• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
        Зачын песні будуецца на вобразнапсіхалагічным паралелізме: ясны месяц  дзяўчына. Першая паралель  не тыповая для любоўнай песні (ясны месяц у народнай паэтыцы звычайна з’яўляецца вобразамсімвалам хлопца). Цікавы нюанс мастацкага прыёму: увасабленне прыроды ў песні настолькі моцнае (прыём антрапамарфізму), што ясны месяц „уступае” ў дыялог паміж лірычнымі героямі. Лірычны герой, які прагне спаткання з каханаю, звяртаецца да месяца, каб ён узышоў, просіць дзяўчыну, каб яна выйшла за яго. Але пачуццё хлопца не мае водгуку, і песнятворца знаходзіць вельмі выразныя мастацкія сродкі, каб паказаць гэта:
    
                   Ой, зыдзі, зыдзі, ясны месяцу, Як млыновае кола,
               Ой, выйдзі, дзеўча, сэрца і душа, Да прамоў жа ж мне слова.
    
                              А хоць я зыйду, хоць я не зыйду,
              To свяціці не буду,
               А хоць я выйду, хоць не выйду, Гаварыці не буду.
    
        Вельмі сціпльші, але выразнымі лексічнымі сродкамі перадаецца глыбіня пачуццяў лірычнага героя, які гатоў кінуць выклік хоць цэламу свету (гіпербала), каб толькі заваяваць сэрца дзяўчыны:
    
    
    61
    
                    Няхай гавораць, няхай сачуюць
                   Хоць па цаламу свету, Я цябе любіў, любіці буду, Мой ружовенькі цвету!
        Кампазіцыя песні своеасаблівая: аўтарскае апавяданне раптам пранікае ў дыялог герояў:
                   Мала пташачка, невялічкая,
                   Да па ельнічку скача,
                   Дурная дзеўча, неразумная, Па кавалеру плача.
          Тут бачым яшчэ адну вобразнапсіхалагічную паралель: пташачка невялічкая  дзяўчына неразумная. Цяпер лірычная гераіня адказвае ўжо самому аўтарупеснятворцу:
                     Ой, я не плачу, ой, я не тужу, Самі слёзанькі льюцца.
         Відаць, песнятворца вядзе ідэйную лінію лірычнага героя і спачувае яму. Хлопца не здольна ацаніць належным чынам „дурная дзеўча, неразумная”, якая, магчыма, яшчэ ні да каго не адчувае сапраўднага любоўнага пачуцця:
                   Хоць яны шлюцца, хоць яны не шлюцца,
                   Я на тое не дбаю,
                   Ой, расці, каса, ніжэй пояса,
                   Яшчэ з рок пагуляю.
        Паэтыка песні вызначаецца багатым арсеналам параўнанняў: вобразнасімвалічнымі паралелізмамі, метафарамі, метаніміямі, развітымі звароткамі, якія ствараюць надзвычай паэтычны вобраз каханай у песенным творы. Сустракаюцца і вельмі нечаканыя параўнанні, пачэрпнутыя з народнага побыту:
                 Ой, зыдзі, зыдзі, ясны месяцу, Як млыновае кола.
    
         Дасканалая рытмічнаінтанацыйная будова паэтычнага верша дасягаецца сінтаксічнымі паралелізмамі:
                    А хоць я зыйду, хоць я не зыйду,
                 To свяціці не буду,
                 А хоць я выйду, хоць я не выйду,
                 Гаварыці не буду, або:
    
    62
    
                  Мала пташачка, невялічкая, Да па ельнічку скача, Дурная дзеўча, неразумная, Па кавалеру плача;
     паўторамі іншых аднародных сінтаксічных структур („Людзі гавораць, людзі сачуюць”; „Ой, я не плачу, ой, я не тужу”), а таксама радкоў і асобных слоў. У песні выкарыстаны мастацкі прыём узаемна выключаючых супрацьпастаўленняў дзеянняў  часта станоўчага і адмоўнага  розных герояў песні, які выконвае не толькі рытмічнаінтанацыйныя, стылявыя функцыі, але і з’яўляецца сродкам мастацкага апавядання, як бы кампазіцыйным стрыжнем песні:
                    А хоць я зыйду, хоць я не зыйду, To свяціці не буду,
                  А хоць я выйду, хоць я не выйду, Гаварыці не буду.
         Гукапіс песні ўзбагачаецца алітэрацыямі і асанансамі за кошт паўтораў асобных слоў альбо сугалосся асобных гукаў.
    
        Ці не быстрая рэчка (85)
    
        Дзяўчына кахае хлопца, якому яна, на думку блізкіх і чужых,не пара. Нягледзячы на забароны, закаханыя сустракаюцца патаемна. Ідэйны падтэкст песні: каханне не прызнае няроўнасці паміж людзьмі, яно кожнаму дае права кахаць.
        У зачыне бачым вобразнапсіхалагічны паралелізм, тыповы для любоўнай песні: быстрая рэчка, што ваду замуціла, засмучоная закаханая дзяўчына, якой забараняюць сустракацца з тым, каго абрала яе сэрца:
                 He даў мне бог, не судзіў мне бог, Каго верна любіла.
    
        Песня мастацкай мовай апавядаё пра няроўнасць закаханых, згодна звычаяў і пастаноў таго асяроддзя. дзе яны жывуць:
                    Пайду я гарою, А ты даліною, Сама знаю, людзі гавораць, Што не быць мне з табою.
        Апошняя страфа выказвае асноўную ідэйную думку песеннага твора:
    
    63
    
                     Няхай сабе кажуць
                  Усякае ліха,
                  А мы з табою, дзяўчынанька, Любімося ціха.
        Як бачым, маральнаэтычныя ўяўленні народапеснятворцы ігнаруюць „няроўнасць” закаханых, адстойваюць іх правы на шчасце.
        Кампазіцыя песні дыялагічная. Зачын (першая страфа) пабудаваны цалкам на пытаннях, якія накіраваны да дзяўчыны і адразу ж як бы раскрываюць яе глыбокаінтымныя пачуцці і перажыванні. Душэўны неспакой, тугу лірычнай гераіні перадае і вокліч „ой”, клічная інтанацыя другой страфы. Уся песня прасякнута самотным настроем. Эмацыянальнае напружанне ствараецца паўторамі апошніх двухрадкоўяў кожнай страфы, менавіта тых, якія найбольш поўна адлюстроўваюць пачуцці герояў паэтычнага твора.
    Ой, у полі каліна (86)
        Дзяўчына засмучона людскімі нагаворамі на яе, хоча пакінуць сустракацца з хлопцам. Хлопец жа супакойваб каха" ную. Ідэйны падтэкст песні: моцнае шчырае каханне не баіцца людскіх паклёпаў і плётак.
        Першая страфа зачына пабудавана на метафары:
                   Ой, у полі каліна
                   Ды з вятром гаварыла:  Павей, павей, ціхі ветрык, Каб я тут не тужыла!
        Другая ж страфа зачына дае замалёўку прыроды аўталагічнай мовай. Але сэнс гэтай страфы мае і пераноснае значэнне: вецер не вее, сонца не грэе, гарох расце пры дарозе  усё гэта выражае няўтульнасць, самоту, смутак. У трэцяй страфе зачыну, як і ў першай, зноў прысутнічае іншасказальнасць:
       Ой, у полі азерца,          Выйдзі, выйдзі, пагаворым,
       Там плавала вядзерца, Маё мілае сэрца.
        Тут мы бачым тыповы любоўны матыў, сімволіку любоўнага спаткання. Паэтычныя, прыгожа развітыя звароткі хлопца да каханай (мае мілае сэрца, мой ружовенькі цвету) перадаюць яго глыбокія любоўныя пачуцці.
        У канцы песеннага верша гучыць матыў перамогі кахання:
                        Няхай кажуць, гавораць Хоць па цэламу свету, А я цябе любіць буду...
    
    64
    
        Нельга не звярнуць увагі на мастацкія і стылявыя вартасці песеннага верша: пры дапамозе вельмі прыгожай метафары ў зачыне малююцца высокапаэтычныя мастацкія вобразы закаханых. Паўторы ж радкоў ствараюць багаты гукапіс верша: стройную гармонію гукаў, якія разам з напевам даюць поліфанічны эфект.
    
    Досыць, калінка чырвоненькая (88)
        Дзяўчына ведае, што суседкі і дзяўчаты нагаворваюць на яе, паклёпнічаюць, але яна нічога не баіцца і ўпэўнена. што ніхто і нішто не перашкодзіць яе замужжу. Ідэйны падтэкст песні: чэсная і смелая дзяўчына не баіцца хлусні і паклёпаў зайздросных людзей, яна здольна сама абараніць сваё шчасце.
        Кампазіцыя песні дыялагічная. Дыялог ідзе паміж аўтарамвыканаўцам і вобразамсімвалам  калінаю  у зачыне, а ў асноўнай частцы песні  з лірычнай гераіняю.
        У зачыне выкарыстаны прыём вобразнапсіхалагічнага паралелізму: каліна, якую клююць пташачкі і птушаняты, — сімвал дзяўчыны, якую абгаворваюць, дарэмна крыўдзяць і зневажаюць. Іншасказальнаю моваю з выкарыстаннем цэлай сістэмы метафар вядзецца апавяданне аб нягодах дзяўчыны, якая, відаць, валодае незвычайнымі якасцямі: прыгажосцю, розумам, умеласцю, прывабнасцю і гонарам, бо выклікае зайздрасць. Прыгожая дзяўчына параўноўваецца з каліна\ чырвоненькай (вобраз метафарычны). Пра тое, што на дзяўчыну зайздросныя людзі ўзводзяць дарэмшчыну, гаворыцца ў песні іншасказальна:
    
              He так пташачкі, не так пташачкі,
              Як дробныя птушаняткі,
              Прылятуць  клюнуць, палятуць  клянуць:
              Ягадкі несалодкі.
    
        Каліну клююць ды яшчэ і клянуць, што ягадкі, маўляў, несалодКій (каліна ж у гэтым не павінна). Каліне гавораць: „Досыць табе ў лузе стаяці” (метафара), іншасказальна размова ідзе аб лзявочай волі, дзявоцтве. Пташачкі і птушаняткі, якія клююць каліну, — вобразы таксама метафарычныя. У чацвёртай страфе даецца расшыфроўка багатай іншасказальнасці мастацкавобразнай мовы першай часткі песні. Адказ дзяўчыны падаецца аўталагічнай мовай. 3 яго відаць, што дзяўчына мае востры розум, што ёй уласцівы смеласць, незалежнасць і пачуццё асабістай годнасці:
              Ай, няхай судзяць, няхай гавораць,
              Бо я іх не баюся.
              Сваты прыедуць, я замуж пайду,
              І я з іх насмяюся.
    
    
    5. Зак. 5372.
    
    65
    
    
    
      ’ У апошніх радках даецца аўтарская ацэнка лірычнан гераіні, прадказваецца лёс, якога яна заслугоўвае.
        Асаблівасці мастацкай мовы песні заключаюцца ў стылявых прыёмах: развітыя звароткі  калінка чырвоненькая, дзевачка маладзенькая  з інверсіраванымі эпітэтамі, якія асабліва вылучаюць і ставяць інтанацыйны і лагічны націск на прывабных якасцях гераіні. У другой і чацвёртай строфах ужываецца прыём удакладнення праз адмаўленне папярэдняга сцвярджэння:
               Пташачкі аклявалі.
                He так пташачкі, не так пташачкі, Як дробны птушаняткі.
    
    Або:
               Суседкі асмяялі.
                He так суседкі, не так суседкі, Як мае пароўніцы.
         Інтанацыйная арганізацыя тэксту вылучаецца некаторымі стылявымі асаблівасцямі: у другой страфе апушчаны асобныя члены сказа (акалічнасці): прылятуць  клюнуць, палятуць клянуць  стылявая фігура эліпсіса, якая стварае дынамічнасць дзеяння, яго незвычайнасць, своеасаблівы сэнс. Інтанацыя песні ў першай, трэцяй і апошняй строфах ствараецца дзеясловамі загаднага ладу: досыць стаяці, досыць гуляці. У песні назіраем аднародныя сінтаксічныя будовы з пауторамі дзеясловаўсінонімаў: няхай судзяі.ь, няхай гавораць. Такім чынам, адметнай асаблівасцю любоўнай лірыкі з’яўляецца наяўнасць багатай сістэмы тропаў у паэтычным творы.
    
    Што за месяц, што за ясны (91)
    Дзяўчына крыўдзіцца і плача, што людзі саромяць яе за сустрэчы з хлопцам позна ўвечары. Хлопец шкадуе дзяўчыну і суцяшае яе, абяцае ўзяць замуж. Ідэйны падтэкст песні. дзяўчына павінна быць вельмі асцярожнай, стрыманай і сціплай у каханні. Матывы такіх занадта строгіх маральнаэтычных патрабаванняў да дзяўчыны ўжо разглядаліся раней.