Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
і паўторы слоў у радку, асанансы і алітэрацыі. Лірычную плынь песні, нягледзячы на іранічны змест дыялога, ствараюць шматлікія звароткі, пераважна развітыя: бел малойчык, мой малойчык, ты, дзяўчыначка, памяншальналаскальная форма назоўнікаў у зварбтках.
Да зацвіцела ў гародзе макоўка (231)
Хлопец вельмі заклапочаны тым, што маці „вяліць” яму ажаніцца з нялюбаю. Ён прадбачыць, што жыццё яго будзе пакутлівагоркім. Бацька ж раіць хлопцу ўзяць шлюб з тою, што любая яго сэрцу, бо толькі тады магчыма шчасце ў сямейным жыцці. Ідэйны падтэкст песні: узаемнае каханне аснова сямейнай згоды і сямейнага шчасця. За спробу пакласці ў аснову шлюбу ўсялякія іншыя меркаванні або разлікі, а не
122
пачуцці ўзаемнай любві шмат людзей заплацілі горкімі расчараваннямі ў жыцці.
Зачын песні кароткі, у ім выкарыстаны мастацкі вобразны паралелізм:
Да зацвіцела ў гародзе макоўка, Да баліць, баліць мне, малойчыку, галоўка.
Паралелізм носіць фармальны характар, паколькі паміж першай і другой паралелямі не праслежваецца семантычная сувязь. Такі паралелізм ужываецца ў песеннай творчасці з мэтаю эстэтычнаэмацыянальнага эфекту, паколькі кветка маку, якая буйна „зацвіцела”, сімвал прыгажосці ў народнай творчасці. Словы „баліць мне, малойчыку, галоўка” выяўляюць вялікую заклапочанасць лірычнага героя.
Кампазіцыя песні будуецца на сінтаксічнаінтанацыйным паралелізме.
Першая паралель;
А вяліць, вяліць да мне мамачка жаніцца, А вяліць, вяліць да нялюбую жану браці.
3 нялюбай жаной мне вячэрачка не смачна,
3 нялюбай жаной мне пасцелечка не мякка,
3 нялюбай жаной мне размовачка не ціха.
Другая паралель:
А вялівь, вяліць мне татачка жаніцца,
А вяліць, вяліць мне любую жану браць,
А з любай жаной вячэрачка смачна, А з любай жаной паспелечка мякка, А з любай жаной размовачка ціха.
^Другая паралель семантычна супрацьпастаўляецца nepman, і выказваецца асноўная мастацкая ідэя песеннага твора: роля кахання ў сямейным жыцці ні з чым не параўнальная.
характэрна для народнай любоўнай лірыкі, аб глыбокім пачуцці (паміж мужам і жонкаю) у песні гаворыцца вельмі стрымана і адначасова вельмі пяшчотна і пераканаўча:
А з любай жаной вячэрачка смачна, А з любай жаной пасцелечка мякка, А з любай жаной размовачка ціха.
Адметнай стылявой і гукапіснай асаблівасцю песеннага верша^ з яўляецца моцная пачатковая сугучнасць песенных радкоу, якая дасягаецца паўторамітаўталогіямі: у першых двух радках сугалоссе стварае гукавая анафара:
123
Да зацвіцела ў гародзе макоўка, Да баліць, баліць мне, малойчыку, галоўка.
У наступным двухрадкоўі гукавая анафара ўзмацняецца таўталагічнымі паўторамі слоў:
А вяліць, вяліць да мне мамачка жаніцца, А вяліць, вяліць да нялюбую жану браці.
У апошнім трохрадкоўі першага сінтаксічнаінтанацыйнага пепыяду назіраецца паўтор аднаго і таго ж словазлучэння (з нялюбай жаной) у пачатку кожнага радка.
Гукапіс другога сінтаксічнаінтанацыйнага перыяду мае тоесную будову. Інтанацыйнарытмічную зладжанасць песеннага тэксту забяспечваюць паўторы аднародных сінтаксічных будоў. Эмацыянальнае напружанне ствараюць рэгулярныя паўторы ўзмацняльнай часціцы „да” і супраціўнага злучніка „а” (у Р°лі ўзмацняльнай часціцы або вокліча „ох”, „ах”д ”д вяліць, вяліць...”, а таксама выкарыстаны злучнік „а” ў сваім прамым прызначэнні. Уся песня пабудавана на мастацкім супрацьпастаўленні шчаслівага і нешчаслівага шлюбу.
Апошнія тры радкі песні выносяцца аўтарампеснятворцам пад лагічны і эмацыянальны націск: у іх і выказаны ідэйны змест песеннага твора:
А з любай жаной вячэрачка смачна, А з любай жаной пасцелечка мякка, А з любай жаной размовачка ціха.
Да стылявых асаблівасцей належыць выкарыстанне прыёму інверсіі: інверсіраваных эпітэтаў, выражаных прыметнікамі ў кароткай форме: вячэрачка смачна, пасцелечка мякка, размовачка ціха, на якія прыпадае лагічны націск. Лірычную плынь твора ўтвараюць назоўнікі ў ласкальна'Памяншальнай форме: макоўка, галоўка, мамачка, татачка, вячэрачка, пасцелечка, размовачка.
А ў Кіеве да агонь гарыць (233)
Хлопец кахае „няблізкую” дзяўчыну, палка імкнецца да сустрэчы з ёю. Але штосці перашкаджае каханню: гэта адчуваецца ў падтэксце песні. І ўсё ж каханне такое вялікае, што перамагае ўсе перашкоды.
Частая любоўная песня. Кампазіцыя гэтай кароткай песні (усяго тры страфы) складаецца з трох частак: першая — зачын, другая апавядальная, трэцяя маналог лірычнага героя. Хоць галоўны герой твора закаханы хлопец, песня, відаць, жаночая: у зачыне пачынаецца песеннае апавядэнне ад імя лірыч
124
най гераіні. Цікавай стылёвамастацкай асаблівасцю з’яўляецца двухчленны паралелізм. Першы выкарыстаны ў зачыне, з яго і пачынаецца апавяданне:
А ў Кіеве да агонь гарыць, От там да майго міленькага
А ў Тураве дымна, Будыначкі відна.
Другі паралелізм працягвае апавяданне:
Цераз тыя будыначкі А там матка сыночка
Арол ваду носіць, На вячэру просіць.
Паралелізмы фармальнага характару (што даволі тыпова для частай любоўнай песні): паміж першай і другой паралелямі ў кожным з іх няма семантычнай сувязі, абумоўленай, як ужо вядома, традыцыйнай песеннавобразнай сімволікай. Іх прызначэнне ў песні чыста стылявое. Яны служаць для прыгожага „знешняга афармлення” песні, узбагачэння мастацкай вобразнасці твора. Першая паралель (у зачыне) будуецца на гіпербале:
А ў Кіеве да агонь гарыць, А ў Тураве дымна.
Першая паралель наступнага паралелізму прыгожая метафара:
Цераз тыя будыначкі
Арол ваду носіць.
Апошняя страфа песні ўжо аўталагічнаю моваю выказвае любоўнае пачуццё хлопца, якому нічога не трэба, акрамя спаткання з мілай:
Вячэрай жа, мая матка, А я пайду да дзяўчыны
Калі наварыла, Мне дзяўчына міла.
На апошнім двухрадкоўі пастаўлены лагічны, інтанацыйны і эмацыянальны націск. Тыповым для частай любоўнай песні трэба лічыць і стылявы прыём мастацкага супрацьпастаўлення з частым ужываннем супраціўнага злучніка „а”. У першым двухрадкоўі першай страфы ён стварае гукавую анафару. Супрацьпастаўленні ў песні ў кожным выпадку выконваюць розныя функцыі: у фармальных паралелізмах толькі стылявыя, у маналогу лірычнага героя глыбока сэнсавую, дзе і выказваецца ідэйны змест песні.
Рытмічнаінтанацыйнае афармленне тэксту таксама характэрнае для частай любоўнай песні: страфічная будова, кароткі радок, і хоць рыфмы не рэгулярныя, аднак строга вытрымліваецца памер суадносных радкоў.
125
Дзе ты, хмелю, зімаваў (234 а)
Частая любоўная песня жартаўлівага зместу. Маці папракае сына за тое, што ён нядобра паводзіць сябе: недзе начуе з „малодачкамі”, „шкоду робіць”. Сын жартам абвінавачвае маці, што не жаніла яго з маленства, тады б яму не рупіла хадзіць да паненак. Зачын песні даволі пашыраны як у беларускай, так і ва ўкраінскай любоўнай лірыцы. Выкарыстаны вобразнапсіхалагічны паралелізм:
Дзе ты, хмелю, зімаваў, Дзе ты, сынку, начаваў,
Што не развіваўся? Што не разуваўся?
найбольш уласцівы ўкраінскай любоўнай лірычнай песні. Думаецца, аднак, што лірычная песня, асабліва любоўная, насычана глыбокаінтымнымі, асабістымі пачуццямі, выконвае ўніверсальную функцыю: яна з’яўляецца мастацкім адлюстраваннем душэўных перажыванняў незалежна ад нацыянальных рысаў характару і ў аднолькавай меры забяспечвае эмацыянальныя эстэтычныя запатрабаванні любога народа. Параўнанне хмелю, што зімку зімаваў ды не развіваўся, з маладым хлопцам, якога каханне і нястрымная любоўная цяга вымушаюць цярпець розныя нягоды, мае не толькі прыгожае паэтычнае, але і глыбока сэнсавае напаўненне. Кампазіцыя песні дыялагічная. Размова паміж маці і сынам пачынаецца ўжо ў зачыне. У другой страфе прадоўжваецца мастацкае параўнанне (псіхалагічнавобразны паралелізм):
Ой, я, хмелю, зімаваў А я, матка, начаваў
У лесе на тычыне, Пры краснай дзяўчыне.
У наступных трох строфах песенная мова выключна гутарковая. Маці ўшчувае сына за яго паводзіны. Сын жа супярэчыць ёй. Лірычная тэма змяняецца жартоўнай. распрацоўкай сюжэта:
Дзе ты, сынку, валочышся, Дзе ты, сынку, ходзіш? Скардзіліся малодачкі, Што ты шкоду робіш.
Я буду хадзіці, Шкоданьку рабіці, Трэба было мяне, матка, Сямі лет жаніці.
Ці я ж табе не казала, Пі не гаварыла, Трэба было жаніціся, Як толькі ўрадзіла.
126
„ Жарт, кпіны, сатырычныя ноткі тыповыя элементы чяеПеСНІ’ У КЛЮЧЫ ЧасТаЙ Люб°Ўнай песні будуецца і інтанацыннарытмічная яе арганізацыя.
Песня багата звароткамі, якія захоўваюць задушэўналірычныкалгрыт(асабліваўзачыне). ^душэуна лі
Жані мяне, матка, жані мяне, кветка (237)
Хлопец просіць, каб маці хутчэй ажаніла яго, бо жыцпё яму няміла без каханай дзяўчыны, без яе сардэчнай размовы S!S1Sry весці такія размовы са сваім веРным ка* е Хоча зразумець любоўнай скрухі хлопца: ён ведае, што, ажаніушыся, хлопец забудзецца пра яго.
™ Муж«ынская любоўная песня, якая мае адметныя мастацкія своеасаблівасці. Сюжэтная распрацоўка тэмы пачынаецца коТ/пНаН ПЭДЗеІ Ў ЛёСб ЛІрычнага геР°я‘ У ⁿeP™ трохрад каГідэя т™^^ Гер°Я выказваецца асноўная мас?ац
Жані мяне, матка, жані мяне, кветка, Бо^к не ажэніш, я сам ажанюся, Пайду да рэчанькі, з гора ўтаплюся.
каханаю^ХІ ЛаЧуццё хлопца Смкненне аб’яднаць свой лёс з каханаю) такое вялікае, што ён нават гатовы утапіцца калі маці не ажэніць яго. ’
РттЯКп^аЗІЦЫЙНа П/СНЯ будУеі«а на ДЬІЯЛогу, 3 якога пачынаZ ВеРШ ⁽³аЧЫН апушчаны) Дьіялог адбываецца па
між Лірычным героем і яго маці, а затым паміж лірычным героем і яго верным спадарожнікам канём. Любоўнае пачуццё
Не ПрЭМа’ а ускосна’ пРаз зяешнія дзеян кя™?^ СТрафе аУтаРампеснятворцам выкарыстаны высокамастацкі паэтычны прыём алегорыі:
Бо як не ажэніш, я сам ажанюся, Пайду да рэчанькі, з гора ўтаплюся.