Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
He аддавай мяне туды, дзе не лад у хаце, Аддавай мяне, маці, дзе мірна ў хаце, Дзе дзеверы два і тры, ёсць з кім размаўляці, Дзе залоўкі дзве і тры, ёсйь з кім жыта жаці.
Гукавыя паўторы і сугучнасці, гукавыя і інтанацыйныя пераклічкі ствараюцца як лексічнасінтаксічнымі сродкамі, так і сінтаксічнымі паралелізмамі, рыфмай (канцавой і ўнутранай) і рытмам напевумелодыі. Усе гэтыя сродкі накіраваны да адзінага выніку эўфанічнай гармоніі песеннага твора.
He бяжы, конь, зялёным лугам (163)
Дзяўчына мыецца ў ключавой вадзе, дзівіцца сваёй красе і гадае, каму ж краса яе дастанецца: ці старому, ці малому, ці малойчыку ўдалому. Яна добра ведае, што ад гэтага залежыць яе будучае шчасце. Ідэйны падтэкст песні: выдаваць красунюдзяўчыну за няроўнага (старога ці малога) вельмі рызыкоўна і негуманна, бо такое замужжа губіць і красу, і шчасце, і само жыццё жанчыны.
Зачын песні алегарычны і вельмі прыгожы, дзякуючы дасканаламу выкарыстанню стылявых і лексічных сродкаў народнага вершаскладання:
He бяжы, конь, зялёным лугам, Ты не еш, конь, лугавой травы... Ты не пі, конь, ключавой вады.
Конь, які прабяжыць лугам, паесць лугавой травы і пап’е ключавой вады алегорыя кахання хлопца. Тут трапна ўжыты фальклорнаказачны мастацкі прыём. Калі казачны герой
102
парушае перасцярогі, якія яму робяцца, то з ім адбываюцца вельмі незвычайныя падзеі і яму прыходзіцца прайсці цяжкія выпрабаванні. Аўтарпеснятворца хоча папярэдзіць лірычнага героя: каханне прыгажунідзяўчыны часам нясе вялікія турботы, душэўны непакой і нават пэўныя пакуты.
Другая частка песні маналог лірычнай гераіні, ён ідзе за кароткім аўтарскім апавяданнем:
У тым ключы дзеўка мылася, Сваёй красы дзівілася.
Маналог пачынаецца даволі тыпова са звароту дзяўчыны да сваёй красы:
Ох, каса мая, краса мая, Ты каму, каса, дастанешся?
Стылявое афармленне развітога зваротка, як бачым, вельмі дасканалае ў мастанкіх адносінах. Тут выкарыстаны ўлюбёны прыём мастацкага ўвасаблення касы дзявочай красы. У зваротку адасоблены прыдатак. Менавіта на зваротку кампазіцыйна будуецца ўся галоўная частка песеннага верша. Дзяўчына гадае пра будучае сваёй красы. Лёс яе цалкам залежыць ад таго, якім будзе яе замужжа, удалым ці няшчасным:
Калі старому дастанешся, Каса мая, набадзяешся, Калі маладому дастанешся,
Каса мая, нагаруешся, Акалі ўдалому малойчыку, Каса мая, накрасуешся.
Песня заканчваецца на аптымістычнай ноце, што не так часта сустракаецца ў працяжных лірычных песнях. Нельга не звярнуць увагі на моцную эўфанічнасць песеннага верша. У сугалоссі радкоў галоўную ролю адыгрывае рыфма. Рыфмы ў песні вельмі разнастайныя: сумежныя, мужчынскія, адкрытыя (травы вады) пачатковыя і ўнутраныя:
Ці старому, а ці малому, Ці ўдалому малойчыку?
Ёсць дзеяслоўная дактылічная рыфма: мыяася дзівілася, нагаруешся накрасуешся. Рэдка сустракаем у тэксце двухрадкоўі з недакладнай рыфман, або зусім без сугалосся апошніх слоў у радку:
He бяжы, конь, зялёным лугам, Ты не еш, конь, лугавой травы.
Але ж гукапіс песні ад гэтага не парушаецца, дзякуючы паўтору радка ў зачыне і паўторам аднародных сінтаксічных будоў:
103
Калі старому дастанешся,
Каса мая, набадзяешся,
Калі малому дастанешся, Каса мая, нагаруешся,
А калі ўдалому малойчыку, Каса мая, накрасуешся.
У гэтых трох двухрадкоўях назіраем сінтаксічныя паралелізмы. Яны ж і ўтвараюць мастацкі стылявы прыём градацыі падыходу да галоўнай думкі твора і паступовага ўзмацнення інтанацыйнаэмацыянальнага гучання радкоў. У лексічным арсенале песеннага верша знаходзім і развіты зваротак каса мая, і адасоблены прыдатак з азначэннем каса мая, краса мая, і сталыя эпітэты лугавая трава, ключавая вада, і інш.
Сячы дзераўца, куды хіліцца (165)
Матыў няроўнага шлюбу распрацоўваецца і ў частай любоўнай песні. Аўтарпеснятворца звяртаецца да бацькоў дзяўчыны, раіць ім аддаць дачку замуж за таго, за каго яна хоча, і не прымушаць яе браць няроўны шлюб (аддаваць за старога ці малога), не рабіць яе няшчаснай.
Кампазіцыя песні двухчасткавая. Першая частка зачын, другая маналагічная. Маналог вядзецца ад імя лірычнай гераіні. У зачыне выкарыстаны вобразнапсіхалагічны паралелізм:
Сячы дзераўца, куды хіліцца, Ой і ой, люлі, куды хіліцца.
Аддай дочачку, куды хочацца, Ой і ой, люлі, куды хочацца.
Першая паралель секчы дзераўца, другая аддаваць дачку замуж. Цікава, што мастак выбраў такое параўнаннеіншасказанне, якое гучыць як народная прыказка: сячы дзераўйа, куды хіліцца.
У асноўнай частцы песні распрацоўваецца матыў выбару жаніха дзяўчыне. Прыёмам градацыі ўвага слухача накіроўваецца на галоўную ідэю твора:
іііто й за старога сухатосць мая...
Што й за малога шчыпатосць мая...
А штс пораўну красатосць мая.
Здзіўляе і захапляе народнае ўмельства вершаскладання: пры ашчадным выкарыстанні моўных сродкаў дасягаць яркай
104
і пераканаўчай выразнасці мастацкага апавядання. Менавіта з мэтай эканомнага расходу лексічных сродкаў выкарыстаны стылявы прыём эліпсіса апушчэнне выказніка („Што й за старога — сухатосць мая” і інш.). Кароткага радка патрабуюць і рытмічнаінтанацыйныя ўласцівасці частай лірычнай песні. Бадзёраму, вясёламу, шпаркаму тэмпу песні адпавядае і характэрны для частых лірычных песень прыпеў: „Ой і ой, люлі”. Назіраем тыповую для любоўнай лірычнай песні (як частай, так і працяжнай) шматзлучнікавасць: „ці”, „і”, „што” значэнні „калі”).
Ой, белая бяроза, ты кудрава (167)
Дзяўчына просіць маці не аддаваць яе замуж за няроўнага, не губіць ёй жыццё. Шлюб для яе можа быць шчаслівым толькі тады, калі аддадуць яе за роўнага, а дакладней за мілага сэрцу. Ідэйны падтэкст песні: пры наладжванні шлюбу трэба чула і спагадліва ставіцца да пачуццяў дачкі ці сына. Каханне нельга прыносіць у ахвяру матэрыяльным ці іншым выгодам.
У зачыне прыродны малюнак падаецца як месца дзеяння. Тьшовай стылявой пабудовы вобразнапсіхалагічнага паралелізму тут не бачым, але семантычна (і псіхалагічна) мастацкі вобраз кудравай белай бярозы, што пераносіць і стужу, і холад, звязаны з вобразам лірычнай гераіні, якая пры няроўным шлюбе асуджана на бяду і гора:
Ой, белая бяроза, ты кудрава, У стужу, у холад ты стаяла, Дзе матуля з дачушкай размаўляла.
У зачыне назіраем і завязку сюжэта зваротыпросьбы дзяўчыны да сваёй маці. Матыў выбару жаніха перадаецца вельмі прыдатным да гэтай мастацкай мэты ўжо добра вядомым стылявым прыёмам градацыі. У песенным вершы звяртае на сябе ўвагу памастацку распрацаваная сістэма вобразных параунанняў. Стылістычнаінтанацыйна гэтая сістэма вельмі стройна збудавана, дзякуючы паўторам звароткаў (сінтаксічнааднародньіх будоў) і сінтаксічнаінтанацыйных (гукавых) паралелізмаў на працягу ўсёй асноўнай часткі песні:
He аддай мяне, маці, за старога,
3 старым ночку начаваці, Як за гнілой калодай паляжаці.
He аддай мяне, маці, за малога,
3 малым ночку начаваці, Як рыбачцы пад лёдам прастаяці.
105
І хоць першы радок кожнай страфы застаецца паза рыфмай наступных радкоў, эўфанічная зладжанасць песеннага верша нічога не страчвае. Наадварот, апошняе слова кожнага першага радка асноўнай часткі песні выносіцца пад лагічны і інтанацыйны націск цэлага сінтаксічнаінтанацыйнага перыяду. Выяўляецца яшчэ адна цікавая рыса народнапесеннага рыфмавання: словы, вынесенчя пад семантычны і інтанацыйны націск і не ахопленыя рыфмай, у канцы першага радка у другой, трэцяй і чацвёртай страфе рыфмуюцца паміж сабою і ўтвараюць страфічную рыфму. Мастацкавобразныя параўнанні ў песні ўражваюць сваёй свежасцю і трапнасцю:
3 старым ночку начаваці, Як за гнілой калодай паляжаці.
3 малым ночку начаваці, Як рыбачцы пад лёдам прастаяці.
3 роўным ночку начаваці, Як салавейку ў садочку шчабятаці.
Гімнам каханню гучаць апошнія радкі песні.
Ой, зпад лесіку, лесу цёмнага (171)
Два хлопцы пасварыліся, бо хочуць узяць за сябе адну дзяўчыну. Дзяўчына ж не аддае перавагі ніводнаму. Але ў спрэчцы за дзяўчыну перамагае старэйшы. Ён пытаецца ў таварышаў, ці падабаецца ім яго абранніца. Але незалежна ад таго, ці пахваляць, ці паганяць дзяўчыну, ён кахае яе і ажэніцца з ёю. Ідэйны падтэкст песні: у спрэчцы сапернікаў перамагае той, іпто кахае мацней. Гучыць таксама ўкаранелы ў народным усведамленні недавер жаніхублазноце, яшчэ нясталаму і неабачліваму чалавеку, а дакладней скараспеламу і дегкадумнаму любоўнаму пачуццю.
Частая любоўная песня. Кампазіцыя амябейная: зачын, апавяданне аўтарапеснятворцы, зварот дзяўчыны да хлопцаў, зварот жаніха да таварышаў.
У зачыне выкарыстаны вобраз прыроды, у частай любоўнай песні ён традыцыйна кароткі. Зачын падводзіць слухача да сюжэта песні:
Ой, зпад лесіку, лесу цёмнага, Што зпад гаіку, зпад зялёнага, Тудой ішлі усё два малайцы.
У аўтарскім апавяданні знаходзім характарыстыку малойцаў, а таксама апавяданне пра іх спрэчкі:
106
Усё два малайцы, абодва холасты, Яны йшліпрайшлі, станавіліся, За адну дзевачку пасварыліся.
У звароце дзяўчыны да хлопцаў угадваецца імкненне атрымаць лепшага з двух жаніхоў:
Аднаму каму я застануся, Ці то старшаму, ці то младшаму.
Старэйшы, згодна песні, болей дастойны, а галоўнае кахае дзяучыну мацней:
Старшы моладзец узяў за ручаньку (даць ручаньку адказаць узаемнасцю)
Да павёў яе ды к таварыша.м. Ці пахваліце маю дзевачку, Хоць пахваліце, то не возьмеце, Хоць пагудзіце не разлучыце.
Усяго некалькі песенных радкоў (выказванняў лірычнага героя) спатрэбілася мастакупеснятворцу, каб сказаць пра многае, што датычыцца кахання. Закаханаму заўсёды вельмі хочацца пачуць пахвалу ў адрас каханай з боку іншых людзей; і ў той жа час моцнае каханне не лічыцца ні з якімі водзывамі (адмоўнымі ці перасцерагальнымі) аб выбранніцы. Народная песня падкрэслівае гэту ўласцівасць любові.