• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
    
    86
    
    слоўнага словазлучэння (дзеяслова з дзеяпрыслоўем): „Я яго паймаю, а паймаўшы, асядлаю”. Ужываюцца і назоўнікі ў ласкальнапамяншальнай форме са сталымі эпітэтамі: едвабны панчошкі, саф’яны сапожкі, белыя ножкі.
    
    А ў садзе рэчанька (137)
        Хлопец кахае дзяўчыну і просіць выйсці за яго замуж. Але дзяўчына не ведае, што рабіць, у хлопца няма хаты. Каханне ўсё ж перамагае: дзяўчына згодна жыць з мілы.м нават у такой хаце, якую ён збудуе хоць з лебяды ці чарота. Частая любоўная песня. Ідэйная накіраванасць твора  жартоўная. Але ў песенным вершы знаходзім мастацкія сродкі, якія болей прыдатныя да „сур’ёзных” працяжных лірычных любоўных песень. У зачыне назіраюцца традыцыйныя любоўныя матывы: сад, рэчанька  сімволіка працяжных любоўных песень:
    
                       А ў садзе рэчанька, А ў садзе быстрая.
    
        Сустракаем і тыповы для любоўнай песні з шлюбнымі матывамі персанаж рыбалоўцаў. Ужываецца прыё.м траічнасці, якім ствараецца стылявая фігура градацыі:
    
                       Адзін кажа  дзяўчына, Другі кажа  рыбчына, Трэці кажа  сэрда мае.
    
        Асновай градацыі з’яўляецца трэці рыбаловец  лірычны герой, на якім канцэнтруецца ўвага слухача.
        Першая частка песні апавядальная, другая  дыялог паміж лірычнымі героямі. Трэцяя і чацвёртая строфы па форме і зместу вельмі нагадваюць шырока вядомую ўкраінскую любоўную частую песню „Ой, дзяўчына, шуміць гай”. Апошняя страфа пабудавана поўнасцю на ўласна нацыянальным матэрыяле:
    
                 Я збудую з чароту, Яшчэ й сені прыпляту І пастаўлю край сяла Жыві, міла, весела.
    
        На апошніх двух радках песні пастаўлены інтанацыйнаэмацыянальны націск. Песня прасякнута народным гумарам, вясёлым жартам і адпавядае ідэйнай накіраванасці частай любоўнай песні. Адчуваецца шпаркабадзёры тэмп мелодыі песеннага твора.
    
    
    87
    
    
        Кацілася чорна галка (139)
    
        Хлопец кахае дзяўчыну, але яна яму не пара, і разважлівая дзяўчына адхіляе заляцанні хлопца. Ідэнньі падтэкст песні: сацыяльная размежаванасць людзе» зяуляецца такон перашкодай у каханні, якая нясе закаханым толькі няшчасце, бо абраць шлюб у такім выпадку немагчыма. Частая любоуна песня. Як бачым, ідэйны змест гэтай песні вельмі сур ез , што само па сабе нетыпова. Сюжэт песні амаль цалкам буду^ ецца на іншасказанні (акрамя першых чатырох радкоу другон страфы). Кампазіцыя песні двухчасткавая: кароткі уступапавяданне ў зачыне; асноўная частка  дыялог паміж перса нажамі, сімвалізуючымі лірычных герояу.
        Чорна галка  сімвал дзяўчынысіраты. Ясны сокал _ хлопецпан. Сімвалічныя вобразы лірычнага героя і лірычнан гераіні  сокала і галкі  дзейнічаюць на працягу усяго паэ
    
        Звяртае на сябе ўвагу эўфанічная гармонія песеннага верша. Вельмі дакладная рыфмаінтанацыйная арганізацыя, якая абумоўлена паўторам у кожнай страфе цэлага сінтаксічнаінтанацыйнага перыяду:
    
               Пастой, чорна галка,       Яна яму шчабятала:
         Ты мая, ты мая!                    He твая, не твая!
         Гукапіс песні ствараецца зладжанай сістэмай паўтораў (цераз кожны радок) асобных слоў і адпаведных сінтаксічных структур, якія нясуць эмацыянальнасемантычную, эуфанічнаінтанацыйную функцыі. Прыём мастацкага супрацьпастаулення з’яўляецца вядучым звяном кампазіцыннан арганізапыі песні, хоць у асобных сінтаксічнаінтанацыйных перыядах супраціўныя злучнікі апушчаны (з мэтай ашчаднага выкарыстання песеннай „плошчы” і захавання выразнага рытму). Гукапіс песні ўзбагачаецца ўнутранымі рыфмамі, шматлікімі парнымі алітэрацыямі і асанансамі. Усё гэта робіць непрыкметнымі недакладнасці рыфмы песеннага верша. Іранічна , гуллівая афарбоўка тону песні, клічныя інтанацыі, частыя паўторы дзеяслова „шчабятала”  таксама атрыбуты частан любоўнай песні, якая выконваецца ў мажорным ключы.
    
    Саколе, саколе высока лятае (140)
         Хлопец любіць дзяўчыну і даўно ездзіць да яе. Але для шлюбу ёсць перашкода: у дзяўчыны няма пасагу. Мудрая дзяўчына забараняе хлопцу прыязджаць да яе, бо ведае, што сямейнае жыццё іх было б нешчаслівым. Ідэйны змест песні прасякнуты сацыяльнымі матывамі, хоць закаханы хлопец і гатоў жаніцца на беднай, але дзяўчына (ёй, відаць, хлопец так
    
    88
    
    сама падабаецца) прадбачыць, што такі шлюб прынясе ёй, беспасажніцы,  горкія папрокі.
        Мужчынская любоўная песня. Кампазіцыя двухчасткавая. Першая частка  зачын з традыцыйным вобразнапсіхалагічным паралелізмам:
             Саколе, саколе, высока лятае, Высока лятае, ён параньку мае.
             Я сам адзін на свеце, мушу пары шукаці.
        Тыповы для любоўнай песні матыў: сокал параньку мае, а хлопец  не мае. Другая частка песні  дыялог паміж лірычнымі героямі, з якога мы даведваемся, што хлопец дауно кахае дзяўчыну, але шлюб паміж імі не можа адбыцца:
          З’ездзіў я коніка, з’ездзіў я й другога:
                 Скажы, дзеўка, праўду, ці будзе што з тога?
    Традыцыйны персанаж  конік, які вязе хлопца да дзяўчыны. 3 адказу дзяўчыны высвятляецца прычына нязгоды на шлюб:
                 He хадзі да мяне, не рабі заводу:
                 У меня пасагу не будзе, Возьмуць мяне і так добры людзі.
        У падтэксце такога адказу ўгадваюцца затоеныя спадзяванні прыгожай беспасажніцы выйсці замуж за багатага. Каханне хлопца шчырае, бескарыслівае: „Ты ў мяне пасаг сама, як на небе зара”, а ў дзяўчыны над пачуццямі бярэ перавагу цвярозы разлік. Але не варта асуджаць лірычную герай ню. У яе словах гучыць мудрасць народа, здабытая вякамі ў цяжкіх выпрабаваннях беднасцю і нястачай:
                 Цяпер ты кажаш, што зара ясна, А после скажаш  доля няшчасна, He дажанеш ты, дажне маці, Было без пасагу не браці.
        Інтанацыйнарытмічнае ўпарадкаванне песеннага тэксту дасягаецца з дапамогай сумежнай рыфмы, пераважна жаночай, адкрытай. Але асаблівасцю песеннага рыфмаванння з’яўляецца ўжыванне няпоўнай рыфмы.
        Сустракаем у тэксце маляўнічае параўнанне: „Ты ў мяне пасаг сама, як на небе зара”; інверсіраваныя сталыя эпітэты: зара ясна, доля няшчасна (ужыта кароткая форма прыметніка  патрабаванне рытмамелодыі і больш старажытныя формы, уласцівыя традыцыйнай песнятворчасці).
    
    89
    
    
        Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці (142)
    
        Сын просіць парады ў маці, якую яму ўзяць жонку: ці багатую і няўдалую, ці беднаю, харошую, што ўсё добра ўмее рабіць. І хоць у песні адказу маці няма, але ўвесь ідэйнамастацкі змест песеннага твора накіраваны на тое, каб парадзіць хлопцу бедную сіраціначку. Ідэйны падтэкст песні: чалавечыя каштоўнасці  працавітасць, дабрата, прыгажосць душы, добразычлівасць і знешняя прыгажосць дзяўчынынявесты маюць значна большую вартасць, чым вялікі пасаг. Такім чынам выказаны высокі маральны ўзровень народнага разумення чалавечай годнасці і арганічна ўласцівы народу сапраўдны гуманізм (невыпадкова ж сіраціначка надзяляецца найлепшымі якасцямі). Песня вельмі папулярная ў народзе.
        Зачын  кароткая замалёўка прыроды: „Зелянеюць, зелянеюць лугі, сенажаці”, але яна стварае надзвычай выразную карціну, якая радуе і здзіўляе сваёй прыгажосцю. Прырода ў песні выконвае эстэтычную функцыю і з падзеямі непасрэдна не звязана (існуе толькі ўскосная сувязь: вясна  гэта пара года, якая заўсёды ў любоўнай лірыцы асацыіруецца з перыядам кахання). Песня складаецца з дзвюх асноўных частак: першая частка  пытанні хлопца, накіраваныя да маці, наконт выбару нявесты: другая  апавяданне аўтаравыканаўца.
        Аўтар гаворыць не толькі пра тое, што адбываецца, згодна сюжэту песні, але і выказвае свае меркаванні, прадбачанні на будучае, у якіх адлюстраваліся багатыя жыццёвыя назіранні і маральнаэтычныя погляды народа.
        Кампазіцыйна песня будуецца на прыёме мастацкага параўнаннясупрацьпастаўлення, хоць супраціўныя злучнікі з’яўляюцца ў тэксце толькі ў апошніх двух строфах. У другой і трэцяй строфах злучнік „а” ўжываецца ў ролі ўзмацняльнай часціны „ды”: „А ці тую багатую”; „А ці тую сіраціначку”. Супрацьпастаўляюцца (з мэтай параўнання) вельмі далёкія па сэнсу адна ад другой якасці або дзеянні:
    
        А ці тую багатую,                А ці тую сіраціначку,
        Што валы, каровы,                ІПто чорненькія бровы?
        Такія параўнанні ствараюць моцнае ідэйнамастацкае і эмацыянальнае ўражанне на слухача. У апошняй страфе песні робіцца лагічны і інтанацыйны націск на гэтым мастацкім параўнаннісупрацьпастаўленні:
    
        У багатай, нехарошай             А ў беднай сіраціначкі
        Валы паздыхаюць,                 Бровы не зліняюць.
    
        Рытмічнаінтанацыйная арганізацыя песеннага верша дакладная. Яна забяспечваецца перакрыяаванай рыфмай,
    
    90
    
    пераважна  дзеяслоўнай, жаночай (адкрытай і закрытай). У другой і трэцяй строфах ужываецца пачатковая перакрыжаваная рыфма. Эўфанічнасць песні ствараецца паўторамі апошніх двух радкоў кожнай страфы.
    
    Ляцеў воран з чужых сторан (143)
        Мужчынская любоўная песня тужлівага гучання. Бедны хлопец ажаніўся на багатай, не зведаўшы кахання. He знайшоў ён у чужой, багатай сям’і ні згоды, ні дабраты, ні шчасця. Ен зразумеў, што марна страціў маладосць і горка аплаквае свой лёс. Ідэйны падтэкст песні: шлюб, які бярэцца з разлікам, не прыносіць шчасця нікому (у даным выпадку  беднаму сялянскаму хлопцу), бо бядняк у багатай сям’і, як правіла, застаецца зняважаным і бяспраўным.
        Элегічны настрой песні ствараецца ўжо ў зачыне:
    
                   Ляцеў воран з чужых сторан,
                   Пачаў галасіці:
                  Ой, як трудна ўбогаму Багату любіці.
    
        Воран (жывая прырода) даводзіць да слухача, як цяжка пакутуе лірычны герой. Вобразнапсіхалагічны паралелізм з’яўляецца ў песні сродкам мастацкага апавядання пра горатугу, пра крыўду і смутак, што перапаўняюць душу хлопца. Кампазіцыя песні маналагічная. Маналог лірычнага героя прасякнуты вялікай скрухай. Другая страфа песні (маналог героя) нагадвае прыказку, у якой аўталагічнай мовай выказаны мудрыя жыццёвыя вывадыпавучанні наконт сямейнага шчасця:
    
                    He там шчасце, не там доля,
                    Дзе багаты людзі, А хто бярэ па мілосці, Той шчаслівы будзе.
    
        У трэцяй страфе (мова іншасказальная, сэнс радкоў чыста сімвалічны) выкарыстана тыповая любоўная сімволіка.
    
                      Пакачу я злоты персцень