Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Галоўка не баліць, свет не заняволіць, Да таго я хмурна, што не даў бог долі.
Найбольш эмацыянальны напал гучыць у апошнім двухрадкоўі, дзе дзяўчына параўноўвае свой нешчаслівы лёс з лёсам сваёй радні, у якой усё ёсць: і багацце, і шчасце.
У ліку мастацкіх асаблівасцей песні трэба адзначыць багацце тропаў: метафарычныя вобразы ў зачыне бяроза і явар; эпітэты, выражаныя кароткай формай прыметніка, зялён, багата, шчасліва, нешчасліва; стылявыя асаблівасці: звароткіпаўторы бяроза, бяроза; дзяўчына, дзяўчына. У чацвёртым двухрадкоўі сустракаем развітае азначэнне (назоўнік з прыметнікам) з прыёмам інверсіі, які надае асаблівую мастацкую выразнасць песеннаму апісанню:
Бо на маём месцы зялён явар расце, Зялён явар расце шырокае лісце.
У гэтым жа двухрадкоўі бачым рознанаціскную рыфму з дысанансам галосных: расце уіісце. Знаходзім радкі, багатыя алітэрацыямі і асанансамі: бяроза, бяроза, не п’яна, цвяроза. Алітэрацыі і асанансы разам з рыфмай ствараюць сугучнасць слоў у радку і ўвогуле эўфанічнасць усяго інтанацыйнасінтаксічнага перыяду.
За густымі лозанькамі (110)
Дзяўчына плача, скардзіцца на сваю долю: яе каханне нешчаслівае. Пакуты яе душы такія вялікія, што для яе лепш утапіцца, разбіцца аб белкамень, чым цярпець. Ідэйны падтэкст песні: каханне бывае мацней за смерць.
Зачын кароткі аўтарскі ўступ, дзе падаецца сціплы малюнак прыроды: за густымі лозанькамі... Аўтарвыканаўца звяртаецца да лірычнай гераіні, супакойвае яе: „Не плач, не
77
плач,дзяўчыненька!” Такім чынам, з першых жа радкоў песні ствараецца эмацыянальны настрой глыбокага суперажывання з гераіняй песні.
Галоўная частка песні маналагічная. Але ў выказваннях лірычнай гераіні гучаць думкіназіранні самога песнятворцы, прычым у найбольш прыдатнай форме прыказкі:
У каторае маткі сем, А я ў свае маткі адна, To е і доленька ўсім, To і доленька жадна.
Эмацыянальны напал песні дасягае апагею ў радках, дзе дзяўчына робіць свой выбар: лепей смерць, чым жыць без каханага:
Да пайду я да рэчанькі, Да пайду я ўтаплюся, Да пайду я падзіўлюся, Аб белкамень разаб’юся.
Апошняе двухрадкоўе нясе на сабе асноўную ідэйную і мастацкую нагрузку песеннага твора, у ім гучаць філасофскія вывады народапеснятворцы:
Няхай людзі тое знаюць, Як з кахання паміраюць.
Ідэйнамастацкаму зместу песні падпарадкаваны яе кампазіцыя, лексічныя і стылявыя сродкі. Зваротаксуцяшэнне аўтара да гераіні выказаны клічнай інтанацыяй. Спагадлівыя, добразычлівыя адносіны аўтара да дзяўчыны даюць ёй магчымасць выказацца аблегчыць сваю збалелую, напакутаваную і змучаную душу. Трэба адзначыць тыповую кампазіцййную ўласцівасць любоўнай народнай лірыкі: герой выказвае свае думкі і пачуцці на падставе пэўнай матывацыі. Яго прымушае да гэтага субяседнік, які абавязкова прысутнічае ў песні. Ім можа быць прырода, блізкія людзі альбо сам аўтарвыканаўца. Наяўнасць субяседніка надае лірычнаму апавяданню характар споведзі, жальбы, прызнання, у якіх раскрываюцца самыя глыбокія, патаемныя і хвалюючыя рухі чалавечай душы. Дыялог, размова з субяседнікам дае ў рукі мастакапеснятворцы рознакаляровую эмацыянальную палітру мастацкай мовы: пытальную і клічную інтанацыі, воклічы, паўторы звароткаў, звароткі з прыдаткамі, адасобленыя прыдаткі, якія выконваюць ролю звароткаў, інверсіраваныя эпітэты да звароткаў, развітыя азначэнні да іх, узмацняльныя часціцы і інш. У разглядаемым паэтычным творы бачым паўторы дзеясловаў загаднага ладу ў адмоўнай форме: „Не плач, не плач, дзяўчыненька”; паўторы ўзмацняльнай часціцы „да” з дзеясловам, якія разам ствараюць лексічную і гукавую анафару:
78
Да пайду я да рэчанькі, Да пайду я падзіўлюся, Да пайду я ўтаплюся...
Стылявым прыёмам паўтораў аднародных .сінтаксічных структур дасягаецца моцны эўфанічны эфект. Апошні ўзмацняецца яшчэ алітэрацыямі і асанансамі наступнага радка: „Аб белкамень разаб’юся”. Памяншальналаскальная форма слоў (назоўнікаў) надае асабліва задушэўны каларыт песеннаму апавяданню.
Ой, хаджу я, да пахаджаю (114)
Дзяўчына скардзіцца на горкую долю; яе разлучылі з каханым. Ідэйны падтэкст песні: шчасце дзяўчыны у каханні. Толькі тады, калі каханне шчаслівае, яна адчувае паўнату і радасць жыцця.
Кампазіцыя песні ў асноўным маналагічная. Маналог перарываецца звароткам лірычнай гераіні да сваёй долі. Мастацкія вобразы распрацоўваюцца пры дапамозе прыгожай паэтычнай метафары, якая стварае яркую карціну прыроды. Мастацкае параўнанне ў песні настолькі нечаканае, што не можа адначасова не здзіўляць і не захапляць слухача:
Расці ж, мая горкая доля, Усё густымі кустамі!
Цвіці ж, мая горкая доля, Рознымі цвятамі.
Дзяўчына засявае сваёй горкай доляй поле: няхай яна прарасце хоць кустамі ды кветкамі, на якія можна было б палюбавацца. У песні мы бачым і такі традыцыйны у фальклоры прыём, як увасабленне адцягненага паняцця. Апошняя страфа песні кампазіцыйна будуецца на вобразнапсіхалагічным паралелізме. Для параўнання зноў выкарыстаны „прыродныя” сродкі:
Да ніводзін так цвет не харош
Да як той васілёчак,
Ніхто не міл, да ніхто не люб, Да як верны дружочак.
Стылявая арганізацыя песеннага тэксту, як і інтанацыйнарытмічная, амаль дасканалая. Праз увесь верш праходзяць паўторы аднародных сінтаксічных будоў; у кожнай страфе ёсць сінтаксічныя паралелізмы. У першай страфе эмацыянальную афарбоўку паэтычнай мове надаюць паўторы аднакарэнных сінанімічных дзеясловаў разам з воклічам „ой” і паўторамі ўзмацняльнай часціцы „да”:
79
Ой, хаджу я, да пахаджаю... Ой, сею я, да рассяваю.
У апошняй страфе выкарыстаны мастацкі прыём выключэння адзінага з агульнага з мэтаю падкрэсліць выключнасць гэтага адзінага і разам з тым перадаць глыбіню пачуццяу лірычнай гераіні. Задушэўналірычны тон песенньіх радкоу, як звычайна, ствараецца памяншальналаскальнай формай назоўнікаў.
Ой, пасею сваё гора (116)
Дзяўчына кахае, але любоўнае пачуццё зрабілася прычынаю яе гора: яна не змагла зберагчы дзявоцкасць і баіцца пакарання ад маці і людзей. Ідэйны падтэкст песні. цнатлівасць дзяўчыны, яе беззаганны дзявоцкі гонар неабходная ўмова для ўдалага замужжа з пункту гледжання маралі.
Кампазіцыя песні маналагічная. 3 маналога лірычнан гераіні даведваемся, што яна хоча пазбавіцца ад свайго гора пасеяць яго па чыстаму полю, каб замест гора выраслі травушкамуравушка, беленькі цвяточак, якія суцешаць дзяўчыну. Першыя шэсць радкоў песеннага верша утвараюць зачын песні. Будуецца ён на метафары. Мастацкі прыём увасаблення зварот гераіні да адцягненага паняцця (гора) надае песеннаму тэксту напружанаўсхваляваны настрой, які і павінен выказаць душэўны непакой, роспач дзяўчыны, спробу знайсці выйсце з цяжкага становішча. Яна звяртаецца да прыроды, якая адзіная не асудзіць яе.
У наступным чатырохрадкоўі выкарыстаны вобразнапсіхалагічны паралелізм улюбёны прыём песеннага мастацкага параўнання:
Усе цвяточкі беленькія — Усе хлопцы міленькія —
Адзін найбялейшы, Адзін наймілейшы.
Гэтыя радкі перадаюць глыбокае любоўнае пачуццё гераіні. Свайго каханага яна параўноўвае з самым прыгожым цвяточкам. У апошніх шасці радках песні гераіня звяртаецца да свайго каханага моваю паэтычнага іншасказання. Дзяўчына ведае, што не здолее супрацьстаяць каханню, і просіць хлопца пашкадаваць яе, паберагчы яе дзявочы гонар:
He хадзі ты, белкудравы, He рабі слядочкаў,
Край майго садочку, Каб матуля не пазнала,
He тапчы ты руткі, мяткі, Што я це кахаю.
У гэтых радках бачым традыцыйную ў песні любоўную сімволіку: таптаць рутумяту не берагчы цнатлівасці; у
80
садочку рабіць слядочкі раскрываць інтымныя тайны кахання. Сярод стылёвалексічных сродкаў мастацкай выразнасці песеннай мовы сустракаем зваротак назоўнік з прыдаткам і з развітьш азначэннем:
Ой, травушкамуравушка, Беленькі цвяточак...
Амаль усе назоўнікі і прыметнікі ў паэтычным творы стаяць у ласкальнапамяншальнай форме. Некаторыя прыметнікі ўжываюцца ў найвышэйшай ступені найбялейшы, наймілейшы. Усе гэтыя лексічныя сродкі перадаюць пяшчоту, ласку, замілаванне дзяўчыны да каханага, нястрымнае, .усеперамагаючае, самаахвярнае любоўнае пачуццё.
Зацвіла ў лузе каліна, стоячы ў цянёчку (118)
Сюжэтная фабула песні: дзяўчына скардзіцца, што яна нарадзілася на свет разам з горкай доляй, якая не адступае ад дзяўчыны ўсё яе жыццё. Але, нягледзячы на невясёлую, тужлівую тэму, у песні гучаць горкаіранічныя і нават гумарыстычныя ноткі.
Першая частка песні маналог гераіні, якая расказвае аб сваім нешчаслівым жыцці. Другая частка — дыялагічная. Дыялог вядзецца паміж лірычнай гераіняй і яе горкай доляй.
Ідэйны падтэкст песні не пазбаўлены пэўнага фаталізму: уратавання ад горкай долі дзяўчыне няма і не будзе. Такая ідэйная накіраванасць песеннага твору ідзе, відаць, ад вельмі глыбокага народнага ўсведамлення сацыяльнай несправядлівасці ў тагачасным грамадскім ладзе жыцця. У праблемах кахання і шлюбу, як правіла, рашучую ролю ў той час мела сацыяльная размежаванасць. Гэта і было тое гора, перад якім закаханыя адчувалі сваё поўнае бяссілле. Таму і нараджаліся на свет лірычныя любоўныя песні, поўныя смутку, журбы. I ўсе ж нельга яшчэ раз не спыніць увагі на тым, што калектыўны песнятворца і ў тужлівай лірычнай песні часам выказвае тую невынішчальную сілу народнага духа, якая дазваляе яму, нягледзячы на ўсялякія нягоды, захаваць у сабе ідольнасць да іроніі і гумару.
Гора ж маё, гора (120)
Дзяўчына скардзіцца на сваю горкую долю. Думы пра свой няшчасны лёс развярэджваюць ёй душу. Мучыць пытанне: чаму пазбаўлена яна дзявочага шчасця? Вядома ж, для дзяўчыны шчасце ў каханні. Кампазіцыя песні трохчасткавая: зачын, апавядальная і дыялагічная часткі. Зачынзваротак лірычнай гераіні да сваёй горкай долі:
6. Зак. 5372.
81
Гора ж маё, гора, Няшчасная доля.
У апісальнай частцы песні сустракаемся з вельмі нечаканаў метафарай: