Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Песня вылучаецца багаццем стылявых фігур і прыёмаў: зваротак у зачыне да травушкімуравушкі, які ўжываецца з абасобленым прыдаткам зялёны лужок, звароткі ў лістах дзяўчыны да свайго міленькага. Эўфанічнасць песеннага тэксту забяспечваецца не столькі рыфмай (месцамі яна невыразная), колькі сугучнасцю радкоў за кошт паўтораў адных і тых жа слоў і словазлучэнняў, паўтораў аднакарэнных слоў за кошт анафар, алітэрацый і асанансаў. Надзвычай выразная стылістычная фігура спіральнага паўтору з адмоўем „не”, калі ў наступным радку адмаўляецца тое, што сцвярджалася ў папярэднім:
41
He так пад ялушачку, як пад новы двор, He так пад новы двор, як пад бел шацёр. Пад белым шатрочкам дзеўка стаяла.
Гэта мастацкі прыём ступеньчатага звужэння вобраза, Kani на апошніх словах робіцца сэнсавы акцэнт. Цікавае лексічнае „аснашчэнне” песні: спалучэнні аднакарэнных дзеясловаў: люблю не налюблюся, семантычна блізкіх дзеясловаў: ходзіць жа, гуляе; крышыць жа, ламае і інш. Адзін і той жа дзеяслоўвыказнік выкарыстоўваецца ў песні ў станоўчым і адмоўным стане, пры гэтым утвараецца па сэнсу лагічнае супрацьпастаўленне дзеянняў (пашыраны ў песнях стылявы прыём):
He едзь, не едзь, міленькі, ка мне ў дзянёк...
Прыедзь, прыедзь, міленькі, ка мне з поўначы.
Паўторы дапаможных слоў: злучнікаў, часціц, прыназоўнікаў дапаўняюць агульны эўфанічны эфект у песні. Тут мы не бачым адзнак элегічнага мінорнага настрою. Інтанацыя ў зачыне ствараецца выклічнікам „гей!”. Напеў песні адпавядае яе ідэйнаму зместу энергічны, бадзёры. Як бачым, перад намі даволі арыгінальны варыянт частай лірычнай любоўнай песні.
Чаму не прыйшоў ці не прыехаў (48 а)
Дзяўчына папракае хлопца за тое, што не прыехаў да яе ў сваты, як яна прасіла. Хлопец, як бы апраўдваючыся, адказвае, што ён прыехаў бы, каб не малодшая сястра, якая адгаварыла яго. Ідэйны падтэкст песні: каханне не заўсёды прыносіць чалавеку і шлюб, і шчасце.
Кампазіцыйна песня складаецца з.дзвюх частак: першая дыялог, які адбываецца паміж лірычнымі героямі; другая зварот малодшай сястры да свайго брата. Песня пазбаўлена сімвалічнай мастацкай вобразнасці, мова яе цалкам аўталагічная. Няма прыгожага зачыну з традыцыйным мастацкім вобразам прыроды. Але, нягледзячы на гэта, песня вызывае цікавасць як з боку ідэйнага зместу, так і з боку мастацкіх вартасцей. На першы погляд, другарадны персанаж малодшая сястра жаніха фактычна выконвае асноўную ідэйнамастацкую ролю ў песні: яна перасцерагае брата ад вялікай памылкі, якую ён зрабіў бы, калі б паехаў у сваты, памылкі, якая магла б нават загубіць яго, або зрабіць марным і нешчаслівым усё яго далейшае жыццё. Зразумела, малодшая сястра героя песні, якая яшчэ і „лет не дарасла”, не здольна праявіць такую сталую мудрасць, каб прадбачыць усе магчымыя неспрыяльныя вынікі, таму правільней было б успрыймаць
42
увядзенне ў паэтычны твор гэтай дзеючай асобы як своеасаблівы народнапесенны прыём мастацкага апавядання. Гэты фальклорны прыём пашыраны ў казках: калі ў ролі нечаканага прадсказальніка лёсу або мудрага парадчыка выступае, напрыклад, маленькі сабачка, кот, яблыня ці іншы персанаж. Сапраўды, думкі, выказаныя малодшай сястрой лірычнага героя, адлюстроўваюць шматгадовы жыццёвы вопыт мудрага і тонкага назіральніка народа. Зварот сястры да старэйшага брата прасякнуты вялікай пяшчотай і любоўю: яна называе яго „брацетка”, „родненькі”. Аб усім, што належыць брату, яна гаворыць ласкава, са шчырым замілаваннем: „галоўка , „слёзкі”, „боцікі казловенькія”, „шапачка бабровенькая” і г. д. Нельга не звярнуць увагі на багацце песеннага верша прыгожымі сталымі эпітэтамі. Рыфма апошніх чатырох строф дактылічная, багатая. Аднародная сінтаксічная будова гэтых строф стварае вертыкальныя алітэрацыі і асанансы, якія разам з выразнымі рыфмамі і дакладнай сінтаксічнаінтанацыйнай арганізацыяй усяго песеннага тэксту ўтвараюць моцны эўфанічны эфект.
Там, у зялёненькім садочку (49)
Казак пытае дзяўчыну, ці пойдзе яна замуж за яго. Дзяўчына адмаўляе хлопцу, спасылаючыся на тое, што ў яго і хаты няма ды і гуляць ён любіць. Але казак ўсё роўна абяцае ажаніцца з ёю.
Частая лірычная любоўная песня. Кампазіцыйна будуецца на вобразнай мастацкай паралелі. Першая частка паралелі (зачын) прыгожы метафарычны вобраз (салаўя);
Там, у зялёненькім садочку, Там салавейка шчабятаў.
Для таго, каб зрабіць яго больш яркім і пераканаўчым, песнятворца моўнымі сродкамі перадае пошчак салаўя: віцьвіцьвіць, цёхцёхцёх, у той жа час ад такой імправізацыі салаўіных спеваў песня набывае вясёлы, бесклапотны тон. Другая частка паралелі (казак) традыцыйна больш пашыраная, чым першая. Асноўная ж частка песні — дыялог паміж лірычнымі героямі:
Ой ты, дзяўчына чарнабрыва, Ой, ці ты пойдзеш за мяне?.. Ой не пайду я за цябе:
У цябе хаты нямае,
Мая матуля цябе знае, Ты той казача, што гуляе... А я маці не баюся, А я з табою ажанюся...
43
Мова гэтай часткі песні пазбаўлена іншасказальнасці, як гэта характэрна для любоўных песень частага тыпу. Размова маладых людзей ніяк не закранае тэму кахання, але ў той жа час намер казака ажаніцца падаецца ў імператыўнай^форме. Агульны тон песні надзвычай жыццярадасны. Таму ў рэфрэне да кожнай страфы разам з вясёлабадзёрымі жартаўлівымі воклічамі айайай, охохох гучыць і іранічны пошчак віцьвіцьвіць, цёхцёхцёх.
Рыфма ў песні невыразная, месцамі рознанаціскная. Інтанацыйнарытмічная злажанасць песеннага верша ствараецца паўторамі радкоў у кожнай страфе, гукавой і лексічнай анафарай:
Там у зялёненькім садочку, Там салавейка шчабятаў.
Ой, зарадзілі сільна, буйна (52)
Сюжэтная фабула песні: дзяўчына збірала ягады і заблудзілася ў лесе. Калі ж выйшла да ракі, стала клікаць перавозчыка, каб перавёз яе. Перавозчыку спадабалася прыгожая дзяўчына, узамен платы за перавоз ён прапанаваў ёй выйсці за яго замуж.
Кампазіцыя песні двухчасткавая. Першая частка апавядальная, другая дыялагічная. Зачын традыцыйны. Песня пачынаецца з воклічу, які адразу ж стварае прыўзнятую інтанацыю песні, затым малюецца прыродная з’ява з незвычайна адметнымі якасцямі: ой, зарадзілі сільна, буйна ягады ў бары. У асноўнай частцы песні даецца мастацкая распрацоўка тыповалюбоўных матываў: рака месца любоўных спатканняў; перавозчык, малады хлопец, сімвалічны персанаж любоўнай песні; перавоз цераз раку азначае каханне паміж маладымі людзьмі (у песні якраз і паказваецца, што паміж хлопцам і дзяўчынай узнікае ўзаемнае пачуццё ў час перавозу).
У рытмікамеладычнай структуры песні вялікую ролю адыгрывае паўтарэнне радкоў вельмі блізкай сінтаксічнай будовы. Інтанацыйнарытмічна песня пабудавана вельмі дакладна, нягледзячы на слабыя рыфмы: цотныя і няцотныя радкі кожнай страфы строга суадносны паміж сабой. Паўтарэнне вокліча „ой” у кожнай страфе (у першых трох строфах і апошняй ён стварае страфічную анафару) развівае і падтрымлівае эмацыянальную прыўзнятасць апавядання, а таксама садзейнічае эўфанічнай гармоніі песеннага верша.
Па саду хаджу (57)
Дзяўчына засмучоная: кахае яна аднаго, а выдаць замуж яе могуць за іншага. Ідэйны падтэкст песні: дзяўчына пазбаў
44
лена права выбраць сабе мужа па сэрцу,' бо менавіта бацькі вырашаюць, з кім яна павінна звязаць сваё жыццё. Згодна народным этычным уяўленням гэта несправядліва.
Кампазіцыя песні двухчасткавая. У першай частцы апавяданне вядзецца ад імя аўтаравыканаўца (магчыма, закаханага хлопца). Другая частка дыялог аўтаравыканаўца з дзяучьшаю: размова аб тым, каго яна кахае і з кім выпадзе ёй жыць. У зачыне малюецца мастацкі вобразсімвал засохшая рута у садзе. Першая частка песні будуецца на мастацкай вобразнам паралелі:
Па саду хаджу і руту саджу, Ой, рута мая засушоная, Он, рута мая засушоная. Дзяўчына мая засмучоная.
Ужо ў зачыне ствараецца эмацыянальная плынь твора яго мінорньі настрой. Засохшая ў садзе рута сімвалізуе засму’ чаную дзяучыну, якую могуць аддаць замуж за нялюбага. Наступная частка песні дыялог, вядзецца ён гутарковаю моваю. Змацыянальны тон песні развіваецца пытальнай інтанацыян воклічам „ой”, паўторамі злучніка „ці” ў апошняй страфе. Рытмічная і эўфанічная зладжанасць песеннага верша дасягаецца дакладнымі рыфмамі.
Кукавала зязюленька (58)
Да дзяўчыны прыехаў казак, але дзяўчына ў гэты час была на гулянні. Маці дзяўчыны прымае казака няветліва. Пасля сустрэчы з самой дзяўчынай на гулянні казак незадаволены ад язджае. Ідэйны падтэкст песні: грубасць, фанабэрыстасць — не да твару дзяўчыне. Маці павінна выхоўваць дачку лагоднай і ветлівай да людзей, калі хоча, каб яна не засядзелася ў дзеўках.
Лесня належыць да ліку частых, інтанацыя песні бадзёрая, рытм„дакладны. У кожнай страфе гучыць энергічны вокліч „эй”. Песня вызначаецца моцнай эўфанічнасцю, гукавой зладжанасцю за кошт паўтораў аднародных сінтаксічных структур. Дынамічнасць дзеяння, шпаркі рытм узмацняюцца стылявою фігураю эліпсіса (апушчаны выказнікі ў сёмай і восьмай строфах):
Кружка ў хаце, вада ў сенях, Дачка мая на гулянні, Ідзі ды напіся. Ідзі падзівіся.
У зачыне ўжываецца сімвалічны мастацкі вобраз зязюленькі, што кукуе „ў садзе на памосце”. У даным выпадку гэта вобраз дзяўчыны. Сустракаем тут і фальклорнапесенны прыем траічнасці: прыехалі да дзяўчыны, згодна песні тры казакі: F
45
Адзін казак каня вядзе, Трэці стаіць пад аконцам, Другі сядло вяжа. „Добры вечар кажа.
У адпаведнасці з песеннай сімволікай менавіта трэці выконвае ролю лірычнага героя. Песня кампазіцыйна будуецца на стылявым прыёме рэтардацыі: запавольвання песеннага апавядання шляхам паўтораў дзеянняў першага, другога, a затым і трэцяга казака з мэтаю паступовага ўзмацнення эмацыянальнага ўздзеяння слухача. У апошніх двух строфах ужываецца вобразнапсіхалагічны паралелізм з паралельнымі адмоўнымі супрацьпастаўленнямі:
Вада твая не халодна, Дачка твая не лагодна, Пайду да крыніцы. Пайду да ўдавіцы.
Адначасова першая паралель (першыя два радкі) выконвае і функцыю гукавой метафары. У канец песеннага верша выносяцца тыя сказы, у якіх заключана ідэйнаэтычная думка твора. ,:Пайду да ўдавіцы” тут маецца на ўвазе да маладон жанчыны, якая добра ведае, як трэба сябе паводзіць. сціпла, лагодна і ветліва.