Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў  Таццяна Валодзіна

Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў

Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
26.73 МБ
127 Потебня A. А. Слово н-мнф. С. 350.
128 Ннквфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья... С. 153.
выраз «у раёшкі» азначае «поўна, да верху» — «у раёшкі набрала вядро»129.
Такім чынам, у вобразе Рая ўвасобілася ідэя дабра, дастатку, урадлівасці, плоднасці. Ужо сам прыход такой істоты ў гаспадарку быў актам магічным, заклінальным, накіраваным на забеспячэнне плёну і здароўя на год наступны. А сама старажытная вера чалавека ў існаванне звышнатуральных сіл абумовіла неабходнасць звароту да іх як да жывых істот.
Адметна, іпто, як паказалі Вяч. Ус. Іваноў і У. М. Тапароў, славянскае *rajb звязана з індаіранскім словам гауі, якое таксама азначае багацце130. Таму можна лічыць, што беларускі Рай захаваў больш старажытную канкрэтную семантыку — багацця, дастатку.
Акрамя больш відавочнага падабенства жніўнага райка і пчалінага рою як сімвалаў багацця, між імі існуе і архаічная сувязь. «Семантычная нейтралізацыя тэрмінаў рай (славянскае *rajb) і рой (славянскае *rojb) у іх сучаснай памяншальнай форме раёк толькі рэалізуе іх спрадвечную сувязь (дрэва, якое заключала ў сабе міфічны рой пчол)»131.
* * *
Талочныя песні правамерна разглядаць як элемент традыцыйнай культуры, а гэта некалькі іпшы аб’ект вывучэння, чым песні як мастацтва слова. Для даследавання песень талакі ў гэтым напрамку характэрны семіятычны падыход да фальклорных фактаў, які ўлічвае іх пазатэкставыя сувязі, рытуальна-магічныя, сацыяльна-бытавыя функцыі і г. д.
Тэксты талочных песень утрымліваюць у сабе звесткі аб асобных фактах бытавой і працоўнай дзейнасці, аб рытуалыіай практыцы, сацыянарматыўных устаноўках, прадметах матэрыяльнай культуры і інш. На іх аснове можна гаварыць аб асобных архаічных уяўленнях, аб вераваннях і свядомасці чалавека наогул. Адзначаныя высокай стабільнасцю традыцыйнай асновы талочныя песні цесна звязаны з праяўленнямі каляндарна-абрадавага цыкла. Уключанасць у рытуал вызна-
129 Слоўнік беларускіх гаворак... Т. 4. С. 243.
130 Нванов Вяч. Вс.. Топоров В. Н. РІсследовання в областн славянсквх дрсвностей. С. 247.
131 Терновская О. А. Мотнв пчел как однн нз структурнруюшнх факторов белорусского жннва // Фольклор. Проблсмы сохрансння. нзучення. пропаганды. М„ 1988.
чае сувязь вербальных тэкстаў з выражанымі на другіх «мовах» тэкстах як у акцыянальным плане, так і ў плане зместу (трэба мець на ўвазе, што рытуал мае адзіную семантычную сістэму, элементы якой праяўляюцца ў вербальных і невербальных тэкстах).
Значная частка талочных песень як бы адлюстроўвае «крокі» рытуальнага дзеяння. Але магчымасці талочных песень, ды і вербальных тэкстаў наогул, шырэй, чым толькі апісваць рэальны працэс. Яны ўключаюць у сябе дадатковую інфармацыю, якая раскрывае агульнае прызначэнне абраду, светапогляд народа. Такім чынам, талочныя песні з’яўляюцца добрай крыніцай для рэканструкцыі глыбіннага зместу ўсяго рытуальнага комплексу.
Трэба мець на ўвазе, што талочныя песні неаднолькава функцыянуюць у канкрэтным абрадзе, г. зн. яны могуць з’яўляцца тэкставай рэалізацыяй абраду ці быць другаснымі ў адносінах да яго — выражаць лірычныя перажыванні ўдзельнікаў.
Натуральна, талочныя песні не маглі замкнуцца ў вузкім коле ўласна талочнай тэматыкі. У талочным застоллі, асабліва пасля пачатковай абрадавай часткі, дзе ўсё было тэматычна і эмацыянальна звязана з выкананай працай, рытуалам, пачыналі гучаць лірычныя, бытавыя матывы.
Талака і талочныя песні садзейнічалі кансалідацыі абшчыны, давалі сельскім працаўнікам фізічную, маральную і сацыяльную разрадку, служылі мэтам эстэтычнага выхавання, садзейнічалі праяўленню творчага пачатку асобы і народа ў цэлым, адказвалі задачам пераемнасці пакаленняў, фарміраванню ўнутранага адзінства і нацыянальнай адметнасці земляробчага календара. Талочныя песні з’яўляюцца своеасаблівым феноменам духоўнай культуры беларусаў і могуць разглядацца як важнае звяно этнакультурнай традыцыі.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Сённяшнія веды аб фальклоры, народным быце і культуры патрабуюць асэнсавання каляндарна-абрадавай спадчыны беларусаў на новым узроўні — з улікам як навуковых дасягненняў апошніх гадоў, так і зноў сабранага матэрыялу. Вывучэнне талакі і талочных песень ставіць перад даследчыкам мноства пытанняў, вырашэнне якіх магчыма толькі пры комплексным падыходзе да дадзенай з’явы.
У кантэксце нацыянальна-палітычных праблем сучаснага грамадства актуалізуецца і этнічная функцыя фальклору ў цэлым і феномена талакі ў прыватнасці, яе спсцыфіка, якая надавала нацыяналыіы воблік працы, культуры і душэўнасці беларусаў.
У талочных абрадах і звычаях знайшлі адлюстраванне своеасаблівыя зносіны чалавека з прыродай, сацыяльны вопыт і спецыфіка ўспрыняцця свету, якія абумоўлены гістарычна, перій за ўсё земляробствам як вядучай галіной гаспадаркі, а таксама ўплывам старажытных сінкрэтычных форм светасузірання (міфапаэтычнай, магіка-рэлігійчай). Талака выступае як рытуалізаваная форма ўзаемаадносін усіх членаў вясковай супольнасці (як жывых, так і мёртвых) і з’яўляецца адной з умоў сацыялыіага з’яднання, сацыяльнай салідарнасці.
Вербальна-музычную структуру абраду складаюць песні, для якіх характэрна пэўная абрадавая прымеркаванасць і функцыяпальная зададзенасць. Асноўны паэтычны каркас песень абрадавай канвы прадстаўляюць два ўстойлівыя тэматычныя комплексы, звязаныя з адлюстраваннем форм земляробчай і жывёлагадоўчай працы.
Даследаванне фальклорнага тэксту ў абрадзе талакі праводзілася па двух асноўных напрамках:
— вызначэнне месца і ролі песні ў руху абрадавага дзеяння,
•—• выяўленне семантычнай сістэмы, на якой будавалася яго сюжэтыка і вобразнасць.
Для вырашэння першай задачы было разгледжана суаднясенне талочнай песні з іншымі «мовамі» рытуалу. Аналіз сведчыць аб тым, што адна і тая ж міфалагема чытаецца ў фальклорных і этнаграфічных тэкстах. Найбольш істотнае для рытуалу забеспячэнне плёну на наступны год паўтараецца, перадаючыся на розных «мовах»: у песнях-заклінаннях, у прадметных сімвалах — «барадзе», вянку, кашы, у акцыянальным плане — качанні па зямлі, абліванні і г. д. Гэта забяспечвае ўстойлівасць усёй сістэмы рытуалу, надзейнасць яе функцыянавання.
Усебаковы аналіз талочнай паэзіі сведчыць не толькі аб адлюстраванні ў ёй працоўнага працэсу, а і выводзіць на пярэдні план самую песню як важны фактар у рэалізацыі справы. Феномен талакі дазваляе падысці да праблемы суаднясення і адзінства вытворча-утылітарнага, звязанага ўласна з працай, і духоўна-творчага, што выліваецца ў мастацтве. Такая сінкрэтычнасць падкрэслівае тыповае для архаічнай культуры адухаўленне утылітарнага, уключанасць яго ў нарматыўна-ацэнкавую сістэму грамадства.
Талака як народны звычай калектыўнай узаемадапамогі ў гаспадарчых працах, прайшоўшы ў цяжкіх выпрабаваннях, выпаўшых на долю беларускага народа, свой тысячагадовы шлях, засталася ў сваёй аснове нязменнай і ўспрымаецца кожным новым пакаленнем як пазітыўная і прагрэсіўная традыцыя, што нясе ў сабе сапраўдную агульначалавечую каштоўнасць.
Талака існуе як цэлае, як рэальная з’ява. Незалежна ад абрадавай і міфалагічнай напоўненасці яна можа быць ахарактарызавана з пункту гледжання псіхалагічнага, сацыяльнага, бытавога і г. д. Тэма «талака» як цэлае не вычарпана. Вырашэнне многіх праблем гэтай тэмы дае магчымасць падысці да вельмі важных сучасных пытанняў.
ЗМЕСТ
Уводзіны	 3
Структура і семантыка талочных рытуалаў	11
Рытэмы талакі	17
запрашэнне 	17
абліванне вадой	24
качанне/кулянне	27
вянок	37
Рытуальныя функцыі талочнай ежы 	41
спажыванне гарэлкі	41
сдажыванне кашы	45
спажыванне сыру 	47
маніпуляцыі з лыжкамі	51
Культ продкаў у дажынкавай абраднасці	54
Іншыя віды талакі	71
Функцыянальна-семантычная характарыстыка талочных песень . .	78
Талака як абходны звычай 	83
«Барада» і «бародныя» песні	99
«Спарышовыя» песні	114
«Раек»	126
Заключэнне
133
Навуковае выданне
Валодзіна Таццяна Васыьеўна
ТАЛАКА Ў СІСТЭМЕ ДУХОЎНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ
Рэдактар М. А. Вячорка
Мастак М. А. Жахавец Мастацкі рэдактар В. А. Жахаеец Тэхнічкы рэдактар Т. В. Лецьен
Карэктар 3. Я. Губашына
Здадзена ў набор 21.02.97. Падпісана ў друк 16.07.97. Фармат 84х1081/32. Папсра афсстмая. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 7.14. Ум. фарб.-адб. 7,56. Ул.-выд. арк. 7,84. Тыраж 600 экз. Зак. 984.
Выдавецтва «Беларуская навука» Акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. 220141. Мінск, Жодзінская. 18. ЛВ № 1294 ад 16.07.96 г.
Набор і вёрстка выкананы на камп'ютэрах выдавецтва «Беларуская навука».
Надрукавана ў Баранавіцкай узбуйненай друкарні. 225320. Баранавічы, Савсцкая, 80.