Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
46.48 МБ
Ю. У. Несцяровіч
ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ
БЕЛАРУСКІ НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧЫ ІНСТЫТУТ ДАКУМЕНТАЗНАЎСТВА I АРХІЎНАЙ СПРАВЫ
Ю. У. Несцяровіч
ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ МЕТАДАЛОГІІГІСТОРЫІ, ГІСТАРЫЯГРАФІІ, НАВУКАЗНАЎСТВА
I ЭТНАЛОГІІ
Мінск
2004
УДК 930.01
ББК 63.2
Н56
Рэцэнзенты: Шыраканаў Дзмітрый Іванавіч — докгар філасофскіх навук, акадэмік НАН Беларусі,
Насевіч Вячаслаў Леанідавіч — кандыдат гістарычных навук, Крыштаповіч Яўген Аляксандравіч — кандыдат філасофскіх навук
Рэкамендавана да друку Вучоным саветам БелНДІДАС
Несцяровіч Ю. У. Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторьгі, Н 56 гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналопі / Ю. У. Несцяровіч. — Мн.: БелНДІДАС, 2004. — 162 с.
ISBN 985-6099-99-4
У форме праблемнага аглвду выкладаюцца погляды на праблемы гістарычных заканамернасцяў, аб’екта і прадмета гістарычнага пазнання і даоіедавання, суадносін гістарычных фактаў і канцэпцый. на навуказнаўчую тракгоўку прадмета навуковай дысцыпліны, лагічную структуру гістарычнага даследавання, упарадкаванне гісторыказнаўчай і навуказнаўчай тэрміналогіі, на тыпалогію метадаў і ўзроўняў даследавання. удакладненне прадметных межаў гістарыяграфіі, метадалогіі гісторыі і навуказнаўства, на распрацоўку тэорыі этнасу і анталагічны статус этнасаў, на ўстанаўленне рэферэнтаў паняццяў, з дапамогай якіх апісваюцца з’явы грамадскай рэчаіснасці.
Прызначана для спецыялістаў, аспірантаў у галінах гістарыяграфіі, метадалогіі гісторыі, этналогіі, анталогіі і тэорыі пазнання, сацыяльнай філасофіі.
УДК 930.01
ББК 63.2
ISBN 985-6099-94-4
© Несцяровіч Ю. У., 2004 © БелНДІДАС, 2004
Гісторыя як навука сёння перажывае адзін з перыядау барацьбы вакол вызначэння зместу гэтай дысцыпліны іяе вынік пакуль цьмяны.
Джон Тош'
УВОДЗІНЫ
У кнізе разглядаюцца некаторыя праблемы і пытанні метадалогіі гісторыі — тэрміналогіі гісторыказнаўчага (метагістарычнага) апісання, наяўнасці сярод вынікаў канкрэтна-гістарычнага даследавання тэорый і законаў, суадносін гістарьгчных фактаў і канцэпцый, суадносін апісання і даследавання; тэорыі гістарыяграфіі — шматзначнасці тэрміна “гістарыяграфія”, прадметных межаў гістарыяграфіі; навуказнаўства — эксплікацыі, устанаўлення адкарэліраванай навуказнаўчай тэрміналогіі, тыпалогіі ведаў, метадаў і ўзроўняў даследавання; этналогіі — пабудовы тэорыі этнасу, прадмета этналогіі, дысцыплінарнага статуса этнасацыялогіі. Частка даследавання прысвечана аналізу асноў і ўдакладненню прадметных межаў навуказнаўчых дысцыплін і яго тлумачэнню. Акрамя таго, у ёй закранаюцца праблемы і пытанні гістарыясофіі (суб’екта гісторыі, аб’ектыўнасці сусветна-гістарычнага працэсу), гнасеалогіі (адносін суб’екта гістарычнага пазнання і даследавання да рэчаіснасці і аб’екта даследавання), сацыяльнай філасофіі (удасканалення паняційнага апарату грамадазнаўчых дысцыплін), a таксама філасофіі этналогіі (анталагічнага статуса этнасаў).
Тэрмін “тэорыя” шматзначны, яго значэнне карэкціруецца ў залежнасці ад вынікаў развіцця гнасеалогіі, эпістэмалогіі ў розныя часы. Тэрміны “тэорыя” і “навуковая тэорыя” маюць розныя значэнні не толькі ў межах гнасеалогіі і розньіх навуказнаўчых дысцыплін, але і ў пэўных канцэпцыях розных філасофскіх кірункаў. Слова “тэорыя” змяняе значэнне і ў залежнасці ад таго, з якімі словамі яно злучаецца. Ужыванне слова “тэорыя” ў якасці тэрміна адрозніваецца ад ужывання яго ў якасці часткі выразаў, якія абазначаюць найменні пэўных сістэм ведаў пэўных галін даследаванняў і найменні пэўных раздзелаў навуковых дысцыплін (напрыклад, у выразах “тэорыя археаграфіі”, “тэорыя крьініцазнаўства”). У першым выпадку яно ўказвае на паняцце філасофскіх і навуказнаўчых дысцыплін; у другім — на пэўную навуковую тэорыю, напрыклад тэорыю цвёрдага цела, тэорыю эмоцый; у трэцім выпадку — на распрацоўкі, у якіх
' Тош Джон. Стремленне к нстяне. Как овладеть мастерством нсторнка. М., 2000. С. 242.
перш за ўсё раскрываецца лапчная структура і вызначаюцца прадметныя межы адпаведных навуковых дысцыплін, а таксама розныя вынікі рэфлексіі адносна іх розных аспектаў.
Пад гістарыясофіяй разумеем філасофскую дысцыпліну, прадметныя рамкі якой акрэслены сэнсам, заканамернасцямі, формамі і кіруючымі сіламі гістарычнага працэсу, пра якія разважаецца пераважна на аснове метаду разумовасці. Паводле такога разумення гістарыясофіі адносім да яе, напрыклад, тэорьпо фармацый К. Маркса, тэорыю этнагенезу Л. М. Гумілёва. Тэорыю эксплуатацыі Дж. Коэна, тэорьпо сацыяльных агульнасцяў Дж. Рымера і іншыя вучэнні і канцэпцыі адносім да сацыяльнай філасофіі (у дадзеным выпадку слова “тэорыя” — частка выразу, якім абазначаюцца тэарэтычныя распрацоўкі, што магчыма класіфікаваць як тэорыі, толькі калі зыходзіць з шырокага паняцця тэорыі, распаўсюджанага ў межах філасофіі). Пад гісторыказнаўствам маем на ўвазе комплекс галін даследаванняў, датычных асаблівасцяў, лагічнай структуры, развіцця ведаў і метадаў розных тыпаў гістарьгчнага даследавання.
Пад гнасеалогіяй маецца на ўвазе філасофская дысцыпліна, у якой абгрунтоўваюцца розныя тыпы, спосабы, формы пазнання, высвятляюцца адносіны ведаў і іншых вынікаў пазнання да рэчаіснасці, пад эпістэмалогіяй — навуказнаўчая дысцылліна, у якой даследуюцца розньія аспекты атрымання навуковых ведаў, г. зн. ппо мы прытрымліваемся погляду на адрозненне гнасеалогіі і эпістэмалогіі, які адпавядае поглядам А. Пуанкарэ і К. Попера на філасофію навукі, і тым самым адвяргаем погляд, які адстойвае сёння значная частка філосафаў, паводлс якога гнасеалогія і эпістэмалопя — толькі розныя найменні тэорыі пазнання, якая дзеліцца на тэорыю пазнання класічнага і некласічнага тыпу2.
Мы будзем адрозніваць мову гісторыказнаўчага даследавання, г. зн. мову апісання працэсаў гістарычнага пазнання, і мову, агульнапрынятую сёння для абазначэння аспектаў навукова-гістарычнай дзейнасці, мову навуковага ўжытку. У межах сферы ажыццяўлення навуковай дзейнасці ўсталявалася пэўная тэрміналогія, якая тычыцца яе аспекгаў. Мы ўводзім некаторыя новыя тэрміны, у прыватнасці “гісторыка”, у мэтах несупярэчлівага гісторыказнаўчага апісання гістарычнага пазнання, не прапануючы іх для выкарыстання ва ўжытку навукі (сферы грамадскай дзейнасці).
2 Лекторскнй В. А. Эішстемологня класснческая н некласснческая. М., 2001 С. 5,103.
Сістэму гістарычных дысцыплін мы падзяляем на гісторыку (г. зн. галіну даследаванняў, датычных гісторыі грамадства), якая складаецца з агульных раздзелаў (напрыклад, гісторыя Азіі, гісторыя сярэдніх вякоў), прыватных раздзелаў (гісторыя ВКЛ, гісторыя СССР), галін (гісторыя культуры Беларусі, палітычная гісторыя ВКЛ), спецыяльных дысцыплін (археалогія, археаграфія) і сумежных гістарычных дысцыплін (эканамічная гісторыя, гісторыя дзяржавы і права). Калі ўключаць сумежныя гістарычныя дысцыпліны ў склад гісторыкі, то яна становіцца не сукупнасцю раздзелаў, а комплексам навуковых дысцыплін. Такім чынам, найменне “гісторыка” ў рамках метадалогіі гістарычнага пазнання — не замена наймення “гістарычная навука”, гэта скарочанае найменне самай разгалінаванай дысцыпліны сярод гістарычных— гісторыі грамадства. “Сусветная гісторыя”— найменне аднаго з раздзелаў гісторыкі, але не другое яе найменне.
Выраз “гістарычная навука” непрымальны ў якасці абазначэння сістэмы навуковых дысцыплін, якія выдзяляюцца з галіны гістарычнага пазнання, паколькі ён выкарыстоўваецца і як найменне, і як тэрмін, які абазначае шматслойнае паняцце. Тэрмін “гістарычная навука”, як і большасць іншых гісторыказнаўчых (і навуказнаўчых) тэрмінаў, ствараўся ў рамках светапоглядаў, пры якіх выразна не адрозніваліся навуковы і філасофскі тыпы пазнання, моўныя і мысліцельныя працэсы, тэрміны і паняцці, аб’екты мыслення і аб’екты пазнання, імёны і веды, паняцце навукі і паняцце навуковай дысцыпліны і г. д.
Увогуле, толькі сістэма гістарычных дысцыплін абазначаецца назвай, у якую ўваходзіць слова “навука”, а не агульнапрынятыя найменні “фізічная навука", “лагічная навука” і г. д. Для абазначэння сістэм навуковых дысцыплін ужываюцца іншыя аднаслоўныя найменні. У Наменклатуры спецыяльнасцяў навуковых супрацоўнікаў — аналаг сістэмы навуковых дысцыплін— галіны навукі абазначаюць як “фізіка-матэматычныя навукі”, “гістарычныя навукі” і г. д., але ў гэтым выпадку слова ’'навука” ў множным ліку з’яўляецца сінонімам тэрміна “навуковыя дысцыпліны”.
Асноўная ідэя, якую аўтар лічыць неабходным давесці да чытача, — тое, што патрэбна ўдакладненне выкарыстоўваемай адпаведнымі спецыялістамі гісторыказнаўчай і шырэй — навуказнаўчай тэрміналогіі (пад навуказнаўчай тэрміналогіяй мы разумеем сукупнасць тэрмінаў метадалогіі навуковага пазнання і эпістэмалогіі). Сёння немагчыма ўявіць сабе навуковую дысцыпліну без монасемічнай або хаця б несупярэчлівай тэрміналогіі. Каб дасягнуць дакладных высноў
і ў метатэарэтычных даследаваннях, неабходна мець у іх карэляцыйна ўстаноўленую тэрміналогію. Некаторыя айчынныя метадолагі гістарычнага даследавання сцвярджаюць, што гісторыказнаўчая тэрміналогія — умоўная. Запярэчым ім, што яна безумоўна ўмоўная для гісторыкаў, сацыёлагаў і тых, хто праводзіць навуковыя даследаванні. Аднак для тых, хто праводзіць метадаследаванні, вывучае лагічную структуру гістарычнага даследавання і яго метадаў, яна не ўмоўная. Падобныя сцвярджэнні пра ўмоўнасць тэрміналогіі, на наш погляд, адзнака іх няздольнасці распрацоўваць строга сістэму гісторыказнаўчых ведаў. Калі яна ўмоўная, то наша разуменне працэсу гістарычнага даследавання невыразнае, прыблізнае.
Шматзначным застаецца сёння ў гістарычных працах выкарыстанне тэрмінаў “гістарыяграфія” і “метадалогія гісторыі”, а прадметныя межы дысцыплін, якія імі абазначаюцца, дакладна не акрэслены. Улічваючы дыферэнцыяцыю і інтэграцыю навуковых дысцыплін, у тым ліку і гістарычных у сферы навукі, уяўляецца актуальнай навуказнаўчай праблемай ўдакладненне прадметных межаў і ўстанаўленне прадметных рамак розных гістарычных і навуказнаўчых дысцыплін.
ГЛАВА1
НЕКАТОРЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ МЕТАДАЛОГІІГІСТОРЫІ
1.	ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗАКАНАМЕРНАСЦІ
Увага айчынных гісторыкаў і гісторыказнаўцаў да метадалагічных праблем гістарычных дысцыплін і гістарычнага пазнання павялічваецца з другой паловы 90-х гт. XX ст., пра што сведчаць розныя тэарэтычныя і філасофскія праблемы гістарыяграфіі і метадалогіі гістарычнага даследавання, якія ўздымаліся і абмяркоўваліся на 2-й Усебеларускай канферэнцыі гісторыкаў 10—11 красавіка 1997 г., a не толькі на міжнароднай навуковай канферэнцыі “Тэарэтыка-метадалагічныя праблемы гістарычнага пазнання” 1— 2 лютага 2001 г. у Мінску і на рэспубліканскай навуковай канферэнцыі “Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: Стан, здабыткі, супярэчнасці, перспектывы развіцця” 3—4 мая 2002 г. у Гродна (Г. М. Сагановіч, напрыклад, адзначае амаль поўную адсутнасць тэарэтычнага дыскусу ў галіне метадалогіі гістарычнага пазнання ў Рэспубліцы Беларусь у 90-я гады'. Гэта правільна ў тым выпадку, калі падсумоўваць такі дыскус толькі на падставе апублікаваных матэрыялаў).