Талака ў сістэме духоўнай культуры беларусаў
Таццяна Валодзіна
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 135с.
Мінск 1997
Той будзе, той будзс мой вянок снімаці, Хто будзе, хто будзе найлепей таго лета жаці. Тая будзе, тая будзс ды мая дружніца, Хто будзе найлепша таго лета жніца.
Да ў мяжу. жнейкі. у мяжу,
А ў мяжы прыганяты малады, нежанаты.
Хто ў мяжу дажнецца, Той з ім ажэніцца.71
Зыходзячы з падобных песень, В.Цярноўская выказвае дум-
69 Kolberg О. Dzieta wszystkie. Т. 32: Biatorus — Polesie. Wroclaw, 1968. S. 564.
70 Жніўныя песні. C. 509.
71 Песні народных свят і абрадаў / Уклад. і рэд. Н. С. Гілевіча. Мн., 1974. С. 277.
ку, што шлюбныя элементы ў дажынкавым абрадзе «ўзыходзяць да незафіксаванага ў славян у сваім чыстым выглядзе, але тым не менш выразнага тыпу дажынак, які заключаецца ў выкарыстанні ў функцыі дажынак вясельнага абраду і зводзіцца да правядзення пасля жніва вяселля тых ці іншых асоб»72.
На першы погляд ідэі сумяшчэння дажынак і вяселля супярэчаць цвярозыя гаспадарчыя развагі. Жніво патрабавала велізарнага фізічнага і маральнага напружання. Гэта спецыфічны час, прысвечаны толькі дажынкавай урачыстасці, гэта сакральны, нават містычны акт, калі пазбяганне яго кім бы ні было з вясковай / сямейнай супольнасці лічылася грахом. Час уборкі ўраджаю ў мінулым быў адзначаны пэўнай адкрытасцю і адпаведна актывізацыяй духаў і дэманаў; дарэчы, як і на вяселлі, у гэты час забаранялася расказваць казкі, лічыліся неабходнымі многія рытуалы і г. д. На вяселле — таксама важнейшае свята ў жыцці чалавека і абшчыны ў цэлым — проста не заставалася часу і сіл, усё было накіравана на дасягненне адной мэты: сабраць ураджай і забяспечыць плён на наступны год. Гэтай жа мэце падпарадкоўвалася і імітацыя элементаў вясельнай абраднасці. Эратычныя элементы з іх агульнай ідэяй урадлівасці першасныя, «натуральныя» ў абрадзе, вясельныя напластаванні больш познія, але зусім не чужыя.
Дарэчы, непажаданасць правядзення вяселля ў час жніва захавалася і ў мове: выраз «жаніўся, як жыта жалі» характарызуе чалавека, які дзейнічае неабдумана, заганна, ганебна.
Віддвочна тое, што талака ў народнай традыцыі функцыяніруе як агульнапрыняты сродак, які спрыяе перадшлюбным зносінам моладзі і значна палягчае выбар спадарожніка жыцця, асабліва гэта адносіцца да выбару будучай жонкі. Для вясковых дзяўчат удзел у талацэ — бадай што адзіная ўмова заявіць аб сабе, аб сваёй спрытнасці і працаздольнасці, бо па гэтых калектыўных работах адбываецца рашучая ацэнка вясковых прыгажунь сялянкамі-маці, якія маюць дарослых сыноў. «Яны зорка сочаць за кожным крокам абраных дзяўчат і выносяць сваё канчатковае рашэнне адносна той ці іншай»73. I трэба адзначыць, што ў большасці выпадкаў доля
72 Терновская О. А. Лекснка. связанная с обрядамн жатвенного цнкла // Славянское в балканское языкознанне. М.. 1977. С. 116.
73 А. ІЦ. Толока II Смоленскнй вестннк. 1891. № 73.
беларускай дзяўчыны залежала ад таго поспеху ў працы, якім яна заявіла аб сабе ў час талакі74.
Адметна, што ўдзел у асобных відах талочнай працы дазваляўся з дасягненнем моладдзю шлюбнага ўзросту. Месца правядзення талакі станавілася своеасаблівай сцэнай шматлікіх абрадавых практык ясна выражанага шлюбна-эратычнага характару. Пскоўскім суседзям беларусаў вядомы цікавы талочны звычай «прыпявання» пэўных дзяўчат і хлопцаў: «Вот на талакн прнпяванш к парню девушку. Вот на этам полн. Пака вдём да сваей днревнн, мы всех прнпаём — те, кто знаем, напрнмер, кто с кем гулял:
Ой. князёк молодннькнй. Ннкола Нвановнч.
Яму понравнлысь Марвя Стспановна...
Князёк молоднньквй...
Молода княгынька...»75
в я н о к
На думку вядомага даследчыка жніўнай абраднасці славян К. Капяржынскага, вянок існаваў яшчэ пры старажытных дажынках (каласы на галаве свабодна ўкладваліся ў кола-вянок), толькі не быў у цэнтры ўвагі, з’яўляючыся проста ўпрыгожваннем76. Але беларускі фальклорна-этнаграфічны матэрыял сведчыць аб багатай семантыцы гэтага абрадавага сімвала, якая ўвабрала ў сябе аграрны, шлюбна-эратычны, бытавы, эстэтычны і нават сацыяльны пласты значэнняў. Важнасць рытуалу з вянком падкрэсліваецца перанясеннем самога слова «вянок» на назву ўсяго абраду — «як хто канчаў жаць, то казалі, у цябе сягонні вянок будзе»77.
Маючы на ўвазе той факт, што ў многіх варыянтах абраду вянок функцыянальна замяшчае апошні сноп ці «бараду», асноўным рытуальным значэннем яго становіцца ўвасабленне новага ўраджаю, багацця, плёну наогул. Вянок часам ускладалі на бохан хлеба ці неслі на хлебе з поля78.
74 Сержпутовскнй A. К. Толока II Жнвая старнна. СПб.. 1907. Вып. 4. С. 213.
75 Песнн Псковской землн. С. 117.
76 Копержннскнй К. Обрядн сбору врожаю у слов'янськнх народів у найдавнішу добу розвітку. Одссса. 1926. С. 59.
77 Сцяшковіч Т. Ф. Слоўнік Гродзенскай вобласці. Мн., 1983. С. 102.
78 Танскнй Н. Село Локоткн // Запнскн Черннговского губернского статнстнческого комнтета. С. 184.
Аб сваім значэнні як сімвала ўраджаю «гаворыць» і сам вянок у песнях:
Каціўся вяночак з поля
Да прасіўся да пакоя:
— Пусці мяне, пане, да пакою, Ужо я ў полі настаяўся, Буйны вецер навсяўся, Дробны дожджык накапаўся, У вяночак наплакаўся.79
Новы ўраджай у выглядзе вянка прыносілі дадому на самае пачэснае месца — у кут, да абразоў, потым старанна абмалочвалі і змешвалі з зернем, прызначаным для пасеву, ці нават спачатку засявалі абмалочанае з вянка зерне, а затым сеялі астатняе. Круг вянка ўвасобіў у сабе як бы гаспадарчы кругаварот: сеянне — жніво — сеянне.
Прасіўся вяночак у дзевачак: — Ой, мае ж вы дзевачкі, Вазьміцс мяне на ручкі, Занясіце мяне дадому, Улажыцс мяне ў старону. Няхай я ў старане паляжу. To й на ніваньку зноў пайду. I на шырокай ніве пахаджу. Густос жыцечка ўраджу.80
Значнасць вянка як сімвала ўраджаю і павага да яго адлюстравалася ў песенных метафарах тыпу: «хадзіў Бог па полю, пацяраў карону», «найсвеньша матка, раю, раю, па небе хадзіла, калоссе збірала, раю, раю, вянок завівала». Пастаяннае падкрэсліванне таго, што вянок менавіта каціўся па полю / па стале, дае падставы для супастаўлення вянка з сонцам. Па справядлівай заўвазе К. Капяржынскага, «праўда ў тым, што момант заклінання сонечнага святла, так патрэбнага для земляроба, мог мець месца ў жніўнай абраднасці, нездарма вянкі неслі часам на жэрдзях — бліжэй да сонца»81.
Для больш поўнага разумення дажынкавага рытуалу з вянком неабходна адзначыць, што завіванне вянкоў у гаспадарчым календары — наогул адзін з прыёмаў земляробчай магіі:
79 Жніўныя песні. С. 432.
80Тамжа. С.433.
81 Копсржлнскнй К. Обрядн сбору врожаю у слов’янськнх народів... С. 60.
Мы заўём вяночкі... На жыта густое, На ячмень каласісты, На авёс расісты.82
У пэўнай гармоніі з магічнай аграрнай абраднасцю і абраднасць вакол жняі, якая пляла і несла вянок да дому гаспадара. Па-першае, магічны ўплыў на ўраджайнасць нівы аказвала сама маладосць, дзявоцкасць жняі. Прадуцыравальная магія заключалася ў жывіцельнай сіле цнатлівасці83. На Беларусі абсалютная большасць запісаў падкрэслівае, што вянок пляце і нясе дзяўчына. Часцей за ўсё ўвага звяртаецца на яе прыгажосць, што таксама мела магічнае значэнне. Нават калі вянок плялі замужнія жанчыны, дык несла яго дзяўчына84. Ва ўкраінскай пэзіі ёсць і паэтычнае пацвярджэнне падобных уяўленняў:
Позаторнік нссла старая — то вроділа мітла самая, А вжс вторнк молода —то вроділо жііто. як стіна.85
Па-другое, выбар для нясення вянка менавіта дзяўчыны ўказвае і на наяўнасць у гэтым рытуале шлюбнай тэматыкі, што таксама, як ужо адзначалася вышэй, мела пэўны магічны ўплыў на ўрадлівасць зямлі. Выканаўцамі абраду ясна ўсведамлялася значэнне вянка як сімвала дзявоцкасці. Таму калі сярод жней не аказвалася дзяўчыны, адна з жанчын несла вянок на руцэ, бо нясенне вянка на галаве — выключнае права дзяўчыны, будучай нявесты. Прычым у Гродзенскай губерні вянок надзявалі на галаву дзяўчыны, якая падавала надзею хутчэй за другіх выйсці замуж86. Асаблівасцю адказу гаспадара, якому прынеслі вянок, з’яўляецца пажаданне жняі хутчэй выйсці замуж: «Дай, Боже, шчоб на тебе в церквн вложнлн вннець»87.
Разам з тым для забеспячэння ўраджаю і будучага шчасця
82 Веснавыя пссні. Мн., 1989. С. 185.
83 Кагаров Е. Класснфнкацня н пронсхожденнс земледельческнх обрядов // Мзвествя Обіцества археологнн, нсторнн н этнографмн прн Казанском уннверснтете. 1929. Т. 34. Вып. 3—4. С. 192.
84 Матсрналы по этноі рафнн Гроднснской губерннн. Внльна. 1911. Вып. 1. С. 160.
85 Украінські народні пісні: Календарно-обрядова лірнка. Кйів, 1963. С. 147.
86 Бобровскнй П. Матерналы для географнн н статнстнкв Росснн: Гродненская губерння. СПб.. 1864. Ч. 1. С. 840.
87 Чубннскнй П. П. Труды этнографнческо-статнстнческой экспедмцнн в Ссверо-Западный край. СПб., 1872. Т. 3. С. 253.
неабходны былі дзеянні, накіраваныя на ахову ад шкодных уплываў варожых сіл. Калі ўлічыць апатрапеічнае значэнне круга наогул, можна дапусціць, што і вянок адыгрываў у гэтым пэўную ролю. Такім чынам, выява круга як аховы ад злых сіл, перажытак салярнага культу і сімвал дзявочай чысціні, адыгрывала значную ролю ў дажынкавай абраднасці, садзейнічала замаўленню ўрадлівасці і дабрабыту.
Пскоўскія беларусы шырока выкарыстоўвалі вянок у абраднасці веснавой талакі, што лішні раз падкрэслівае аднафункцыянальнасць і частковую семантычную тоеснасць гноевай і дажынкавай талок: «Хызяйкн с цвнтов такнх с жнвых вянок на галаву сделают», «пабяромся девушкн, нарвём цвятов... калпак сплятешь н цветам этнм накнстншь красным, ясным. А патом н свечку даже зажгуть, бывала. Н тут же н песнн все к тому, н всё эта ныдяють хызянну. Снднть ён, как Бог, там на куте, яму эта адяють»88.
Да ўсяго вышэйназванага дадаецца значэнне вянка як сімвала паспяхова завершанай працы (параўн.: дажынкавы вянок — вянок плялі з толькі вырванага лёну і неслі гаспадару — вянок везлі на апошнім возе ў час гноевай талакі — ускладалі на толькі пакрытую страху — клалі на дах пабудаванага дома і г. д. ). Важнасць і шырыня выкарыстання вянка прывяла да ўзнікнення асобнага прыслоўя: «Як у вянку» са значэннем «вельмі добра, хораша» , адметна таксама вядомая руская прымаўка «Конец — всему делу венец».
88 Песнн Псковской землн. С. 117.
89 Слоўнік гаворак цэнтральных раснаў Беларусі. Мн.. 1990. Т. 1. С. 79.