Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў
Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
Сваю ролю ў структуры будаўніцтва жылля адыгрывалі і вербальныя тэксты, славесныя формулы, пажаданні, што ў вызначальныя моманты прамаўлялі майстры ці гаспадары: «Гаспадыня дома выносіць стол, ставіць яго ў сярэдзіну вянца, а на яго ставіць талерку і ежу і запрашае. Старэйшы з цесляроў кажа наступнае: «Дай нам, Божа, начатое дзела зробнцн н рук не побнцн н от гэтаго господара грошай заробнцн, а яму долго жыцн. Каб у яго родзнлн волы, н конн, н коровы, н мужчпнскне головы!»202.
Такім чынам, адносіны паміж гаспадарамі і талачанамі пры будаўніцтве хаты змяшчаюцца ў бок задобрывання цесляроў, бо ад іх учынкаў будзе залежаць наступнае жыццё ў гэтым доме.
Характэрныя талочныя звычаі і для пчалярскай справы: «У пчалярстве талака пачала прымяняцца з пераходам да ўтрымання пчол у калодных вуллях. Пагрузка, разгрузка, перавоз, а тым больш узніманне шматпудовых калод на дрэвы для ўстаноўкі іх на падкурах былі не пад сілу аднаму пчаляру»203.
201 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародныс прнметы н поверья... С. 136—137.
202 Шсйн П. В. Матерналы... Т. 3. С. 334.
203 Гурков В. С.. Терехнн С. В. Занятне нздревле благородное. Мн., 1987. С. 62.
Прыцягненне гэткіх дадзеных з розных сфер чалавечай жыццядзейнасці, а таксама параўнальнага матэрыялу для даследавання надае большую перакананасць асобным звесткам, этнаграфічныя паралелі дазваляюць падкрэсліць пэўныя рысы абраду і таму даюць магчымасць леіші зразумець сапраўдны змест старажытных талочных вераванняў і абрадаў, а таксама шляхі іх пераўтварэння ў працэсе развіцця народнай культуры.
Пры адзінай сэнсавай напоўненасці лакальныя варыянты выканання абраду значна адрозніваліся. Як агульную тэндэнцыю можна адзначыць, што ў паўночнай і цэнтральнай частцы Беларусі талокі больш насычаны магічнымі дзеяннямі, у суправаджальных вербальных тэкстах таксама пераважае абрадавая накіраванасць.
Першы — бачны — план талакі ўсведамляецца:
— праз рытуалізаваны працоўны працэс, які ажыццяўляецца калектывам;
— праз абрадавыя практыкі больш вузкага сэнсу — качанне, абліванне і г. д.;
— праз сукупнасць забарон і прадпісанняў;
— праз калектыўнае спажыванне ежы.
Нябачны ж план талакі выражаецца ў спецыфічным настроі, эмацыянальным стане, карані якога ідуць у глыбіні міфапаэтычнага мыслення, якое, прынамсі, у значнай ступені абумовіла сюжэтыку і вобразнасць талочных песень.
Мастацтва, як і веды аб прыродзе, насіла ў першую чаргу прыкладны характар, фальклор, музыка, драматычныя прадстаўленні цесна ўпляталіся ў будні і святы кожнага селяніна, сям’і, абшчыны. Песні і прыпеўкі на талоках, пераапрананне ў час вывазкі гною — прыклад цеснага аб’яднання працы і мастацтва. У сілу сваёй сувязі з другімі сферамі жыцця вёскі, з-за багатай мастацкай напоўненасці талака адыгрывае значную ролю ў развіцці духоўнай культуры сялянства.
ФУНКЦЫЯНАЛЬНА-СЕМАНТЫЧНАЯ
ХАРАКТАРЫСТЫКА ТАЛОЧНЫХ ПЕСЕНЬ
Вербальна-музычную структуру абраду талакі складаюць песні. Талочныя песні надавалі асаблівую святочнасць працы. Яны не толькі задавальнялі духоўныя патрабаванні працуючых, а і прыўносілі ў народную душу ўменне шанаваць прыгажосць і падтрымлівалі аптымістычнае народнае светасузіранне, паднімалі эфектыўнасць працы і аб’ядноўвалі талачан.
Перш чым аналізаваць уласна талочныя песні, неабходна акрэсліць іх жанравыя граніцы.
Асноўнай метадалагічнай перадумовай аналізу функцыянальнай паэтыкі жанру з’яўляецца тэзіс, выказаны Б. Н. Пуцілавым: «Любы фальклорны твор можа быць прачытаны і зразуметы належным чынам толькі ў межах жанравай сістэмы, да якой ён належыць. Паэтыка асобнага тэксту ёсць канкрэтны варыянт паэтыкі жанру, рэалізацыя яе прынцыпаў. Мастацкія элементы дадзенага тэксту тлумачацца цераз супастаўленне з аналагічнымі элементамі другіх тэкстаў той жа жанравай сістэмы. Паэтыка фальклору заўсёды жанрава абумоўлена і жанрава рэалізавана»1.
Як вядома, у сучаснай фалькларыстыцы склаліся два напрамкі ў вывучэнні каляндарнай спецыфікі абрадавай паэзіі. Першы заснаваны на выдзяленні цэлага шэрагу груп каляндарных песень адпаведна паслядоўнасці гадавога цыкла — калядныя, масленічныя, веснавыя і г. д. Другая класіфікацыя была прапанавана Н. П. Калпаковай у кнізе «Руская народная бытавая песня». Вылучаны ёю тып жанравай рубрыкацыі матэрыялу тэарэтычна суаднесены з ідэяй У. Я. Пропа аб элементах агульнасці, якія існуюць паміж каляндарнымі святамі і цыкламі рознай прымеркава-
1 Путнлов Б. Н. Современные проблемы нсторнческой поэтнкн фольклора в свете нсторнко-тшюлогнческой теорнн II Фольклор. Поэтнческая снстема. М., 1977. С. 15—16.
насці2. Але для У. Я. Пропа элементамі, што паўтараюцца з абраду ў абрад, былі абрадавая ежа, культы раслін і продкаў, а для Н. П. Калпаковай — заклінальныя, велічальныя, карыльныя, гульнёвыя і часткова лірычныя матывы. Пад жанрам стаў разумецца «гістарычна аформлены тып мастацкай формы, абумоўлены пэўнай грамадскай функцыяй дадзенага віду мастацтва і адпаведным характарам зместу»3.
Наогул складанасць падыходу да пэўнага жанру заключана не толькі ў тым, каб улічыць увесь комплекс адзнак яго гатовых твораў (паэтычныя, танцавальныя, музычныя), колькі ў тым, каб не прапусціць ніводнага ўдзельніка працэсу жанраўтварэння — ад недаступнай непасрэднаму назіранню мастацкай ідэі і мэтавай устаноўкі да ўспрыняцця гатовай песні.
Міжжанравую групу талочных песень немагчыма апісаць, апіраючыся на адну з прыведзеных класіфікацый. Талочныя песні ўваходзяць у сістэму розных каляндарных абрадаў і цыклаў, а таксама могуць выконвацца сітуатыўна, як, напрыклад, на талочным застоллі пасля будаўніцтва хаты. Найменне «талака» азначае і тэматычныя групы бяседных песень, якія ўваходзяць у летні, вясенні, асенні і зімовы цыклы, і жанравую падгрупу веснавых песень часу вывазкі гною (усходняе Паазер’е), і сінонім жніўных, часцей дажынкавых,. песень (цэнтральнае Палессе, шэраг раёнаў усходняй зоны Беларусі).
Такім чынам, вызначыць са строга тэрміналагічных пазіцый, якую песню можна лічыць талочнай, даволі цяжка, бо ніводная з агульнапрынятых прымет не з’яўляецца дастаткова надзейнай.
1. Першай і ўстойлівай адзнакай з’яўляецца прымеркаванасць такіх песень да часу правядзення талакі, яе працы і застолля. Аднак, скажам, у полі талачане маглі спяваць уласна жніўную працоўную песню, а на застоллі — жартоўную ці тыпова лірычную.
2. Другая з найбольш характэрных прымет — успамін у талочных песнях самой працы, застолля, талакі. Але круг такіх песень дастаткова вузкі.
3. Яшчэ менш надзейная прымета — тыповая рытмічная структура. У асноўным талочныя песні вылучаюцца вузкарадковай будовай верша, гнуткай рытмічна.
4. Больш-менш паказальнай прыметай жанру з’яўляецца
2 Пропп В. Я. Русскне аграрные праздннкн. М., 1963.
3 Колпакова Н. П. Русская народная бытовая песня. М.. 1962. С. 25.
выдзяленне круга традыцыйных талочных сюжэтаў і матываў. Аднак неабходна адзначыць, што нямала матываў талочных песень паўтараецца ў каляднай, валачобнай, жніўнай, лірычнай паэзіі. Тыпова талочнымі можна было б назваць матывы самой працы, застолля, звароту да гаспадароў і супрацьпастаўленне сваёй талакі суседскай.
Своеасаблівымі сігналамі талочных песень лічацца характэрныя зачыны тыпу: «Талака, талака талачылася»; «Талака, талака, талакі не ўняць»; «Талачу, талачу, гарэлкі хачу» і інш.
5. Істотным з’яўляецца і фактычнае аднясенне песень самімі выканаўцамі да разраду талочных.
6. Сваю ролю ў жанравызначэнні адыгрывае і музычны аналіз песень: «На Віцебшчыне распаўсюджаны арыгінальныя талочныя напевы, якія прыкметна адрозніваюцца ад мелодыкі іншых раннетрадыцыйных жанраў і трывала захавалі сезоннасць свайго выканання. Гукавышынная структура іх — квартовы лад з яўна акрэсленымі вышыннымі межамі і субквартовай ячэйкай. Рытм кананічна талочных песень мае формульную структуру і сведчыць пра пэўную сувязь з працоўнымі працэсамі... Беларускія талочныя песні з’яўляюцца раздзелам раннетрадыцыйнай песнятворчасці вольнай прымеркаванасці, што родніць іх, з аднаго боку, з песнямі каляндарнымі, а з другога — з бытавымі. Адсюль іх інтанацыйная шматскладанасць»4.
7. Адной з дыферэнцыяльных прымет жанру з’яўляецца і сацыяльна-бытавая функцыя, пэўны сацыяльны кантэкст, сфера прымянення, што асабліва важна для талочных песень, якія адлюстроўваюць не толькі сезонную і гаспадарчую з’яву, а ў першую чаргу — адметную сацыяльную рэчаіснасць.
Такім чынам, талочныя песні ўяўляюць сабой з’яву даволі складаную і мнагапланавую, ахопліваюць цэлую сферу жыццёвых уяўленняў чалавека, сферу этычнай і псіхічнай дзейнасці, сферу пачуццяў і асаблівасцей іх увасаблення.
Зыходнай прадпасылкай пры даследаванні пытання жанравай спецыфікі талочных песень з’яўляецца меркаванне аб іх жанравай пеаднароднасці, абумоўленае тэматыкай, а таксама аднясеннем да таго ці іншага абраду, характарам замацавання ў структуры абраду, спецыфікай бачання рэчаіснасці і кампазіцыі, рэгіянальнымі асаблівасцямі талакі. Прадстаўляецца
4 Ялатаў В. I. Мелодыка талочных песень // Воссньскія і талочныя песні. Мн.. 1981. С. 55—56.
магчымым выдзеліць тры групы, якія і склалі фальклорны рэпертуар талакі:
1. Песні з міфалагічнымі матывамі.
2. Абрадава-бытавыя песні, якія перадаюць характар талочнай працы, талочнага застолля, адметнасць талакі як гаспадарча-абрадавай з’явы.
3. Лірычныя песні, традыцыйна замацаваныя за талочнай працай, талочнай урачыстасцю.
Песні дзвюх першых груп умоўна можна аб’яднаць у адну — песні абрадавай канвы. Яны ўсёй сістэмай вобразаў, накіраванасцю тэматыкі і сюжэтаў арганічна ўключаны ў абрад. Яны адлюстроўваюць ход падзей, успамінаюць дзеючых асоб і разам з тым ствараюць паэтычны вобраз самога свята. У дадзенай кнізе і прадпрымаецца спроба даследаваць песні абрадавай канвы.
ТАЛАКА ЯК АБХОДНЫ ЗВЫЧАЙ
Даволі цікавым і перспектыўным здаецца вывучэнне талакі, яе песень як абраду, што па сваёй структуры і функцыях максімальна набліжаны да так званых абходных каляндарных абрадаў славян, да якіх адносяцца калядныя, валачобныя абходы двароў, палескі «куст», «вьюнйшннк» у шэрагу рускіх абласцей, лазарскія звычаі ў паўднёвых славян, ваджэнне «дадолы» ў сербаў, «пеперуды» ў балгар і г. д.
Л. Н. Вінаградава, разглядаючы ў шырокім кантэксце звычаі славян, выдзеліла асноўныя кампаненты структурнай схемы абходных абрадаў: а) наведванне двароў, б) з пэўнай рытуальнай мэтай і в) атрыманне дароў5. Маючы на ўвазе той факт, што талака мяркуе пачарговае выкананне пэўнай працы ў некалькіх ці нават ва ўсіх гаспадароў вёскі, талочная абраднасць цалкам укладваецца ў дадзеную структурную схему, толькі з той розніцай, што талака — не строга замацаваная за пэўным рытуальным часам падзея (як валачобны абрад, прымеркаваны да Вялікадня), а з’ява, што ўключае ў сябе больш шырокі часовы кантынуум: праца-абход двароў у гаспадарчы сезон вывазкі гнаёў, жніва.