Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
У зачыне песні вобразнапсіхалагічны паралелізм. Прыродная паралель „калінамаліна” ўжываецца ў мужчынскай любоўнай песні ў парушэнне традыцый мастацкай вобразнай сімволікі, бо каліна вобразсімвал дзяўчыны ў любоўнай лірыцы узята як паэтычны вобраз закаханага хлопца, але псіхалагічнае і семантычнае напаўненне паэтычнага вобраза прыроды цалкам адпавядае другой паралелі вобразу засмучонага казака, якога разлучылі з каханаю. Відаць, песнятворца не столькі цікавяць няпісаныя правілы народнапесеннай сімво
117
лікі, колькі канчатковы вынік мастацкага працэсу песнятворчасці: як мага больш моцнае эстэтычнае і эмацыянальнае ўздзеянне на слухача. У звароткахпытаннях да каліны праяўляюцца ўласцівыя народупеснятворцу адносіны да прыроды з яскрава выражанымі матывамі антрапамарфізму, добразычлі васпагадлівыя, беражлівыя:
Калінамаліна, Ці сушы баішся,
Чом не чырванееш, Ці дажджу жалееш?
(зразумела, што „жалееш” ужыта замест „шкадуеш” з мэтай рыфмаўтварэння);
Сушы не баюся, На пяску выросла,
Дажджу не жалею, To й не чырванею.
У звароткахпытаннях да лірычнага героя (як і да каліны) ужыты ўжо знаёмы нам мастацкі прыём удакладнення паэтычнай думкі: казаку задаюцца пытанні, якія маюць на ўвазе нешта другараднае, не істотнае для героя і якія ўжо загадзя маюць на ўвазе адмоўны адказ, але, адхіляючы пытаннімеркаванні, герой вымушаны будзе адказаць іншае, менавіта выказаць галоўную думку твора, на якой засяроджваецца ўвага слухача:
Валы не прысталі, Любіў я дзяўчыну,
3 дарогі не збіўся, Ды не ажаніўся.
Пра глыбіню пачуццяў да дзяўчыны, з якою казака разлучылі,даведваемся ўскосна, праз дзеянні героя:
Узяў я другую, Прытулю да себе,
Толькінетакую, Ды не пацалую.
Далей сустракаем даволі пашыраны матыў для любоўнай лірыкі: просьба лірычнага героя да хлопцаўрыбалоўцаў вылавіць сеткай з ракі шчасцедолю, яксй ён не мае:
Маладыя хлопцы, Вы закіньце сетку
Ды ўсе рыбалоўцы, На ўсю быстру рэчку.
Рака таксама вельмі пашыраны „персанаж” у любоўнай лірыцы: яна і сімвалічнае месца любоўных спатканняў, і сімвал знаёмства (рака і перавоз), і сімвал разлукі закаханых ці перашкод у каханні (рэчка быстрая, няма перавозу альбо моста ці кладкі), і сімвал маючага адбыцца шлюбу (дзяўчына поіць каня на рацэ з свайго вядра), а часам і метафарычны вобраз лірычнай гераіні ці героя. Часта гэты паэтычны вобраз у любоўнай лірыцы ўжываецца ў спалучэнні з другім вобразамспадарожнікам шчукайрыбай, якая мае пару ў процілегласць няшчаснаму закаханаму:
118
Шчукарыба йграе, А я маладзенькі,
Сабе пару мае, Парачкі не маю
(тут таксама выкарыстаны вобразнапсіхалагічны паралелізм).
На апошніх двух радках песні робіцца эмацыянальны і лагічны націск: яны гавораць слухачу пра самотную адзіноту лірычнага героя, пра яго страчанае шчасце. Сюжэт песні будуецца з дапамогай пашыраных у лірыцы мастацкіх прыёмаў: метафарычных вобразаў (калінамаліна, якая вядзе размову з аўтарамвыканаўцам; доля, якую трэба вылавіць з ракі, і інш.); гіпербалы (вы закіньце сетку на ўсю быстру рэчку).
Кампазіцыя песні амябейная. Дыялогі паміж аўтарамвыканаўцам і яго галоўнымі песеннымі героямі змяняюцца маналогам лірычнага героя, яго зваротам да другарадных герояў песні хлопцаўрыбалоўцаў.
Рытмічнаінтанацыйная арганізацыя песні досыць дакладная. Канцавая перакрыжаваная і сумежная рыфмы (пераважна жаночыя) як звычайна ўзмацняюцца гукавымі анафарамі (у першай і трэцяй строфах), алітэрацыямі і асанансамі.
He хадзі, казача, панад берагамі (221)
Прыгожы малады казак зажурыўся, бо кахае дзяўчыну, але не можа абраць шлюб з ёю. 3 жалю казак гатоў пайсці ўтапіцца, але дзяўчына суцяшае казака: яна згодна выйсці за яго замуж нягледзячы на тое, што ен бедны. У падтэксце песні гучыць матыў няроўнага шлюбу беднага з багатай. Песня мастацкімі сродкамі малюе трагічнае (бо шлюб немагчымы) становішча беднага хлопца, які палка кахае багатую дзяўчыну. Але ж УгаДваецца Ў песні і іншая мудрая думка: для шчаслівага сямейнага жыцця адной прыгажосці хлопца (ці дзяўчыны) мала.
Асаблівасцю кампазіцыйнай будовы песні з’яўпяецца тое, што традыцыйнаму для зачыну вобразнапсіхалагічнаму паралелізму папярэднічае двухрадкоўе (аўтарвыканаўца звяртаецца да лірычнага героя), на якім робіцца эмацыянальны націск і з якога пачынаецца развіццё сюжэта:
He хадзі, казача, панад берагамі, He плач, не журыся з чорнымі брывамі.
Сюжэт у асноўнай частцы песні будуецца на двухчленным вобразнапсіхалагічным паралелізме.
Зялёны дубочку, чаго пахіліўся, Малады казача, чаго зажурыўся? Як мне не хіліцца, вада корань мые, Як мне не журыцца, калі сэрца ные?
He хілісь, дубочку, бо шчэ зеляненькі, He журысь, казача, бо шчэ маладзенькі —
119
адзін паралелізм;
Чом, дуб, не зялёны, бо туча прыбіла, Казак не вясёлы, ліхая гадзіна.
Чорны бровы маю, да не ажаніўся,
Хіба ж пайду да рэчачкі, з жалю ўтаплюся другі паралелізм.
Першая паралель першага паралелізму прыгожы метафарычны вобраз зялёны дубочак, які схіліўся, бо вада корань падмыла. Другая паралель малады казача, сэрва якога напоўніла любоўная скруха. Далей эмацыянальнае напружанне песні ўзмацняецца: першая паралель другога паралелізму ужо не зялёны дубочак, а дуб, абпалены маланкай. Другая паралель другога паралелізму прыгожы казак, які праз няшчаснае каханне прыйшоў у адчай і збіраецца ўтапіцца.
Нельга не адзначыць вялікага майстэрства мастацкага параўнання, якім валодае народны песнятворца. Пачарнелы, спалены маланкаю дуб паэтычны вобраз глыбока трагічнага напаўнення. Здзіўляе і ўражвае тое, якія яркія, выразныя фарбы мастацкага адлюстравання знаходзіць песнятворца. У наступным двухрадкоўі выказваецца погляд народа, справядлівы і глыбока гуманны, на маёмасныя перашкоды ў каханні:
He тапісь, казача, бо душу загубіш, Ходзім павянчаймось, калі верна любіш.
Апошняе двухрадкоўе малюе прыгажосць хлопца і ў той жа час мае на ўвазе нешта значна большае, чым прыгажосць, што спатрэбіцца маладым людзям у сямейным жыцці:
Толькі ж да любові, што чорныя бровы, Толькі ж да пары, што вочанькі кары.
Глыбока лірычны, задушэўны настрой паэтычнага твора ствараецца з першых радкоў песні, дзе аўтарвыканаўца суцяшае свайго героя, імкнецца паменшыць яго душэўны боль:
He хадзі, казача, панад берагамі, He плач, не журыся з чорнымі брывамі.
Ён працягваецца шматразова паўторанымі зваротаміпытаннямі да лірычнага героя, якія выказваюцца іншасказальнаю і аўталагічнаю моваю пры дапамозе назоўнікаўзвароткаў у ласкальнай форме (дубочку, казача) і прыметнікаўазначэнняў (зеляненькі, маладзенькі). Размова аўтаравыканаўца з лірычным героем вядзецца ў даверлівашчырым, добразычліваспагадлівым тоне:
120
Зялёны дубочку, чаго пахіліўся, Малады казача, чаго зажурыўся?
Гукапіс песні надзвычай багаты: акрамя канцавой сумежнай рыфмы (жаночай, пераважна адкрытай) выкарыстоўваецца і пачатковая рыфма, напрыклад:
Як мне не хіліцца, вада корань мые, Як мне не журыцца, калі сэрца ные?
Сустракаем у песенным вершы і ўнутраную рыфму: „Толькі ж да пары, што вочанькі кары”. Паўторы слоў у сярэдзіне сумежных радкоў ствараюць унутраную таўталагічную сумежную рыфму: „...бо шчэ зеляненькі, ...бс шчэ маладзенькі” і інш.
Эўфанічнасць песеннага верша ў значнай ступені абумсўлена шырокім выкарыстаннем гукавой і лексічнай анафары. Рытмічнаінтанацыйнгя арганізацыя песенвага вершг вельмі дакладная за кошт шматлікіх сінтаксічных паралелізмаў. Мелодыя і яр інтанацыйнарытмічнае афармленне ствараюць гармснію песеннага многагалосся эўфанічнасць і^сеннага твсра.
Цякла рэчка зпад мястэчка (228)
Частая любоўная лірычная песня. Хлопец просіць дзяўчыну (што яму падабаецца), каб яна параіла, калі лепей жаніцца (на іншай): цяпер ці па восені? Дзяўчына (якой хлопец таксама ж падабаецца) адказвае, што гэтае пытанне яе не цікавіць, бо яна думае пра другога.
Зачын песні:
Цякла рэчка зпад мястэчка, 3 вішнёвага саду.
Кліча хлопец дзяўчыначку К сабе на параду
змяшчае ў сабе тыповыя для любоўнай лірыкі вобразысімвалы прыроды. Рэчка, вішнёвы сад сімвалічныя месцы спаткання закаханых.
Кампазіцыйна песня будуецца на дыялогу. Дыялогпікіраванне маладых людзей хлопца і дзяўчыны характэрная асаблівасць песень падобнага зместу. Размова лірычных герояў, іх іранічназадзірыстыя пытанні і адказы для частай любоўнай песні з’яўляюцца мастацкім сродкам выказвання ўзаемнай схільнасці і сімпатыі, а таксама і сродкам спаборніцтва маладых людзей у дасціпнасці, кемлівасці і жартаўлівасці:
121
А каб жа ты, дзяўчыначка, Тады замуж пайшла, Як у млыне на камені Пшанічанька ўзышла.
А каб жа ты, мой малойчык,
Тады ажаніўся, Як у полі пры дарозе Сухі дуб развіўся.
У гэтых узаемных іранічназ’едлівых пажаданнях, у гэтай жартаўлівай сварцы хлопца і дзяўчыны мы бачым даволі пашыраны фальклорнапесенны прыём мастацкага параўнання двух дзеянняў, з якога вынікае, што першае, на якім засяроджваецца ўвага слухача, ніколі не збудзецца, бо параўноўваецца яно з другой, зусім немагчымай, неверагоднай з’явай. Трэба адзначыць імкненне песнятворцы да вобразнасці і мастацкай дакладнасці параўнання: замужжа дзяўчыны і жаніцьба хлопца параўноўваюцца з вельмі выразнымі, моцнымі ў эмацыянальным сэнсе мастацкімі вобразамі.
Песенны верш мае характэрную для частай любоўнай песні вясёлажартаўлівую інтанацыю, шпаркі і дакладны рытм. Увесь тэкст вызначаецца і высокімі эўфанічнымі якаодямі, дакладнай канцавой перакрыжаванай адкрытай жаночай рыфмай. Унутраная рыфма спрыяе агульнаму сугалоссю песні:
Цякла рэчка зпад мястэчка...
Раю і не раю
(таўталагічная рыфма); а таксама і гукавыя анафары:
Кліча хлопец дзяўчыначку
К сабе на параду...