• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
    
        Як бачым, назоўнік з прыназоўнікам (у каморы) у ролі акалічнасці стварае песенны стык. Гукапіс песні ўзбагачаецца лексічнай анафарай за кошт паўтораў радкоў.
    
    Ой, развілася зялёна дуброва (76)
        Дзяўчына гаруе аб сваёй няшчаснай долі. Мілы пакінуў яе, бо нехта пусціў пра яе нядобрую славу. Ідэйны падтэкст песнклюдскія нагаворы і абгаворы, дарэмна ўзведзены паклёп на маладую дзяўчыну часам вымушаюць каханага пакінуць яе. Дзяўчына ж застаецца няшчаснай на ўсё жыццё.
        У зачыне песні  вобразнапсіхалагічны паралелізм. Першая яго частка стварае мастацкі вобраз прыроды, якая пакутуе, як і лірычная гераіня: дуброва развілася, але стаяць ёй, мабыць, нялёгка на круценькай гары. Зачын развілася зялёна дуброва  тыповы для сумных, тужлівых, лірычных песень любой тэматыкі. Другая частка псіхалагічнага паралелізму няшчасная дзяўчына, якая страціла каханага праз несправядлівыя нагаворы на яе. У песні пра гэта сказана метафарычна (нагаворы  варожа забава, сама дзяўчына  дзявочая краса)
    
    
    56
    
    прыгожай мастацкай вобразнай мовай. У другой страфе песні зноў бачым вельмі паэтычнае параўнанне лёсу гераіні з прыродай:
    
                   Вецер павее, сонейка прыгрэе,
                   Рана раса ападзе,
                   Так мая доля, краса маладая, Навек марна, эх, прападзе.
    
         Апошняе двухрадкоўе страфы будуецца на іншасказанні, выкарыстаны прыём метаніміі: краса  доля. Як усхвалявана і з якім душэўным узрушэннем гаворыць дзяўчына аб сваім магчымым, але загубленым шчасці, відаць па тым, што ў песенным радку вокліч „эх” стаіць перад апошнім словам „прападзе”, на якое падае лагічны,. інтанацыйны і эмацыянальны націск.
         Мова ў апошняй страфе аўталагічная. Тут дуброва не мае сімвалічнага значэння, але яна (дуброва) і птушачка як бы спачуваюць лірычнай гераіні. Птушачка спявае ва унісон з яе меланхалічным настроем:
    
                   А ў тэй дуброве птушачка спявае, Сэрцу жалю надае, Дзевачка плача, долю праклінае: А хто любіць, не прыйдзе.
    
         Апошнія два радкі песні знаходзяцца ў цэнтры ўвагі і выканаўцаў, і слухачоў. Яны ствараюць тужлівы настрой усёй песні, з’яўляюцца яе эмацыянальным вынікам. Асаблівасць рытмічнаінтанацыйнай будовы песеннага верша ў вельмі дасканалай яго эўфанічнасці, якая дасягаецца рыфмай (у асноўным — перакрыжаванай, дзвяслоўнай, мужчынскай, адкрытай). Сустракаем радкі і з унутранай рыфмай:
    
    Вецер павее, сонейка прыгрэе.
    
        Як звычайна, выкарыстаны назоўнікі і прыметнікі ў ласкальнапамяншальнай форме: круценькая, сонейка, птушачка, дзевачка. Сустракаем інверсіраваныя эпітэты: краса маладая’; удакладняючыя дзеяслоўныя словазлучэнні: спявае, сэрцу жалю надае вельмі узмацняюць мастацкую выразнасць мовы песеннага верша.
    
        А за ліхімі за марозамі (77)
    
        Дзяўчына сумуе па міламу, які пакінуў яе, паслухаўшы людскіх нагавораў. Песня маналагічная. Песенны верш кароткі, але мае вялікае эмацыянальнае напаўненне, перадае глыбокае душэўнае ўзрушэнне лірычнай гераіні.
    
    
    57
    
        Кампазіцыя песні ўтвараецца вобразнапсіхалагічным паралелізмам. Для мастацкага параўнання выкарыстаны традыцыйналюбоўны паэтычны вобразпаралель  рутачка вельмі разнастайнага сімвалічнага зместу. У любоўнай лірыцы яна сімвалізуе і дзявочую волю, і дзявочую красу, і дзявочую долю. Тут рутачка сімвалізуе шчасце ў каханні, таму дзяўчына так прагна жадае, каб рута хоць завязалася. Шчасцем яна лічыць нават магчымасць угледзець таго, каго кахае. У першых двухрадкоўях бачым і другое вельмі трапнае мастацкае параўнанне.'
    А за ліхімі за марозамі...
                     А за людскімі за языкамі.
        Як мароз губіць кветку, так людскія абгаворы губяць каханне, шчасце дзяўчыны. Жорсткія правілы старой патрыярхальнай вёскі з яе няпісанымі дамастроеўскімі законамі вельмі строга каралі дзяўчыну за ўсялякія праявы любоўнага пачуцця. Хлопцу тымі ж маральнымі ўстанаўленнямі многае дазвалялася. Гэтыя забабоны часам без пэўных падстаў абарочваліся для дзяўчыны вялікім горам  стратай мілага, стратай шчасця ў каханні.
        Паколькі апошні радок кожнай страфы паўтараецца тройчы, у песні ствараюцца стылістычныя эфекты рэтардацыі і ампліфікацыі. Гукапіс паэтычнага верша вельмі багаты. Перакрыжаваная канцавая рыфма ўзбагачаецца пачатковаю рыфмай:
               Ой, узыдзі, узыдзі, узыдзі, рутачка.
               Хаця завяжыся.
               Ой, прыйдзі, прыйдзі, прыйдзі, міленькі, Хаця пакажыся!
        Песенны верш вызначаецца таксама багаццем алітэрацый і асанансаў. Паэтычную прыгажосць мове надаюць паўторы прыназоўніка перад назоўнікам і перад яго азначэннем:
                     А за ліхімі за марозамі...
                     А за людскімі за языкамі.
    
        Песня інтанацыйна вельмі моцна ўздзейнічае на пачуцці слухача. Воклічы „ой”, звароткі (назоўнікі ў памяншальналаскальнай форме), клічныя інтанацыі спрыяюць гэтаму.
    
        А пад гаем, гаем (79)
    
        Жартоўная песня пра дзяўчыну, якая пасеяла зёлкі, а як жала іх  стамілася. Казачок мусіў яе карміць, паіць, уклад
    
    58
    
      ваць спаць і ўкрываць. Ідэйны падтэкст песні: дзяўчына можа зняславіць сябе, калі не беражэ свой дзявочы гонар, не клапоціцца аб тым, каб захаваць сваё добрае імя. Тады дрэнная слава аб ёй хутка разыходзіцца навокал.
         Частая любоўная песня. Сюжэт песні распрацоўваецца ў жартоўным тоне. У падтэксце гучыць сатыра на дзявочую непрадбачлівасць і адначасова гучаць народныя маральнаэтычныя патрабаванні да паводзін маладых людзей. Але разам з тым у песні бачым бесклапотны гумар, тонкую іронію, весялосць. Кампазіцыя песні  апавядальная. Зачын  традыцыйны: кароткая замалёўка прыроды.
         Вобраз прыроды ні стылёва, ні семантычна не звязаны з вобразам лірычнай гераіні. Такі зачын, мабыць, можна лічыць тыповым для частай любоўнай песні. У песні сустракаем мастацкі прыём траічнасці:
    
         Арала, арала Засеяла, запахала
       У тры баразёнкі, Траякія зёлкі.
       •^ ®ным выпадку лічба ,^ры”не адыгрывае сімвалічнай ролі. Араць у тры баразёнкі, засейваць зёлкі  жартоўнае апавяданне аб небыліцах. Кампазіцыйная асаблівасць песні ў тым, што ^размова паміж лірычнымі героямі не адбываецца, але сам аўтарвыканаўца з’яўляецца як бы ўдзельнікам дзеяння, ён сам звяртаецца да дзяўчыны:
          Раслі тыя зёлкі, Пара, пара, дзяўчыніца,
          Сталі паспяваці, Зёлкі зажынаці.
            Песня высмейвае маруднасць у рабоце, нязграбнасць, ляноту дзяўчыны. Кульмінацыя сюжэта — апошнія дзве страфы: F
    
    
          Спала яна, спала Захацела ўкрыцца; Мусіў казак да дзяўчыны І сам прытуліцца.
    
    Пайшла тая слава Далей за Варшаву: Маладая дзяўчыніца Дый з казакам спала.
    
        У канцоўцы заключана ідэйная накіраванасць песні. У ёй выкарыстаны мастацкі прыём гіпербалы, не такі пашыраны ў любоўных песнях. У песенным вершы бачым стылявыя адзнакі частан песні, якія ствараюць бадзёражартаўлівую інтанацыю: часты рытм, добрую эўфанічнасць песеннага верша за кошт дакладнай рыфмы^ паўтораў слоў і паўтораў аднародных сінтаксічньіх будоў, якія назіраюцца ад пятай да дзевятай строф. У пачатку амаль кожнай страфы паўтор слоў  стылявы прыём рэтардацыі, які павінен стварыць у слухача ўяўленне аб нейкім занадта працяглым альбо празмерным дзеянні: дзяўчы
    
    59
    
    на няўдалая да работы, але вельмі здатная да гуляння. Паўторы слоў у пачатку строф узбагачаюць гукапіс песеннага верша і адначасова ствараюць вясёлабесклапотны напеў. Цікавае інтанацыйнасэнсавае адценне песням такога тыпу надаюць назоўнікі і прыметнікі памяншальналаскальнай формы (сзяўчыніца, баразёнкі, казачок, зеяянвнькі, вараненькі), не задушэўнапяшчотнае, лірычнае, як у працяжных песнях, а іранічнае, гуллівае. Такім чынам, своеасаблівасцю частай лобоўнай песні трэба лічыць жартоўнасатырычныя, іранічнагчллівыя матывы, жыццерадасную, бадзёрую інтанацыю, часты р лм, выразныя рыфмы, вельмі дакладна арганізаваныя эўфанічныя якастті песеннага верша.
    На гары дубочак (82 а)
        Дзяўчына кахае хлопца, але маці б’е яе за гэта, і дзяўчына гросіць хлопца не хадзіць да яе. Хлопец хоча ажаніцца з ёю, але дзяўчына ведае, што гэта немагчыма, і скараецца перад лёсам. Яна абяцае хлопцу даць зелля, каб той „вылечыўся” гд кахання. Ідэйны падтэкст песні: перашкаджаць закаханым бачыць адзін аднаго, забараняць шлюб паміж імі  гэта значыць наносіць балючыя раны іх сэрцам, застаўляць іх пакутаваць.
        Кампазіцыя песні трохчасткавая: зачын, апавядальная частка, дыялог лірычных герояў. У зачыне традыцыйны малюнак прыроды. Але ў ім выкарыстаны даволі рэдкі троп  сінекдаха; на гары дубочак, зяяёны лісточак. У зачыне в.ыказана жальба дзяўчыны: няма майго міяенькага ўжо трэці дзянёчак. У другой страфе сціплымі лексічнымі сродкамі перадаюцца глыбокія любоўныя пачуцці дзяўчыны:
    Няма майго міленькага
                       Ужо трэці дзянёчак.
                       Адзін панядзелак, А другі аўторак,
                       Я думала, маладзенька, Што нядзелек сорак.
        Пад прымусамі маці дзяўчына гатова адказацца ад кахання, але ж яе міленькі заяўляе, што хадзіць тады перастане.
        У чацвёртай страфе бачым сінтаксічна і лексічна недакладныя будовы сказаў. Відаць, аўтарпеснятворца больш клапаціўся пра захаванне рытмічнаінтанацыйнай зладжанасці песеннага верша, чым аб дакладнасці стылю. У апошняй страфе песні дзяўчына абяцае адахвоціць хлопца ад сябе чарамі. Ужываецца пашыраныў любоўнай лірыцы песенны матыў дзявочых чарау:
    
    60
    
                   Ест у мяне зелле Вышэй пералазу, Як дам зелля напіціся, Пакінеш адразу.
    
        Трэба адзначыць, што ў песеннай творчасці беларускага народа ў мінулым знаходзяць адлюстраванне вераванні ў варажбу, чары, іншыя прымхі і забабоны. Цяжкасці любоўных перыпетый лірычная песня імкнецца вырашыць з дапамогай звышнатуральных сіл  чараў. У разглядаемай песні гэтая дапамога  парада лірычнаму герою выносіцца ў апошнюю страфу, пад лагічнаінтанацыйны націск усяго песеннага твора.
    
    Ой, зыдзі, зыдзі, ясны месяцу (83)
        Хлопец кахае дзяўчыну, але ён ёй нямілы. Яна сумуе па другому, які забыўся пра яе. Дзяўчына, відаць, сама яшчэ не зведала сапраўднага любоўнага пачуцця. Ідэйны падтэкст песні: шчырае пяшчотнае каханне не заўсёды знаходзіць водгук у сэрцы таго, каго кахаюць. Але моцнае глыбокае пачуццё здольна пераадолець самыя цяжкія выпрабаванні, здольна цярпліва чакаць узаемнасці.