Тайны народнай песні
Антон Гурскі, Антон Гурскі
Выдавец: Універсітэцкае
Памер: 160с.
Мінск 1994
Ах, божа, божа, калі той вечар будзе? (19)
Закаханая дзяўчына з нецярплівасцю чакае вечара, каб убачыцца 3 мілым. У думках яна прыгадвае мінулыя сустрэчы. Калі ж мілы не прыйдзе, то яна хоць распытаецца пра яго ў таварыша.
Песня апавядальнага характару. Хоць у зачыне песні рытарычнае пытанне, па свайму сэнсаваэмацыянальнаму зместу ён (зачын) адпавядае клічнай інтанацыі, выяўляе ўсхваляванасць, душэўны неспакой, узрушанасць лірычнай гераіні. Кампазіцыйна песня мае двухчасткавую будову. Першая частка эмацыянальна напружаная, перадае пачуцці дзяўчыны: яе нястрымнае жаданне бачыць каханага, чуць пра яго, другая частка (больш спакойная) ад імя гераіні апавядае пра тое, як яна з мілым працавала на сенакосе, як пачалося іх каханне.
Песня пабудавана на аснове паўтораў аднародных сінтаксічных структур і словазлучэнняў, якія ўтвараюць стылістычную фігуру спіральнага паўтору. Паўторы асабовага займенніка „ён” у пачатку сумежных радкоў утвараюць лексічную анафару. Выкарыстана і эпіфара. Гэтыя гукапісныя прыёмы даюць эўфанічны эфект. Ужыты тропы: сталыя эпітэты русая каса, дзявочая краса і інш.
Ой, пайду, пайду па тых сцежачках (20)
Дзяўчына сумуе і тужыць аб каханым, які пакінуў яе. Яна хоча пабачыць яго ці хоць пачуць аб ім. Хацела б перадаць любаму, як цяжка ёй без яго жывецца. Ідэйны падтэкст песні гора, душэўныя і фізічныя пакуты адзінокай дзяўчыны, якую пакінуў мілы, а яна яго моцна і верна кахае.
Песня прасякнута глыбокім лірызмам, насычана элегічны
21
мі матывамі. Ужо ў зачыне ствараецца глыбока эмацыянальная журботная плынь твора, якая дасягаецца лексічнымі і сінтаксічнымі сродкамі песеннага верша:
Ой, пайду, пайду па тых сцежачках,
Дзе я даўно хадзіла,
Ці не ўбачу я, ці не ўчую я, Каго верна любіла.
Тужлівы настрой дзяўчыны перадаюць паўторы слоў і аднародных сінтаксічных будоў, у прыватнасці і семантычна блізкіх дзеясловаў:
Ці не ўбачу я, ці не ўчую я, Каго верна любіла.
У другой страфе:
Распытаюся, разгукаюся Аб жыццібыцці яго.
Ужываецца таксама ўстойлівае зрашчэнне сінонімаўназоўнікаў (жыццёбыццё).
У песні выкарыстан элемент традыцыйнага прыёму паўтор слоў з адмоўем „не”. Ён удакладняе думку паступова, праз адмаўленне таго, што сцвярджалася ў папярэднім радку:
Ці не ўбачу я, ці не ўчую я, Каго верна любіла.
Ды хоць не таго, ды хоць не яго, Хоць таварыша яго.
Гукапіс песні ствараецца алітэрацыямі і асанансамі за кошт паўтарэння слоў і словазлучэнняў у радку.
Ой, рэчанька, рэчанька (21)
На рацэ хлопец поіць каня, а дзяўчына чэрпае з ракі ваду. Ідэйны падтэкст песні: хлопец і дзяўчына выказваюць узаемныя пачуцці адзін да аднаго, але нешта перашкаджае ім пажаніцца.
Тыповая двухчасткавая кампазіцыя песні. Сюжэт распрацоўваецца шляхам выкарыстання вобразнапсіхалагічнага паралелізму. Першая паралель высокамастацкі вобразсімвал, пачэрпнуты з прырсды, рэчанькі. У песеннай любоўнай лірыцы рака традыцыйнае месца любоўных спатканняў. Вобраз гэты метафарычны. Пры дапамозе мастацкага прыёму ўвасаблення рака ў песні набывае якасці жывой істоты. Да яе накіраваны зваротакпытанне ў зачыне песні:
Ой, рэчанька, рэчанька, Чаму ж ты не поўная,
Чаму ж ты не поўная?.. 3 беражком не роўная?
22
Ажыўшы ў песні вобраз успрымаецца пасапраўднаму, натуральна, і рака ўступае ў размову. Паміж ёю і аўтарамвыканаўцам адбываецца дыялог:
А як жа мне поўнай быць, Ясь млады каня паіць, Ясь млады каня паіць... Кася воду чэрпаіць...
Другая паралель малады хлопец, які ходзіць нежанатым. Згодна народнапесеннай сімволіцы, весці на раку каня паіць ісці на любоўнае спатканне; чэрпаючы ваду, дзяўчына адказвае ўзаемнасцю на пачуцці хлопца. Як бачым, большая частка песні дыялог з рэчанькай апавяданве пра каханне хлопца і дзяўчыны сродкамі мастацкай вобразнаіншасказальнай мовы. У апошніх двух строфах выкарыстоўваецца аўталагічная мова:
Ах, Ясенька, Ясенька, Чаму ты не жэнішся, Чаму ты не жэнішся?.. На каго надзеішся?..
Зваротакпытанне ўжо накіраваны да хлопца.
„Ой, рэчанька, рэчанька” адна з самых папулярных народных беларускіх любоўных песень. Працяжная мелодыя, няспешны, павольны напеў, шмат разоў пачуты кожным з нас, як бы перадае спакойную плынь невялічкай, але прыгожай беларускай ракі, што цячэ сярод зялёных берагоў. Прыпеў песні „4й, люлі, люлі, люлі” стварае ў слухача адчуванне ціхага гойдання рачных хваляў. Але ўвогуле напеў гучыць сумна, тужліва. Магчыма, гэта журба па нязбыўшымся шчасці двух закаханых? Аб гэтым ведае толькі песня.
А ў полі вярба (22 а)
Хлопец просіць дзяўчыну напаіць яго каня. Дзяўчына адмаўляецца, бо ногі яе босыя і холадна стаяць. He прымае дзяўчына і прапанову хлопца абвярнуць ногі адзежаю. Ідэйны падтэкст песні: хлопец кахае дзяўчыну, але яна не можа адказаць яму ўзаемнасцю.
Зачын песні сціплы малюнак прыроды. Але сюжэт завязваецца ўжо ў зачыне:
А ў полі вярба, Там хадзіла, там гуляла
Пад вярбой вада. Дзеўка малада.
У песні, што тыпова для народнапесеннай любоўнай лірыкі, пачуцці лірычных герояў выказваюцца толькі ўскосна праз знешнія дзеянні герояў, прычым выраз іх вельмі стрыманы. Кампазіцыйна песня будуецца на дыялогу:
Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.
23
Рада б пастаяць, Каню вады даць, Mae босенькія ножкі Сцюдзёна стаяць.
Хаця апавяданне ў асноўным вядзецца аўталагічнай мовай, аднак песня не пазбаўлена і традыцыйнай іншасказальнасці. Вада месца спаткання закаханых, згодна традыцыйнай песеннай сімволіцы. Хлопец просіць дзяўчыну напаіць яго каня. Гэта значыць,ён кахае яе. Адмаўленне дзяўчыны сімвалічны адказ раздзяліць пачуцці хлопца, які не можа схіліць да сябе пачуцці дзяўчыны ні пяшчотаю, ні абяцаннем падарунка:
Я зніму парчу, Ножкі абвярчу, А назад як павярнуся, Боцікі куплю.
He купляй ты мне, А купі сабе, Ёсць у мяне татка, мамка, Яны купяць мне.
Рытмічнаінтанацыйная арганізацыя песні дакладная ў значнай ступені (за кошт мелодыі). Сумежная рыфма чаргуецца з перакрыжаванаю (рыфма канцавая), сугучнасці радкоў спрыяюць алітэрацыі ў двухрадкоўях. Асанансы галосных утвараюць сугалоссе ўсіх строф. Назоўнікі і прыметнікі ў памяншальналаскальнай форме: дзяўчыначка, босенькія ножкі, татка, мамка ствараюць лірычны настрой песеннага апавядання. Стылістычныя прыёмы (зваротак, паўтор) ужываюцца вельмі мала. Песня бедная і эпітэтамі. Адсутнічаюць і іншыя тропы. He сустракаем у песні і традыцыйных стылістычных фігур багатага народнага песеннага сінтаксісу. Усё гэта дае падставу меркаваць, што гэты твор, відаць, больш позняга паходжання.
Вячэрняя зара (23)
Прыгожая дзяўчына ідзе да зімняй крыніцы па ваду. Хлопец пераймае яе і просіць напаіць каня. Дзяўчына абяцае выканаць просьбу, але пасля вяселля, і хлопец вядзе дзяўчыну да свайго двара. Ідэйны падтэкст песні: дзяўчына павінна быць сціплай, стрыманай у каханні, павінна берагчы свой дзявочы гонар.
У зачыне малюецца прыгожая карціна зімовай вячэрняй зары, якая рана ўзышла (метафарычны вобраз). Праводзіцца вобразнапсіхалагічная паралель зары з маладой красуняйдзяўчынай:
Вячэрняя зара Рана ўзышла,
Прыгожая, маладая дзеўка Па ваду ішла. .
24
Сюжэтны зачын прывязаны да ўсяго зместу песні. Кампазіцыя грунтуецца на дыялогу, які адбываецца паміж хлопцам і дзяўчынай, сэнс яго таксама іншасказальны. Хлопец, згодна сімвалічнаму прызначэнню выкарыстанага мастацкага прыёму (традыцыйнага для любоўнай лірыкі), просіць дзяўчыну прыняць яго каханне і пакахаць яго;
Дзеванька мая, Напой мне каня, Напой з чыстай зімняй крынічанькі, 3 поўнага вядра.
Дзяўчына беражэ сваю дзявоцкасць, але хлопец ёй вельмі падабаецца. Згоду маладых сэрцаў замацуе, адпаведна песні, шлюб.
У другой страфе песні бачым цікавую і даволі пашыраную у народнай песнятворчасці стылістычную фігуру эліпсіс наўмысны пропуск выказніка ў кожным радку страфы. Такім прыёмам перадаецца дынамічнасць, нецярплівасць, эмацыянальная напружанасць лірычнага героя, тое ж назіраецца і ў чацвёртай страфе песні:
Як буду твая,
Напаю каня.
Коніка з вядзерца, міленькага з сэрца, Як буду твая.
Напаіць міленькага з сэрца вельмі нечаканая метафара, якую можна сустрэць бадай толькі ў вуснамоўнай народнай паэзіі. Пачуцці герояў прыгожыя, узвышаныя. Яны гучаць ва унісон з чароўнай прыгажосцю зорачнай зімовай ночы:
Ехалі ў двор Ехалі ўдвое краемдаліною
Цераз цёмны бор, У бляску ясных зор.
Народтворца добра ўсведамляе, адчувае і імкнецца перадаць слухачу гармонію ўзаемных чалавечых пачуццяў.
Па будове кожнай страфы песні ясна відаць, што мелодыя з’яўляецца вядучым рытмікаінтанацыйным пачаткам у арганізацыі інтанацыйнасінтаксічных перыядаў твора. Ужыванне сталых эпітэтаў характэрная рыса народнай лірычнай песні. Па тым, як яны выкарыстаны ў песенным тэксце, можна меркаваць аб мастацкіх вартасцях твора. Звароткіназоўнікі ў памяншальналаскальнай форме (дзеванька) у спалучэнні з прыналежным займеннікам (.мая) ствараюць лірычны настрой песеннага апавядання. Мастацкай выразнасці спрыяюць устойлівыя злучэнні слоў: краемдаліною, паўторы дзеясловаў сядзем, сядзем ды паедзем і інш.
25
Ой, зпад горгары едуць мазуры (25 а)
Праезджы маладзец (мазурочак, пан) просіць дзяўчыну выйсці з х.аты і напаіць яго каня. Дзяўчына баіцца знаёміцца з „чужым” хлопцам, парушыць матчын строгі наказ не гуляць з панам, але хлопец абяцае павянчацца з ёю і ўводзіць дзяўчыну. Зразумела, вельмі рызыкоўна было для дзяўчыны звязваць свой лёс па мімалётнаму пачуццю з невядомым хлопцам, што едзе далёка, у „чужы” край.
Зачын адразу ж пачынае апавяданне пра падзеі, што адбываюцца згодна сюжэту песні:
Ой, зпад горгары едуць мазуры.
На іншасказальнай мове народнай лірычнай песні „горылясы” вобраз чужога далёкага краю.
Едуць, едуць мазурочкі, Вязуць, вязуць два вяночкі, Адзін залаты, Адзін залаты. '