Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў  Таццяна Валодзіна

Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў

Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
26.73 МБ
Наяўнасць рытэм у канкрэтным абрадзе залежала ад віду талакі, прычым у розных месцах была рознай, бо адзіны ў сваіх істотных адзнаках беларускі талочны абрад быў разнастайным у канкрэтных лакальных праяўленнях (размеркаванасць рытэм у залежнасці ад віду талакі прадстаўлена ў табліцы).
Трэба адзначыць таксама, што адносна добрая захаванасць і багацце талочных звычаяў і асабліва песень складае спецыфіку беларускага фальклору, хаця з некаторымі рытэмамі могуць быць прыведзены паралелі са звычаяў узаемадапамогі як славянскіх, так і неславянскіх народаў.
Тыпалагічная прырода талакі і яе нефіксаванае месца ў ка лендары рабілі яе структуру адкрытай, вызначаючы магчы-
1 Елнзарснкова Т. Я., Сыркші А. Я. К аналнзу ннднйского обрядового гнмна (Рнгведа X. 85) Н Тр. по знаковым снстсмам: Уч. зап. Тартуского ун-та. 1965. Вьш. 181. Т. 11. С. 178.
T a 6 л і ц a
масць кантамінацыі ў лакальных варыянтах з элементамі суправаджальных абрадаў, як, напрыклад, зліццё дажынкавай талакі з абрадамі сканчэння жніва, талакі па апрацоўцы лёну — з вячоркамі, супрадкамі.
Талочныя звычаі ўмоўна можна падзяліць на «аграрныя» (вываз гною, сенакос, дажынкі, дарыўкі) і «вытворчыя» (будаўніцтва хаты, малацьба, супрадкі, трапанне лёну). Для аграрных талок характэрна больш складаная і варыятыўная акцыянальная структура, але кожны з талочных абрадаў можна назваць полісемантычным. Талака адлюстроўвае розныя міфалагічныя ўяўленні, вераванні, звязаныя са светам рэальным, зямным, і светам іншым, замагільным, патрабаванні практычныя, жыццёвыя, а таксама сакральныя, інтарэсы абшчынныя і асабістыя. Дамінуючая ў аграрных талоках земляробчая семантыка ўскладняецца і дапаўняецца рытэмамі, звязанымі з культам продкаў, з вялікай групай эратычных рытуальных дзеянняў, з магічнымі прадпісаннямі і засцярогамі. Але сувязь гэтых актаў і дзеянняў з аграрнай семантыкай арганічная, бо яны ў канчатковым выніку звязаны з магіяй урадлівасці. Пяройдзем да больш падрабязнага аналізу рытэм.
РЫТЭМЫ ТАЛАКІ
ЗАПРАШЭННЕ
Запрашэнне — першае неабходнае звяно ў структуры TanaKi. Варыянтам запрашэння з’яўляўся зварот аднаго з членаў абшчыны да сельскага сходу, аднаго з гаспадароў да аднавяскоўцаў з просьбай аб дапамозе. Але ў асноўным дапамога па рашэнню сходу аказвалася ў выключных выпадках — смерці, хваробе работаіка ў гаспадарцы, пажары ці стыхійным няшчасці. Абшчына таксама магла размяркоўваць пачарговыя талокі. Аказанне дапамогі трапіўшаму ў бяду аднавяскоўцу адбывалася і без яго папярэдняга запрашэння — «усе суседзі збіраюцца разам у хату пацярпеўшых сялян і прапаноўваюць яму дарам свае паслугі — скончыць яго спыненую бядой працу»2. Для пэўных работ на талаку не ззывалі, а па даўняму звычаю «ўсёй грамадой» дапамагалі па чарзе кожнаму гаспадару ў вёсцы. Себежскія беларусы, «када жнлн еднналнчна, бывала, складываютца. Сяводнн вот тнбе вывезуть навоз, завтра мне. Вот так па парядку всем стадам»3. Аб звычаі выканання пэўнай працы па чарзе ўсёй супольнасцю сведчаць і шматлікія архіўныя запісы4.
Звычайна запрашаў на талаку сам гаспадар, зрэдку яго павераны, напярэдадні, звечару. Ён выхваляў талаку, абяцаў шмат гарэлкі і багатае частаванне. У іншых выпадках гарэлка
“Толока // Гродненскне іубернскне ведомостн. 1893. № 51.
■’Песнн Псковской зсмлн. Л., 1989. Вып. 1. С. 118.
4 Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук Беларусі, ф. 8. воп. 91. спр. 255. Зап. Т. Валодзіна ў розных раёнах Беларусі. У далсйшым — АІМЭФ. № сшытка і старонкі.
не проста абяцалася, а тут жа ўжывалася як замацаванне дасягнутага пагаднення. У смаленскіх беларусаў гаспадар ззываў суседзяў на пірагі, піва і, пачаставаўшы, прасіў яму дапамагчы5. На Украіне гаспадар сам ішоў з пляшкай гарэлкі ад хаты да хаты і запрашаў на талаку — хто прыме чарку і вып’е, абавязаны прыйсці6.
Разгорнутых формул запрашэння на талаку ў беларусаў не зафіксавана, звычайна гэта звароты тыпу «бувайце к нам у тылоку».
Пачынаючы аналіз талочных звычаяў, трэба мець на ўвазе падзел талок на мужчынскія і жаночыя.
У традыцыйнай народнай свядомасці наогул даволі доўга захоўваўся падзел гаспадарчых спраў па прыкмеце полу. У асноўным гэты падзел быў выразна акрэслены і замацоўваў за мужчынамі апрацоўку глебы, касьбу, сеянне, звозку снапоў з поля, а за жанчынамі — догляд «хатніх» раслін: бульбы, буракоў і інш.', жніво і выбар ільну, яго апрацоўку. Як бачна, у адносінах да важнейшага гаспадарчага занятку — вырошчвання хлеба, збожжа — мужчынскія справы, абрады зводзіліся да сяўбы і сканчэння апрацоўкі (звозка снапоў) ці як бы абрамлялі забеспячэнне хлебам7. Клопат аб пасевах, жніво ўяўляліся жаночымі функцыямі і засноўваліся на ўяўленнях аб больш цеснай сувязі ўсяго жаночага з блізкімі яму ўласцівасцямі зямлі, што, між іншым, не адмаўляе і рацыянальнага пачатку ў гэтым падзеле.
Адбіўся падзел гаспадарчых работ і на размежаванні талок, калі касьба, перавоз снапоў, вываз гною адышлі да мужчынскіх спраў, а жанчынам засталіся жніўныя і льняныя талокі (уключаючы і прадзенне лёну).
Этнаграфічныя апісанні талакі ў асноўным пацвярджаюць дадзены падзел, але не заўсёды паслядоўна ён ажыццяўляецца ў адносінах вывазкі гною. Дастаткова багаты песенны матэрыял, — а спявалі на талацэ ў асноўным жанчыны, мужчынам больш прыстала абмяркоўваць гаспадарчыя справы, — праца на полі трасеніц / калочніц супярэчаць замацаванню гноевай талакі толькі за мужчынамі. Для вырашэння праблемы трэба мець на ўвазе той факт, што працавалі ў хлявах і вывозілі гной
5 Тереіценко A. В. Быт русского народа. СПб., 1848. Ч. 4. С. 139.
6 Zawadski W. Obrazy Rusi czerwonej. Poznan. 1869. S. 231.
7 Бернштам T. A. Молодежь в обрядовой жнзнн русской обіцнны XIX — начала XX в. Л., 1988. С. 139.
сапраўды пераважна мужчыны, жанчынам жа адводзілася роля трасеніц — раскалаціць гной у полі, г. зн. зрабіць другую, наступную работу, ды і гэта цярпіма «толькі ў крайняй неабходнасці»°.
Такі прыярытэт мужчын на гноевай талацэ, а гэта фактычна падрыхтоўчая да сяўбы праца, ахоўваўся ад парушэння рэлігійнымі прадпісаннямі, якія зыходзяць з уяўленняў аб фізіялагічнай «нечыстаце» і грахоўнасці жанчын. У асобных выпадках жанчына лічылася нават небяспечнай, калі адна яе прысутнасць магла пашкодзіць будучаму ўраджаю. Так, і ў час гноевай талакі жанчыны ў хлявы не заходзілі, а ў асобных вёсках нават не ўдзельнічалі ў талочным застоллі, таму і не ведаюць спецыяльна прымеркаваных да гэтай урачыстасці песень (АІМЭФ, 1/15).
Разам з тым жанчыне ахвотна прыпісваліся магічныя ўласцівасці, хаця гэта — сляды іншай грамадскай сістэмы, дзе жаночаму вымярэнню адводзілася значнае месца ў іерархіі каштоўнасцей. Таму жанчыны з іх асаблівай блізкасцю да зямлі не маглі зусім не ўдзельнічаць у такой важнай у адносінах да будучага ўраджаю гаспадарчай падзеі, як вываз гною.
Амбівалентнасць, «нечысціня» жанчыны ўказваюць на яе асаблівае становішча ў сістэме традыцыйнай культуры. Жанчына часта выступае як прадстаўнік сакральнага свету і часам можа ўплываць на лёсы людзей і на самую зямлю. У міфалагічных уяўленнях жанчыны займалі такое ж становішча, як і продкі, якія, з аднаго боку, маглі прымаць воблік нячыстай сілы, а з другога — выступаць у якасці распарадчыкаў чалавечых жыццяў.
Магчыма, на гэтых уяўленнях (побач з іншымі, не менш важнымі) заснаваны міфічны вобраз Талакі.
На Беларусі тэрмін «талака» перайшоў на галоўную выканаўцу абраду. Расказваючы аб Талацэ, П. ПІпілеўскі залічвае яе да сонму беларускіх багоў і дэманаў: «Талака — апякунка жніва і ўрадлівасці»9. Як у «Беларускіх народных паданнях», так і ў апісанні «Абрады сялян Віцебскай і Мінскай губерняў пры ўборцы хлеба з палёў» ён паслядоўна называе яе багіняю: «Дзяўчаты доўга раяцца, каго выбраць багіняю, Талакою...
8 Ннкнфоровскнй Н. Я. Простонародныс прнмсты н поверья, собранныс в Ввтебской Белорусснн. Внтебск, 1897. С. 101.
9 Древлянскнй П. Белорусскнс народные поверья // Прнбавлсннс к Журналу Мшшстерства народного просвеіценвя. СПб., 1846. № 5. С. 111.
Звіўшы вянок, дзяўчаты ўскладаюць яго на галаву багіні, а ў рукі даюць дажынкавы сноп»10. Звесткі аб дзяўчыне, якая выконвала асноўную ролю і называлася Талакою, знаходзім і ў С. В. Максімава: «Наперадзе ідзе самая прыгожая дзяўчына, уся галава яе ў блакітных васільках... Дзяўчыну гэтую так і завуць: Талакою. Талака несла звіты ёю крыж з каласоў>3'.
Дзяўчына ў гэтай ролі насіла таксама назвы проста багіні — «выбіралі прыгажэйшую багіняй»12, княгіні — «княгіню ўберуць у белае пакрывала, на галаву надзенуць залаты вянок, а ў рукі дадуць сноп»13, каралевы — «выберуць каралеву, яна сажне апошні сноп, возьме з яго два пукі і паложыць крыжам» (ПЭЛА: в. Селішча Слуцкага р-на)14, царыцы — «надзявае вянок на галаву і м^шуецца царыцай»15.
Тытулу адпавядалі і адносіны да цэнтральнай выканаўцы абраду: яе пад рукі вядуць на кут, ёй прапаноўваецца першая чарка, ёй кланяецца гаспадыня і г. д.
Няцяжка заўважыць, што функцыі Талакі фактычна супадаюць з функцыямі вянка ці апоіпняга снапа і дзеянні, прызначаныя гэтым галоўным дажынкавым сімвалам, пераносяцца на яе — Талаку — асобу, якая гэтыя сімвалы нясе. Як прыклад — лакалізацыя вянка і яе на куце, абліванне іх вадою, прыкладна аднолькавае ўбранне дзяўчыны і апошняга снапа і інш. Цікава прагледжвае эвалюцыю ад коласа-спарыша як увасаблення ўрадлівасці да дзяўчыны Талакі Н. Н. Ціханіцкая: «Абрады, звязаныя з двайным коласам, ускладняліся і развіваліся, аб’ядноўваліся з другімі абрадавымі момантамі і ўтваралі комплекс абрадаў «барада», «сноп», «вянок». Сноп прымае на сябе функцыі спарыша і набывае чалавечы воблік — баба. Дзяўчына, якая нясе сноп і вянок, сама становіцца крыніцай спору»16. Да яе і звярталіся з адпаведнай песняй:
10 Шпнлевсквй П. Обряды крсстьян Внтебской н Мннской губсрнвй прн уборке хлеба с полей // Пантеон. 1853. Т. 9, кн. 6. С. 24.
11 Макснмов С. В. Куль хлсба н его похождення. М., 1985. С. 111.
12 Гнльтебрант П. Сборннк памятннков народного творчсства в СсвероЗападном крас. Ввльна. 1866. С. XIX.
13 Горбачевсквй П. Д. Старнна стародавняя. Ввтсбск. 1897. С. 53.
14 Палескі этналінгвістычны архіў Інстытута мовазнаўства АН Бсларусі. У далсйшым — ПЭЛА.