Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Я па табе, травачка, He находжуся, На цябе, мой міленькі, He нагляджуся.
Стылістычна зачын будуецца на зваротках, якія утвараюцца прыгожымі спалучэннямі слоў. Першы — устойлівым зрашчэннем: травачкамуравачка і адасобленым прыдаткам з азначэннем зялёненькі лужок; другі назоўнікам у спалучэнні са сталым эпітэтам і прыналежным займеннікам: мой міленькі дружок.
Кампазіцыя песні маналагічная, апавядальная, трохчасткавая. Першая частка зачын. У галоўнай частцы (трэцяя і чацвёртая строфы) амаль усё апавяданне вядзецца ад імя дзяўчыны:
36
Сама сабе кралечка Дзівавалася, Дзе ж мая красотачка Падзявалася.
Ді на той на рэчачцы, Што ўмывалася.
Ді на том на зеркальцы.
Што ўглядалася.
Але сэнсавы акцэнт зроблены ў апошняй, трэцяй, частцы песні, дзе выказваюцца думкіназіранні народапеснятворцы:
He на тым на зеркальцы, А на тым на моладцу, Што ўглядалася, Што ўлюблялася.
Высокапаэтычна, з утоеным смуткам гаворыць песня пра страту дзяўчынай былой красы. Песня прасякнута элегічным настроем, бо апявае яна нешчаслівае каханне. Звяртае на сябе ўвагу спачуванне песнятворцы лірычнай гераіне. Рытмічнаінтанацыйная будова песні сведчыць аб яе высокай мілагучнасці, эўфанічнасці. Нельга не звярнуць увагі яшчэ на адну мастацкую якасць песні: амаль усе назоўнікі ў тэксце стаяць у памяншальналаскальнай форме. Гэта мастацкі прыём утварэння асабліва сардэчнашчырага настрою песні з мэтай атрымаць як мага большае эмацыянальнае ўздзеянне на слухача.
Ах ты, зімачказіма (40)
Дасціпная дзяўчына, нягледзячы на тое, што зіма замяла дарогу, знаходзіць выхад, як прайсці да свайго мілага. Ідэйны падтэкст песні: чалавек павінен змагацца за сваё шчасце ў каханні. у
Частая любоўная песня. У зачыне малюецца паэтычны вобраз снежнан, марознай зімы з завірухамі і завеямі. Зіма пашыраны мастацкі вобраз для любоўнай песеннай лірыкі не пазбаулены сімвалічнага сэнсу: завеяныя, замеценыя дар’ожкіпуці да мілага сімвал'перашкод у каханні:
Ах ты, зімачказіма, Усе дарожкі, усе пуці
Зша лютая была. Негдзе к міламу прайці.
Завеяла, замяла
Каханне не выбірае пару года, але ж, магчыма, зімовы сюжэт даволі пашыраны ў любоўнай народнай лірыцы таму, што моладзь на сяле на працягу доўгай зімы мела больш вольнага часу, а значыць, і магчымасць сустракацца на вечарынках знаеміцца, улюбляцца. ’
Кампазіцыя песні грунтуецца на маналогу лірычнай гераілюбУпй™ЛапЧаСТЦЫ ЛаеОДа маста«кая Распрацоўка тыповых юбоуных фальклорнапесенных матываў, адзін з якіх замедарожка к міламУ Але смелая, дасціпная дзяўчына пераадольвае любыя перашкоды:
37
Я дарожку размяту, Сама к міламу прайду.
Другі матыў выказаны ў песні таксама іншасказальна, шляхам выкарыстання традыцыйнага фальклорнага сімвала сцяліць пуховую пасцель — верагоднае замужжа.
Сцялю, сцялю пасцель, Каго верна я люблю,
Пасцель пухавую, Таго пацалую.
У зачыне выкарыстаны зваротак, дзе стылявым сродкам мастацкай выразнасці з’яўляецца паўтортаўталопя, у якім звязваюцца аднакарэнныя словы: зімачказша. Выкарыстаны і прыём увасаблення: лірычная гераіня звяртаецца да зімы ах ты, зімачказіма.
Высокія рытмічнаінтанацыйныя і эўфанічныя якасш песні забяспечваюцца паўторамі аднародных сінтаксічных структур:
Усе дарожкі, усе пуці, Завеяла, замяла.
Паўтор аднаго і таго ж слова: сцялю, сцялю і інш. Рыфма мужчынская, дзеяслоўная (пераважна), адкрытая. Эуфанічны эфект названых стылявых прыёмаў узмацняюць алітэрацьп і асанансы:
Сцялю, сцялю пасцелю.
Інтанацыйнарытмічная арганізацыя песні адпавядае бадзёрай, вясёлай мелодыі, што характэрна для частых лірычных любоўных песень.
Зайшло сонца за аконца (43)
Дзяўчына і хлопец кахаюць адзін аднаго. Хлопец абяцае жаніцца на ёй і прыязджае дзеля гэтага ў хату да маці каханан. Ідэйны падтэкст песні: каханне шчаслівае тады, калі закаханыя могуць пажаніцца.
Зачын песні традыцыйны малюнак прыроды:
Зайшло сонца за аконца, За зялёны сад.
Па сэнсу ён звязаны з наступным двухрадкоўем:
Цалуюцца, мілуюцца, А хто каму рад.
Зялёны сад традыцыйнае, згодна любоўнай песеннай лірыцы, месца спаткання закаханых. Кампазіцыя песні: першая частка апавядальная, другая дыялагічная. Дыялог вядзец
38
ца паміж дзяўчынай, яе мілым і маці дзяўчыны. У апавядальнай частцы расказваецца пра тое, як закаханая дзяўчына вельмі старанна прыбіраецца перад тым, як ісці жаць жыта, як яна рупліва жне, як думае аб сваім лёсе:
Там дзевачка Ганулечка Жыта жала, жыта жала —
Вымывалася. Замарылася.
Вымыўшыся, прыбраўшыся, А на свайго міленькага Пайшла жыта жаць. Зажурылася.
Хлопец абяцае ўзяць дзяўчыну за сябе замуж. У яго ўсё падрыхтавана да вяселля. Традыцыя народнай лірычнай песнятворчасці патрабуе, каб хатняя гаспадарка і прадметы ўжытку апяваліся як прыгожыя, надзвычай добрыя, з самымі лепшымі якасцямі:
He журыся, мая міла, Ёсць у мяне бочка піва, Ты будзеш мая. Другая віна.
Ёсць у мяне калясачка
І вараны конь...
Апошні дыялог: будучы зяць просіць у маці дзяўчыны дазволу пагуляць з мілаю ў садЗе. На апошняй страфе у адказе маці зроблены сэнсавы націск у песні:
Мая дочка Ганулечка Калі хочаш яе ўзяці,
Як розавы цвет. To на цэлы век.
гэтым чатырохрадкоўі выказаны маральнаэтычныя ўяўленні народа аб адносінах закаханых. Рыфма ў песні невыразная. Сугучнасць радкоў ствараецца за кошт паўтораў словазлучэнняў: жыта жала, жыта жала; дзеясловаўсінонімаў цалуюцца, мілуюцца; за кошт алітэрацый і асанансаў.
А калі той вечар (44)
Закаханая дзяўчына з нецярплівасцю чакае вечара, каб употайкі ад маці выйсці з хаты і сустрэцца з мілым у полі пад калінай, дзе яны прасядзяць аж да раніцы. Ідэйны падтэкст песні: ніякія перашкоды не могуць спыніць закаханых, калі яны імкнуцца да спаткання. У зачыне:
А калі той вечар Калі маё сэрца
Ды павечарэе, Ды павесялее?
абазначаны не толькі пэўны адрэзак часу, з’ява прыроды вечар выступае як памагаты закаханым. Песня апавядальнага характару. Пачуцці закаханых тут выказваюцца толькі праз іх знешнія дзеянні патаемнае спатканне. Аб тым, як
39
моцна дзяўчына і хлопец кахаюць адзін аднаго, можна даведацца з таго, колькі намаганняў патрабуецца ім прыкласці, каб спаткацца, і з таго, як доўга будзе цягнуцца спатканне, гэта значыць, як цяжка ім будзе разлучыцца.
Месца спаткання таксама традыцыйнае для любоўнай лірыкі у полі пад калінай. Каліна ў народнай лірычнай песні мае шматгранны сімвалічны змест: гэта і сімвал прыгожай маладой дзяўчыны, і сімвал любоўных спатканняў. Мова песні аўталагічная, рыфма не дакладная, перакрыжаваная. Сугучнасці радкоў дапамагаюць паўторы словазлучэнняў: пад калінай, у 'полі пад калінай; спалучэнне аднакарэнных слоў вечар ды павечарэе (дзейнік і выказнік аднакарэнныя словы з узмацняльнай часціцай „ды”); гукавая анафара каб не чула маці, каб нам закаханым.
Інтанацыйнарытмічнае ўпарадкаванне слоў у радку, сінтаксіс паэтычнага верша абумоўлены патрабаваннямі мелодыі, напеву песні.
Травушкамуравушка зялёны лужок. Гэй! (46)
Дзяўчына любіць хлопца, які недзе далёка. Другі ж, каго яна ненавідзіць, — побач; з ім яна, відаць, ужо заручоная. Дзяўчына піша ліст каханаму, каб той патаемна прыехаў да яе.Яна любіць і чакае аднаго яго. Ідэйны падтэкст: шлюб з нялюбым не прынясе радасці, тым, хто кахае, трэба змагацца за сваё шчасце.
У зачыне песні вобразнапсіхалагічны паралелізм. Травушкамуравушка зялёны лужок адна паралель (паэтычны вобраз прыроды). Другая паралель каханы дзяўчыны:
Травушкамуравушка зялёны лужок. Я па табе, травушка, не нахаджуся, Каго верна люблю не налюблюся.
Кампазіцыйна песня пераважна апавядальная. Апавяданне вядзецца ад імя лірычнай гераіні і аўтарапеснятворцы. У канцы песні зварот дзяўчыны да каханага. Мова амаль поўнасцю іншасказальная. У песні распрацоўваецца некалькі любоўных матываў: першы дзяўчыну, трэба думаць, заручылі з нялюбым, і набліжаецца вяселле:
Каго ненавіджу зараз убачу. ' Ой, бачу я, бачу надзею сваю: Ходзіць жа, гуляе па маім саду, Крышыць жа, ламае вішаньку маю, Кідае, кідае пад ялушачку, He так пад ялушачку, як пад новы двор, He так пад новы двор, як пад бел шацёр.
40
Сад дзяўчыны яе дзявоцкая воля, вішанька дзявоцкасць. Крышыць, ламаць вішаньку метафара, якая ў даным выпадку значыць рыхтавацца да вяселля. Ялушачка таксама метафара сімвалічны вобраз маладой замужняй жанчыны, маладзіцы. Другі матыў дзяўчына нязгодна выходзіць замуж за нялюбага:
Русу касіцу сваю часала, Пад шаўкову нітачку перабірала, Да свайго міленькага лісты пісала.
Сімваліншасказанне: распусціць дзявочую касу пайсці замуж. У песні ж метафарычна гаворыцца аб тым, што дзяўчына не збіраецца браць шлюб з нялюбым (касіцу пад шаўкову нітачку перабірала). Яна верна кахае іншага, з ім хоча звязаць свой лёс:
Прыедзь, прыедзь, міленькі, ка мне з поўначы, І застанеш, міленькі, мяне не сплючы, Застанеш кашулечку табе шыючы.
Шыць кашулю міламу гатаваць яму падарунак да шлюбу, іншасказальна хацець выйсці за яго замуж. Аб тым, што дзяўчына ўжо заручоная, несвабодная, гаворыцца ў песні (у лісце дзяўчыны да свайго мілага, якога яна тэрмінова кліча да сябе):
He едзь, не едзь, міленькі, ка мне ў дзянёк, І не смяшы, міленькі, бога і людзей,
Прыедзь, прыедзь, міленькі, ка мне з поўначы.
Як бачым, песня вельмі багата паэтычнымі сродкамі мастацкай выразнасці, якімі адметна і вылучаецца лірычная песня сярод іншых песенных жанраў. Адзначаныя метафары, увасабленні (травушка), метанімія (ой, бачу я, бачу надзею сваю), сталыя эпітэты (бел шацёр кароткая форма прыметніка, шаўковая нітачка, новы двор, русая касіца і інш.) тропы, якія характэрны найбольш для любоўнай лірыкі.