Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў  Таццяна Валодзіна

Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў

Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
26.73 МБ
РЫТУАЛЬНЫЯ ФУНКЦЫІ ТАЛОЧНАЙ ЕЖЫ
СПАЖЫВАННЕ ГАРЭЛКІ
Даследчыкі і збіральнікі фальклору звяртаюць увагу на абавязковае рытуальнае ўжыванне гарэлкі на ўсіх відах талок. Прычым гэты напітак пачынае выступаць у сваёй рытуалыіай ролі, ужо пачынаючы з запрашэння.
Асабліва вялікае значэнне надаецца гарэлцы ў час гноевай талакі. П’юць на снеданне, полудзень, вядома, на вячэру, часам пасля вычышчэння кожнага хлява. Частуюць нават хлапчукоўпадлеткаў, «бо не наліць ім чарку — значыць пакрыўдзіць бацьку»9 . Празмернае спажыванне гарэлкі на талоках у рускіх стала прычынай зняважлівых, адмоўных адносін да яе як свяшчэннікаў, так і некаторых эканамістаў, вучоных. Складальнік тэрміналагічнага слоўніка У. Бурнашаў лічыў талаку, помач, «адным з благіх бакоў рускага гаспадарання», калі расходы значна перавышаюць карысць ад дапамогі, таму што народ болей гуляе, чым працуе, і разбэшчваецца п’янствам91, а руская прымаўка «Без помоіцн rope, а с помогцью вдвое»92 ідзе ў яўны разрэз з беларускай «Без талакі, як без рукі».
Але значнае ўжыванне гарэлкі сведчыць не аб заганных рысах характару чалавека, а ў першую чаргу аб тым, што гэта мела некалі абрадавы накірунак і лічылася проста неабходным для дасягнення тых ці іншых мэт.
Амаль усе земляробчыя абрады праводзіліся па канонах
90 А. Ш,. Толока П Смоленскнй всстннк. 1891. № 73.
91 Бурнашев В. Опыт термннологячсского словаря ссльского хозяйства, фабрнчностн, промыслов в быта народного. СПб., 1844. Т. 2. С. 112.
92 Пузырев Н. Помочн // Этнографнчсское обозренне. 1892. № 2—3. С. 236.
старажытных аграрна-культавых свят, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосці, п’янства, багацця страў. У народнай свядомасці захавалася псіхалагічная матывіроўка сакральнасці ў патрабаванні неабходнасці «піру» ў святы, звязаныя з земляробствам. Натуральна, ап’яненне — адна з ўмоў святочнага настрою. Значным сведчаннем важнай ролі гарэлкі, піва стала сумяшчэнне значэнняў «ежа з піццём» і «вялікае свята» ў адным слове — «канун».
Аб тым, што талака ў сваім старажытным выглядзе сумяшчала рысы працоўнага звычаю і менавіта свята, сведчаць многія факты, якія захаваліся да нашага стагоддзя. Трэба мець на ўвазе і тое, што ніводнае працоўнае дзеянне ў народнай свядомасці было немагчыма без яго сувязі з цэлай сістэмай магічна-рэлігійных абрадаў, у склад якой уваходзілі і рысы свята.
Па сведчанні А. Шлюбскага, «па сканчэнні талакі гаспадар, у якога яна адбывалася, павінен быў задаць пір». У гэты дзень вёска не паліць печаў і нічога не варыць есці. Усе збіраюцца ў гаспадара, а той павінен усіх «прыхаджан» частаваць ежай і гарэлкай. На талочнае застолле мелі права прыходзіць зусім ' незнаёмыя людзі, якіх гаспадар частаваў як найлепшых сяброў93.
Звычай частавання на талочным застоллі людзей, якія не прымалі ўдзелу ў працы, зыходзіць ад патрабавання абавязковай прысутнасці ўсіх дарослых на архаічным свяце. Прычым да тых, хто ўхіляўся ад абшчынных свят, адносіліся падазрона, бо лічылі, што яны могуць наклікаць бяду на ўсю вёску. Усведамленне значнасці абраду, свята выклікала імкненне сялян запрасіць да сябе як мага болей народу. Адлюстраваўся гэты звычай і ў песенных тэкстах:
В нашнга сассда сявоннн бяседа.
Хто йдеть. всё заходнть.
Хто едеть, заедеть.
Яны нх н кормють, Яны нх н поють. За нх Бога молють: — Радн, Боже, жнта Н густа, н вялнка.94
93 ПІлюбскі А. Матэрыялы для вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны. Ч. 1. С. 141.
94 Песнн Псковской землн. С. 281.
Адной з рыс святочнасці абрадаў была забарона гаварыць пра надзённыя гаспадарчыя справы. «Выдатнай» асаблівасцю гноевай талакі М. Я. Нікіфароўскі лічыць тое, што «ў час талакі ніхто і не завядзе гутаркі пра тую працу, аб ёй успаміналі як бы мімаходзь, між іншым, размова датычылася толькі тых прадметаў, якія ніякім чынам не падыходзілі да справы»95.
Успрыманне талакі як свята знайшло сваё замацаванне і ў мове, што праяўляецца ў формулах запрашэння, падзякі і г. д. Калі гаспадары звяртаюцца да сваіх памагатых, то звычайна кажуць: «прнннмайцнсн, госьцнкн любьш, за работу, за ежу, нн бяссуцця, госьцнкн, — дзякунм вас, госьцнкн». Нават само запрашэнне на талаку ўспрымаецца як запрашэнне ў госці. Самі памагатыя таксама кажуць: «гасьцнлн ў тылоце», «былн на гасьцннных дожонах»96.
Запісаў сенакоснай талакі няшмат, але і тыя звяртаюць увагу на абавязковае частаванне гарэлкай як перад пачаткам працы, так і на заканчэнні. Маючы на ўвазе тое, што дажынкі, дажынкавая талака завяршалі сабой кола гаспадарчых работ, забяспечвалі чалавека сродкамі для яго існавання, натуральны і зразумелы вясёлы, святочны і прыўзняты настрой абраду. Яшчэ ў пачатку XIX стагодцзя Л. Лежэ канстатаваў факт, што для «дажынкавага піру прыкметай асаблівага благачэсця лічылася пераступіць граніцы ўстрыманасці»97.
Звычай святкавання жніва вельмі старажытны. На думку А. Ярмолава, ён завешчаны яшчэ Маісеем: «Назірай свята жніва першых плёнаў працы тваёй, якія ты сеяў у полі»98. Магчыма, дажынкавы пір нёс нейкія сляды культу Святавіта", хаця прамога ўплыву і яўных паралелей не назіраецца.
Трэба адзначыць, што і ў самім традыцыйным светаўспрыманні багатае частаванне са шчодрым ужываннем гарэлкі стасавалася з адпаведна багатым будучым ураджаем і таму мела выразна магічны характар.
Абраднасць дажынкавай талочнай вячэры, пачынаючы з моманту прынясення гаспадару вянка, і адлюстравала залеж-
95 Ннкнфоровскнй Н. Я. Очеркн Внтебской Белорусснн. III: Пособннкн жнхара // Этнографнческое обозренне. 1893. № 2. С. 116.
96 Там же.
97 Леже Л. Славянская мнфологня. Воронеж, 1908. С. 71.
98 Ермолов А. Народная сельскохозяйственная мудрость. СПб., 1905. Т. 3. С. 213.
99 Кагаров Е. Г. Релнгня древннх славян. М., 1918. С. 31.
насць ураджаю ад шчодрасці застолля. Пры ўручэнні вянка скупаватаму гаспадару жнеі спявалі:
Ой, не з золота, з кроішвы, Бо шче мы горнлкн не ішлы.100
А ў в. Завадзіна Лепельскага раёна жнеі на самай справе вілі два вянкі: адзін з жыта, а другі з калючага ядлоўцу, а прыносілі дахаты вянок, які гаспадар «заслужыў» (АІМЭФ, 1/3).
Смаленскія беларусы багатаму гаспадару, які паскупіўся пачаставаць жней гарэлкай, з апошняга снапа рабілі «салоху»: прадзявалі праз сноп палку, якая ўтварала рукі, надзявалі кашулю, валасы падвязвалі хусткай. Жнеі няслі ляльку ў двор гаспадара, дзе яе спачатку стаўлялі на стол, а затым пераносілі на кут1"1.
Песенная творчасць багата адлюстравала ўжыванне гарэлкі на дажынках, калі «гаспадар выкаціць бочку мёду, а другую гарэлачкі і папоіць свае жнеічкі». Асобныя песні выразілі прамую, добра ўсведамляемую выканаўцамі абраду сувязь багацця вячэры, «пітва» і будучага ўраджаю:
Ой, як будшпь, господарю. частуватн.
To не буде жнтечко вылягатн. А як будшйь. господарю. понтн, Буде тобн жнтечко роднгн. Пейце, мае жнсйкі. да дна. Каб на лета жыта радна.102
Цікава, што сустракаюцца больш вузкія, хаця і падпарадкаваныя той жа агульнай мэце ўрадлівасці, тлумачэнні неабходнасці ўжывання гарэлкі: «Нада, каб хазяін даў гарэлкі, a то засуха будзіць і жыта ня ўродзіць» (ПЭЛА: в. Кубаркі Пастаўскага р-на). Зыходзячы з законаў імітатыўнай магіі, гэта дзеянне ўпадабляе гарэлку дажджу на падставе іх вадзяністасці.
Патрабаванне багатай вячэры са шчодрым частаваннем гарэлкай было настолькі строгім, што за невыкананне яго жнеі не баяліся наклікаць на гаспадара бясхлебіцу: калі гаспадар дрэнна частаваў, яму спявалі: «Каб у цябе ніўка з канца ў канец мятліца, званец»103. I фактычна замаўленнем, заклінаннем
100 Гнльтсбрант П. Сборннк памятнмков народного творчества... С. 268.
101 Добровольскнй В. Н. Смоленскнй областной словарь. С. 982.
102 Архіў ГТ СССР. ф. 20. воп. 1, № 8.
103 Hurynowicz. A. Zbior rzeczy biatoruskich. Krak6w. 1893. S. 27.
будучага ўраджаю станавілася багатая вячэра — ці то пасля жніва, ці пасля вывазкі гнаёў:
У нашага сассда Сявоння бяседа, М пьють, н гуляють, Бога звелячають: — Радн, Божа. жйто, Карнём карннста.
Каласом каласнста.104
СПАЖЫВАННЕ КАШЫ
Каша спадарожнічала чалавеку ад нараджэння да смерці. Яна абавязковая ўдзельніца рытуальных абрадаў на хрэсьбінах, вяселлі, памінках, на важных калектыўных працах. Рытуальная значымасць кашы тлумачыцца прынясеннем яе ў ахвяру язычніцкім багам ці духам, што ў сваю чаргу ўзыходзіць да ўяўленняў аб спажыванні кашы як звароту да продкаў, як успамін пра іх, як зносіны з імі ці далучэнне іх да сваіх спраў. Выкарыстанне кашы ў якасці ахвяры звязана і з тым, што яна — старажытная хлебная ежа, якая першапачаткова рыхтавалася з зярнят збожжавых раслін.
Каша прысутнічала на ўсіх этапах жніўных работ. Указваюць на тое і шматлікія песенныя тэксты:
Заўтра раненька. як сонсйка ўзойдзіць, Прыхадзіце! Прынасіце
Адзін гаршчок кашы, другі сыраквашы.
Гаспадыня. дамоў. дамоў, Да напячы бліноў. бліноў, Да навары горшчык кашы. Прыйдуць есці жнейкі наійы.
Будучы старажытнай хлебнай ежай, каша атрымала сакральныя функцыі дабратворна ўздзейнічаць на ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавека, што ў традыцыйнай свядомасці наогул непадзельна. Асабліва яскрава праявілася гэта ў зажынкавай абраднасці. У в. Стадолічы Брэсцкай вобласці, ідучы зажынаць, варылі з жыта кашу ў малым гаршчочку, абвязвалі яго травою спарняком і бралі з сабой на поле. Нажаўшы першы сноп, сядалі гэту кашу есці. Жанчыны бралі па тры разы кашы ў рот, а астатняе выкідвалі ў сноп, туды клалі
104 Песнн Псковской землн. С. 280.
і адвязаны спарняк (што ўжо само па сабе мела прадуцыравальную мэту), звязвалі сноп і казалі: «А тепер дай нам, Божа, гэту ннву догоішть да на будушчіій год на этом месте добрага снопа пастанавнть большага, н жыто штоб було ядренее, н нам шчоб Буг даў, штоб нам хлеба свого хватало от старого до нового»105.
Праз кашу лічылася магчымым далучыцца да жыватворнай магічнай сілы збожжа, найбольш сканцэнтраванай у першых / апошніх каласах. Пачынаючы жаць жыта, жнеі абвязвалі сябе першай жменяй каласоў, прыносілі іх у хату, вылушчанае зерне затым таўклі ў ступе і варылі: спраўлялі дажынкі — пілі гарэлку і з’ядалі прыгатаваную кашу106.
Каша — абавязковая ўдзельніца дажынак. Асаблівая важнасць спажывання кашы пры сканчэнні ўборкі ўраджаю падкрэсліваецца самой назвай дажынкавага абраду — «каша», даволі распаўсюджанай у цэнтры Расіі107. Кашай там называлі і сам калектыў жней, што ўдзельнічаў у дажынкавай талацэ. У першую чаргу гэта звязвалася з рытуальнай магічнай роляй кашы.