Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Пакаціўся туман, туман па даліне (59)
Сівы голуб шукае сваю галубку, распытваецца^ ў людзей пра яе. Людзі кажуць, што бачылі галубку, як яна ўмывалася крынічнай вадой, як прыбіралася. Ідэйны падтэкст ^песні. дзяўчына не павінна заседжвацца ў дзеўках, тым болей, калі сэрца хлопца напоўнена любоўю да яе.
Кампазіцыйна ўся песня будуецца на прыгожых метафарычных вобразах сівога голуба і яго галубкі, вельмі пашыраныя ў народнай любоўнай песні. Пара галубкоў сімвалізуе закаханых хлопца і дзяўчыну, іх неразлучнасць (альбо іх вельмі моцнае імкненне быць заўсёды разам), вернасць адзін аднаму. У песні ёсць і другія сімвалічныя (метафарычныя) мастацкія вобразы: туман, які ў лірычнай паэзіі сімвалізуе невядомы лёс лірычных герояў (ці героя), нявызначанасць будучыні; крынічанька, вада традыцыйнае месца спаткання закаханых ці проста хлопца і дзяўчыны, што ў хуткім часе могуць пакахаць адзін другога.
У песні выкарыстоўваецца кампазіцыйны мастацкі прыём дыялогу паміж лірычным героем і людзьмі, якія ўсё бачылі і чулі:
А ці вы відзелі, а ці вы слышалі Галубку маю?
А мы відзелі, а мы слышалі Галубку тваю.
46
Яна прыляцела, крыллі распусціла, Села над вадой.
Песня вызначаецца не толькі багатай сімволікай, добра распрацаванай сістэмай метафарычных вобразаў, але і адметнай эўфанічнай зладжанасцю, якая дасягаецца сінтаксічнымі і гукавымі паралелізмамі:
Яна ўмывала бела сваё ліца Крынічнай вадой,
Яна выцірала бела сваё ліца Шаўковым платком, Яна расчасала сваю русу косу Частым грабянём,
паўторамі аднародных сінтаксічных структур:
Яна прыляцела, крыллі распусціла, Села над вадой,
паўторамі слоў і словазлучэнняў:
Пакаціўся туман, туман па даліне, Туман па даліне.
Тут ужо бачым прыём спіральнага паўтора.
Вызначаецца песня і паўторамі аднародных сінтаксічных будоў з ужываннем семантычна звязаных паміж сабой дзеясловаў, што надае песеннаму апавяданню глыбока эмацыянальны характар.
А ён і лятае, а ён і буркуе...
А ці вы відзелі, а ці вы слышалі Галубку маю?
Мастацкай вобразнасці песеннага апавядання садзейнічаюць звароткі, адрьіў дапасаванага эпітэта ад назоўніка (»а Ў тым тумане, а ў тым жа цёмным”; „яна выцірала бела сваё ліца”). He менш важную ролю іграюць і ўдакладняючыя азначэнні („каб я, маладая, доўга не гуляла”). Багатая ў песні і сістэма тропаў: сталыя эпітэты сівы голуб, бела ліца, шаўковы платок, руса каса, часты грэбень і інш, Як бачна, выкарыстана цэлая сістэма метафар. Каб дасягнуць інтанацыйнарытмічнай гармоніі песеннага тэксту, аўтар ужывае рыфмы з няправільнай формай слоў („яна ўмывала бела сваё ліца”). Гукапіс верша ўзбагачаюць алітэрацыі і асанансы.
Чые гэта шэры валы (62)
Дзяўчына кахае хлопца, але ў яе ёсць саперніцы. Каб завалодаць сэрцам мілага, яна хоча зачараваць яго прыва
47
ражыць да сябе. Ідэйны падтэкст песні: моцнае каханне заўсёды імкнецца адолець усе перашкоды на сваім шляху, каб дасягнуць узаемнасці і шчасця.
У зачыне сустракаем стылявы мастацкі прыём, які даволі часта ўжываецца ў вуснамоўнай песеннай творчасці з мэтай адразу прыцягнуць увагу слухача да лірычнага героя і асноўнай завязкі сюжэта. Песня пачынаецца з пытанняў:
Чые гэта шэры валы Па гарах хадзілі?
Ці не таго казачэнькі, ПІто мы ўтрох любілі?
Трое любілі аднаго на гэтай жыццёвай любоўнай калізіі разгортваецца сюжэтнае палатно песні (хоць наяўнасць трэцяй саперніцы, магчыма, тлумачыцца фальклорным прыёмам траічнасці). Кампазіцыя песні двухчасткавая. Першая частка апавядальная, у ёй расказваецца аб трох саперніцах; другая маналагічная (маналог лірычнай гераіні). Сюжэт песні будуецца з дапамогай прыёму рэтардацыі (запавольвання песеннага апавядання):
Адна былалюбіць стала Пасцель белу слала.
А другая любіць стала Усё цалавала.
[А другая любіць стала] [Усё цалавала.] А трэцяя любіць стала Усё чаравала.
Тут жа мы бачым і мастацкі прыём градацыі паступовага ўзмацнення эмацыянальнага напружання апавядання. Згодна градацыі і прыёму траічнасці, трэці персанаж распрацоўваецца найбольш дэталёва. Трэцяя саперніца гэта лірычная гераіня песні, якая ў адрозненне ад дзвюх другіх саперніц можа найбольш моцна ўздзейнічаць на казачэньку — зачаруе яго і такім чынам пераможа сваіх саперніц. Вокліч „ой” у пачатку чацвёртай страфы азначае эмацыянальны ўздым песеннага апавядання ў апошніх двух куплетах песні:
Ой, чарую ручкі, ножкі, Аленькія шчочкі, Штоб не бегаў да другоі Цёмненькаю ночкай.
Штоб не бегаў да яе, Штоб не прызнаваўся. А на мяне, маладую, Штоб не забываўся.
Інтанацыйнарытмічная арганізацыя песні дасканалая, дзякуючы пераважна дакладным рыфмам (рыфма ў асноўным дзеяслоўная, перакрыжаваная, жаночая, адкрытая) і паўторам аднародных сінтаксічных будоў. Акрамя таго, жаночая дзеяслоўная адкрытая рыфма вельмі прыдатная да беларускага распеўнага поўнагалосся, таксама як і да працяжнага напеву лірычнай песні. Эўфанічнасць верша ўзмацняецца лексічнай анафарай:
48
Штоб не бегаў да яе, Штоб не прызнаваўся... Штоб не забываўся.
iHBeL^nTTPaKaxM ТЭКІЯ СР°ДКІ мастаДКай выразнасці, як L Р к пасцель белу слала; сталыя эпітэты шэры валы пасцель бела (кароткая форма прыметніка), цёмненькая ноча, аленькія шчочкі і інш. Задушэўнапяшчотны тон уласцівы зоЎнГкаТ (пГпвьше н—) СТВараецца частым Ужьіваннем наасІбХ п У⁾ У памяншальналаскальнай форме, асабліва калі размова вядзецца пра каханага казачэнчкп ручкі, ножкі, аленькія шчочкі і інш. казачэнька,
Ой„ пайду ў садочак (63)
але каза^ХяХ^ Прьіч?раваць кззэка, бо пакахала яго, Sct песні врпня адмаУляеВДа аД яе кахання. Ідэйны падабаГя?™ ь^ каханш> вернасць свайму маральнаму пачуццё Р Д СЯМ ей’ ДЗеЦЬМІ ” даражэй’ чым мімалётнае
даражэй, чым мімалётнае
Кампазіцыя песні не зусім традыцыйная лершая частка зачын
трохчасткавая. намер лірычнай гераіні (закаханай
„ ..... F ^ршчпам іераіні (заі
дзяучыны) прываражыць мілага. Другую (асноўную) склалае дыялог паміж дзяўчынай і казаком. Трэцяя частка У з’ач'ь™ '.«”"" аД “” ‘»«™»
якая збіраецца чараваць мілага: дзяучыны,
Ой, пайду ў садочак Да сарву лісточак Дай накрыю свайму Міламу слядочак.
Штоб раса не пала, Пташкі не хадзілі, Штоб майго мілога Другія не любілі.
s“X%XK)'™p^
змест де^^ Мрм,н““ '°"=) «ае №йнь,
погля^акЛХ ± ^ выказвае свае зтшныя КазаЛднаў^^Х^
сваёй сям’і. На гэта дзяўчына адказваё яму ў насХлівЕ Ч ым тоне, што падкрэсліваецца ў апошняй страфе песні: ₽
Дурны ты, казача, Дурным ты астаўся;
На чужой старонцы Жанатым прызнаўся.
4. Зак. 5372.
49
Мова песні аўталагічная. Рытмічнаінтанацыйную сістэму песеннага верша забяспечвае даволі дакладная рыфма. Дру гіх традыцыйных прыёмаў фальклорнага гукапісу амаль няма. Лірычную плынь песеннага тэксту падтрымліваюць звароткі, назоўнікі ў памяншальналаскальнай форме: садочак, лісто’чак, слядочак, рыбка, дзетачкі, старонка і інш.
Ой ты, мілы, мілы (64)
Дзяўчына палюбіла казака. Каб прычараваць яго, яна накіроўвае чары на каня свайго мілага.
Кампазіцыя песні апавядальная. У тканіну апавядання ўплятаецца кароценькі маналог лірычнага героя. Зачын пес ні будуецца на гіпербале, якая павінна даць эмацыянальна моцную характарыстыку героя, падкрэсліць яго незвычанную прывабнасць:
Ой ты, мілы, мілы, Па табе, мой мілы,
Мой слаўны казача, Уся старонка плача.
У песні выкарыстаны мастацкі прыём градацыі, які з яўляецца сродкам узмацнення эмацыянальнага напружання дзеяння.
Па табе, мой мілы, Малада дзяўчына,
Уся старонка плача. Хлопца палюбіла.
He гэтак старонка, Не так палюбіла,
Малада дзяўчына, Як зачаравала.
Характарыстыка герояў і іх дзеянняў падаецца стылявым прыёмам супастаўлення прадметаў (асоб) і дзеянняу, пры гэтым у кожным наступным сказе часткова адмауляецца тое, што сцвярджаецца ў папярэднім. Мастацкі ж вынік гэтага прыёму народнай песнятворчасці лапчны і эмацыянальны націск на апошнім сказе пэўнага сінтаксічнаштанацьшнага перыяду (у нашым прыкладзе „не так палюбіла, як зачаравала”). „Чараванне” закаханай дзяўчыны лентматыу усем песні. У песенным вершы сустракаем улюбёны фальклорны мастацкі вобраз каня спадарожніка лірычнага героя. Конь у гэтай песні з’яўляецца неабходным пасрэднікам паміж закаханымі. Ён спрыяе каханню, бо праз яго чары дзяучыны перадаюцца хлопцу:
У зялёным садзе Узяла расчоску,
Каня прывязала, Грыўку расчасала.
Зялёны сад сімвалічнае месца для любоўнай лірыкі.
Зварот да каня самога казака (пятая страфа песні) паказвае, што чары падзейнічалі: казак пасылае каня да дзяучынанькі, якую моцна пакахаў.
50
Сугучча радкоў у песні дасягаецца рыфмай і паўторамі слоў і словазлучэнняў: ой ты, мілы, мілы; ой ты, коне, коне; яна поле, поле і г. д.
Ой, матанька, што рабіць? (65)
Дзяўчына кахае, але не мае ўзаемнага пачуцця ад таго, хто мілы яе сэрцу. Яна просіць парады ў маці, тая навучае дачку, як зачараваць хлопца. Чары падзейнічалі: хлопец пакахаў дзяўчыну. Ідэйны падтэкст песні: каханне вельмі моцная крыніца радасных адчуванняў і ўражанняў для чалавека, яно не павінна азмрочвацца горкімі пачуццямі, быць нешчаслівым. Народныя маральнаэтычныя погляды на каханне вызначаюцца сапраўдным гуманізмам.
Зачын песні — усхваляваны, поўны роспачы зваротак няшчаснай закаханай да маці, у якой яна просіць дапамогі („ой, матанька, што рабіць? He хоча міленькі любіць”). Нельга не здзіўляцца мастацкаму майстэрству народапеснятворцы: усяго два радкі песеннага верша, а як яны дакладна перадаюць парывы змучанай душы! У зачыне адразу падаецца сюжэтная завязка песні. 3 яе пачынаюць развівацца ўсе дзеянні лірычных герояў. Працэс „чаравання”, аб якім гаворыцца ў песні, вельмі складаны, патаемны, бо ён, па разуменню аўтаравыканаўца, мае звышнатуральную сілу: