Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Я доўга не буду. Назад варачуся.
Уся песня прасякнута глыбока лірычным настроем дзяўчыны, напоўнена яе эмоцыямі. Эмацыянальны напал нарастае да апошняй страфы. Тут мы бачым развіты зваротак да маці, паўторы, песенны стылявы прыём інверсіі, эпітэт, адасоблены ад назоўніказваротка:
Пусці, маці, пусці, родна.
Лірычны настрой гераіні перадаецца назоўнікамі ў памяншальналаскальнай форме: бярозачка, міленькі. Хваляванне дзяўчыны выказваецца воклічам „ой” у пачатку зачына, загадным ладам дзеяслова: пусці, маці, пусці, родна, абяцаннем дачкі, якое (слухач у гэтым упэўнены) яна не зможа выканаць.
Хаджу, хаджу па балоту (105)
Частая любоўная песня. Дзяўчына хоча пазнаёміць сваю маці з хлопцам, якога моцна кахае, але маці нават не заве яго ў хату, сварыцца на дачку, што тая абрала кепскага, на яе погляд, жаніха. Ідэйны падтэкст песні: каханне вельмі тонкае і адначасова складанае пачуццё, якое жывіць і акрыляе чалавечую душу, дае чалавеку непаўторнае адчуванне радасці жыцця. Усялякае грубае ўмяшанне ў любоўныя ўзаемаадносіны закаханых, згодна народнай этыцы, негуманна, несправядліва.
Зачын песні будуецца на фармальным паралелізме: паміж прыродаю:
Хаджу, хаджу па балоту
Балоцейка суха
і чалавекам:
Выйдзі, выйдзі на вуліцу, Мая шчабятуха.
Як бачым, тут няма сэнсавай і сюжэтнай сувязі. У эскізнай замалёўцы прыроды назіраецца элемент небыліцы балойейка суха народны мастацкі прыём, які выкарыстоўваецца ў адносінах да жартоўных песень, а ў любоўнай лірыцы да частых песень. Вясёлабесклапотны зварот да дзяўчыны мая шчабятуха таксама прыкмета частай любоўнай песні (у працяжных элегічных маё сэрца, мае мілаванне, мой ружовы цвету і інш.).
72
У другой страфе песні зноў сустракаем жартаўлівы мастацкі прыём загадку:
Пазнай, пазнай, мая маці, А як зяця зваці.
У трэцяй і чацвёртай строфах песенны верш адпавядае па сваіх стылявых і ідэйнамастацкіх прыкметах частушцы:
[Ой, пі, маці, тое піва,] Любі, маці, таго зяця, [Што я наварыла,] Што я спалюбіла.
У чацвёртай і пятай строфах ужываецца іншасказальнасць, якую стварае прыём псіхалагічнага паралелізму. У кожным паралелізме першая паралель дзеянні персанажаў песні (дачкі або маці) перадаюцца іншасказальнай мовай; другая паралель — іншасказальнасць растлумачваецца аўталагічнаю моваю:
He п’е маці таго піва І не любіць свайго зяця
Толькі пралівае. Толькі праклінае.
Апошняя страфа, у якой маці высмейвае зяця, гучыць у сатырычным тоне:
А ці табе, дачушачка, А ў каго ты, дачушачка,
Мала хлопцаў стала? Вочанькі ўкляпала?
Эмацыянальны ўздым павышаецца аж да самага канца песні. Кампазіцыя песні дыялагічная. У дыялогу ўдзельнічаюць усе дзеючыя асобы. Інтанацыйнарытмічная арганізацыя песеннага верша адпавядае частай лірычнай песні. Эўфанічнасць асобных інтанацыйных перыядаў у значнай ступені ствараецца паўторамі аднародных сінтаксічных будоў (чацвёртая і пятая строфы).
Нядолечка да няшчасцечка (106)
Дзяўчына баіцца, каб яе не аддалі замуж за нялюбага, баіцца такой долі, якая напаткала яе маці. Дачка просіцца ў маці яшчэ гадок пагуляць на дзявочай волі, бо яе сэрца яшчэ не зведала кахання. Ідэйны падтэкст песні: замужжа тады прыносіць шчасце дзяўчыне, калі шлюб адбываецца з абраннікам сэрца, а не па волі бацькоў. Жыць з нялюбым амаль тое самае, што ўтапіцца.
Песня амаль пазбаўлена іншасказальнасці (маці „ручанькі звяжа” іншасказальна: аддаць замуж), мастацкавобразнага ўпрыгожання. Але на прыкладзе такога песеннага твора бачым, што эстэтычная прырода мастацтва будуецца па апасрод
73
каванай сувязі мастацкай творчасці народа з сацыяльнаэканамічнай асновай грамадства. Лірычная гераіня яшчэ не кахае, але эмацыянальна знаходзіцца ў стане моцнага напружання: яна баіцца, што ўстанаўленні і звычаі патрыярхальнай старой вёскі ладзіць шлюб па эканамічнаму разліку могуць пазбавіць яе шчасця выйсці замуж за любага. Аб хваляванні, заклапочанасці гераіні сведчаць ужо першыя радкі зачына песні.
Мастацкавобразнай мовай гаворыцца у песні аб маючым адбыцца замужжы:
He гаворыць і мая мамачка, 3 кім мне ручанькі звяжа.
Здаецца, больш коратка, сціпла і трапна нельга сказаць аб выбары жаніха, шлюбу, будучым сямейным жыцці. Невядомасць палохае дзяўчыну, якой лепш яшчэ пажыць у бацькоускім доме:
Хай бы я яшчэ, мая мамачка, Хоць гадок пахадзіла.
У другой страфе кульмінацыйнай па эмацыянальнаму напаўненню, выказваюцца думкі, бадай, ужо не самой дзяўчыны, а народапеснятворцы, яго векавыя назіранні і мудрыя вывады:
He вяжы, матка, не вяжы, родна,
Як сваю горку долю, Як пападзецца не за любага Дык з масточка да ў воду.
Маці, відаць, з’яўляецца ў даным творы выразніцай уласцівага народу добрага, спагадлівага і разумнага разважання. Яна заўсёды гатова спрыяць шчасцю дачкі ў каханні:
He тапіся, маё дзіцятка,
Бо ты душу загубіш,
Да скажы сама шчыру праўданьку, Каго верненька любіш?
Канцоўка песні (чацвёртая страфа), на якую прыпадае сэнсавы акцэнт песні, узмацняе тую ж думку: да шлюбу павінна прывесці каханне.
Кампазіцыя песні двухчасткавая: першая частка унутраны маналог (думкі) лірычнай гераіні; другая частка дыялагічная (размова паміж дачкой і маці). Даверлівы тон размовы дачкі з маці ствараецца звароткамі, выражанымі назоўнікам..
74
ў ласкальнай форме, з інверсіраваным адасобленым эпітэтам у другой страфе, развітымі звароткамі ў трэцяй і чацвёртай строфах.
Кругламала балоцечка (108)
Маладая дзяўчына хоча быць прыгожай. Яна звяртаецца да сваёй красы, каб краса хутка „расла”. Кампазіцыйна песня маналагічная (за выключэннем зачыну). Прырода ў зачыне падаецца толькі як месца дзеяння:
Кругламала балоцечка Да хадзіла, напявала,
Там хадзіла малодачка, Сваю красу засявала.
Першая палова асноўнай часткі песні (маналог лірычнай гераіні) пабудавана на іншасказальнасці, выкарыстаны мастацкі прыём увасаблення адцягненага паняцця. Лірычная гераіня звяртаецца да ўласнай красы, як да жывой істоты, выказвае цэлы шэраг пажаданняў наконт таго, якой павінна краса стаць. Галоўныя сродкі мастацкай выразнасці ў песні метафары, якія бачым ужо ў зачыне:
Там хадзіла малодачка...
Сваю красу засявала.
У другой страфе пашыраны метафарычны вобраз красы:
Расці, расці, краса мая, Каранём глыбокая,
Тонкая, высокая, Лісцейкам шырокая.
Прывабнасць мастацкага вобраза адцягненага паняцця (красы) стварае параўнанне яе з маляўнічымі, канкрэтнымі прадметамі і з’явамі, пачэрпнутымі з самой прыроды. У другой страфе бачым тыпова фальклорны стылёвамастацкі прыём зваротка з развітым азначэннем, выражаным спалучэннем назоўніка з прыметнікам, прычым назоўнік недапасаваны ў склоне з азначальным словам:
...Краса мая...
Каранём глыбокая, Лісцейкам шырокая.
Другая частка песні пабудавана з выкарыстаннем народнай гутарковай мовы, у прыватнасці, у чацвёртай страфе ўжываюцца праклёны:
Няхай цябе валы з’ядуць, Няхай цябе коні стопчуць.
Але „кара”, якая чакае красу, калі тая не вырасце, зноў малюецца паэтычна:
75
Валы з’ядуць палавыя, Валы з’ядуць бушуючы, Коні стопчуць вараныя. Коні стопчуць гарцуючы.
Тут назіраем эфектнае выкарыстанне стылявога прыёму інверсіі. Інверсіраваныя сталыя эпітэты ў канцы радка вынесены на лагічны, інтанацыйны і эмацыянальны націск. Дзеяслоўныя словазлучэнні (дзеяслова з дзеяпрыслоўем) у апошнім двухрадкоўі песні перадаюць эмацыянальны зарад, што ўкладзены ў гэтыя радкі аўтарампеснятворцам. Назіраецца заканамерная ўласцівасць народнай песнятворчасці: прырода (жывёл>ны свет) заадно з лірычнай гераіняй, гэта значыць,дапамагае ёй здзейсніць свае спадзяванні.
Бяроза, бяроза, не п’яна, цвяроза (109)
Дзяўчына скардзіцца, што не мае долі, што не мае таго шчасця, якое маюць іншыя. Ідэйны падтэкст: шчасце дзяўчыны немагчыма без кахання, без надзеі на шчаслівае замужжа.
Кампазіцыя песні будуецца на вобразнапсіхалагічным паралелізме. Паралель прыроды падаецца прыгожаю мастацкаю карцінаю, будуецца на метафарах і адначасова выконвае ролю зачына песні. Вобраз хмурай бярозы — прыём увасаблення, ужо добра нам знаёмы. Выкарыстаны таксама прыём антра* памарфізму надзяленне бярозы якасцямі чалавека: „Бяроза, бяроза, не п’яна, цвяроза”.
У першай частцы песні вядзецца дыялог паміж аутарамвыканаўцам і бярозаю. Пытальныя інтанацыі зачына перадаюць зацікаўлена спагадлівыя адносіны субяседніка да бярозы:
Чаго хмурна стаіш? Ці ветру баішся, ...ці дажджу жадаеш?
3 саміх пытанняў відаць, што субяседнік вельмі добра ведае, што шкодзіць, а што годзіць бярозе. 3 адказаў бярозы вынікае, што не турбуюць яе звычайныя жыццёвыя дробязныя нязручнасці, нелады, яна заклапочана і тужыць аб нечым куды больш значным, што з’яўляецца галоўным для яе існавання:
Таго я хмурна, што месца не маю, Бо на маём месцы зядён явар расце.
3 адказу бачна, што бярозе просто няма як жыць. Прыходзіцца зноў і зноў здзіўляцца: да якой жа псіхалагічнай глыбіні і мастацкай дасканаласці даводзіць сваё іншасказанне народны песнятворца.
Другая частка паралелі, у якой, як звычайна, тлумачыцца песеннае іншасказанне, на жаль, не дасягнула той глыбіні думкі і пачуццяў, якія выказаны метафарычнаю моваю першай часткі. Хаця ў песні матыў кахання не выказаны, але ён
76
маецца на ўвазе, у падтэксце. Дыялог з дзяўчынаю будуецца з выкарыстаннем пашыранага фальклорнапесеннага прыёму градацыі. Пытанні дзяўчыне задаюцца як бы здалёку, таму што яны загадзя ўжо разлічаны на іншы адказ, не на той, які мог бы быць дадзены:
Дзяўчына, дзяўчына, чаго хмурна ходзіш?
Ці галоўка баліць, ці свет заняволіць?
Дарэчы, цікава зазірнуць усё ж і ў сэнс пытанняў. Першае: пра яе здароўе, ці не хворая яна? Другое (цікавае.на нашу думку): як ёй жывецца сярод людзей? У адказах дзяўчыны пры дапамозе прыёму градацыі ўзмацняецца эмацыянальнае напружанне песенных радкоў: