Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Шчэ й да гаю не дайшла, Розных зёлачак найшла.
Выкапала кораня 3пад белага каменя.
Уздзеянне чараў такое
Вымыла яго ў рацэ, Высушыла на руцэ.
[Высушыла на руцэ] Ды спарыла ў малацэ.
магутнае, што мілы адразу ж ,ляціць”на кані да дзяўчыны, каб толькі супакоіць яе:
Шчэ й карэньчык не ўскіпеў, А ўжэ мілы прыляцеў...
Прынёс мяне сівы конь К дзяўчыне на супакой.
Пачуццё хлопца да дзяўчыны надзвычай моцнае. У апошнім двухрадкоўі песні мы бачым развязку сюжэта матыў шлюбу (пуховыя падушкі), які мае адбыцца:
Да дзяўчыны, да душкі, У пуховыя падушкі.
Звяртае на сябе ўвагу вельмі дакладная рыфмоўка песеннага верша (жаночая рыфма чаргуецца з мужчынскай, адкрытая, часта дзеяслоўная).
Рытмічнаінтанацыйная зладжанасць тэксту абумоўлена і паўторамі аднародных (ці амаль аднародных) сінтаксічных
51
структур (пераважна спалучэнняў дзеяслова з назоўнікам і прыназоўнікам). 3 ліку стылявых мастацкіх прыёмаў у песні сустракаем адасоблены прыдатак: да дзяўчыны, да душкі; ■сінекдаху троп, даволі рэдкі для народнай песнятворчасці.
А што ж цябе прынясло, Ці чаўночак, ці вясло?
Сталых эпітэтаў небагата ў песні: зпад белага каменя, сівы конь, пуховыя падушкі.
Сядзіць голуб на дубочку (67)
Песня аб няшчасным каханні. Дзяўчына разлюбіла хлопца, і ён просіць, каб яна напаіла яго такім зеллем, ад якога ен зможа забыцца пра яе. У той жа час хлопец упэўнены, што не забудзе дзяўчыну да свае смерці. Ідэйны падтэкст песні: моцнае, сапраўднае каханне не можа здрадзіць.
У зачыне сустракаем традыцыйныя для любоўнай лірыкі сімвалічныя мастацкія вобразы голуба і галубкі (хлопец і дзяўчына), але ў даным выпадку гэтыя песенныя вобразы пазбаўлены і мастацкай вобразнасці, і сэнсавага напаўнення. У першай і другой строфах, па сутнасці, выкарыстаны два фармальныя паралелізмы: першая частка паралелі прыродная, другая лірычная гераіня. Паміж гэтымі дзвюма часткамі (прырода чалавек) у даным выпадку няма ніякай сэнсавай і сюжэтнай сувязі. Першая паралель выконвае толькі рыфма і рытмаўтвараючую функцыі. Нельга, аднак, адмаўляць песні ў некаторых ускосных сімвалічных асацыяцыях.
Кампазіцыя будуецца на дыялогу паміж хлопцам і дзяўчынай. Выказванні хлопца прасякнуты тужлівым настроем, нявыказанай абідай:
He хочаш ты, дзяўчыніца, Каханаю быці, Дай жа мне таго зелля, Штоб мог прызабыці...
Буду піці цераз сілу, Каплі не выпушчу, Тады на цябе забуду Як вочы заплюшчу!
Апошняя страфа з прыведзенага прыкладу нясе найбольшую эмацыянальную нагрузку. Журба маладога хлопца выказваецца стрымана, скупымі сродкамі — пытальнымі інтанацыямі, без усхваляваных воклічаў, скаргаў.
Песня кантамінацыйная. Апошнія яе тры страфы нагадваюць частыя любоўныя песні. Ідэйны з^ест апошніх строф мае процілеглую з першай часткай песні накіраванасць: хлопец паказваецца легкадумным, ён адступіўся ад свайго • намеру ажаніцца з люббй дзяўчынаю. У зачыне „з_пад каменя вада бяжыць, на камені суха” выкарыстан прыём супраць
52
пастаўлення з апушчэннем супраціўнага злучніка паміж сказамі, што найбольш тыпова для частай любоўнай песні. У гэтай жа страфе назіраем і фармальны паралелізм. Абедзве паралелі прырода і чалавек не маюць пэўнай семантычнай сувязі. Дыялог пачынае хлопец. Адказ дзяўчыны задзірлівы, непакорлівы, востра нядобразычлівы. Песня нагадвае гумарыстычнасатырычнае пікіраванне, якое можна назіраць у прыпеўках любоўнай тэматыкі.
Канцоўка песні будуецца на традыцыйным мастацкавобразным паралелізме прырода чалавек: першая частка паралелі „Не ўсе тыя сады цвітуць, што раскідаюцца”, другая „Не ўсе тыя дзевак бяруць, што заляцаюцца”. У першай частцы выкарыстана прыгожае і прыдатнае для любоўнай песні мастацкае параўнанне, у другой народнае павучанне.
А ў Марусі хата на памосце (70)
Да маладой дзяўчыны Марусі прыехалі сватацца тры кйзакі. Яна абяцае выйсці замуж за таго, хто ёй дастане зелле для чараў. Трэці з казакаў, які моцна кахае дзяўчыну, паехаў шукаць тое зелле. Зязюля кукуе яму, што Маруся ўжо ўзяла шлюб з іншым. Ідэйны падтэкст песні: багатая, занадта пераборлівая дзяўчына не спачувае закаханаму ў яе хлопцу.
У зачыне даецца характарыстыка лірычнай гераіні. Яна вылучаецца з ліку іншых дзяўчат, у яе нават хата на памосце. Кампазіцыя песні абапіраецца на стылявыя прыёмы траічнасці і градацыі:
Прыехалі тры казакі ў госці...
Першы кажа: Я Марусю люблю!
Другі кажа...: Я Марусю вазьму! Трэці кажа: Зеллейка дастану, Я з Марусяй... на ручнічку стану!
Згодна народным уяўленням, трэці найбольш дастойны з жаніхоў, бо ў яго самыя гарачыя пачуцці да дзяўчыны і ён самы рашучы:
Белым канём поле пераеду, ...Сівым канём за мора даеду, Чорным канём зеллейка дастану.
Тут зноў выкарыстаны прыём градацыі, згодна з якім чорны конь самы верны і надзейны. Такім чынам, аб’ектам градацыі з’яўляецца лірычны герой ці яго дзеянні, на якіх канцэнтруецца ўвага аўтаравыканаўца і слухача і на якіх робіцца эмацыянальны акцэнт у песні.
Шматлікія паўторы асобных слоў, спалучэнняў слоў, ска
53
заў утвараюць стылістычную фігуру ампліфікацыю (пашырэнне). Ужыванне яе ў народнай песнятворчасці з’яўляецца сродкам узмацнення мастацкай выразнасці мовы, а таксама сродкам стварэння вельмі моцнага эўфанічнага эфекту. Песня багата таксама прыгожымі паэтычнымі параўнаннямі:
Адзін конік, як лебедзь бяленькі, Другі конік... як голуб сівенькі. Трэці конік, як воран чарненькі...
Як бачым, з мэтаю найбольшай мастацкай выразнасці для параўнання выкарыстаны вобразы з супрацьлеглымі якасцямі: лебедзь бяленькі воран чарненькі. Эпітэты выражаюцца прыметнікамі ў памяншальналаскальнай форме. У такой жа форме ўжываюцца і назоўнікі: зеллейка, ручнічок, конік, зязюлька, вяселлейка. Такая форма назоўнікаў і прыметнікаў тыповая для лірычнай песні.
Цераз рэчаньку, цераз балота (73)
Дзяўчыну кахаюць, але яна любіць другога. Той, хто кахае, дарэмна просіць узаемнасці. Ён папракае дзяўчыну за тое, што яна прычаравала яго. Тая ж абвяргае яго абвінавачванне. Дзяўчына баіцца, што яе выдадуць замуж за нялюбага. Ідэйны падтэкст песні: каханне без узаемнасці прыносіць толькі пакуты, шлюб без любові калечыць лёс таму, хто кахае іншага.
Кампазіцыйна песня мае дыялагічную форму вядзецца размова лірычных герояў. Дыялог пачынаецца ўжо ў зачыне. Тут назіраем і прыродны элемент, і мастацкія прыёмы гіпербалы і метаніміі:
Цераз рэчаньку, цераз балота
Падай рўчэньку.маё залота...
Цераз рэчаньку, цераз быструю Падай ручэньку, падай другую.
Рэчанька сімвалічная перашкода ў каханні. Падаць ручаньку (ручанькі) цераз быструю рэчаньку гэта, згодна пе' сеннай вобразнасці, мець цяжка дасягальнае і вельмі жадаемае ўзаемнае любоўнае пачуццё. Нельга не захапляцца невычарпальнай народнай фантазіяй у працэсе мастацкавобразнага мыслення.
Смутак нераздзеленага кахання стварае глыбока лірычную, мінорную плынь паэтычнага твора:
Ой ты, дзяўчына, чараўнічэнька, Ачаравала маё лічэнька,
54
Ачаравала цела і душу, Цяпер да цябе хадзіці мушу.
Лірычнасамотны тон прадаўжаецца і ў тых строфах, дзе гучыць матыў закаханай дзяўчыны:
Ой, знаю, знаю, каго кахаю, Толькі не знаю, з кім жыці маю.
Ой, там у саду, садусадочку, Там расцвітаюць розныя цвяточкі, Ой, я хадзіла і гаварыла, Судзі мне, божа, каго любіла.
Апошняя страфа песні гучыць на простанароднай гутарковай мове. Першыя два радкі страфы праклён:
Каб так дайшоў ты з сяней да хаты, Колькі я знаю, як чараваці.
У апошнім двухрадкоўі (яно сэнсава ў песні самае значнае) зноў ужываецца мастацкі прыём метаніміі:
А мае чары напагатове Белае лічка, чорныя бровы.
У рытмікаінтанацыйнай будове асаблівасцю песні з’яўляецца разнастайнасць рыфмаў.
Драмліва поле, драмліва (75)
Дзяўчына заснула, збіраючы ягады. Хлопец старанна будзіць яе і дае параду спаць у каморы. Але у каморы маці разбудзіць і ніхто не будзе ведаць, а на полі людзі асудзяць. Ідэйны падтэкст песні: дзяўчына павінна берагчы дзявочы гонар і добрую дзявочую славу, берагчыся і ад людскіх перасудаў, бо ад гэтага ў пэўнай ступені залежыць яе лёс.
Зачын песні традыцыйны, даецца замалёўка прыроды. У кароткім двухрадкоўі вельмі сціплымі лексічнымі сродкамі ствараецца глыбока паэтычны мастацкі вобраз, дзякуючы выкарыстанню метафарычнага эпітэта (выражанага кароткай формай прыметніка), які паўтараецца двойчы, інверсіі эпітэта, ужыванню развітага азначэння:
Драмліва поле, драмліва, А на ягадкі ўрадліва.
Зачын песні арганічна ўплятаецца ў тканіну паэтычнага твора: поле (паляпа) драмліва (рэдкае азначэнне для поля), таму і лірычная гераіня заснула (стрыжань сюжэта). Амаль
усё сюжэтнае дзеянне прысвечана расказу пра тое, як хлопец будзіў дзяўчыну:
Ехаў Яначка не чула.
Махнуў платочкам не дастаў, Кінуў яблычкам не ўлучыў... А злез । з коніка разбудзіў.
У прыведзеным прыкладзе выкарыстаны стылявы прыём градацыі. Тут жа назіраецца своеасаблівасць народнамоўнага паэтычнага сінтаксісу бяззлучнікавае спалучэнне слоў у сказе, чым дасягаецца эмацыянальная напружанасць дзеяння. Ужываюцца выразы, тыповыя для вуснай народнай творчасці казачнага жанру: махнуў плагочкам, кінуў яблычкам, злез з коніка.
Кампазіцыя песні нічым не вызначальная: зачын, апавядальная і маналагічная часткі. Апошняя частка песні выказванні лірычнага героя (хлопца), але ж у ім павучанне, настаўленне лёгкадумнай, неабачлівай дзяўчыне. Гэтак мудры і бескарыслівы дарадчык народпеснятворца выказвае перасцярогу маладой дзяўчыне.
Рыфмы ў песенным вершы недакладныя, але эўфанічнасць песеннага тэксту дасягаецца паўторамі радкоў, асобных слоў, якія ўтвараюць песенныя стыкі:
А спі, Яначка, у каморы.
У каморы мамка пабудзіць.