Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Песенны твор, нягледзячы на бедную рыфму, добра арганізаваны ў рытмічнаінтанацыйным сэнсе за кошт аднароднай сінтаксічнай (а ў значнай меры і лексічнай) будовы строф. Су
16
гучнасць забяспечваецца сугалоссем асобных гукаў як у адным радку, так і ў сумежвых радках. Яно ўтвараецца ў кожнай страфе асанансамі (у першым радку галоснымі о, е, ё, у другім радку а, о) і алітэрацыямі (у другім радку зычнымі т, р, у чацвёртым п, д,у апошнім ч, к, р).
Лексічнасінтаксічная будова песні адпавядае народным традыцыям песнятворчасці: паўторы акалічнасцей месцз (выражаны словазлучэннямі), частыя паўторы аднаго і таго ж прыназоўніка, адмоўе „не”. Паўторы ў кожнай страфе словазлучэнняў „да душы”, „далібог”, якія перадаюць узрушаны душэўны стан гераіні, павінны інтанацыйна ўзмацняць эмацыянальнае ўздзеянне твора
За гарамі, за лясамі (12)
Дзяўчына пайшла ў лес па грыбы, а на самай справе — на спатканне з хлопцаммалайцом. Спатканне зацягваецца аж да вечара. Ідэйны падтэкст песні свавольства дзяўчыны. Яе адносіны з хлопцаммалайцом не адпавядаюць патрабаванням народных маральных правілаў.
Частая лірычная песня жартоўнага (з матывамі сатыры) зместу. Для яе характэрна тыповая дакладная рытмічнаінтанацыйная будова: кожную страфу складаюць чатыры кароткія радкі; дакладная сумежная рыфма (жаночая і мужчынская), Песня гучыць у мажорным ключы. Задорнавясёлая інтанацыя ўзмацняецца паўторамі выклічніка гэй! гэй! у пачатку апошняга радка кожнай страфы. Малюнкі прыроды ў песні падаюцца вельмі лаканічна як у зачыне, так і ў асноўнай, апавядальнай частцы. У ёй адсутнічае мастацкая вобразная сімволіка. Мова твора аўталагічная. Ужываюцца сталыя эпітэты цёмен бор, гай зялёны і інш. У традыцыях народнай песеннай паэтыкі вытрыманы паўторы словазлучэнняў. Ужываюцца ўстойлівыя зрашчэнні слоў крайдалінаю, хлопцамалайца.
Сівенькі галубчык (13)
Песня расказвае пра тое, што дзяўчына думае аб сваім каханым, аб тым, як ён сумуе па ёй і збіраецца да яе прыехаць ( з намерам пасватацца). Ідэйны падтэкст: закаханая дзяўчына заўсёды думае пра свайго мілага, нават калі ён дзесьці далёка і няма ніякіх звестак аб ім. Яна ўпэўнена, што каханы сумуе па ёй, верны ёй і абавязкова вернецца да яе.
Кампазіцыйна песня цалкам абапіраецца на ўстойлівую песеннапаэтычную сімволіку. Ў зачыне выкарыстаны пашыраны ў беларускай народнай любоўнай лірыцы вобразсімвал сівенькага галубчыка вернага ў каханні хлопца:
Сівенькі галубчык Сядзеў на дубочку, Кліча галубочку.
Вочы яго ясны, Бровы яго чорны, Лічыка яго беленька.
2. Зак. 5372.
17
Другую частку песні ўтварае яшчэ адзін сімвалічны всбраз, які карыстаецв.а вялікай папулярнасцю ў беларускай лірычнай песні, пава. У песні яна выконвае ролю вястункі:
Прыляцела пава, Сярсд двара пала.
Яна праўду знала, Усю праўду казала.
Нечакана яна прыносіць звесткі пра мілага:
Дзе мой любы ходзіць, іііто мой мілы робіць. Каня варанога,
Коніка сядлае, Сядло залатое На яго ўскладае.
Дзеянні мілага таксама сімвалічныя, у іх праглядваецца, адпаведна народнай песеннай сімволіцы, матыў сватаўства. У зачыне выкарыстана стылістычная фігура інверсіі. Інверсіраваныя эпітэты інтанацыйна ўзмацняюць прывабныя якасці вобраза, робяць яго больш выразным, сэнсава і эмацыянальна выдзяляюць іх у радку. Паўторы ў пачатку сумежных радкоў, як, напрыклад, каняконіка, складаюць гукавую анафару. У песні многа сталых эпітэтаў: сівенькі галубчык, конь вараны і інш. Частка сталых эпітэтаў выражаецца кароткай формай прыметніка: вочы ясны, бровы чорны, лічыка беленька. Ужываюцпа і эпітэты, якія вызначаюць вышэйшую ступень якасці, сядло залатое. Рытмічнаінтанацыйная арганізацыя песеннага тэксту ўтвараецца жаночай (галоўным чынам, адкрытай) рыфмай.
3пад белага камушка (14)
Сюжэтная фабула песні: закаханая дзяўчына выбельвае палотны на вадзе і чакае свайго мілага, мілы пад’язджае да яе на кані. Дзяўчына, убачыўшы мілага, залюбавалася ім. Гэта частая любоўная песня апавядальнага характару. Пачуцці лірычнай гераіні прама не выказваюцца, аб іх слухач можа толькі дагадвацца па знешніх, вельмі стрыманых дзеяннях гераіні: белячы бель, яна чакае мілага, а ўбачыўшы, як пад’язджае яе каханы, залюбавалася яго галоўкай з кудрамі, шапачкай з ражкамі. Такая рыса з’яўляецца своеасаблівасцю лірычнай любоўнай песні. Зачын традыцыйны. Малюнак прыроды ў ім падаецца вельмі коратка, у эскізным плане, толькі як апісанне месца, дзе адбываецца дзеянне. У асноўнай частцы песні паказваецца, якую работу рабіла дзяўчына і як яна яе выконвала. Затым некалькімі мастацкімі штрыхамі малюецца прывабны выгляд мілага. Мова песні аўталагічная. Трэба адзначыць адсутнасць у тэксце традыцыйнай любоўнай вобразнай сімволікі, стылёваінтанацыйных фігур і прыёмаў, што тыпова для частай любоўнай песні.
18
У песні выкарыстаны паўторы асобных слоў — туга, туга, едзе, едзе, спалучэнні дзеяслова з назоўнікам вадзіца бяжала, дзеяслова з прыслоўем туга выжымала. Рыфма пераважна дзеяслоўная. У кожнай страфе паўтараецца прыпеў „войля, войля, войлялюшкі”, які надае песні характэрную вяселую, бадзёрую інтанацыю. Тропаў зусім мала: сталыя эпітэты белыкамушак, сівы коню, ласкальнапамяншальныя формы назоўніка камушак, вадзіца, міленькі, шапачка, ражкі, галоўка перадаюць ласкавасць і замілаванасць лірычнан гераіні. Словы „бяжала”, „ждала” і названыя адзнакі песні сведчаць аб больш познім яе паходжанні.
Ой, у полі за гарою (15)
Закаханая дзяўчына жне жыта ў полі і паглядае на дарогу, ці не едзе мілы. Як угледзела каханага, сэрца ў яе адразу „звялз .
Песня сваёй кампазіцыяй, інтанацыяй і ідэйным зместам нагадвае папярэднюю. Належыць да частых любоўных песень, хаця і менш задорыстая. Зачын — кароткі эскіз малюнка прыроды, сюжэтна апраўданы. У апавядальнай частцы песні лаканічна апісваецца працэс жніва. Пачуцці закаханай дзяўчыны ў той момант, калі яна ўгледзела на коніку мілага, перадаюцца болып эмацыянальна: „А ў Таццяны сэрца вяне”. Усхваляванасць гераіні перадаецца пытальнымі інтанацыямі песні.
Амаль уся песня пабудавана на паўторах аднародных сінтаксічных структур, аб’яднаных у двухрадкоўі. Суадносна двухрадкоўям ідуць паўторы прыназоўнікаў і злучнікаў: „а”, »на > „У > »ДІ > якія ўтвараюць гукавую анафару ў шасці двух* РаДк2Ўях Дакладны сінтаксічны паралелізм пяці двухрадкоўяў за кошт паўтораў радкоў у канцы папярэдняй і пачатку наступнай страфы (пры гэтым утвараюцца парныя асанансы і алітэрацыі) робіць песенны тэкст інтанацыйна выразным і мілагучным. Уся сістэма песенных паўтораў увогуле ўтварае як семантычнаэмацыянальную, так і інтанацыйнаэўфанічную функцыю.
Сохневяне з ружы кветка (16)
Сюжэтная фабула песні: любоўная скруха так адолела дзяўчыну, што яна стала нібыта хворая. Маці шукае і прапануе дачцэ лекі, але тая іх адхіляе, жыццё яе зусім w вабіць. Калі ж каля хаты дзяўчыны стаў паходжваць хлопец, „хвароба адразу ж знікла.
У зачыне песні падаецца тыповы для любоўнай лірьікі мастацкі вобразсімвал завяўшай ружыкветкі, якая ўвасабляе дзяучыну, захварэўшую ад любоўнай скрухі. Ён стварае воб
19
разнапсіхалагічны паралелізм. Першая паралель завяўшая кветка ружы; другая дзяўчына, якая занядужыла ад закаханасці. У другой частцы песні апісваецца стан дзяўчыны праз дыялог маці і дачкі, які займае амаль усё сюжэтнае палатно.
Рытмічнаінтанацыйная арганізацыя песеннага тэксту вельмі дакладная, амаль цалкам абумоўлена перакрыжаванай рыфмай (жаночая, адкрытая, не багатая). За выключэннем першай страфы, мова песні аўталагічная. Звароткі маці да дачкі і наадварот пазбаўлены мастацкіх сродкаў выразнасці і эмацыянальнай прыўзнятасці. У зачыне выкарыстаны фальклорны прыём: семантычнае злучэнне блізкіх па сэнсу дзеясловаў сохне вяне; у трэцяй страфе паўтор сінонімаўдзеясловаў з адмоўем „не” ой, не знаю, не ведаю. Ужываюцца памяншальныя формы назоўнікаў: дачушка, галоўка, сэрцайка, мамачка. Відаць, песня не належыць да тыповай традыцыйнай народнай лірыкі, а мае больш позняе паходжанне.
Каб я была зязюлькаю (17)
Закаханая дзяўчына хацела б абярнуцца зязюлькаю, каб паляцець на Украіну, дзе яе мілы, адшукаць яго і пачуць яго галасочак. Ідэйны падтэкст песні: вельмі цяжка закаханай дзяўчыне ў разлуцы з мілым.
У зачыне песні выкарыстаны мастацкі всбразсімвал зязюлькі дзяўчыны, якая сумуе і тужыць у разлуцы з каханым. Далей сюжэт малюецца аўталагічнай мовай. Дзяўчыне нясцерпна хочацца бачыць мілага і, каб мела крылы, паляцела б да яго, дзе б ён ні быў. Вельмі паэтычна малюецца ў марах дзяўчыны карціна пошукаў мілага і з асаблівым пачуццём прывабнае аблічча яе каханага. Цікавая рыса народнай лірычнай песнятворчасці: яна ніколі не дае падрабязнага апісання знешнасці каханага (каханай). Вобраз заўсёды пазбаўлены канкрэтнасці і дакладнасці: толькі дватры штрыхі. Прытым конік, сядло, шапка могуць у песні прыцягваць больш пільную ўвагу мастацкага бачання песнятворцы. Інтанацыйнарытмічная будова, мілагучнасць песні, яе гукапіс увогуле абумоўлены паўторамі слоў і словазлучэнняў, гукавымі анафарамі, унутранай рыфмай (сам бялявы, вус чарнявы); канцавой перакрыжаванай рыфмай. Песня вызначаецца тропамі: метафара ў зачыне, прыгожыя сталыя эпітэты цёмны лясочак, ціхі галасочак; іншыя эпітэты: шапка сіня, верх зеляненькі іг. д.
Гой, гой (18)
Дзяўчына з радасцю і прыўзнятым настроем гаворыць пра тое, як сядзіць яе мілы, калі едзе на кані, яна нават пазнде яго голас, калі ён заспявае песню.
20
Частая лірычная любоўная песня. Mae характэрныя стылявыя ўласцівасці: кароткі радок, дакладная рытмічнаінтанацыйная будова, дакладная рыфма ~ у першай страфе сумеж~ ная, у другой перакрыжаваная. Цікавая дэталь: у апошнім двухрадкоўі першай страфы рыфма ўтвараецца ў выніку наўмыснага скажэння граматычнаправільнай формы слова. Народная песнятворчасць не лічыцца з такімі скажэннямі формы для галоўнай мастацкай мэты — рыфмы, эўфанічнасці тэксту, сугучнасці слоў страфы, пэўнага інтанацыйнасінтаксічнага перыяду. Выкарыстаны стылістычны прыём паўтораў аднародных сінтаксічных структур, якія таксама ствараюць моцны эфект сугалосся. У песні сустракаем мастацкі прыём метаніміі „наламаю маю”. Эўфанічнасць песеннага радка забяспечана ўнутранай рыфмай. Характар запеву з воклічам „Гой, гой” надае песні энергічны, бадзёравясёлы настрой своеасаблівасць частых лірычных любоўных песень.