Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў  Таццяна Валодзіна

Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў

Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
26.73 МБ
Аналіз талочных песень дэманструе таксама тэндэнцыю да пераадолення прыкладнога магічнага прызначэння, да фарміравання эстэтычнага ідэалу, менавіта эстэтычнага, спецыфічнага, самастойнага ў адносінах да бытавога і паўсядзённага.
У беларускім талочным рэпертуары даволі пашырана сюжэтная сітуацыя, якая адлюстроўвае «ўдзел» у гаспадарчай працы Бога, святых, Прачыстай. Як вядома, заклік божай сілы ў дапамогу — адзін з найбольш папулярных паэтычных прыёмаў ва ўсёй замоўнай і абрадавай паэзіі славян, які ў свой час быў заснаваны на пэўных уяўленнях і дзеяннях. Талочная паэзія распрацоўвае гэту сюжэтную сітуацыю ў двух асноўных напрамках:
1)	апавядальная замалёўка ўдзелу Бога ў талочнай працы:
Ходзіць Бог на полю, Пацяраў карону, Нашы жнейкі жалі, Карону паднялі.
(Жн.. № 331a)
Найсвеныпа матка
Раю, раю, па небу хадзіла.
Раю, раю. калоссс збірала. Вянок звівала.
(Жн.. № 3316)
Да не самі ж то мы жалі. Ангелы нам памагалі. Ангелы снапы носяць. Госпада Бога просяць.
(Жн.,№334)
2)	непасрэдны зварот да Бога, святых.
У Смаленскай вобласці пры выкананні рытуалу з апошнімі каласамі запрашалі Божую маці: «Ты, Пречнстая мать, ходн бороду полоть своей правой рукой»23. Асабліва ярка выражана тэндэнцыя распрацоўкі матыву «ўдзелу Бога і святых» у песнях тыпу «райка» і «спарышовых».
Найбольш значнай з пункту гледжання абрадавага прызначэння дадзеных песень — магічнай канстатацыі пажадання багатага ўраджаю — з’яўляецца ўстойлівая разгорнутая формула, якая малюе гаспадарчы дастатак:	:
Хадзі. Божа, у мас гумно. Маё гумно вялікас, Псраплоты высокія, Ёсць дзс Богу пасядзець, На дабро паглядзець. Азяроды высокія, Псраплсты глыбокія. А засскі шырокія.
(Жн„ № 349ю)
Увайдзі. Божа. у маё гумно, Mac гумно навснька.
Накладзена ііаўнснька. Стораны шырокія, Стоўпачкі высокія.
Накладзена ііаўнюсенька. Загладжана раўнюсснька.
(Жн.. № 349ш)
23 Рубцов Ф. А. Смысловос значсннс кадансов в калсндарных напсвах II Вопросы іеорнн н эстстіікн музыкн. Л., 1962. Вып. 1. С. 147.
Неабходна адзначыць формульны характар большасці зваротаў да Бога, што, магчыма, звязана з неабходнасцю выканання падобных тэкстаў у кожным талочным абрадзе, універсальнасцю іх тэматыкі, якая, паўтараючыся з года ў год і з абраду ў абрад, і садзейнічала стэрэатыпнаму замацаванню думкі. Зварот да Бога дазваляе адносіць такія тэксты да своеасаблівых малітваў, гэта, па сутнасці, тыя ж заклінальныя тэксты, толькі механізм уздзеяння тут крыху іншы: жадаемы вынік дасягаецца пры дапамозе «пасрэдніка». Некаторыя малітвы фармальна адрозніваюцца ад заклінанняў толькі зваротам да Бога. Хоць у наяўнасці маем тое ж паэтычна-гіпербалічнае закліпанне жадаемага:
Нарадв. Божа. лета. Нарадн. Божа. жнта. Каласом каласнста, Ядром ндрянмста. Ядзсрца з вядзерца. А саломнна з бярвенца. Наіпн жнсн малы. Штоб стоючн жалк. Сярсднны нн ламалв.24
Асаблівую цікавасць прадстаўляюць тыя талочныя песні, у якіх адзначаюцца элементы даволі архаічнай песеннай структуры, звязанай з распрацоўкай матыву аб «гісторыі», вытворчасці хлеба. Гэта песні з пералічэннем асноўных дзеянняў па апрацоўцы зерня і выпечцы хлеба. Часцей гэты матыў сустракаецца ў так званых рацэях — тэкстах, што суправаджалі ўручэнне вянка гаспадару: «Дай жа, Божа, на таку ўмалотам, у дзяжы падыходам, у печы ростам, у печы ростам, на стале сыццю». Такое падрабязнае пералічэнне этапаў атрымання хлеба, праяўлення багатага ўраджаю магло быць важным з пункту гледжання магічнай функцыі тэксту — пажадання дастатку і дабрабыту. У асобных выпадках гэтае пералічэнне становіцца асноўным зместам песні, прычым аб’яднанне стэрэатыпна-формульнага пажадання з паэтычным тропам утварае арыгінальную высокамастацкую адзінку:
Зарадзі. Божа. жыта.
На першае лета, Да на корань караніста.
Да на ядро ядраніста. Да на таку ўмалотам, А ў млынс нрымалотам.
24 Добровольскнй В. Д. Смолснскмй областной словарь. Смолснск. 1914.
С. 1017.
Да на стале як сонейка, Гаспадарам на здаровейка.
(Жн., № 386)
А ў дзяжы падыходам А ў псчы румяна, Да на стале кахана,
Магчымасці варыянтнасці такой групы песень даволі абмежаваныя, у адзінкавых выпадках яны як бы дабудоўваюць самі сябе, павялічваючы колькасць адназначных сэнсавых элементаў.
Пры апісанні багатага ўраджаю часцей за ўсё выкарыстоўваецца структура будовы тэксту па прынцыпу супастаўлення «колькі — столькі»: «колькі на небе зорачак — столькі на ніве копачак». Архаічнае супастаўленне зорнага неба з жытнёвым полем знайшло сваё замацаванне як у песенных параўнаннях, так і ў самой мове: славянскія назвы сузор’яў супадаюць з земляробчай тэрміналогіяй — «стог», «сноп», «капа», «серп» і г. д.25 Магчыма, устойлівая традыцыя такіх супастаўленняў лягла ў аснову і шырока вядомага павер’я аб тым, што зорнае неба ў калядную ноч з’яўляецца прадвеснікам багатага ўраджаю.
Характэрная для апісання багатага ўраджаю ў талочных песнях і гіпербала. Яна для больш архаічнага пласта паэзіі, якая па сваёй функцыянальнай прыродзе з’яўляласа заклінальнай, была асноўным, спрадвечным прыёмам. Гіпербала цесна звязана з магічнай функцыяй песень, яна адыгрывае ролю як у разуменні іх сэнсу, так і ў светапоглядным аспекце. Можна сцвярджаць, што яе першапачатковая функцыя была чыста утылітарная — імкненне атрымаць усяго як мага болей. Разам з тым выкарыстанне гіпербалы дазваляе стварыць высокамастацкую песенную замалёўку, як, напрыклад, у наступнай жніўнай песні:
Мы зжалі поле нязмернае, Наклалі коп незлічонае. Ай. шырок і высок на небе месячык. Ай, шырэй, вышэй на полі капа. У полі копы. у гумне снапы.
He ўзайсці к ім. не ўз’ехаці, Толькі сокалам абляцеці, Свайго дабра паглядзеці.
(Жн„ № 342)
25 Азнм-заде Э. Г. К сопоставнтельному аналнзу славянскнх н тюркскнх названнй созвезднй II Советское славяноведенне. М.. 1980. № 1. С. 96—103.
Вышэйразгледжаныя матывы — «удзел Бога і святых у гаспадарчых справах», «вытворчасць» хлеба, гіпербалічнае апісанне ўраджаю — дазваляюць выявіць архаічную аснову рытуалу ў цэлым і яго вербальнай структуры ў прыватнасці. Абапіраючыся таксама на этнаграфічнае апісанне абраду, можна гаварыць аб талочнай абрадавай песні як рытуальна значымай магічнай адзінцы, аснову якой складае заклінальная функцыя.
Пэўная частка абрадавых талочных песень уяўляе сабой заклінальныя рытмічныя формулы, якія выражаюць агульнае калектыўнае пажаданне ўдзельнікаў абраду і маюць магічнае назначэнне:
Судзі, Божа, гэты год праважаці, А другога дачакаці.
Вяночкі савіваці
А не з руты, а не з мяты,
3 ядранога жыта.
Абжынкі спраўляці, Гарэлачку піці I Бога хваліці.
(Жн.,№312)
Судзіў Божа пажаці.
Судзі, Божа, спажываці У карысці, у радосці, У добрым здароўі.
Дай жа, Божа, у гумне стагамі, У дзяжы падыходам, А ў печы сыццю.
(Жн„ № 331a)
Такія песні-формулы з’яўляюцца абавязковымі ў сістэме абрадавай сітуацыі. Фактычна яны — частка абраду, часам своеасаблівы штуршок для развіцця дзеяння, а таксама яго моўнае выражэнне і афармленне. Сярод іншых такія песніформулы вылучае іх простая і ўстойлівая структура, параўнальна невялікі аб’ём, абумоўленасць кантэкстам абраду. Так, толькі суправаджаючы абрадавае кулянне па ніве, выконваецца наступная песня:
Ніўка, ніўка. Дай маю сілку, На другую ніўку, Ніўка, ніўка. Ніўка, ніўка.
Я цябс жала, Сілку спацірала, Ніўка, ніўка.
(Жн„ №310)
Як формулы можна вызначыць і тэксты, якія выконваліся пры сканчэнні застолля, на развітанне: «Дзякуй Богу за дажынкі, Н Было мёду і гарэлкі, // Што спілі і з’елі — прыспарай, Божа, // Што каму далі — напаўняй, Божа».
Наступны цікавы матыў талочнай паэзіі распрацоўвае тэму супрацьпастаўлення талачанамі сябе і суседзяў, свайго гаспадара і суседняга, хлопцаў і дзяўчат. I хоць асноўных тэм такога супрацьпастаўлення не так шмат, кожная
з іх увасобілася ў цэлы шэраг канкрэтна-сюжэтных мадыфікацый.
У вобразнай сістэме талочных песень праглядаюць многія заканамернасці паэтычнай сістэмы талакі ў цэлым — сацыяльная прытушанасць у адзнацы вобраза, гіпербалізм і камізм, што перадаюць адносіны талачан да розных бакоў рэчаіснасці. Лексіка-фразеалагічная сістэма песень адлюстроўвае розныя адценні эмацыянальнага тону застолля.
Гаворачы пра рытміку народнай песні, у першую чаргу трэба мець на ўвазе, што ў адрозненне ад любога вершаванага літаратурнага тыпу песня заўсёды спяваецца. Яна ствараецца не толькі як моўнае, але і як музычнае ўвасабленне тэмы. Таму рытміку талочных песень належыць вызначаць у спалучэнні з аналізам яе музычнага ладу.
«БАРАДА» I «БАРОДНЫЯ» ПЕСНІ
Талочнымі з’яўляюцца і так званыя бародныя песні, якія выконваліся ў час рытуалу з апошнімі каласамі. Гэтыя песні ўяўляюць сабой характэрнае для талочнай паэзіі ўсхваленне гаспадара, часам супрацьпастаўленне яго багацця і шчодрасці скупасці суседа, зварот да гаспадыні. Варыянты песень з упамінаннем свайго і чужога гаспадароў атрымалі назву «перша і друга барада». «Прыналежнасць барады» пэўнаму гаспадару («Сцяпанава барада мёдам-віном паліта») суадносіцца з даволі пашыранай практыкай прысвячэння менавіта яму апошніх пакінутых каласоў, аб чым сведчаць і назвы самой абрадавай рэаліі — «гаспадарова барада», «барада гаспадару» і інш.:
Чыя ж гэта барада Мёдам-віном уліта. Чорным шоўкам ушыта? Сцяпанава барада Мёдам-віном уліта. Ты, Анютка, нс гуляй. Шоўк з бародкі выбірай. Рана-рана.
Чыя ж гэта барада
Скупому гаспадару пяюць:
Смалой-дзёгцем уліта, Дратвой ушыта?
Міхалкава барада Смалой-дзёгцем уліта. Ты, Катрынка. нс гуляй. Смалу з барады выбірай. Рана-рана.
(Жн.,№304)
Разам з тым зафіксавана значная колькасць варыянтаў «бародных» песень, якія пачынаюцца аднолькава словамі «Сядзіць казёл на капе ды дзівіцца барадзе» ці «Іпюў казёл па мяжэ, дзіваваўся барадзе» і якія атрымалі адпаведную назву — «казёл»26.
26 Шлюбскі А. Матэрыялы для вывучэння фальклору і мовы Віцсбшчыны. Мн.. 1927. Ч. І.С. 140.
Радзей на месцы казла ў песнях выступае мядзведзь, на Украіне часам — жораў.
Сувязь дажынкавых абрадаў з казлом / казой зусім невыпадковая, яна адлюстравала цэлы шэраг адпаведных міфалагічных уяўленняў і рэшткі архаічных абрадавых практык.
«Казёл», «каза» як семантычныя вытворныя ад назвы жывёлы выступаюць у жніўнай абраднасці ў многіх значэннях. У вобразах гэтых жывёл часам пазнаюцца рэальныя ці міфічныя гаспадары поля, удзельнікі жніва: