Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў
Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
Наступны круг абрадавых рэалій, што носяць назву з коранем «спор», больш аддалены ад семантычнага ядра — падвойны прадмет, але захоўвае тую ж семантычную накі-
70 Нванов Вяч. Вс. Проблема пронсхождення в начальном слоге в балтнйском свете этнмологнчсскнх данных П Балто-славянскде этноязыковые контакты. М.. 1986. С. 88.
71 Слоўнік беларускіх гаворак... Т. 4. С. 532.
72 Шсйн П. В. Бслорусскне народные псснн с относяіцнмнся к ннм обрядамн, обычаямн н сусвсрнямн. СПб.. 1874. С. 177.
73 Терновская О. А. Славянскнй дожннальный обряд. С. 120.
74 Добровольскнй В. Д. Смоленскнй этнографнческнй сборннк. Т. 1. С. 868.
раванасць: спрыяць ураджаю, плёну. Так, спарнёй называецца кавалак хлеба, які закопвалі ў зямлю ў час дажынак, каб на будучы год быў добры ўраджай: «спарню мама на полі пакідала», «як астанецца нямнога, каласкі абажнём, завяжам, пат яе хлеп закапаем»75. Назву «спарыш» атрымалі таксама песні, якія выконваліся на заключным этапе дажынак.
Такім чынам, гэты круг значэнняў адрозніваецца канкрэтнасцю і канцэнтруецца вакол паняццяў расліннага свету, прыроды. Пазней узнікаюць значэнні, што тычацца чалавека.
Наступны круг значэнняў характарызуецца нязмерна большай ступенню абстракцыі ў параўнанні з папярэднімі. М. I. Каспяровіч фіксуе значэнне слова «спарыш» як абазначэнне сканчэння жніва жыта і наогул якой-небудзь справы: «сёння ў нас спарыш»76.
Акрамя таго, пад паняццем «спор» разумеецца абстрактная ўласцівасць пэўнага прадмета і дзеяння да далейшага прадукцыйнага развіцця, уласна сама магчымасць прыбытку: «Як садзяць хлеб у печ, нельга выходзіць, a то вынесеш спор»77; «Як едзеш першы раз араць, нельга нічога пазычаць, a то не будзе спору»78. К. Машынскі супастаўляе разуменне спору з паняццем маны — безасабовай сілы, якая выступае ў рэлігіях першабытных плямёнаў Акеаніі79.
Адпаведна пажаданне прыбытку, паспяховай працы вылілася ў пажаданне спору, замацаваўшыся ў даволі трывалай структурнай адзінцы: «спорна вам», «спарыня вам», пры выпечцы хлеба: «Спарыня ў дзяжу — сын на вясну». Паэтычную акрэсленасць набываюць пажаданні спору ў жніўнай абраднасці: «Спарня, Спарня, гу, з усіх палёў, са ўсіх двароў — у наш двор, Спарня, гу»80; «Спарня, сыйдзі да нас, да нас, каб спарыла хлеб у нас»81. Аб уласна вербальным заклінанні спору гуканнем «Спарышка» паведамляе і Ч. Пяткевіч: «Спарышка — гэта такі кліч ці думка, калі ў чым няма спору і на душы
75 Слоўнік беларускіх гаворак... Т. 4. С. 531.
76 Касьпяровіч М. I. Віцебскі крёвы слоўнік. Віцсбск. 1927. С. 289.
77 Романов Е. Бслорусскнй сборннк. С. 229.
78 Матерналы по этнографші Гроднснской губ. Внльна, 1991. Вып. 1. С. 76.
79 Moszynski К. Biaforuski spor і sparys // Lud stowiariski. T. 1. 1929.
80 Слоўнік беларускіх гаворак... Т. 4. С. 531.
81 Там жа. С. 532.
ляжыць важкі камень, то як пажадаеш: Спарышка, то адразу і палегчае, бо пакажацца спор у працы»82.
Такім чынам, магічнае мысленне нашых продкаў выкарыстала падвойнасць спарыша для прыёмаў імітатыўнай магіі: з мэтай забяспечыць падобную ўрадлівасць: «Спарыш меў значэнне напачатку толькі ў вытворчым моманце, з цягам часу яго значэнне пашыраецца і ён трапляе ў сферы грамадскага жыцця: у варажбу, у медыцыну. Само разуменне спору як размнажэння збожжа з’яўляецца выражэннем неабходнай для дадзенага моманту якасці (спорая мука) ці стану (у печы сыццю), агульнага дастатку, поспеху ў працы, і становіцца ў канцы паняццем шчасця наогул»83.
Анімістычнае светаразуменне зрабіла Спарыша, Спарышку жывымі істотамі, надзеленымі такімі ж функцыямі, што і сам прадмет, — здольнасцю забяспечваць спор. У гродзенскіх беларусаў спор персаніфікаваўся ў вобразе Спешкі-Спарышкі, якую М. Федароўскі залічваў нават да бостваў: «Жнейка на сваім загоне робіць перад зачынам знак крыжа і звяртаецца да апякункі жніварскай Спешкі-Спарышкі. Спешка-Спарышка дае поспех і спор усялякай рабоце. Хто яе, пачынаючы работу, папросіць і пачакае момант, то яна пераляціць перад ім, і ўжо работа робіцца лёгка і хутка, і дзень хутка мінецца, і вечар набяжыць. А якая тая Спешка, то невядома, бо ніхто яе не бачыў, але кажуць, што ёсць нейкая, бо ўсе яе просяць»84.
Нуляваморфнасць, ці адсутнасць знешняга аблічча, Спарышкі змяняецца ў смаленскіх беларусаў акрэсленымі антрапаморфнымі абрысамі. Спешка-Спарышка «прымае ўдзел» у жніве, да яе, сеўшы палуднаваць, звярталіся з наступнымі словамі: «Спешка-Сапурнжка, оббегн кругом постатю, помогн мне жатн н прнходн ко мне полудновать co своей краюшкой»85. Таксама ў вобразе Спарышэня, Спарышэнчыка кантамінаваліся рысы рэальнага прыганятага з міфічнай істотай:
82 Pietkiewicz Cz. Kultura duchowa... S. 186.
83 Тнхоннцкая H. H. Спорнна в жатвснных обрядах н песнях. пренмуіцсствснно белорусскнх // Язык н лнтература. Л., 1932. Т. 8. С. 216.
84 Pietkiewicz Cz. Kultura duchowa... S. 186.
85 Невсровнч B. O праздннках, поверьях, обычаях у крестьян белорусского нлсменн, населяюіцнх Смоленскую губернню // Памятная кнііжка Смолснской губсрннн на 1859 год. Смолснск, 1859. С. 163.
А наіп прш анятый, Белый. кудрнватый.
Па полю ходять.
Да жней прлганялгь. Спаснба, Сларышенчлк, Што па полю хаднў, Шго па полю гуляў, Маладых жней прнганяў.
Палнтсў Сларышень
К Фсдыру Ннколанчу на двор
За тпсовый за стол.
Пра тсбе. Спарышэнчлк, Плва. плва варлныя.
Влно набраная,
Мяды сычлныя...8^
Дарэчы, антрапаморфны воблік надавалі і ляльцы-«спарыньі», адзявалі яе ў анучы, садзілі пад іконы ў хаце. Характэрна, што і паводзіны песеннага Спарыша маляваліся як паўтарэнне чалавечых дзеянняў: «хадзіў Спарыш па вуліцы ды ў беленькай кашулечцы», «сядзь, Спарыш, на покуці», «пі, Спарыш, зялёна віно».
Улічваючы разнажанравыя вераванні аб Спарышы / Спарышцы, відавочна, што гэты вобраз не меў пэўнага вобліка, выступаючы то ў нуляваморфным выглядзе, то набываючы антрапаморфныя абрысы, а таксама мог выяўляць асобныя зааморфныя рысы. Так, на Холмшчыне захавалася вера ў маленькую істоту ў выглядзе звярка, які называўся «спарыш»87. Спешка-Спарышка прылятае быццам на матыльку (да яе звярталіся з наступнай малітвай:
Спешка-Сііарышка. прыляці да мяне, 3 белым ветрыкам, на белым матыльчыку, I дай, Божа. лёка і вечар нсдалёка88).
Песенна Спарыня сваімі паводзінамі вельмі нагадвае птушку: «Ой, там спарыня гняздзечушка савіла, дзяцей выседзіла, пшаной выкарміла, ну і пусціла дзяцей...»
Такім чынам, найбольш старажытны пласт у структуры вобраза праяўляецца ў разрозненых фрагментах яго знешнасці — рэліктах былога зааморфнага вобліка. На думку вучоных, «старажытнымі папярэднікамі многіх вобразаў былі зааморфныя персанажы, якія сфарміраваліся часткова ў племянных, але пераважна ў родавых міфах, калі ўяўленні аб продку і родапачынальніку зліліся ў сінкрэтычным адзінстве»8л Калі ўяў-
86 Добровольсклй В. Смолснсклй этнографнчссклй сборнлк. Ч. 4. С. 253.
87 Bystron J. S. Zwyczaje zniwiarskie w Polsce. Krakow, 1916.
88 Federowski M. Lud biatoruski na Rusi Litewskiej. Warszawa, 1891. T. 8. S. 362.
89 Крлнлчная H. A. Концепцля архсткпа л проблсмы прссмствснностл образов в снстеме млфа л преданля // Фольклорлстнка Кареллл. Петрозаводск. 1986. С. 7.
ленні аб Спарышы як бостве даволі відавочныя, выяўляюцца нават з тэкстаў песень: «Спары, Божа, у маім гумне, пі, Спарыш, зялёна віно»; «А глянь, Спарыш, на столік мой: у мяне на стале многа ўсяго. А спары, Божа, каб было болей», то сувязь Спарыша з продкамі болып глыбінная і таму патрабуе выяўлення.
Разам з тым гэта сувязь яскрава праяўляецца пры супастаўленні спарыша як снапа, спарыні-барады з апошнімі пакінутымі каласамі як уласна медыятарам і месцам кантакту з «тым» светам. Акрамя таго, міфічнага Спарыша запрашаюць менавіта на кут: «Сядзь, Спарыш, на покуці, на покуці ды на золаце», важна ў гэтым кантэксце і падкрэсленне золата, якое ў традыцыйнай культуры мае несумненнае дачыненле да «таго» свету. Для Спарыша падрыхтаваны тыпова памінальныя стравы: мёд / сыта, віно, пірагі, хаця ў дадзеным выпадку ніяк нельга адмаўляць сувязі гэтых страў з сімволікай дажынак.
Характэрна, што вобраз Спарыша можа кантамінавацца ці то з вобразам міфічнай птушкі («яравая спарыня»), ці то з вобразам матылька (Спешка-Спарышка). У славянскай традыцыі замацавана ўяўленне аб птушках і насякомых — у першую чаргу матыльках — як аб душах памёршых, продкаў. Руская назва матылькоў — «бабочкн» — нават узыходзіць да абазначэння продкаў (бабы — дзяды), паказальныя таксама дыялектныя назвы матылькоў — «душа», «душечкн»90.
Адметным з’яўляецца падкрэсліванне белізны ў дачыненні Спешкі-Спарышкі — прылятае «на белым матыльчыку», «з белым ветрыкам». А белы колер, будучы звязаным з «тым» светам, суадносіцца і з адсутнасцю цела, пустатой і таму можа стаць эпітэтам міфічных сіл, якія не маюць цела91. Такой міфічнай сілай і з’яўляецца Спешка-Спарышка. Разам з тым нельга адмаўляць і значэнне белага колеру як сімвала ўрадлівасці.
Прычыну метамарфозы Спарыша ў птушку, магчыма, трэба шукаць у агульнаславянскіх ці, шырэй, сусветных вераваннях, звязаных з уяўленнямі аб вяртанні душ памёршых у пэўныя тэрміны і, як правіла, у вобразе птушкі ў родны дом. Для
90 Тсрновская О. Бабочка в народной дсмонологнн славян: «душа-нредок» н «демон» // Матерналы к 4-му Международному конгрессу по нзученню стран юго-восточной Европы. Проблемы культуры. Софня. 1989. С. 153—154.
91 Радснковнч Л. Снмволнка цвета в славянскнх заговорах // Славянскнй н балканскнй фольклор. М., 1987. С. 127.
душы, якая вярнулася, трэба было прыгатаваць ежу і піццё: «У хаце памершага акрамя шклянкі з вадой к ночы на стол, ці ў кут, ці на акно клаліся хлеб-соль»92. Паводле сучасных цікавых даследаванняў93, шырока вядомы вобраз птушкі-дачкі ў баладах таксама нясе адбітак падобных вераванняў: душа аддадзенай замуж дачкі — сімвалічна памёршай — вяртаецца ў родны дом, і для яе, як і для «яравой спарыні», рыхтуецца тыповае памінальнае частаванне:
Тн посші. сыну, жемчужного проса.
Та ннхай вона наднвбается.
Тн постав. снночак. воднцы кубочак.
Та ннхай вона напьется.94
Частаванне птушак актуальна таксама ў рэалізацыі ідэі ўсеагульнага пракармлення (кармленне продкаў уваходзіла ў клопат людзей на працягу ўсяго года. Так, птушкам раскідвалі ежу пасля прынясення імі вясны, а таксама ў рытуалах абшчынных свят у першую чаргу частавалі жабракоў і раскідвалі хлеб па полі — для птушак95).