Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў
Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
Дзеянне сенакоснай талакі разгортвалася па той жа схеме, што і дзеянне кожнай калектыўнай дапамогі. 3 вечара гаспадар хадзіў па хатах і запрашаў на талаку: «еднаеть косарей»188. Назаўтра раніцай касцы на конях ехалі да гаспадара, які павінен быў пачаставаць іх гарэлкай, затым усе разам адпраўляліся на луг. Гаспадыня дома гатавала абавязкова багатую вячэру.
У асобных вёсках Гродзенскай губерні існаваў наступны звычай: гаспадар з’яўляўся на луг пазней, і яго звязвалі вяроўкай, звітай з сена. 3 гэтага ганаровага палону ён павінен быў выкупіцца некалькімі капейкамі. Касцы пры гэтым спявалі:
188 Танскнй Н. Село Локоткн. С. 187.
Ой. славен. славен. наш гаспадар.
Ой. чым жа ён праславіўся: Ці сваім гумном, ці сваім дабром, Ці свасю жаною, ці сваімі дзеткамі? Нс праславіўся ён нічым, толькі гумном.189
Аналогіі звычаю абвязвання гаспадара знаходзім і ў жніўнай абраднасці. Жнеі абвязвалі прыйшоўшага на ніву гаспадара поясам з жыта з песняй: «Ой, у нашага пана ды шырокая ныва, II Ой, бадай тая ныва да што року родыла» (в. Бездзеж Драгічынскага р-на). Трэба адзначыць, што пояс / перавясла ў дажынкавай абраднасці выконвалі рытуальныя функцыі, аналагічныя функцыям вянка.
Вернемся да сенакоснай талакі. Вячэра пасля ўборкі сена ўключала ў сябе прыкладна тыя ж стравы і рытуальныя дзеянні, што і дажынкавая, гноевая талокі. Неабходным лічылася падача кашы, прычым густой — каб такімі ж густымі былі пасевы травы. Уключала гэта вячэра і дзеянні, неабходныя для заклінання дажджу ў час росту травы і яго адсутнасці ў час касьбы. У першую чаргу гэтай мэце падпарадкоўвалася рытуальнае ўжыванне гарэлкі.
Сенакосная талака, як, дарэчы, і жніўная, раскрывала прастору для своеасаблівага спаборніцтва яе ўдзельнікаў паміж сабой. Сумесная праца, усведамленне кожным сябе як члена аднаго калектыву стваралі жыццярадасную, бадзёрую атмасферу. Вось як апісвае талаку на сенажаці знаўца народных звычаяў А. Сержпутоўскі: «Касцы бяруць лепшыя косы, доўга адбіваюць і адточваюць іх, а потым працуюць навыперадкі. Спачатку касцы становяцца стройнай шарэнгай і хутка ідуць наперад па дыяганалі. Хутка некаторыя з іх адыходзяцца даволі далёка, другія займаюць іх месца на правым флангу. Весела блішчаць на сонцы іх доўгія косы, трава кладзецца быццам па загаду. Праца кіпіць, і там, і там чуюцца бадзёрыя галасы, крыкі адабрэння і насмешлівыя заўвагі ў адрас адстаючых. Усё гэта выклікае жарты, смех і такі бадзёры, вясёлы настрой, пры якім прадукцыйнасць працы рэзка павялічваецца»190.
Уласна сенакосных талочных песень у беларусаў практычна няма, звычайна пры нарыхтоўцы сена выконваліся лірычныя
189 Крачковскнй Ю. Ф. Нскоторыс обычан н поверья западноруссов во время косьбы н жатвы П Внленскнй вестннк. 1872. № 51-52.
190 Ссржпутовскнй A. К. Толока. С. 213.
песні. Прывядзём цікавы унікальны прыклад сенакоснай паэзіі, запісаны ў чарнігаўскіх беларусаў:
Як поіпов я по дворам * Да кланявся косарам:
Ой, нуте, косары, Што не рано почалн.
Ой, косарыкн мой, Возмыте косы свон, Накосыте мне травы.
Я вас буду ублагать, По очеству велычать.
Ой, косарыкй мой, Берытеся подружней, Травку косыте скорей.
Будем горнлочку ішть, Травку от дождя храннть.
А коровкй по хлсвам — За свнцэ спаснбо вам, Ой, хозяечко, скорей, Угоіцай нас, косарей.
Мы за твой русы косы Покосылы всн покосы.
Мы за твое чорны бровы Покосылы всн дубровы.
Ой, косарыкв мой.
Я вас выном-пывом напою, Густой кашой накормлю.
Густой кашой накормлю, Варенухой угоіцу.191
Восеньскія работы чаргаваліся з самастойнымі, хаця і невялікімі, святамі — прысвяткамі. Усе яны з нязначным інтэрвалам ішлі адна за другой і ўсе яны былі звязаны з заканчэннем таго ці іншага этапу ў гаспадарчай дзейнасці — уборкі лёну, капання бульбы, малацьбы і г. д. Кожная з гэтых работ у розных раёнах Беларусі выконвалася талакой і суправаджалася часцей невялікім калектыўным святочным баляваннем. Кожная сама па сабе такая праца якой-небудзь вехай у календары не з’яўлялася, але ўсе гэтыя талокі, аб’яднаныя разам у адзін ланцужок, могуць быць асэнсаваны як здзяйсняльны на рубяжы восені і лета цыкл з’яў каляндарнага парадку, у якім адлюстравалася этнічная спецыфіка беларускай земляробчай абраднасці.
Гаспадарчая значнасць і рытуальная закончанасць такіх работ знайшлі адлюстраванне ў асобным найменні кожнага з іх: «д а с е ў к і» (разрадка наша. — Т. В.) — «на досеўкн пнрогн носнлн по хатам»192; «о б р а б о т к н» — пасля сяўбы «к вячерн пякуць пнрогн ржаные, режуць баранчыка, бяруць кварту водкн н завуць сванх харошых суседзяў»193; «з а в а л о чк і» — пелі, гулялі, танцавалі — святы, звязаныя са сканчэннем сяўбы азіміны. Звесткі аб талочным выкананні гэтай працы даволі рэдкія, у той час як на ўборку бульбы склікалася дапамога: на д а к о п к і, радзей абкопкі, укопкі,
191 Танскяй Н. Ссло Локоткй. С. 187.
192 Лексйка Полссья. М.. 1968. С. 99.
193 Коснч М. Лнтвнны-белорусы Чернвговской губерннн... С. 31.
д a б і р к і: «дакопкі спраўлялі, картоплі навараць, воткі бутэльку паставяць, пілі і картопляй закусвалі», «на дакопкі
■ • ■ -194
выпілі па чарцы і дурэлі»1 .
Песні, якія спяваліся пры сканчэнні ўборкі бульбы, насілі назву «дакопкі» — магчыма, гэта быў асобны пласт каляндарных песень, аналагічных дажынкавым: «Калісь, як кончаць бульбу ў полі капаць, дык пану пяюць дакопкі»195. «Д а б і рк а м і» звычайна называлі і сканчэнне ўборкі лёну, друтая назва гэтай працы — «д а м і н к і».
Цэлы цыкл работ па вырошчванню і апрацоўцы лёну з-за сваёй працаёмкасці, цяжкасці і патрабавання выканання ў пэўныя тэрміны таксама вымагаў склікання талакі. Талакой лён ірвалі і, практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі, дапамагалі адзін аднаму яго мяць. Традыцыйна ўсе льняныя работы выконваліся жанчынамі. Гэта талочная праца амаль не ўключала ў сябе адметных рытуальных дзеянняў і таму абыходзілася ў этнаграфічных апісаннях. Зрэдку аб ёй упамінаецца ў дыялектных слоўніках: «талаку зберыш, і мнуць лён», «тая той дапамагае, а тая той — цярэнікаў зарабляе»!96. Адпаведныя назвы атрымалі і жанчыны — удзельніцы льняной талакі: «цярэльніца», «цярэнніца», «трэльніца».
Болып-менш поўнае апісанне талочнай працы з ільном падае М. Ламака: «Увосень гаспадыня разлічвае, колькі ёй трэба старонніх мяліц, каб змяць свой лён і «зацірае церніц». Зацерці церніцу — г. зн. папрацаваць ноч над ільном з усёй талакою і такім чынам набыць сабе даўжніка для гэткай жа працы. Жанчыны звозяць лён у сушню-лазню і, калі лён высахне, склікаюць сваіх церніц. Усю ноч ляскаюць мяліцы, далёка чуваць дзявочы смех, хлапечыя жарты. Гаспадыня раніцай склікае ўсіх на снеданне»197.
Ільняная талака, як і гноевая, дажынкавая, уключала ў сябе рытуальнае абліванне вадой: «У час талакі па збору ільну дзяўчаты абліваюць адна адну з вядра, а некаторых нават спіхваюць у калюгі і сажалкі, каб лепей радзіўся лён»198,
194 Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча... Т. 2. С. 16.
195 Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак. С. 49.
196 Янкова Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўіпчыны. Мн.. 1982. С. 406.
197 Ламака М. Рысы калектывізму сярод сялян II Haul край. Мн., 1926. № 10-11. С. 35.
198 Аннмслле Н. Быт белорусскнх крестьян. С. 241.
а таксама рытуальнае ўжыванне кашы і гарэлкі: «Сяннн домннка, хозяйка говорнт: старайтесь, бабочкн: будлть каша, ішрогн, еіцё полнх горелкн возьму»199.
У час ільняной талакі («дарывак») з апошніх пакінутых сцяблін ільну рабілі «куклу» (в. Лядна Лепельскага p-на): «Як дарыўкі — завяжуць жгутак на полі і кідалі» (АІМЭФ, 2/10, в. Узмёны Міёрскага р-на). Магчыма, гэты звычай перайшоў на льняное поле з дажынкавага, але мог узнікнуць з той жа мэтай, што пры жніве, — захаваць прадукцыйную сілу нівы на наступны год. Падобнае і сканчэнне дажынкавых і льняных талок: «Спляцём з ільну вянок, усе за рукі пачапаемся, ідзём і пяём» (АІМЭФ, 2/10) (гл. аналагічныя дажынкавыя звычаі з вянком).
Увосень збіраліся талокі і на шынкаванне капусты.
Такім чынам, восеньскія талокі склікаліся на заканчэнне пэўных гаспадарчых работ і ўяўлялі сабой рэалізацыю той жа абрадавай схемы: запрашэнне, талочная праца, напоўненая рытуальнымі дзеяннямі (абліванне, пляценне вянка і г. д.), і талочнае застолле.
Для зімняга перыяду найбольш характэрныя супрадкі — «прадзільныя» талокі; аднавяскоўцы дапамагалі таксама адзін другому скубці пяро і мяць сукно. У асноўным гэта жаночыя талокі, але часам на іх дапускаліся і хлопцы, асабліва калі талачылі дзяўчаты. Аднак паўнапраўнымі гаспадынямі такіх сходак станавіліся менавіта жанчыны і дзяўчаты, у той час як хлопцам адводзілася роля гасцей, хаця і яны маглі выконваць пэўную працу, як, напрыклад, пляценне лапцей. Зімнія талокі адрозніваліся параўнальна хатнім характарам, які, натуральна, адпавядаў і садзейнічаў прыязным чалавечым зносінам.
У народнай свядомасці пад тэрмінам «супрадкі» часцей разумелася любое зборышча жанчын для сумеснага прадзення. Аднак зафіксавана ўспрыманне супрадак менавіта як талочнай працы: «Супрадкн — это хозянну прясть, когда у него шерстн многа, а жешцнн мала»; «вот ходнлл так на супрадку на эту: надо помочь, надо попрясть, женіцнна адна не может спрясть, a у ей семья, детн маленькне, надо ткать сукно... А мы прядём, прядём, напрядёмся, ажно пьяны. Мы ж по воле бывалн тады — не так, што нас заставлялн работать» (запісы з Паазер’я)200.
199 Добровольскнй В. Смоленскнй областной словарь. С. 240.
200 Ромоднна Н. А. Молодежные собрання Поозерья: труд — обряд — нгра II Зрелшцно-нгровые формы народной культуры. Л., 1990. С. 212.
На зімніх талоках ажыццяўлялася важная для грамадства ў цэлым функцыя навучання і выхавання моладзі ў сістэме традыцыйных ведаў. Тут — у гульнёвых формах паводзін — ёй (моладзі) прывіваліся нормы маральнага, псіхалагічнага, эстэтычнага парадку, тут яна набывала навыкі зносін у рытуальным і будзённым жыцці, а таксама ў сферы мастацтва.
Незалежна ад пары года талака склікалася на рамонтныя работы, ^ля будаўніцтва грэблі, дарогі, для перавозкі лесу, зруба для пабудоў. Традыцыйна збіралася талака і для будаўніцтва самой хаты, прычым у гэтым выпадку збіраліся найчасцей сваякі і сябры, бо, паводле народных меркаванняў, нават добрыя ці дрэнныя думкі майстроў маглі аказаць адпаведны ўплыў на жыццё сям’і ў новай хаце. У структуры будаўнічай талакі найбольш рытуальна адзначана аперацыя па ўкладцы першага вянца. Дарэчы, гэта самы небяспечны момант адносна магчымага чарадзейства. У такі час «майстры, калі ўжо што задумаюць, б’ючы крыжападобна сякерай па дрэву і трымаючы ў галаве задуманую порчу, прамаўляюць: «Гак! ннхай будзнць так!» — і тое, што яны задумалі, абавязкова збудзецца2 .