гардаванне ў мяне пад нагамі, Тваё бела лічка ў мяне ля сярдзечка.
112
Тваё бела лічка ў мяне ля сярдзечка, Твая руса коса ў мяне ля пояса, Твае чорны бровы мне на размовы, Твае ўплётачкі ў мяне падвязачкі,
У перадапошняй і апошняй строфах назіраем унутраную рыфму, пераважна дысаніруючую. Асаблівую рытмічнаінтанацыйную зладжанасць апошнім тром строфам надаюць сінтаксічныя паралелізмы, на якіх будуюцца і мастацкія вобразы песні.
Тут песнятворца шырока карыстаецца метафарай. У другім, трэцім і чацвёртым радках адначасова ўжываецца сінекдаха: „...бела лічка ў мяне ля сярдзечка... руса коса ў мяне ля пояса... чорны бровы мне на размовы”.
Гукапіс песні дапаўняецца паўторамі прыназоўнікаў, алітэрацыямі і асанансамі. Жывая зацікаўленая размова ў песні (звароткі), пытальная інтанацыя ў зачыне ствараюць агульную эмацыянальную плынь песеннага твора. За малым выключэннем усе назоўнікі маюць ласкальнапамяншальную форму, што таксама стварае эмацыянальны і эстэтычны эфект, адчуванне замілаванасці, сентыментальнасці і прыгажосці.
Вяне рута ля прысадаў (194)
Хлопец палка кахае^ Душа яго гарыць адзіным імкненнем бачыцца з каханай. Хлопцу гавораць, што яго абранніца непрыгожая, але для закаханага яна вельмі прывабная. Народпеснятворца развівае тэму, якая ніколі не перастае уражваць і здзіўляць уяўленне мастака і звычайнага чалавека: як заРаджаеОДа каханне? Што прыдае яму непераадольную сілу. Чаму яно, як паток вадапада, нястрымна імкнецца туды, куды штурхае яго ўласны непрадбачлівы рух?
Кампазіцыя песні амябейная: зачын, маналог героя, дыялог героя з аўтарамвыканаўцам. У зачыне выкарыстаны вобразнапсіхалагічны паралелізм:
Вяне рута ля прысадаў: Чарнявая дзяўчыненька
Мне дасада!
кахан°агяаХ^ ШТ° ^ ⁽метаФаРа)’ ~ прыкрыя пачуцці занай песні) араЛеЛь (тРаДЫЦЫЙная для лірычнай любоўхіХІТп ® ³ дзяучынай’ але Ў Даным выпадку псіУНеННе паралелізмУ служыць для выказвання
ёГпак^ ХЛ⁰ПЦЭ ‘ ”МНе дасада”Гэта азначае> " У У ад пРазмерных любоўных пачуццяў. ДруГая стра
рычнаю мовяюЫЦЬ “⁶ ТЫМ жа’5⁰ЛЬКІ Ў*о не мастацкаю метафарычнаю моваю, а аўталагічнан: *
8. Зак. 5372.
113
І не піў бы, і не еў бы, Да чарнявае дзяўчыны Паляцеў бы!
Паляцеў бы, ды не мушу: Распаліла чарнявая Сэрца, душу.
Праз дыялог аўтаравыканаўца з лірычным героем праводзіцца ідэя песеннага твора: любяць не толькі за прыгажосць, дакладней кажучы, не толькі за знешнюю прыгажосць. Цяжка вызначыць шляхі чалавечай (асабліва жаночай) абаяльнасці, дазнацца пра іх нікому не ўдавалася. Лірычны герой сцвярджае, што пачуццё яго свядомае і беспамылковае.
Я не п’ян быў, не змыліўся:
У дзявочы ясны вочы
Улюбіўся!
Дзявочы ясны вочы” гэта вельмі многае: і чысціня даверлівай і далікатнай душы, і ўсепадкупляючая жаночая пяшчота, і ласкавасць, і дабрыня, і нявыказанае абяцанне верна кахаць Звяртае на сябе ўвагу эманыянальны напал песеннага апавядання. Амаль кожнае выказванне лірычнага героя суправаджаецца клічнай інтанацыяй. І слухач не можа не паверыць V шчырасць яго пачуццяў, не можа астацца абыякавым да яго
любоўных пакут. ' .
Сярод прыёмаў мастацкай выразнасш знаходзім. У зачыне метанімію (чарнявая дзяўчыненька мне дасада.); у трэцяй страфе метафару (распаліла чарнявая сэрца і Оушу). Пашыраны стылявы прыём у мужчынскай любоўнан песні для выказвання моцных любоўных пачуццяў спалучэнне у радку семантычна блізкіх дзеясловаў умоўнага ладу з адмоуем „не”, злучнікам „і” і часціцай „бы”:
І не піў бы, і не еў бы Да чарнявае дзяўчыны Паляцеў бы!
Сустракаем і пашыраны стылявы прыём вядзення дыялога ў песні: герою задаюцца такія пытаннімеркаванні, якія ён абавязкова будзе абвяргаць. Так песнятворца вымушае лірычнага героя выказваць свае самыя запаветныя думкі і пачуцці.
Я не п’ян быў, не змыліўся:
У дзявочы ясны вочы
Улюбіўся!
Гукапіс песні ствараецца галоўным чынам за кошт аднародных сінтаксічных будоў. Рыфма перакрыжаваная, канцавая, жаночая, адкрытая. Адчуваецца моцнае ўздзеянне на інтанацыйнарытмічную арганізацыю песеннага верша меЛодыінапеву. Ёю абумоўлена лексічнафанетычная будова апошняга радка кожнай страфы песні.
114
Ой, выйдзі, выйдзі, дзяўчыначка (196)
Хлопец заве дзяўчыну выйсці з хаты да яго на спатканне. Дзяучына загадвае яму чакаць да той пары, калі яна паробіць усе для бацькоў і тыя палягуць спаць. Хлопец жа скардзіцца. як цяжка, нудна і нясцерпна чакаць падоўгу на марозе і, увогуле, якія нягоды прыносіць хлопцу каханне. Хоць у песні апавяданне вядзецца галоўным чынам пра хлопца і яго каханне, але аутарства песні, відаць, жаночае.
Кампазіцыя цалкам дыялагічная, мова аўталагічная. Зачын„~ зваР°т да дзяўчыны з просьбай выйсці да яго. Адказ дзяучыны будуецца на стылявым прыёме рэтардацыі, каб дасягнуць пэўнага ўражання аб вельмі працяглым дзеянні:
Сажджы, парань, гадзіначку, Сажджы, парань, другую, Пакуль роднаму бацюшцы Вячэру згатую.
Сажджы, парань, гадзіначку, Сажджы, парань, другую, Пакуль сваёй роднай матушцы Белу пасцель пасцялю, Тады к табе, парнішачка, На парадачку прыду.
Ідэннамастацкая мэта гэтага прыёму давесці Ўвагі сустоэТьі ^^ ' ЦЯЖКа ТРЭбЭ ЧЭКацЬ ³aKaxaHaW жаданай
р ‘ Аб цяжкасцях ¹ нягодах, якія прыносіць каханне „T® СЭМ Л¹рычньі геР°й Ен скардзіцца на свой лёс дзяўЧЫНс. J
Як то мне, добру молайцу, На марозе стоячы.
Памарозіў белы ножачкі, Да дзевачкі ходзячы.
Пападраў я кішэнечкі, Гасцінчыкі носячы, Папацёр я жупанчыкі, Па заборах лазячы.
Тут назіраецца тыповы для традыцыйнай любоўнай песні ш пТя^ "ра ™’™‘ *~ пр«™ вічогаХаворьш‘ ³ауЭЯТЫЯ заля“““ ж ””>™ W ваемся толькі праз знешнія дзеянні лірычнага геооя Эмяпыя пеХ^в^пХ * Ў³мацнення паэтычнай выразнасці мовы дзеяння) пХСТЬІЛЯВОЙ ФІГУРаЮ ампліФ*ацыі (пашырэння дзеяння). пауторамі аднародных стылістычных структур, якш пабудаваны на спалучэнні дзеясловаў з дзеяпры
115
слоўямі. Формы дзеясловаў „пападраў”, „папацёр перадаюць празмерныя дзеянні (гэта значыць.і пачуцці) героя.
Такімі сродкамі дасягаецца вельмі ўдалая інтанацыннарытмічная і эўфанічная арганізацыя песеннага верша. Багата у песні і сталых эпітэтаў: родны бацюшка, родна матушка, бела пасйель, добры моладзец, белы ножачкі. Вокліч „ой” у зачыне, звароткі, ласкальнапамяншальныя формы слоў тыповыя для любоўнай лірыкі. Нельга не адзначыць наяўнасці кантамінацый у песенным тэксце: парань, парнішачка, бацюшцы, матушцы, гораньйы, заборах.
Закурыўся ды дробненькі дожджык (202)
Дзяўчына добра ведае, што яе мілы смуткуе па ёй. Яна ў думках суцяшае яго, просіць, каб ён не журыўся. Ідэйны пад' тэкст песні: дзяўчына і хлопец кахаюць адзін аднаго, але каханне хлопца болып моцнае і палкае („У каханні адзін любіць, а другі цешыцца”) с .
Песня вельмі цікавая з боку яе мастацкіх асаблівасцен. Кампазіцыя будуецца на вобразнапсіхалагічным паралелізме, які складаевйа з дзвюх частак.
Першая частка паралелізму першая страфа:
Закурыўся ды дробненькі дожджык Па чысденькім полі,
Закурыўся...
Другая частка:
He курыся ды дробненькі дожджык,
Па чысценькім полі, He курыся...
Першая паралель у абедзвюх частках паралелізму вобраз прыроды, які псіхалагічна вельмі добра характарызуе стан лірычнага героя. Другая паралель — малады хлопец:
Зажурыўся мой міленькі дома Па мне, маладзенькай, Зажурыўся.
Хлопец, пазбаўлены магчымасці бачыць каханую, тўжыць па ёй, але туга яго светлая і ціхая, як дробны летні дожджык, што „закурыўся” ў полі. Песня маналагічная. Апавяданне вядзецца ад імя дзяўчыны, хоць фактычны герон твора закаханы хлопец. Песня вылучаецца надзвычам лірычным, пяшчотнаінтымным настроем. Менавіта такую эмацыяналь
116
ную плынь твора ствараюць звароты лірычнай гераіні да дробнага дожджыка і да свайго міленькага:
He курыся ды, дробненькі дожджык,
He курыся.
He журыся, мой міленькі, дома,
He журыся,
а таксама ласкальнапамяншальныя формы слоў: дробненькі дожджык, чысценька поле, мой міленькі і інш. Песенны твор валодае адметнымі інтанацыйнарытмічнымі і эўфанічнымі якасцямі. Стылістычная арганізацыя песні дакладная: увесь верш пабудаваны на аднародных сінтаксічных структурах:
Закурыўся ды дробненькі дожджык
Па чысценькім полі,
Закурыўся.
Зажурыўся мой міленькі дома
Па мне, маладзенькай, Зажурыўся.
Другая частка вобразнапсіхалагічнага паралелізму будуецца на тых жа аднародных сінтаксічных структурах, толькі ў адмоўнай форме:
He курыся ды, дробненькі дожджык,
Па чысценькім полі,
He курыся.
He журыся, мой міленькі, дома. He журыся.
Калінамаліна (217)
Мужчынская любоўная песня. Хлопец гаруе, скардзіцца на долю, што не мае пары, бо любіў дзяўчыну, ды не ажаніўся з ёю. А да іншай не хіліцца яго сэрца. Хлопец просіць рыбалоўцаў вылавіць яму шчасцедолю. Ідэйны падтэкст песні: для закаханага шчасце гэта магчымасць абраць шлюб з мілаю. Сям’я, якая будуецца на каханні, адна з найбольш трывалых крыніц радасці ў жыцці.