Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў  Таццяна Валодзіна

Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў

Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
26.73 МБ
У гэтым кантэксце практыка «завівання барады» дазваляе рэканструяваць архаічную форму абраду, калі чалавеку, які ў рытуале сімвалізаваў мужчынскае антрапаморфнае боства, прыстаўлялі бараду, зробленую з адпаведнага злака49. Прамых аналогій з беларускага матэрыялу не выяўлена, з аддаленых больш паказальна наступнае: у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці жняя, калі аддавала гаспадару вянок, тузала яго тры разы за бараду са словамі: «Водку йды шукай, бо я жыто вжэ дожала»э°. 3 небеларускіх прыкладаў атаясамлівання дажынкавай «барады» з барадой гаспадара поля, якое «з’яўляецца вынікам характэрнага міфалагічнага неадрознення ўласна міфічных і рэальных удзельнікаў абраду — казёл, палявы дзед, Ілля, гаспадар»51, адметны балгарскі варыянт:
45 Добровольскнй В. Смоленсквй областной словарь. С. 121.
46 Мнфологнческнй словарь. М.. 1991. С. 393.
47 Обрядовая поэзня. М.. 1989. С. 413.
48 Добровольскнй В. Смоленскнй областмой словарь. С. 208.
49 РІванов Вяч. Вс. Прусскнй Bardoayts/bordus н проблемы названнй бороды в нндоевропейском // Балто-славянскве этноязыковые отношенвя в нсторнческом н ареальном плане. М., 1983. С. 22.
50 Терновская О. А. «Борода» П Этнолннгвнстнческнй словарь славянскнх древностей. Проскт словннка. Предварнтсльныс матсрвалы. М.. 1984. С. 113.
51 Терновская О. A. О некоторых сходствах н разлвчнях в жатвснной обрядностн славян II Формнрованве раннефсодальных славянскнх народностей. М.. 1981. С. 237.
«гаспадар, атрымліваючы ад жней бараду, прыкладаў яе да падбародка»52.
У сувязі з усім вышэйсказаным правамерна гаварыць аб рытуале завязвання, заплятання «барады» як акце, накіраваным на захаванне, «завязванне» жыццёвай энергіі, ураджайнай сілы, «душы» збожжа — тых жа валасоў — на наступны год.
Такім чынам, семантычная асаблівасць «барадатага», «валасатага», рэканструяваная на ўласна фальклорных фактах, істотных з’явах духоўнай культуры, сведчыць аб маркіраванасці гэтай прыкметы, якая адносіць вызначаны ёю прадмет да сакральных, надзеленых асаблівымі якасцямі.
Звычай укладання хлеба/солі ў «бараду» захаваў і адлюстраваў уяўленні розных эпох: культу продкаў, анімізму, татэмізму. Кожны з абрадавых варыянтаў, аднак, не прадстаўляе адну эпоху, а выяўляе цеснае перапляценне і ўзаемадапаўненне рознаўзроўневых вераванняў і поглядаў.
Адрасаванне пакладзенага хлеба можа быць звязана з назвай апошніх нязжатых каласоў і фактычна тлумачыцца гэтай назвай. Так, у рускіх найменню «барада Іллі» адпавядае наступнае тлумачэнне: «На тебе, батюшка Нлья, хлеб-соль на твою бороду»53. Прызначэнне хлеба казе ці перапёлцы абапіраецца на адпаведныя назвы апошніх каласоў і можа несці ў сабе глухія водгаласы татэмізму, якія ўсё ж у значнай ступені зліліся з уяўленнямі аб гэтых істотах як духах, міфічных гаспадарах поля. Пакіданне хлеба мышам, наадварот, засноўваецца на утылітарных, надзённых патрэбах перасцярогі псавання мышамі хлеба ў гумне: «Наце вам, мышкі, на полі крышкі, тутоцька вы спажывайце, а до гумна не бувайце»54, хаця і ў гэтым выпадку нельга цалкам адмаўляць сувязі з архаічнымі ўяўленнямі. Бо часам «барада» прысвячалася менавіта мышам, якія нібы «годують зэрно»: «Тры колоскн прыгнет до зэмлн н прысыпнт нх. Нехай мышкн годують зэрно, каб не загннуло, каб на той год було» (ПЭЛА: в. Смаляны Пружанскага р-на). На беларуска-польскім паграніччы хлеб маглі адрасаваць і зайцу. Прызначэнне хлеба прад-
52 Календарные обычан н обряды в странах зарубежной Европы: Летнеосеннне праздннкн. М., 1978. С. 228.
53 Терновская О. «Борода». С. 107.
54 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародные прнметы н поверья. собранные в Внтебской Белорусснн. Внтебск. 1887. С. 119.
стаўнікам жывёльнага свету як бы аб’ядноўвалася ў формуле «на ўсякага долю».
Формула «на ўсякага долю» магла інтэрпрэтавацца даволі шырока, уключаючы ў сябе як самога чалавека, жывёльны свет, так і прадстаўнікоў «таго» свету, продкаў. Гэта дапушчэнне сцвярджаецца многімі фактамі, пачынаючы з таго, што самі птушкі і многія з жывёл у традыцыйных вераваннях былі носьбітамі душ нябожчыкаў. Ды і ўласна сведчанні аб прызначэнні хлеба-солі памёршым, распаўсюджаныя як сярод славянскіх, так і неславянскіх народаў, яскрава гавораць самі за сябе. На ўспрыманне адрасатаў хлеба-солі як асоб, што заслугоўваюць павагі, якімі, натуральна, з’яўляліся і продкі, указваюць многія акалічнасці самога рытуалу: хлеб клалі на камень, які мог уяўляць сабой стол, пад хлеб падсцілалі часам белую хусціну ці загортвалі яго ў ручнік. Усё гэта падтрымлівае гіпотэзу аб адным са значэнняў «барады» як своеасаблівым медыятары паміж гэтым і «тым» светам.
Але найбольш шырока і шматгранна адбіліся ў рытуале ўкладання хлеба ў апошнія нязжатыя каласы анімістычныя погляды з іх адухаўленнем прыроды, верай у існаванне душ і духаў — міфічных аморфных, зааморфных, антрапаморфных істот, якія надзелены воляй, свядомасцю і іншымі ўласцівасцямі чалавека. Значная колькасць этнаграфічных апісанняў дажынак захавала ўяўленні аб ніве, зямлі як жывой істоце, якая патрабавала «падарунку» і ў якой вымагалі ці прасілі ўраджаю і здароўя ўзамен для сябе:
Дарую цябе. ніўка, хлебам-соллю.
А ты нас сыццю сыці і спорам і добрым здароўем.55
Адносіны паміж жнеямі і зямлёй/нівай будаваліся часцей на аснове двухбаковай дамовы: «я табе, а ты мне». «Паследні снапок паставіш, паложыш хлеб і круга хлеба ходзіш і прыгаварываеш: «Зямелька, ты дала мне хлеба і я табе дам». А патом хлеб закапаеш»56. Дарэчы, гэты запіс падкрэслівае выкарыстанне хлеба ў якасці ахвяры. Удзельнікамі абраду ясна ўсведамлялася і мэта такога ахвярапрынашэння зямлі: «каб хлеб не зводзіўся», «каб налета ўрадзіла».
У другіх выпадках, якія больш стасуюцца з рытуаламі
55 Піцелка А. Зажннкн н обжннкн // Внтебскнс губсрнскне ведомостн. 1903. № 240.
56 Слоўнік беларускіх гаворак... Т. 2. С. 14.
качання па зямлі, у нівы ў адказ на закопванне хлеба прасілі здароўя і сілы:
Нлўка, няўка, отдай свою снлку. А на ннву гнаёк. на скацлнку лаёк, А нам на добрас здароўя.57
Цікавыя адрасаванні хлеба-солі ўласна «барадзе» шырока прадстаўлены на Палессі: «Оце тобі, борода, хліб, сіль і вода, П Каб н на тэй рнк шчедрою была»58. Што гэта: успрыманне «барады» як нейкай усемагутнай істоты ці атаясамліванне «барады» з зямлёй, нівай, бо і да нівы, і да каласоў звярталіся з адной і той жа просьбай аб ураджаі.
Правамернае тлумачэнне ўкладанню хлеба-солі ў апошнія каласы дае Д. К. Зяленін: «Барада — магічная сяўба, а такая магічная сяўба патрабуе, каб наяўны быў і вынік ад такога засеву. Кавалак гэтага хлеба ля барады і з’явіўся як магічны сімвал ураджаю»59. Гэта важнейшае значэнне хлеба як сімвала ўраджаю ў рытуалах з апошнімі каласамі знайшло замацаванне і ў адной з яго назваў — «спарня», «спарыня»: «Спарыня — кавалак хлеба, які ўкопвалі ў зямлю ў час дажынак, каб на наступны год добры ўраджай быў»60. Нават само дзеянне закопвання хлеба суправаджалася заклінаннем спору: «Як застанецца нямнога, каласкі абажнём, завяжам, пад іх хлеб закапаем і крычым: «Спарня, спарня, гу-гу-гу!» ці «Спарня сыйдзі да нас, да нас, // Кап спарыла хлеп у нас»61. Надзяленне хлеба, што клалі ў «бараду», асаблівай магічнай, жыватворнай сілай праявілася і ў вераваннях, калі такі хлеб называлі «дажыннік» і давалі яго з’есці дзіцяці, каб яно хутчэй пачало гаварыць62.
Сведчаннем анімістычных поглядаў беларусаў з’яўляецца і персаніфікацыя духа поля — палевіка, якому таксама ахвяравалі хлеб. Смаленскія беларусы пакідалі ў полі некалькі каласоў, затым прыносілі закручаныя ў анучку хлеб з соллю і клалі
57 Кослч М. Ллтвлны-белорусы Чернлговской іубернлл, лх быт н песнн // Жнвая старлна. 1901. Вып. 3-4. С. 30.
5Х Кувеньова О. Ф. Громадськвй побут укра'і'нського селянства. Кпі'в. 1966. С. 45.
59 Зсленнн Д. «Спасова борода». східньослов’янськлй хліборобськлй обряд жнлварськлй Н Етнографічнлй віснлк. Кпів. 1929. Кн. 8. С. 129.
60 Слоўнік беларускіх гаворак... Т. 4. С. 531.
61 Там жа.
62 Жывое слова. Мн., 1978. С. 18.
туды. «Усё гэта рабілі для палявога, пры гэтым кланяліся ва ўсе чатыры бакі і казалі наступнае: «Хазянн батюшка, вот тебе хлеб-соль, а нам доброе здоровье. А у нашего пана скнрд наметано, нн пройднть, нн проехать. Только есть местечко — соловью пролететн, добра поглядетн»63. Як бачна, першая частка звароту практычна супадае са словамі, звернутымі да «барады» ці нівы (гл. вышэй). Калі ўлічыць, што народная традыцыя багата ўяўленнямі аб палевіку — духу поля, які хаваецца ў апошніх каласах, падкрэсліваецца аднафункцыянальнасць ахвяравання хлеба ніве, палевіку і апошнім каласам.
У абсалютнай большасці запісаў абраду размова ідзе аб пакладзеных у «бараду» хлебе ці хлебе з соллю, і толькі ў адзінкавых запісах рытуалу ўвага акцэптуецца на солі: «у бараду сыпалі соль, а наверх клалі хлеб»64, «соль сыпалі ў сярэдзіну вянка, а вянок клалі на хлеб»65.
Натуральна, хлеб у дажынкавай абраднасці — на сваім месцы, бо ён сам па сабе ўвабраў увесь комплекс уяўленняў, звязаных з ежай і ўраджаем наогул. He выклікае здзіўлення і ўжыванне ў гэтым рытуале хлеба з соллю, бо для нашых продкаў, усходніх славян наогул, «хлеб-соль са столу не сходзіць». Хлеб-соль — абавязковы ўдзельнік усіх абрадаў, ды і звычайная ежа менавіта ім часцей пачыналася і заканчвалася — «на шчасце». Дарэчы, жніво таксама хлебам пачыналася і заканчвалася, і матывіроўка «на шчасце» ў гэтым выпадку зусім не выключана.
Другой пасля хлеба па сакральнасці выступала соль. Накрываючы стол, у першую чаргу ставілі салянку, салянка ўваходзіла ў дзявочае прыданае; саліць, як і рэзаць хлеб, меў права толькі гаспадар. Шырока вядомая формула «соль табе ў вочы» супраць уздзеяння варожых уплываў сведчыць аб ужыванні солі ў якасці прадмета-засцярогі, апатрапеічнага сродку.
Такім чынам, выкарыстанне хлеба-солі ў дажынкавым абрадзе нясе двайную семантычную нагрузку: хлеб выступае з пажаданнем багацця і дабрабыту, соль абараняе ад шкодных уплываў і сіл. Актуалізацыя солі ў гэтым рытуале выводзіць на першы план ахоўныя функцыі ўжывання хлеба-солі. Трэба
63 Тсрновская О. А. Славянскнй дожннальный обряд (термннологня н структура): Днс. ... канд. фнлол. наук. М.. 1977. С. 38.