• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тайны народнай песні  Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Тайны народнай песні

    Антон Гурскі, Антон Гурскі

    Выдавец: Універсітэцкае
    Памер: 160с.
    Мінск 1994
    203.96 МБ
        Заарала дзяўчынанька            He так заарала.
        Мысленкамі поле.                Як завалачыла.
    
        Як бачым, эмацыянальны эфект, задуманы песнятворцам, дасягнуты выдатна. Колькі ж горкіх думак перадумала няпічасная дзяўчына, калі імі можна было б „завалачыць” усё поле! Першыя дзве страфы песні выключна насычаны тропамі: у першых двух радках (зачыне) — увасабленне адйягненых паняццяў (гора, долі); наступныя чатыры радкі  метафара; яшчэ два наступныя радкі  гіпербала:
                      Дробненькімі слёзанькамі
                      Поле ўс'ё зрасіла.
        Мастацкавобразная мова першай паловы песні (зачын і апавядальная частка) пераходзіць у гутарковую мову ў другой палове песні. Апошняя пабудавана на дыялогу: размове дачкі з маці аб тым, з якой прычыны спасцігла дзяўчыну горкая доля:
    
     Мусіць мяне, матка, У касцёл не насіла, Што для мяне, маладой, Долі не ўпрасіла.
    
     Я ў касцёл насіла,
    Я богу малілася, Така ж табе, мая доню, Доля судзілася.
    
        У адказе маці гучыць фатальная пакорнасць лёсу, за якой крыецца сацыяльная, сямейная, маральнапсіхалагічная прыгнечанасць, вякамі прывітая жанчыне пакорлівасць.
        Мастацкамоўнаму „аснашчэнню” песні значна ўступае яе рытмічнаінтанацыйная арганізацыя: рыфма недакладная. Гукапіс небагаты: алітэрацыі і асанансы ўтвараюцца галоўным чынам за кошт паўтораў чацвёртага радка кожнай страфы. Асноўная рытмікаінтанацыйная функцыя ўскладзена на мелодыю песеннага твора.
    
    
    А на дварэ вечар вечарэе (124)
        Мужчынская любоўная песня. Закаханы хлопец пакутуе ад таго, што яму забаронена хадзіць у хату да каханай. Дзяўчына таксама кахае хлопца, але шчасця ,ад гэтага кахання няма і не будзе. Хлопец, падоўгу стоячы на марозё, чакае патаемнага любоўнага спаткання. Ідэйны падтэкст песні: сацыяльныя перашкоды губяць каханне, робяць маладых людзей няшчаснымі.
    
    82
    
         Цікавая кампазіцыя песні. Яна грунтуецца на дзеяннях рэальных асоб (лірычнага героя і гераіні) і выдуманага персанажа — „худой долі ’. Тут, як бачым, выкарыстаны мастацкі прыём увасаблення адпягненага паняцця. Зачын песні  эскізны малюнак прыроды: „А на дварэ вечар вечарэе”. Скупымі лексічнымі сродкамі песнятворца малюе прыроду не застылай і нерухомай, а дынамічнай, пераменлівай, як гэта назіраецца на самой яве; дасягаецца зрокавы феномен: слухач адчувае, як згушчаецца сінь зімовага вечара. За кароткім зачынам ідзе маналог лірычнага героя, затым  дыялог, які адбываецца паміж героямі твора і які цалкам прысвечаньі неРэ^льнамУ персанажу — долі. Як бачым, кампазіцыя  амябейная, тыповая для лірычнай любоўнай песні. 3 маналога лірычнага героя слухач даведваецца аб палкім каханні хлопца да дзяўчыны:
                  Mae сэрца па дзяўчыне млее.
                  Яно ные, ные, занывае
    і пра тое, што маці „к мілай не пушчае”, і пра яго непераадольнае жаданне ўбачыць каханую:
                   Прывяжу каня я да тычыны, А сам пайду да краснай дзяўчыны.
         Зварот хлопца „Добры вечар, мая чарнабрыва!” да дзяўчыны ў пачатку дыялагічнай часткі песні таксама сведчыць аб любоўным пачуцці лірычнага героя.
        3 размовы лірычных герояў даведваемся, як утульна прыжылася горкая доля ў хаце каханай:
                   А ці дома твая горкая доля?  Дома доля вячэру гатовіць, Згатаваўшы, яна спаць кладзецца.
         Іншасказанне гэта можа тлумачыцца так: шчасце ў гэту хату не прыйдзе. Лірычны герой сам гэта добра разумее:
                   Худой долі ў пярынах ляжаці, А мне зімна пад сцяной стаяці. Мароз цісне, сапожкі сціскае, Худа доля ў хату не пушчае.
      „ У песні сустракаем тыповы персанаж мужчынскай любоўнан лірыкі  каня, які ўсюды суправаджае свайго гаспадара і з якім герой песні ўсё ж расстаецца:
                  Лрывяжу каня я да тычыны.
                  А сам пайду да краснай дзяўчыны.
    
    83
    
        Гэта азначае, што хлопец пакіне свайго вернага спадарожніка, бо дзяўчына яму даражэй за ўсё.
        Лексіка песеннага верша досыць багатая і своеасаблівая. У зачыне сустракаем даволі рэдкае спалучэнне аднакарэнных слоў  дзейніка і выказніка: вечар вечарэе. У пачатку другон страфы  зноў паўтор аднакарэнных слоў: яно ные, ные, занывае. У першым радку апошняй страфы назіраем тое ж самае: мароз цісне, сапожкі сціскае. „ ~
        У шостай страфе аўтар замест слова „холадна ужывае „зімна”  слова больш прыдатнае для народнай песеннай лексікі. Нямала ўжыта і сталых эпітэтаў: красна дзяўчына, мая чарнабрыва, горка доля, худа доля. Рытмічнаінтанацьшная будова песеннага тэксту добра ўпарадкавана. Інтанацьшную зладжанасць ёй надаюць вельмі блізкія сінтаксічныя структуры ў першым і трэцім радках дзвюх апошніх строф. Паўторы аднакарэнных слоў ствараюць сугалоссе гукаў у радку закошт алітэрацый і асанансаў. Клічная і пытальная інтанацыі ў звароце хлопца да дзяўчыны ўзмацняюць эмацыянальную афарбоўку песеннай мовы.
    
        А што гэта за трава (134)
    
         Дзяўчына сумуе па мілым, які забыўся на яе. Ёй вельмі хочацца хоць штонебудзь пачуць пра яго, заслаць да яго пасланца. Але нікому няма даверу, лепш за ўсё паехаць да яго самой. Толькі дзяўчына разумее, што здзейсніць гэтыя мары немагчыма.
         Кампазіцыйна песня будуецца на маналогу. Але выказванні лірычнай гераіні перарываюцца адказамі яе ўяўляемых пасланцоў, зваротамі самой дзяўчыны да каханага. У зачыне песні выкарыстаны вобразнапсіхалагічны паралелізм. Першая паралель прыродная:
                      А што гэта за трава
                      У маім садзе парасла?
         Сімвалічнае значэнне гэтай паралелі  няўдача ў каханні. Сад, сімвалічнае месца любоўных сустрэч, парос невядомай травой (сімвал любоўнай здрады). Другая паралель  каханы, які забыўся на дзяўчыну:
    
        А што гэта за дружок, He ведае аба мне?
        Што далёка ад мяне, Ці я жыву, ці я не?
         Другая частка паралелі тлумачыць іншасказанне першай часткі. Пытальныя інтанацыі ў зачыне перадаюць вялікь душэўны непакой і трывогу пакінутай дзяўчыны. Яе апаноўваюць сумненні, у здраду мілага ёй цяжка паверыць. Хочацца,
    
    84
    
    каб нядобрыя прадчуванні аказаліся няпраўдай. У той частцы песеннага верша, дзе даецца характарыстыка магчымых пасланкоў дзяўчыны да мілага, выказваюцца мудрыя назіранні народа, хоць, згодна песні, мудрасць гэту выказвае сама лірычная гераіня: малога паслаць нельга, бо ён баіцца і вернецца з паўдарожкі назад, старога нельга, бо ён не здолее дайсці, а роўны ўсёй праўды не скажа.
        У марах дзяўчына сама едзе да мілага:
                      Запрагу я карэту, Сама сяду паеду.
        У апошняй частцы песні сустракаем багатую паэтычнавобразную сімволіку, уласцівую любоўнай лірыкі. Дзяўчына моцна кахае. Гэта відаць па тым, што яна просіць міленькага хоць цераз лясок падаць свой галасок, хоць праз раку падаць ёй руку. Але каханне лірычнай гераіні не мае ўзаемнасці, пра гэта песня гаворыць іншасказальна:
                 Густы, высокі лясок  Рака быстра, шырака — He сойдзецца галасок. He сашчэпіцца рука.
        Рака быстрая, шырокая  сімвалічная перашкода ў каханні. Для няшчаснай закаханай гэта перашкода непераадольная.
        Акрамя названых паэтычных мастацкіх прыёмаў, значную ролю ў кампазіцыі песні адыгрывае стылявая фігура рэтардацыі. У песні выкарыстан і прыём траічнасці (тры пасланцы).
        Сінтаксічныя, інтанацыйнарытмічныя паралелізмы, на якіх будуецца фактычна ўвесь песенны верш, падмацоўваюць вобразнапсіхалагічны паралелізм у зачыне.
        Лексіка песні вельмі багатая. Шырока выкарыстоўваецца прыметнік у ролі дзейніка: малы кажа, сторы кажа, роўны ns скажа; некалькі прыметнікаў пры адным назоўніку ствараюць выразны мастацкі вобраз: густы, высокі лясок, рака быстра шырака. ’
    
             А ў тым новым сяле дзяўчына стаяла (136)
        Дзяўчына пытаецца ў хлопца, чаму не едзе да яе ў сваты. Хлопец адказвае, што рыхтуецца ехаць і абяцае прывезці падарункі. Зачын кароткі. 3 яго даведваемся толькі пра месца, дзе адбываюцца падзеі:
              А ў тым новым сяле дзяўчына стаяла, Дзяўчына стаяла, з мілым размаўляла.
        Кампазіцыя асноўнай часткі песні  дыялагічная. Сустракаем цікавае спецыфічнае для любоўнай лірыкі іншасказанне: калі лірычная гераіня пытае каханага, ці мае ён каня (коней)
    
    85
    
    і чаму не едзе да яе, гэта значыць, што яна прапануе яму хутчэй сватацца (падганяе яго са сватаўством):
             Пытаю ў цябе, мілы, ці многа коней маеш? Калі многа маеш, чаму ж ка мне не бываеш?
        Далей зноў бачым тыповае для любоўнай песні іншасказанне: конь хлопца пойдзе да зімняй крыніцы піць ваду  матыў узаемнага любоўнага пачуцця, згоды паміж хлопцам і дзяўчынай наконт шлюбу, які хутка павінен адбыцца. Чаму менавіта зімняй крыніцы? Відаць, трэба зыходзіць з таго, што вада, крыніца ў любоўнай лірыцы — сімвалічнае месца спаткання закаханых. Як вядома, і ўзімку крыніца не замярзае, прадаўжае „служыць” (зразумела, сімвалічна) закаханым. Нарэшце, зімою, асабліва пасля каляд (да самай масленіцы), пачынаўся раней перыяд вяселляў. Магчыма, песнятворца вымушаны быў лічыцца з даўнімі традыцыямі народнай^ сямейнай абраднасці беларускай вёскі. У адказе хлопца дзяўчыне выказаны, таксама іншасказальна, цвёрды намер прыйсці ў сваты да яе:
            Пойдзе конь да крыніцы, зімняй вады піці: Я яго паймаю, а паймаўшы, асядлаю, Паймаўшы, сядлаю, к табе прыбываю. Прывязу дарунак  залаты пярсцёнак.
        У любоўнай лірыцы дарыць дзяўчыне залаты пярсцёнак, як вядома, азначае прапанаваць ёй выйсці замуж. Падарункі хлопца ў даным выпадку абяцаюць быць надта багатымі, бо ён вельмі любіць дзяўчыну:
               Залаты пярсцёнак, едвабны панчошкі, Саф’яны сапожкі на белыя ножкі.
        Магчыма, аўтарпеснятворца хоча падкрэсліць, што жаніх  багаты, але хутчэй пра багатыя падарункі ў песні гаворыцца з мастацкай мэтай: звычайныя прадметы падаюцца як вельмі прывабныя, з вышэйшай ступенню якасці, каб задаволіць эстэтычныя пачуцці слухача.
        У ліку стылявых своеасаблівасцей песеннага верша трэба адзначыць шырокае ўжыванне спіральных паўтораў:
               А ў тым новым сяле дзяўчына стаяла, Дзяўчына стаяла, з мілым размаўляла.
        Такія паўторы забяспечваюць гугалоссе радкоў, інтанацыйную і ў цэлым эўфанічную гармонію ўсяго рытмічнаінтанацыйнага перыяду. Выкарыстаны і такі традыцыйны стылявы прыём народнай песнятворчасці, як ужыванне дзеяпры