Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў
Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
Неабходна адзначыць, што качанне/кулянне займае строга пэўную пазіцыю адносна іншых дзеянняў у складзе дажынак. Яно выконвалася толькі пасля рытуалу з апоіпнімі каласамі.
Сутыкаецца з качаннем па «барадзе» качанне з апошнім
51 АІМЭФ, ф. 13, воп. 91, спр. 255, сш. 5, № 19.
52 Архіў навукова-даследчай лабараторыі беларускага фальклору і дыялскталогіі БДУ, ф. 2, воп. 13, спр. 37.
' 53 Dworakowski S. Kultura spoteczna ludu wiejskiego na Mazowszu nad
Narwi^. Bialystok, 1964. Cz. 1. S. 186.
54 Добровольскнй B. H. Смоленскнй областной словарь. Смоленск, 1914. С. 315.
снапом у руках (Чашніцкі, Глыбоцкі, Лепельскі р-ны) ці нават качанне па першым снапе (ПЭЛА), прычым суправаджальныя замовы тыпу: «Ніўка, ніўка, прыдай мне сілкі» (Гарадоцкі р-н) прыкладна супадаюць з замовамі пры качанні па «барадзе». У асобных вёсках Лепельскага раёна сувязь качання з апошнімі каласамі замацавалася нават у назве самога рытуалу — «качаць бараду» (АІМЭФ, 1/6).
Калі ўлічваць сувязь качання/куляння ў складзе дажынак са шлюбна-эратычнай тэматыкай і несумненную сувязь гэтага рытуалу з апошнімі каласамі, асабліва цікава будзе разгледзець напоўненасць «барады» той жа тэматыкай.
Трэба адзначыць, што на сувязь апошніх каласоў са шлюбнымі матывамі ўжо звярталі ўвагу даследчыкі фальклору. Так, У. Ахрымовіч лічыў «бараду» сімвалам мужчынскай апладняльнай сілы зыходзячы з таго, што апошнія каласы нёс хлопец побач з дзяўчынай, якая несла вянок — сімвал дзявоцкасці, а таксама прыводзячы ў доказ апісанне абраду, калі зямля вакол «барады» сярпамі разрыхлялася, засейвалася зернем з апошніх каласоў і пальцамі выраўноўвалася55. He супярэчыць гэткаму меркаванню руская песня:
Сей год борода, на новый друга.
Девка сорвет — дак замуж пойдёт.
Вдова сорвет — сколотка прннесёт.
Кобыла стопчет — жеребёнка прннесёт.56
Адметна і сведчанне з в. Сычкова Бабруйскага раёна: «Калі дзеўка пакіне нязжатай палоску, дак родзіць незамужняя» (ПЭЛА). У в. Грудзінава ПІумілінскага раёна маніпуляцыі з «барадой» дазваляліся толькі дзяўчатам.
Сучасны польскі даследчык фальклору С. Дваракоўскі звязвае пладаносную сілу апошніх каласоў («перапёлкі» — на беларуска-польскім паграніччы) з тым фактам, што «перапёлку» часцей за ўсё рабілі з трох каласкоў ці на трох «нагах». Ен прыводзіць прыклады фалічнага значэння «перапёлкі» і наогул траічных прадметаў, як, напрыклад, вясельнага дрэўца на KapaBai ў жаніха57.
Са значэннем апошніх каласоў як носьбітаў эратычнага
55 Охрвмовнч В. Значснне малору<;скнх обрядов н песен в мсторнн развіггня ссмьн П Этнографнческос обозрегае. СПб.. 1892. № 4. С. 30.
56 Обрядовая іюэзня. М., 1989. С. 307.
57 Dworakowski S. Kultura spoleczna ludu wiejskiego... S. 173.
сэнсу і як пэўнага сімвала мужчынскага пачатку стасуецца і выкарыстанне іх у дажынкавым абрадзе, запісаным у в. Узмёны Міёрскага раёна: «Дзеўкі спяшаюцца, каб хутчэй дажаць, а бабы замужнія знаюць, што ім так нада, дык і нарошне адстаюць. Як катора первая дажневда, кідае недажатымі жменю каласоў і крычыць:
— Я ўжо пацалавала!
— Каго ж ты пацалавала? — пытаюць бабы і самі адказваюць: — Бог табе дась.
Тады ўжо верылі, што гэта дзеўка замуж пойдзе первай» (АІМЭФ, 2/9).
Цікава, што гэтаму адзінаму зафіксаванаму варыянту з Беларусі адпавядае дажынкавы звычай рускіх Еўрапейскай Поўначы: у Лешуконскім раёне апошнія каласы насілі назву «князь». Звычай класці ў бабку апошні сноп называўся «пасадзіць князя», прычым зрабіць гэта мела права жняя, якая хутчэй другіх дажала сваю постаць. Калі гэта была дзяўчына, то, «пасадзіўшы князя», яна крычала імя свайго жаніха, а калі замужняя жанчына, дык выкрыквала імя мужа58.
Магчыма, эратычную функцыю «барады» падкрэсліваюць і звычаі цалаваць яе — «Садзімся тады ўкруг, пацалуем тыя каласкі і гуляем, п’ём» (АІМЭФ, 2/10), а таксама песенныя тэксты тыпу:
Ішоў казёл па мяжэ. дзівуваўся барадзе.
Да каму яе цалуваць?
Да каму яе мілуваць?
Дзіва, дзіва.
Да Манюшы цалуваць, Да Манюшы мілуваць. Дзіва, дзіва.59
Гаворыць сам за сябе факт надзявання на «бараду» вянка на дажынках з яскравай матывацыяй: «Каб поле ўрадзіла» (зліццё мужчынскага і жаночага пачаткаў) (АІМЭФ, зап. Т. Валодзіна ў в. Таўкачова Шумілінскага р-на).
Эратычныя функцыі ў апошніх каласоў маглі ўзнікнуць на аснове цэнтральнай, галоўнай, семантыкі «барады» — забеспячэння ўрадлівасці, пладаноснасці. Сама ідэя ўрадлівасці была галоўнай у светапоглядзе старажытнага селяніна-земляроба.
58 Дмнтрнева С. Н. Фольклор н народнос нскусство русскнх Европейского Ссвера. М„ 1988. С. 40.
59 АІМЭФ. ф. 8, воп. 81. спр. 193. сш. 3.
«Магія ўрадлівасці «поля шырокага» і магія чалавечай плоднасці зліліся ў неразрыўны комплекс узаемнага магічнага ўздзеяння на ўраджайнасць збожжа»60. Чалавек верыў у магічны апладняльны ўплыў на зямлю ўсяго таго, іш’о звязана з адносінамі мужчыны і жанчыны. Разам з тым шлюбна-эратычныя матывы былі так пранізаны аграрнымі, што ўяўлялі сабой адзінае непарыўнае цэлае. Харакз'эрныя прыклады дае і жніўная паэзія:
Як пан паню абдымае, Ён такое жыта мас. Абдымай. пан. паню часцей, Будзе радзіць жыта гусцей.61
Эратычная функцыя «барады» абумовіла ўзнікненне шэрагу звязаных з ёй звычаяў і варожбаў. Цікава, што апошнія каласы аздаблялі часам менавіта хмелем (Гарадоцкі р-н), а эратычная сімволіка хмелю агульнавядома. Калі парны лік пясцей незнарок пакінула дзяўчына на «бараду» — гэты год выйдзе замуж. Дзяўчаты клалі ў «бараду» хлеб-соль ці абкладвалі яе сярпамі і глядзелі, куды папаўзуць казяўкі ці мурашы: калі з «барады» — пойдзеш замуж, а ў «бараду» — чакай прыбытку, часцей нараджэння дзіцяці. У другіх выпадках глядзелі, ці ў пару поўзаюць казяўкі каля тых каласоў.
Улічыўшы функцыянальную тоеснасць «барады» і апошняга снапа, можна дапоўніць гэтыя прыклады шэрагам запісаў гадання з апошнім снапом. Падымалі апошні сноп і глядзелі: калі чарвякі касматыя поўзаюць — пойдзеш замуж за багатага, калі маленькія казурачкі — за беднага, а калі павук — за ўдаўца62. Смаленскія дзяўчаты хапалі па жменьцы каласоў з апошняга снапа і разбягаліся ў розныя бакі: у якой аказвалася больш каласоў — за багацейшага пойдзе замуж63.
Стасуюцца з гэтым і гаданні з сярпом, які кідалі назад пасля «завівання барады»: у які бок серп ляжа — чакай адтуль сватоў, ці калі далёка паляціць — чакай сватоў з чужой вёскі (АІМЭФ, 1/3). Адносяцца сюды і гаданні адносна качанпя/куляння па апошніх каласах, а таксама варажба тыпу:
60 Рыбаков Б. А. Язычество дрсвнвх славян. М., 1981. С. 42.
61 Жніўныя песні. Мн.. 1974. С. 447.
62 Піцелка А. Зажннкн н обжннкн П Внтебскне губернскяе ведомостн. 1903. № 283.
63 Словарь смоленскнх говоров. Смоленск, 1974. Вып. 1 С. 202.
2 Зак. 984 33
стаўлялі апошні сноп і глядзелі: куды паваліцца — адтуль сваты прыедуць (в. Суша Лепельскага р-на).
Характэрна і варажба з «барадой»/апошнім снапом для цяжарных жанчын: «жанчына, якая ў палажэнні, сядае на сноп, тады глядзяць, калі пад снапом які чарвяк, тады народзіцца мальчык, а калі мурашка, то будзе дзеўка»64.
Эратычную функцыю «барады» можна разглядаць і як састаўны элемент шлюбна-любоўнай семантыкі дажынак наогул. Вядома, забеспячэнне сям’і неабходнай для жыцця ежай — галоўны дажынкавы клопат земляроба. Але для поўнага дабрабыту абшчыны трэба было паклапаціцца і аб здароўі ўсіх яе членаў і аб магчымасцях яе далейшага росту і развіцця. «Стыхійны клопат калектыву аб узнаўленні рабочай сілы»65 — адна з архаічных рыс абшчыйнага быту і каляндарных свят у тым ліку. «Ежа і патомства — вось чым людзі імкнуліся забяспечыць сябе, выконваючы магічныя абрады, закліканыя рэгуляваць поры года і кіраваць імі»66, — пісаў яшчэ Дж. Фрэзер.
Клопаты аб дзетанараджэнні ў першую чаргу прадугледжвалі неабходнасць стварэння шлюбнай пары. Так, элементы вясельнай абраднасці ўключалі ў сябе амаль усе аграрныя святы. He выключэнне і дажынкі. Ужо беглае параўнанне дажынак і вяселля ўказвае на іх значнае падабенства. I адзін, і другі носяць абшчынны, калектыўны характар. Ідучы з поля, жнеі прадстаўляюць сабой даволі ўпарадкаваную працэсію, на чале якой ідзе дзяўчына з вянком на галаве, а на Валыні нават дзяўчына з хлопцам, таксама ў вянках®7. Сам знешні выгляд дзяўчыны, якая ўзначальвае працэсію жней, часам нагадвае маладую на вяселлі — на галаву ёй надзявалі вянок з белай накідкай68 (эквівалент шлюбнага вэлюму). Адметна таксама выкарыстанне ў дажынкавым талочным абрадзе вясельнай тэрміналогіі —дружка, сваха і г. д.
Даволі паказальным у гэтым кантэксце з’яўляецца наступнае апісанне дажынак, зробленае О. Кольбергам: «У полі, дзе закончылі дажынаць жыта і пшаніцу, жнеі кладуць свае сярпы
64 АІМЭФ . ф. 8. воп. 89. спр. 241, сш. 1, с. 33.
65 Календарныс обычан н обряды в странах зарубежной Европы: Нсторнческне корнн н развнтне обычаев. М.. 1983. С. 196.
66 Фрезер Дж. Золотая ветвь. М.. 1928. Вып. 3. С. 83.
67 Братчнков А. Б. Матерналы для нсследованля Волынской губерннн в статнстнческом, этнографнческом н другнх отношеннях. Жнтомнр, 1868. С. 93.
68 Древлянскнй П. Белорусскне народные поверья. С. 111.
адзін каля аднаго на зямлі, затым вяжуць, часцей з музыкай, дзевяць снапоў апошніх і складваюць іх на тых сярпах. Затым адна з трох ці чатырох жней (званых у той час с в а х а, м аладзіца, дружка і падружка) (разрадка наша. — Т. В.) выбірае з тых снапоў каласы, а другая ўе вянок. Вечарам маладзіца бярэ вянок на галаву і ў суправаджэнні дзвюх дружак ідзе ка двару. Тое ж робіць і кавалер, які таксама з жытнім вянком ідзе ў таварыстве дружкі і падружкі»69.
Шмат аналогій паміж дажынкамі і вяселлем можна прывесці і на прыкладзе песень, пачаўшы ад агульных тэм (у першую чаргу тэмы кахання, шлюбу) і закончыўшы сходнасцю напеваў, стылю ці нават цэлых песенных урыўкаў. Глыбіннай асновай такіх аналогій з’яўляецца ўстойлівы паралелізм вобразаў гатовага да жніва поля і дзяўчыны на выданні:
Гаварыла пшаніца, у полі стоячы:
— Ой, жніце ж мяне, не спяліце мяне.
Бо не магу я стаяці, коласа судзяржаці— Гаварыла дзевачка. да ў царквс стоячы: — Ой, вянчайце мяне, вянчайцс, Бо не магу я стаяці, вянка судзяржаці.70
У асобных жніўных песнях гучыць матыў выбару сяброўкі («казёл безымен ля постаці ходзіць, дзевак выглядае»), які потым перарастае ў матыў будучага вяселля («аддадзім мы яе за двараніна»). Тэксты абрадавых песень даволі пэўна сведчаць аб тым, хто менавіта будзе прымаць удзел у наступным за дажынкамі вяселлі: