• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
         Зачын песні будуецца традыцыйна на вобразнапсіхалагічным паралелізме: ясны месяц  міленькі дружочак. Але хлопец не вельмі пастаянны ў каханні:
    
                     Што за месяц, што за ясны^ Уночы свеціць, а ў дзень не. Што за міленькі дружочак, Калі прыйдзе, калі не.
    
    66
    
        Мабыць, паводзіны хлопца падалі повад людзям сумнявацца ў яго сур’ёзных намерах наконт дзяўчыны. Таму сустрэчы маладых людзей паставілі дзяўчыну ў няёмкае становішча і далі падставу да крыватолкаў і насмешак аднавяскоўцаў. Згодна маральнага „кодэкса” патрыярхальнай дарэвалюцыйнай вёскі ўсялякія сустрэчы маладых людзей, якія не заканчваліся шлюбам, асуджаліся:
                   Усе людзі, людзі кажуць,
                   Усе людзі гавараць:
                      Сорам, дзеўка, сорам, красна, Позна з вечара гуляць.
        Кампазіцыя песні амябейная. У зачыне гучаць думкі дзяўчыны (першая страфа). У другой страфе  таксама перадаюцца думкі дзяўчыны, з’яўляюцца і іншыя ўдзельнікі падзей  людзі, дакладней, іх папрокі, накіраваныя лірычнай гераіне. У наступнай, трэцяй страфе песеннае апавяданне вядзецца ад імя аўтаравыканаўца:
                   Дзяўчыначцы кепска стала, Стала плакаць ды ўздыхаць, Хлапчыноньку шкода стала, Стаў дзяўчынку суцяшаць,
        Апошняя страфа песні — выказваннесуцяшэнне хлопца:
                       He плач, дзеўка, не плач, красна,
                   Прыйду ў госці да цябе, Разгарыцца кроў гарача Вазьму замуж за сябе.
        У кароткім песенным вершы песнятворца імкнецца перадаць усе складаныя, хвалюючыя абставіны дзявочага кахання. Ідэйная накіраванасць песні надзвычай гуманная: абараніць дзяўчыну ад несправядлівых дакораў, суцешыць яе, адстаяць яе шчасце.
        Стылявыя асаблівасці песні разнастайныя. Паўторы асобных слоў і цэлых словазлучэнняў ствараюць унутрырадковыя і вертыкальныя алітэрацыі і асанансы, лексічную анафару; сустракаецца стылявы прыём рэтардацыі — запавольвання апавядання:
                   Усе людзі, людзі кажуць,
                   Усе людзі гавараць.
        Пяшчотны тон песні ствараецца памяншальналаскальнымі формамі назоўнікаў і прьіметнікаў, даючы пры гэтым характарыстыкі лірычных герояў: міленькі дружочак, дзяўчыначка, хлапчынонька і інш.
    
    67
    
    
                    Плылі гусі, плылі гусі (93)
    
        Хлопец выклікае дзяўчыну на спатканне, але яна баіцца, што маці ўбачыць іх разам. Дзяўчына звяртаецца за парадай да маці, як ёй паводзіць сябе з хлопцам. Ідэйны падтэкст песні'.парады маці дзяўчыне могуць быць карысньші і ў каханні, і ў жыцці, паколькі маці шкадуе дачку і мае ўласны жыццёвы вопыт.
        У зачыне песні выкарыстаны вобразны паралелізм, але са зместам песні кампазіцыйна і сзнсава не звязаны, гэта значыць, што ён мае фармальны характар:
                       Плылі гусі, плылі гусі Быстраю вадою, Маладая дзяўчыненька, Размоўся са мною.
        Зваротак, просьба хлопца да дзяўчыны пагутарыць з ім, выражаны назоўнікам у ласкальнай форме, што спрыяе стварэнню глыбока лірычнага, інтымнага тону песні. У трэцяй страфе (асноўная частка песні, дыялагічная) бачым паўтор развітага зваротка (назоўнік у спалучэнні з прыналежным займеннікам) з адасобленым прыдаткам (выражаным у форме развітага азначэння):
                    Матуль мая, матуль мая, Парадніца ў хаце.
    У апошняй страфе зноў ужыты зваротак:
                        А як сядзеш, мая доньку, За цясовым столам.
         Як бачым, асноўны стылявы прыём  звароткі, якія з’яўляюцца важным структурным элементам кампазіцыі песні, ўзмацняюць эмацыянальнасць песеннага апавядання. Паўторы аднародных сінтаксічных будоў ствараюць эўфанічны эфект, гукавую зладжанасць радкоў і строф. Мова пераважна аўталагічная, але ў апошняй страфе (адказ маці)  іншасказальная. Сэнс гэтага адказа такі: як будзе вяселле, не ўтойвай сваіх пачуццяў, а да той пары паводзь сябе сціпла і стрымана.
    Усе хмарачкі ды па парачцы (95)
         Дзяўчына сустракаецца з хлопцам. Любоўныя спатканні цягнуцца да позняй ночы. Дзяўчына просіць маці, каб тая дала ёй волю ў каханні, за гэта яна будзе ўдзячна мацН ў замужжы (якое б яно ні было), абяцае не забыць яе. Ідэйны паДтэкст песні: дзявочая воля, каханне, спатканні з мілым  адзінаб шчасце ў жыцці, якое выпадала на долю жанчыны старо’й па
    
    68
    
    трыярхальнай вёскі, дзе замужжа часцей рабілася цяжкім сямейным занявольваннем.
        У зачыне гучыць вельмі паэтычная мастацкая „прыродная” паралель:
                Усе хмарачкі ды па парачцы, Адна хмарачка розна.
        Другая паралель  дзяўчына, якая сустракаецца з мілым, таму прыходзіць позна. Але лагічнай, сэнсавай сувязі паміж абедзвюма паралелямі, як бачым, няма (вобразны паралелізм фармальнага характару ўжываецца дзеля мастацкага ўпрыгожвання мовы песні і з рыфмаўтвараючай мэтай).
        Кампазіцыя песні маналагічная. У асноўнай частцы выкарыстаны мастацкі прыём антытэзы  супрацьпастаўленне процілеглых дзеянняў:
                А хоць сварыся, хоць не сварыся, Ты мяне не навучыш.
        Тут жа бачым апушчэнне супраціўных злучнікаў „а” і „але”. Лексічнасінтаксічныя асаблівасці песеннага верша характарызуюцца ўжываннем узмацняльнай часціцы „дч” („да”):
                Усе хмарачкі ды па парачцы;
                Дай волечку мне, да мне, маладой;
    ужываннем супраціўнага злучніка „а” ў ролі ўзмацняльнай часціцы „ды”:
                А не сварыся, мая мамачка;
                А хоць сварыся, хоць не сварыся;
    апушчэннем супраціўных злучнікаў:
                Замуж выйду, хоць як жыць буду Цябе не забуду
    (апушчаны злучнік „а”, „але”) і іншых часцін мовы::
                Каго я люблю, каго кахаю, Ты мяне не разлучыш
    (апушчаны прыназоўнік з займеннікам  „з тнмД.
        Народнае вершаскладанне, як правша, ’мкнспца ца галоўнай мастацкай мэты: зберагчы асноўныя чсксгшь'Л сродкі, пабудаваць мастацкі, псіхалагічна напоўнены вобраз, перадаць хвалюючыя падзеі за кошт гібкасці стылю і сінтаксісу, стварыць па магчымасці больш дасканалы ў эмацыянальных і інтанацыйнарытмічных адносінах песенны твор.
    
    69
    
    
        Ой, у лузе, сухалозе (96)
    
        Любоўная песня са слаба развітым лірычным кампанентам. Песня апавядае пра вандраванні казака, пра тое, што маці перасцбрагае дачку, каб не верыла казаку, яго заляцанням. Ідэйны падтэкст песні: дзяўчына паводзіць сябе вельмі неабачліва і рызыкоўна, калі давярае свой лёс праезджаму казаку, які выпадкова трапіў да яе.
        Зачын  традыцыйны для мужчынскай лірычнай песні. У ёй знаходзім і іншыя тыповыя для такога твора мастацкія вобразы: трубіць казак пры дарозе, конік часта блудзіць, прыблудзіў да Дунаю, стаў дарожанькі пытайі. У песні шырока выкарыстана паэтычная сімволіка. Казак на кані трубіць пры дарозе  іншасказальнае апавяданне пра вандроўнае жыццё казака. Яго конь часта блукае  новы нюанс у вандроўным жыцці казака: ён і сам не ведае, куды яго закіне лёс. Сустракаем і сімвалічны мастацкі вобраз далё.кай, чужой стараны Дуная. Казак пытае дарожанькі, а ў адказ яму стала зязюлька казаці (згодна песеннай сімволіцы, зязюля  вяшчунка). Але, відаць, казак захоплены любоўным пачуццём, бо просіць, каб дарожку паказаў салавейка — сімвалічны вобраз шчаслівых любоўных спатканняў:
                   ...Няхай пяе салавейка . Салавейка болей знае, Нам дарожку распазнае.
        У песні выкарыстаны фальклорнаказачны мастацкі прыём выбару героем свайго лёсу:
    
                   Ой, па праваму  дарожка, А па леваму  дзяўчына.
        Стылявы прыём эліпсіса перадае эмацыянальную напружанасць моманту, калі казак выбірае свой лёс.
        Кампазіцыя песні своеасаблівая. Дыялог адбываецца не паміж лірычнымі героямі, а паміж лірычным героем і аўтарамвыканаўцам, гэта значыць,у дзеянне ўступае сам песнятворца:
    
     Хоць і біла ці не біла, To на ліха не вучыла, Каб з казакам не стаяла,
    
    Белых ручак не давала, Персцянёчкаў не мяняла, Шчырай праўды не казала.
    
        Тут зноў выкарыстаны прыём іншасказальнасці: маці вучыла дачку, каб тая казаку белых ручак не давала  не прымала яго кахання; персцянёчкаў не мяняла  не згаджалася выйсці замуж; шчырай праўды не казала — не давяралася яму.
        Песенны верш вызначаецца эўфанічнай паўнатой. Рыфма
    
    70
    
    сумежная канцавая (жаночая, адкрытая і закрытая), дапаўняецца ўнутранай рыфмай, якая ўзбагачае гукапіс паэтычнага твора.
    Ой, вырасла бярозачка (102)
        Дзяўчына кахае, яна рвецца з дому на любоўнае спатканне, якое звычайна цягнецца да світанку. Маці не пускае яе, бо баіцца,каб з дачкой не здарылася штонебудзь кепскае. Ідэйны падтэкст песні: неабачлівасць дзяўчыны ў каханні можа стаць для яе горам на ўсё жыццё. Бацькі, асабліва маці, павінны асцерагаць дзяцей ад усялякага ліха, павінвы супыняць дачку, калі тая паводзіць сябе ў каханні, ці наогул у адносінах да хлопцаў, легкадумна, неабачліва.
        Кампазіцыя песні ў асноўнай частцы маналагічная. Канцоўка песні  зварот дзяўчыны да маці з просьбаю адпусціць яе на спатканне з мілым. Зачын  традыцыйны для лірычнай любоўнай песні. Бярозка, якую пасадзіла дзяўчына ў садзе, расце прыгожая, а на сэрцы ў дзяўчыны  цяжар і смутак, бо няма мілага. У зачыне не бачым пашыраных у любоўнай лірыцы дзвюх паралелей, тыповых для вобразнапсіхалагічнага паралелізму, які ствараецца сімвалічнай іншасказальнасцю, іх падмяняе проціпастаўленне двух паэтычных вобразаў, дзвюх падзей, якія ў песні адбываюцца як бы паралельна адна другой. Першая паралель  жаданне дзяўчыны здзейснілася:
    . Ой, вырасла бярозачка, Дзе яе садзіла.
        Другая паралель (у процілегласць першай)  імкненне да сустрэчы з мілым  не здзяйсняецца:
                      Няма майго міленькага, Што верна любіла.
        Мастацкі вобраз бярозачкі ў любоўнай лірыцы сімвалізуе дзяўчыну, якая чакае і хоча сустрэцца з мілым, а яго няма. Прыём проціпастаўлення прадоўжаны і ў другой страфе:
        Ой, вырасла бярозачка              Няма мне з кім гаварыці
        Ружовага цвету.                    Да белага свету.
        Бярозачка ружовага цвету (вельмі маладое дрэўца) сімвалізуе зусім юную дзяўчыну, аб чым мы даведваемся з наступнай страфы:
                      ...Матуля ліхая:
                      He пускае на музыку, Кажа: маладая.
    
    71
    
        Аб моцных любоўных пачуццях дзяўчыны даведваемся з апошняй страфы:
        Пусці, маці, пусці, родна, Толькі з міленькім сыйдуся,