Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў  Таццяна Валодзіна

Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў

Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
26.73 МБ
Выключаючы са структурнай схемы талакі ўласна працу, якая папярэднічала рытуальна адзначаным кампанентам абраду ці ўключала іх у сябе, абрадавае афармленне талакі на аснове пададзенай вышэй схемы можна прадставіць у наступным выглядзе:
а)	шлях талачан да гаспадара, сустрэча з ім;
б)	пэўная рытуальная мэта наведвання;
5 Внноградова Л. Н. Знмняя календарная поэзня западных н восточных славян. М.. 1982. С. 21.
в)	атрыманне ўзнагароды — вячэра ў гаспадара.
Калі пад рытуальнай мэтай разумець абрадавае ці гульнёвае назначэнне візіту, мэта прыходу да гаспадара розніцца ў першую чаргу ад віду талакі, але яна выразна акрэслена і замацавана ў свядомасці ўдзельнікаў абраду. У асобных відах талакі гэта назначэнне нават рэальна выражана, як, напрыклад, прынясенне пэўнага абрадавага знака — вянка ці снапа на дажынках, «дзеда» ў час гноевай талакі.
Натуральна. што пры разбурэнні і страце магічнай функцыі наведвання на першы план усё выразней выступала утылітарная мэта — адпачыць і пачаставацца пасля выкананай працы, а таксама забаўляльны намер талачан, бо вячэра ў гаспадара абавязкова ўключала песні, жарты, весялосць. Пры значнай ступені варыятыўнасці пералічаных элементаў абраду найбольш устойлівым паўсюдна застаецца момант частавання, вячэры, які звычайна разглядаецца як узнагароджанне за працу і добрыя пажаданні.
Стасуюцца з супастаўленнем талакі і абходных звычаяў і прамыя ўказанні на ўключэнне ў абрад абходу двароў з акрэсленай мэтай велічання ў шэрагу рускіх абласцей. Так, у Арлоўскім павеце «талачанкі пасля першага частавання хадзілі па вёсцы з песнямі, у якіх велічалі гаспадара і гаспадыню. Самая малодшая і прыгожая дзяўчына несла сноп, убраны стужкамі і вянкамі, дзве другія падтрымлівалі яе пад рукі. Абышоўшы ўсю вёску, вярталіся да гаспадароў, дзе іх зноў частавалі»6. Таксама ў Маскоўскай губерні талачане гуртам хадзілі некалькі разоў праз усю вёску з песнямі7. Цікава, што ўкраінскія гуртавыя дажынкі ўключалі абходныя звычаі, толькі ўжо не двароў, а палёў, што таксама мела на мэце магічнае забеспячэнне ўрадлівасці і дастатку: «На Падоллі існаваў звычай спраўляць дажынкі ўсёй вёскай. Запрагалі валоў у воз, упрыгожвалі іх калінай і галінкамі дрэў. На воз, аздоблены стужкамі і кветкамі, клалі па снапу кожнай хлебаробчай расліны. Святочная працэсія з песнямі аб’язджала ўсе гаспадарчыя кліны. а затым паварочвала да вёскі, дзе свята заканчвалася ўрачыстым застоллем і спевамі»8. Стасуецца з абходам двароў талачанамі і распаўсюджанае па ўсёй цэнтральнай частцы Расіі
6 Громыко М. М. Траднцнонные нормы поведення н формы обіцення русскнх крестьян XIX в. М.. 1986. С. 52.
7 Там жа.
s Жняварські пісні. Кшв. 1990. С. 10.
абавязковае пасля гноевай талакі катанне праз усю вёску на конях9, што, акрамя іншага, было звязана з рытуалам, прызваным «асвяціць» завяршэнне важнага віду гаспадарчых работ.
Працэсія талачанак, што абыходзіла ў гаспадарчы сезон вывазкі гнаёў, жніва пэўную колькасць сялянскіх падвор’яў, адпавядала па сваёй структуры асноўнаму тыпу славянскіх каляндарных абходаў, які характарызаваўся асаблівай арганізацыяй складу ўдзельнікаў — «прысутнасцю цэнтральнай фігуры ражанага ў суправаджэнні іншых выканаўцаў абраду»10 — фігуры дзяўчыны ў вянку, з апошнім снопам і г. д., за якой ідуць астатнія талачанкі. Фактычна супадаюць і мэтавыя сакральныя ўстаноўкі талачанак і, скажам, калядоўшчыкаў — забеспячэння плёну і шчасця на наступны год. У сістэме абходных звычаяў ражанага прыводзяць у хату, каб гаспадары мелі магчымасць выканаць неабходныя для свайго дабрабыту дзеянні — падарыць што-небудзь (у кантэксце талакі — хлебсоль, гарэлка, хустка і інш.), абліць (талачанак таксама), адарваць галінку (у нашым выпадку зняць вянок), патанцаваць з ім (танец са жняёй-пастацянкай).
Форма перамяшчэння талачанак з нівы ў вёску на чале з дзяўчынай, якая несла рытуальны сімвал («ражанай»), азначае перадачу гаспадару ўраджайнасці, вегетатыўнага духу.
Як і многія іншыя каляндарныя абходы, талака характарызуецца абавязковым уключэннем у традыцыйную схему абраду тэксту. Тэкст займае пэўнае месца, падпарадкоўваючыся строгім правілам развіцця абрадавага дзеяння. Талочныя песні нават пры беглым супастаўленні з каляднымі і валачобнымі выяўляюць даволі значнае з імі падабенства. Выкарыстоўваючы зроблены Л. Н. Вінаградавай падзел калядак на тры асноўныя часткі ў залежнасці ад этапаў калядавання1*, паспрабуем разгледзець структурную будову талочных песень у кантэксце самога рытуалу:
а)	набліжаючыся да хаты, у двары талачане выконвалі песні, асноўным зместам якіх з’яўляецца зварот да гаспадароў, вызыванне іх з хаты на сустрэчу;
9 Громыко М. М. Обычай помочей у русскнх крестьян в XIX в. II Советская этнографня. 1981. № 4. С. 30.
10 Внноградова Л. Н. Рнтуалы тнпа «вожденне ряжсного» // Philologia slawika. М., 1993. С. 24.
11 Внноградова Л. Н. Знмняя календарная поэзня... С. 23.
б)	сустрэўшыся з гаспадарамі, талачане расказвалі ім аб выкананай працы, шляху да хаты, пра сябе і г. д.;
в)	выказваліся пажаданні ці просьбы і патрабаванні аб узнагародзе.
Гаворачы аб падабенстве талочных песень з абходнымі, трэба мець на ўвазе, што калядных ці валачобных песень у двары гаспадара выконвалася абмежаваная колькасць ці нават наогул адна, а талочных песень спявалася шмат, і яны ў пэўнай паслядоўнасці адна за другой стваралі даволі цэласную песенную будову са сваім уступам, асноўнай часткай і заключэннем.
Азначэнні «ўступ», «асноўная частка» і «заключэнне» адносна талочных песень даволі ўмоўныя. Патрабаванне частавання магло папярэднічаць апісанню зробленай працы, канстатацыя якой выглядала як паведамленне прычын такога патрабавання. У значнай колькасці варыянтаў зварот да гаспадара і патрабаванне пачастунку фактычна зліваліся, утвараючы даволі трывалую структурную адзінку. Асноўная частка па сваім месцы ў кампазіцыі песні магла перамяшчацца і ў пачатак тэксту, і ў канец. Азначэнне «асноўная» гэта частка атрымала не толькі дзякуючы свайму адносна вялікаму ў параўнанні з іншымі памеру, колькі з-за разнастайнасці матываў, сваёй найбольшай архаічнасці, а таксама з-за той функцыянальнай ролі, якая вызначала яе як ядро песні. Такім чынам, падзел талочнай песні па этапах яе выканання (уступ — асноўная частка — заключэнне) магчымы толькі ў тэарэтычным сэнсе, але яго можна дапусціць для зручнасці разгляду своеасаблівасцей і мастацкай напоўненасці твораў.
Разам з тым існуюць песні з поўнай трохчасткавай структурай: зварот да гаспадара, апісанне зробленай працы з заклінальнымі матывамі, просьба аб пачастунку:
— Паедзь. гаспадар, па полю, Пазбірай жэнчыкі да столу. — Да столу. жэнчыкі, да столу, Ужо нагуляліся па полю.
—Нядоўга мы гулялі.
Густос жытачка складалі.
Колькі на нсбс зорачак, Столькі на нівс копачак. Пасхаў гасііадар да лясу, Пагубляў ключы да пасу. Дай, Божа. каб знайіпоў. Каб нас віном-півам абыіпоў.
Да даў гарэлкі даволі.
Каб былі жэнчыкі вясёлы.12
Такія песні ў найбольшай ступені адпавядаюць функцыянальнаму замыслу і таму прадстаўляюцца максімальнай рэалізацыяй абрадавай схемы ў цэлым.
Пяройдзем да больш падрабязнага аналізу асноўных кампазіцыйных частак талочнай песні: уступ/запрашэнне, асноўная частка і заключэнне.
Зварот да гаспадара (гаспадыні) выступае як частка тэксту, а таксама як самастойны сюжэт асобнай песні, што найбольш характэрна для жніўнай паэзіі. Даволі пашыраным матывам песні-звароту з’яўляецца патрабаванне талачан гаспадару выйсці ім на сустрэчу, прычым падкрэсліваецца пэўны сацыяльны статус прыйшоўшых, іх добрыя намеры: «Не ўлякайся, гаспадару, П He татары на двор едуць, // Гэта твае жнейкі ідуць»; «Мы ідзём не жаўнеркі, II Ды панскія жнейкі».
Зварот да гаспадара ў талочнай песні звязаны з двума раўнапраўнымі матывамі і фактычна абумоўлены імі. Першы — гаспадара выклікаюць, каб расказаць яму аб выкананай працы, звярнуць яго ўвагу на талачанак: «Прачыняй, панічу, кварціру, // Ідзі падзівіся на ніву. II Учора жыта стаяла, II А цяпер у копы паклалі». Другім даволі пашыраным матывам з’яўляецца просьба ці патрабаванне ўзнагароды. Фактычна гэты матыў асноўны для трэцяй кампазіцыйнай часткі — заключэння. Аднак першае і трэцяе звёны могуць аб’ядноўвацца ў даволі трывалую структурную адзінку, якая часам набывала формульны характар тыпу: «Выходзь, панок, выходзь, бочачку піва выкоць».
Найбольш распрацаваны і паэтычна дасканалы сюжэт звароту да гаспадара — уручэнне яму пэўнага абрадавага сімвала — снапа ці вянка. Варыянты гэтага сюжэта часцей уяўляюць сабой песні з тыповым зачынам «каціўся вянок з поля / прасіўся снапочак». Кампазіцыйнай асновай такіх песень з’яўляецца «маналог» вянка/снапа, звернуты да гаспадара з просьбай забраць яго ў стадолу.
Адносна невялікая частка зачынаў у талочных песнях уяўляе сабой процілеглае папярэдняму дзеянне — зварот гаспадара да талачан. Семантычна дадзены варыянт звароту ідэнтычны папярэдняму: і гаспадар, і талачане імкнуліся да су-
12 Жніўныя песні. Мн.. 1974. № 314. У далейшым ita тэксту: Жн„ № песні.
стрэчы з усімі выцякаючымі вынікамі. Прамому, непасрэднаму звароту да талачан процістаіць сумяшчэнне ў адной зваротнай канструкцыі талакі і Бога, што, магчыма, вынікала з усведамлення значнасці і неабходнасці фінальнага наведвання талачанамі гаспадара:
Да гудзе ў хмары, гудзе, Да талака з поля ідзе. Жанішок ля варот стаіць, Шапачку ў руках дзяржыць. — Да сюды, Божа. сюды, Сюды да са сваёю талакою.13
Дарэчы, супастаўленне талакі з касмічнымі з’явамі таксама мае тую ж семантычную нагрузку. Аднафункцыянальнае звароту да «Бога са сваёю талакою» і запрашэнне гаспадаром да сябе Спарыша альбо Райка.
Усе зачыны так ці інакш звязаны з наступнай кампазіцыйнай часткай — заключэннем, асноўнай тэмай якіх з’яўляецца просьба/патрабаванне ўзнагароды.
Канцоўкі песень прадстаўлены значнай колькасцю варыянтаў, адны з якіх утрымліваюць у сабе рысы яўна архаічныя, другія — гульнёвыя, забаўляльныя. Сярод усёй разнавіднасці заключэнняў, а таксама асобных песень, пабудаваных цалкам на патрабаванні/просьбе, выдзяляюцца два асноўныя тыпы патрабаванняў: патрабаванні з абяцаннямі і патрабаванні без абяцанняў.
У патрабаваннях без абяцанняў акцэнт робіцца на пажаданні атрымаць багаты пачастунак. Шырока распаўсюджаныя па ўсёй тэрыторыі бытавання талочных песень тэксты з зачынам «Талачу, талачу, гарэлкі хачу» прадстаўлены цэлым шэрагам канкрэтна-змястоўных версій, якія спецыфічна распрацоўваюць тэму патрабавання пачастунку. Для адной з версій гэтай групы асноўным сэнсавым элементам з’яўляецца патрабаванне трох-сямі чарак гарэлкі з паслядоўным абяцаннем адплаты за кожную з іх. У іншых песнях просьба ўзнагароды выліваецца ў даволі артыстычнае таргаванне з гаспадаром, часцей прасякнутае гумарам. Яно ўключае ў сябе таксама гульнёвы папрок у гультайстве мужчынскай палове талачан: