Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Трыма дарогамі
матыў выбару нявесты, а дакладней выбар жыццёвага лёсу (тут жа і прыём траічнасці).
Застаўся я, маладзенькі,
Паміж ворагамі,
іншасказанне азначае, што хлопца спасцігнуў няшчасны лёс:
91
ён трапіў да такіх людзей, якія не зычаць яму дабра, з якімі жыць яму вельмі цяжка.
Апошнія дзве страфы напоўнены сапраўдным драматызмам: герой шукае смерці. Жыццё сваё ён сам загубіў, і яно яму не міла:
Ой, пайду я панад морам, Панад берагамі, Ой, стану я дый заплачу Дробнымі слязамі.
Растварыся, сіне мора, Свае глыбакосці, Прайшлі ж мае марна лета, Mae маладосці.
Тут бачым алегорыю смерці:
Растварыся, сіне мора, Свае глыбакосці.
Апошнія два радкі песеннага верша маюць выключнае значэнне і нясуць сэнсавую, інтанацыйную і эмацыянальную нагрузкі:
Прайшлі ж мае марна лета, Mae маладосці.
Гэта горкае прызнанне героя аб загубленым уласным жыцці.
Лексічная і сінтаксічная будовы песеннага верша тыповыя. Эмацыянальную 'афарбоўку надаюць мове воклічы „ой” у пачатку радкоў першай і чацвёртай строф. Меланхалічны настрой у песні ствараюць паўторы аднародных сінтаксічных будоў, з семантычна звязанымі паміж сабою назоўнікамі:
He там шчасце, не там доля; Ой, пайду я панад морам, Панад берагамі...
і дзеяслоўныя еловазлучэнні з ужываннем узмацняльнай часціцы „ды”:
Ой, стану я дый заплачу
Дробнымі слязамі.
Зварот да мора („Растварыся, сіне мора, свае глыбакосці”), якое павінна вызваліць героя ад душэўнага болю і пакутлівых раскаянняў, калі прыме яго ў свае глыбіні, стварае драматычную развязку ў песні.
Чые пчолы на дуброве (146)
Частая любоўная песня жартоўнаіранічнага зместу. Хлопец адмаўляецца ад „далёкай”, багатай дзяўчыны, якую яму сватаюць, а кахае бедную і прыгожую „суседачку”. Распрацоўваецца матыў мастацкага параўнання: „далёкай” у сэнсе
92
чужой, да якой хлопец ставіцца абыякава, і прыгожай „суседачкі”, якую хлопец моцна кахае, хоць яна і бедная. Мажорная інтанацыя ўласціва частай любоўнай песні. Ідэйны змест: у ахвяру шчасліваму каханню варта прынесці багацце, гонар і ўсялякія выгоды. Народ мастацкімі сродкамі адназначна вырашае гэтую дылему: у яго ўсведамленні каханне пераважыць багацце.
У зачыне сімвалічды вобразнапсіхалагічны паралелізм, які стварае завязку сюжэта. Першыя два радкі зачына іншасказанне, два апошнія тлумачэнне іншасказання. Кампазіцыя маналагічная. 3 маналога лірычнага героя даведваемся, што ён кахае і мілую сваю не прамяняе ні на каго:
От я тую далёкую А да свае суседачкі
Людзям падарую, Я й сам памандрую.
Далей у песні ідзе параўнанне „далёкай”, багатай дзяўчыны з суседачкай. Параўнанне будуецца на мастацкім супрацьпастаўленні. Супраціўны злучнік „а” сустракаецца ў кожнай страфе песні. Пачынаючы з трэцяй страфы, першыя два радкі кожнай страфы пералічваюць багацце „далёкай” дзяўчыны; апошнія два радкі чатырохрадкоўяў малююць прывабны вобраз суседкі. У адрозненне ад сур’ёзнай працяжнай любоўнай песні на гэту тэму (такога сюжэта) у частай песні лексічныя сродкі цалкам падпарадкаваны жартоўнаіранічнай танальнасці песні:
Ой, у тае далёкае А ў гэтае суседачкі
Сінія бумажкі, Кажух і сярмяжкі.
Апошняя страфа песні канцоўка мае жартоўнагуллівае, двухсэнсавае значэнне:
Ой, у тае далёкае А ў гэтае суседачкі
Бычкі паздыхаюць, Сынкі паязджаюць.
Воклічы „ой” у пачатку апошніх чатырох строф (страфічная анафара) узмацняюць бадзёравясёлы, бесклапотны тон песні. Кароткі песенны радок, строга страфічная будова, выразная сумежная і перакрыжаваная адкрытая рыфма, дакладная рытмічнаінтанацыйная ўпарадкаванасць песеннага верша, шпаркі тэмп выканання песеннага твора адметныя рысы частай любоўнай песні.
Ой, у полі тры крынічанькі (149)
Мужчынская любоўная песня. Хлопец заляцаецца да трох дзяўчат: да чарнявай, бялявай і прыбагатай. Адну ўпадабаў, з другою павянчаецца, а з трэцяй развітаецца. Ідэйны
93
падтэкст песні: не з усялякаю дзяўчынаю, з якою кахаеода хлопец, ён бярэ шлюб. Часта каханне не прыводзіць да шлюбу, бывае і так, што шлюб бяруць зусім не кахаючыся. Як бачым, змест песні адлюстроўвае сапраўднае становішча, што назіралася сярод моладзі старой дарэвалюцыйнай вёскі: вельмі часта вяселлі наладжваліся па сватаўству, калі хлопец і дзяўчына раней ні разу не бачылі адзін аднаго. А сватаўство адбывалася на аснове эканамічнай, матэрыяльнай зацікаўленасці бацькоў. Аб узаемных пачуццях маладых людзей нават не пыталі, і часта шлюб адбываўся наперакор пачуццям хлопца ці дзяўчыны. Але ў песні назіраецца і іншая тэндэнцыя, якая ляжыць ужо ў плоскасці маральнаэтычных узаемаадносін хлопца і дзяўчыны наогул. Тыя ж дамастроеўскія ўстанаўленні дапускалі няроўнасць правоў хлопца і дзяўчыны ў каханні. Хлопцу дазвалялася кахаць неаднойчы і пакідаць каханую, калі ён гэтага захоча. Вядома, рэпутацыя яго ад такога ўчынку нічога не губляла. Дзяўчына ж, калі б яна такое зрабіла, пусціла б пра сябе дрэнную славу: лічылася б распушчанай, і добра выйсці замуж ёй практычна было б ужо немагчыма.
Разглядаемая мужчынская любоўная песня грунтуецца на такіх поглядах.
У зачыне песні мастацкі вобразны паралелізм:
Ой, у полі тры крынічанькі, Там стаялі тры дзяўчынанькі: Чарнявая і бялявая, А трэцяя прыбагатая.
Паміж першай і другой паралелямі няма традыцыйнай сімвалічнай сувязі, гэта значыць выкарыстаны фармальны паралелізм. Прыём траічнасці традыцыйны. Згодна гэтаму мастацкаму прыёму, галоўная гераіня песеннага твора трэцяя, прыбагатая. 3 другой страфы песні даведваемся, які лёс яе напаткае:
Я чарнявую з душы люблю, 3 бяляваю павянчаюся, А з трэцяю, прыбагатаю, Прыйдзе вечар, развітаюся.
У трэцяй страфе сустракаем вобразнапсіхалагічны паралелізм, уласцівы мужчынскай любоўнай песні, дзе падаецца прыгожы паэтычны вобразпаралель: сад, які цвіце (каханне хлопца), а затым сад, які асыпаецца (хлопец бярэ шлюб з іншай):
94
He ўсе разам ды сады цвітуць,
He ўсе разам асыпаюцца, He ўсе тыя ды да шлюбу йдуць, Што любяцца да кахаюцца.
Апошнія два радкі страфы (другая паралель) растлумачваюць вобразнае іншасказанне першых двух радкоў. У апошняй страфе вобразнапсіхалагічны паралелізм прадаўжаецца, прычым першыя два радкі вобразнае іншасказанне, наступныя ж — іх рэальная жыццёвая паралель — тлумачэнне іншасказальнасці. 3 гэтага тлумачэння вынікае, што часта кахаецца хлопец з адной, а жэніцца з другой, якой раней нават не бачыў.
Песня, як ужо было сказана, мужчынская і перажыванні дзяўчыны „прыбагатай” застаюцца паза тэкстам. Сам жа хлопец (а таксама і песнятворца) не выказваюць свае адносіны да такой „любоўнай гісторыі”. Эмацыянальная танальнасць адпавядае частай любоўнай песні.
Палын, палын, пальш зялёны (152)
Дзяўчына кахае хлопца, а замуж аддаюць яе за нялюбага і няудалага, але багатага. Дзяўчына заве мілага на спатканне, просіць у яго дапамогі, бо яна ў вялікай роспачы. Ідэйны падтэкст песні: калі бацькі губяць каханне сваёй дачкі аддаюць яе замуж не за таго, з кім яна хоча ўзяць шлюб, а за нялюбага, кіруючыся карыслівым разлікам, то яны вымушаюць дачку цяжка пакутаваць і калечаць ёй лёс. Але скарацца такому лёсу не трэба. Сваім моўнамастацкім словам народпеснятворца зауседы выступае супраць такой жорсткай несппавядлівасці. F
Кампазіцыя песні амябейная: першая частка зачындыялог, другая кароткае аўтарскае апавяданне, трэцяя маналог лірычнан гераіні. Дыялагічная будова зачыну, пытальныя інтанацыі з першых радкоў песні (аўтарвыканаўца звяртаецца да сімвалічнага мастацкага вобраза палыну) адразу ствараюць вельмі задушэўны інтымнадаверлівы тон песеннага апавядання:
Палын, палын, палын зялёны, Хто цябе, палын, у гародзе сеяў?
Уся песня будуецца на вобразнапсіхалагічным паралелізпплю ^Г*»¹¹³^⁶^ " Г°РКІ ПаЛЫН’ які скаРДЗіцца на сваю долю, бо зведау ен і бунныя ветры, і дробныя дажджы, і дзеўкіпаненкі яго пашчыпалі. Так лексічнымі, сінтаксічнымі і інтанацьшнымі сродкамі выразнасці мастакпеснятворца ствапае тужлівы сімвалічны вобраз. tіварае
95
Другая паралель няшчасная дзяўчына, якая знаходзіцття ў стане вялікага душэўнага ўзрушэння і роспачы, бо яе разлучаюць з мілым, аддаюць за нялюбага. Хоць па традыцыях песеннай сімволікі семантычнае спалучэнне такой прыроднай паралелі, як палын і чалавек (у прыватнасці, маладая дзяўчына), з’ява рэдкая, але прыём, ужыты аўтарам, мае глыбокую псіхалагічную абгрунтаванасць. У апавядальным фрагменце песні:
А ў полі, полі сад зеляненькі, А ў тым садочку дзяўчына гуляла... Дзяўчына гуляла, міленькага ждала
бачым знаёмы вобразсімвал зеляненькі сад.
Маналог дзяўчыны (зваротыпросьбы да мілага) самая хвалюючая частка песеннага апавядання, напоўненая сапраўдным драматызмам:
А прыйдзі, прыйдзі ка мне, міленькі,
А прыйдзі, прыйдзі хоць на часочак, Хоць на часочак, хоць на мінутачку, Хачу расказаць табе сваё горачка. А аддаюць мяне замуж за нялюбага, За нялюбага, за няўдалага ды багатага. Я таго багацця не хачу, з табой жыць хачу, Прыйдзі ка мне, міленькі, на выручку.
Апошнія радкі песні выказваюць галоўную думку песеннага твора, яго ідэйнамастацкую мэту. Песнятворца шукае выйсце з цяжкага становішча дзяўчыны, і,на яго думку, дапамагчы ёй павінен лірычны герой. Такім чынам, выказваецца пратэст супраць патрыярхальнасямейных адносін, якія занявольвалі жанчыну, пазбаўлялі яе правана каханне і шчасце.
Песня вылучаецца адметнымі мастацкімі якасцямі. Звяртае на сябе ўвагу эўфанічная гармонія песеннага верша. Паўторы кожнага радка ствараюць пантарыфму, парныя алітэрацыі і асанансы. Гукавая анафара (а палівалі, а пашчыпалі, а ў полі, а ў тым садочку) моцна ўздзейнічае на сугалоссе песенных радкоў. Сугучнасць, якая ствараецца за кошт паўтораў радкоў, узмацняецца спіральнымі паўторамі: