Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
46.48 МБ
Яшчэ ў 60-я гг. XX ст. у савецкай метадалогіі навукі быў прыняты погляд, паводле якога эмпірычныя законы, нягледзячы на тое, што яны ўстанаўліваюцца на эмпірычным ўзроўні даследавання “...як і тэарэтычныя законы, адносяцца да аднаго і таго ж тыпу навуковых ведаў — да тэарэтычных ведаў”4. Сёння іх не прынята адносіць да тэарэтычных ведаў. В. С. Сцёпін адносіць да тэарэтычных ведаў прынцыпы, фундаментальныя і прыватныя тэарэтычныя законы, але не эмпірычныя законы3. Дарэчьі, у кнізе “Теоретнческое знанне” ён увогуле не дае дэфініцыі тэарэтычных ведаў, але выдзяляе адзнакі іх і разглядае іх асаблівасці.
У такім выпадку да эмпірычных ведаў адносяцца факты, эмпірычныя дадзеныя і залежнасці (у тым ліку і законы). Але гіпотэзы дапушчальна адносіць як да эмпірычных, так і да тэарэтычных ведаў. Усе падобныя класіфікацыі ўзгадняюцца са стандартнай мадэллю
4 Методологнческме основы. .. С. 151.
5 Степнн В. С. Снстемность теоретнческнх знаннй н процедура конструктнвного обосновання Н Теорня н метод. М., 1987. С. 24.
ведаў, якая арыентавана на прыродазнаўчыя дысцыпліны. Для метатэарэтычнага апісання даследавання ў гісторыцы падыходзіць іншая мадэль ведаў, паводле якой канцэпцыі і канцэптуальныя палажэнні здабываюцца перш за ўсё на эмпірычным узроўні даследавання, у выніку крытыкі дадзеных іістарычных крыніц.
Сёння распаўсюджана гнасеолага-эпістэмалагічная канцэпцыя (якую абгрунтоўваюць расійскія логікі Я. К. Вайшвіла і М. Р. Дзегцяроў), паводле якой эмпірычны і тэарэтычны ўзроўні пазнання разумеюцца як узроўні вышэйшай у параўнанні з пачуццёвай ступені пазнання — рацыянальнай ступені, а розныя адзінкі ведаў (паняцці, выказванні, тэорыі) таксама падзяляюцца па такіх узроўнях. Навуковае пазнанне пры гэтым не атаясамліваецца з рацыянальным пазнаннем, затое апошняе атаясамліваецца імі з абстрактным мысленнем6. Нагляднае мысленне ў такім выпадку не ўключаецца ні ў рацыянальную, ні ў пачуццёвую ступень пазнання. Але паняцце рацыянальнага пазнання змешваецца Я. К. Вайшвілам і М. Р. Дзегцяровым у пэўнай ступені з паняццем навуковага пазнання, паколькі імі выдзяляемы эмпірычны і тэарэтычны ўзроўні рацыянальнага пазнання, хаця выдзяляць эмпірьгчны і тэарэтычны ўзроўні абгрунтавана толькі ў адносінах да навуковага пазнання і непрымальна ў адносінах да пазнання ў цэлым. Акрамя таго, калі разважаць аб паняццях дадзенай канцэпцыі паслядоўна, то відавочна прыйдзем да супярэчнасці: калі маюцца тэарэтычныя веды, a сярод іх такія веды, як тэорыі, то трэба дапускаць і тэарэтычныя тэорыі. Гэты прыклад моўнай часткі ілюструе незадавальненне выкарыстоўваемай сёння навуказнаўчай тэрміналогіяй.
Зразумела, што нельга распрацаваць аптымальную гісторыказнаўчую тэрміналогію. пакуль не распрацавана аптымальна навуказнаўчая. Карэліруючы значэнні навуказнаўчых тэрмінаў з мэтай адмежавання зместаў іх паняццяў, мы прыйшлі да высновы, што першасным паняццем належыць браць паняцце даследавання як спосабу ажыццяўлення спецыялізаванага тыпу пазнання, які ажыццяўляецца на падставе строгіх прынцыпаў і дакладных метадаў. Калі зыходзіць з дэфініцыі “даследаванне — працэс навуковага вывучэння якоганебудзь аб’екта (прадмета або з’явы — матэрыяльнай і ідэальнай) з мэтай высвятлення яго заканамернасцяў развіцця, і змены, і пераўтварэння яго ў грамадстве”7, то паводле яе не толькі логіка-матэматычныя аперацыі, але і гістарычнае вывучэнне нельга адносіць да даследаван-
6 Войшвнлло Е. К., Дегтярев М. Г. Логіка. С. 10—11, 14.
7 Кондаков Н. Е. Логнческнй словарь-справочннк. С. 217.
ня, паколькі ў іх не высвятляюцца заканамернасці. Мы прапануем галоўнай адзнакай паняцця даследавання браць ужыванне ў пазнанні строгіх прынцыпаў (і тэрміналогіі) і дакладных метадаў (і працэдур).
Гістарычнае даследаванне не мае вынікам выключна веды, якія характарызуюць як эмпірычныя, г. зн. веды, якія атрымліваюцца цалкам на эмпірычным узроўні даследавання. На нашую думку, тэрміны “эмпірычныя і тэарэтычныя веды” няўдалыя, паколькі абазначаюць паняцці канцэптуальнай схемы, у якой маюцца супярэчнасці. Асноўныя веды, якія атрымліваюцца ў выніку даследавання ў навуковых дысцыплінах аптымальна класіфікаваць па наступных формах: тэорыя (сістэма ведаў, у склад якой уваходзяць законы, тэарэтычныя схемы і мадэлі, кагнітыўныя інтэрпрэтацыі, а таксама факты), канцэпцыі, гіпотэзы, факты, эмпірычныя залежнасці і дадзеныя. Менавіта такія формы, але за выключэннем канцэпцый, якія найчасцей выдзяляюцца навуказнаўцамі, што збіваюцца на шаблон мадэлі прыродазнаўчага даследавання. Так, адзін з вядучых айчынных метадолагаў навукі У. К. Лукашэвіч, вызначаючы канцэпцыю як “асноўны пункт гледжання на з’явы”, не выдзяляе яе як форму навуковага пазнання8. Тое ж робіць і адзін з вядучых расійскіх эпістэмолагаў В. С. Сцёпін, які ўключае ў склад навуковых ведаў толькі канцэпту-
•9 альныя інтэрпрэтацыі .
Стэрэатыпная схема дзялення навук і адпаведна навуковых ведаў толькі на эмпірычныя і тэарэтычныя малапрыстасаваная для апісання вынікаў канкрэтна-гістарычнага даследавання. Гісторыка — фактуальна-канцэптуальная дысцыпліна, калі вызначаць яе статус у адпаведнасці з асноўнымі вынікамі даследавання. А такі вынік у яе межах, як навуковая тэорыя, недасягальны.
Увогуле, неўпарадкаванасць гісторыказнаўчай (шырэй — навуказнаўчай) тэрміналогіі цесна звязаны з дастатковай супярэчлівасцю гісторыказнаўчага і навуказнаўчага апісання, з ужываннем шматслойных паняццяў (паняцця навукі як сферы дзейнасці па вытворчасці ведаў і як грамадскага інстытута; паняцця гісторыі як мінулага і як яго вывучэння, як развіцця грамадства ў мінулым, узятага ў цэлым і як пэўных фрагментаў яго і г. д.). Адзначым, што шматслойныя паняцці зацямняюць вынікі навуковага пазнання; невыпадкова яны элімінуюцца з распрацовак навуковых дысцыплін.
8 Лукашевмч В. К. Основы... С. 90, 16—17.
9 Степян В. С. Фнлософская антропологня н фнлософня наукн. М., 1992.
С. 135.
Дапушчальна ўжываць болып інтэграванае метатэарэтычнае апісанне, напрыклад выдзяляць разам з эмпірычнымі і практычныя метады даследавання, разам з тэарэтычнымі і канцэптуальныя веды і г. д. Магчыма аптымальней разважаць не пра эмпірычныя і тэарэтычныя веды, а пра веды эмпірычных і тэарэтычных дысцыплін. Зыходзячы з меркавання, што паняцці эмпірычнага і тэарэтычнага ўзроўняў даследавання ствараюцца, галоўным чынам, з выдзяленнем адзнакі аб’екта, метадаў і задач даследавання, але не ведаў і тэрмінаў, то ўвогуле ўяўляецца немэтазгодным ствараць у якасці навуказнаўчых паняцці эмпірычных і тэарэтычных ведаў. Невыпадкова сёння эпістэмолагі канстатуюць, што “...супрацьпастаўленне тэарэтычныя—эмпірычныя веды аказалася няслушным. Абодва гэтыя паняцці набылі пэўную ўмоўнасць і сталі ўзаемазалежнымі”10.
Калі выдзяляюцца тэарэтычныя веды і разам з тым такая форма ведаў, як тэорыя, то атрымліваецца даволі дзіўна, што тэорыя — сістэма ведаў, у якую могуць уваходзіць эмпірычныя законы і нават дадзеныя (напрыклад, у тэорыю адноснасці ўваходзяць эмпірычныя дадзеныя пра хуткасць распаўсюджвання святла ў вакууме), якія адносяцца да тэарэтычнага тыпу ведаў. Разам з тым другую асноўную форму ведаў, атрыманую ў выніку даследавання, — факт таксама нельга адносіць толькі да аднага тыпу ведаў — эмпірычнага, бо іншы раз факты атрымліваюцца на тэарэтычным узроўні даследавання (напрыклад, факт вярчэння Зямлі вакол Сонца быў устаноўлены М. Капернікам не ў выніку прамога назірання, а з дапамогай матэматычных разлікаў). У гісторыцы — у выніку гістарыяграфічнага аналізу. Канцэптуальныя палажэнні атрымліваюцца як на эмпірычным, так і на тэарэтычным узроўнях даследаванняў. Для захоўвання традыцыйнай тыпалогіі ведаў трэба дадаткова выдзяляць і канцэптуальныя веды як адзін з тыпаў ведаў.
Тэрмін “гістарычныя веды” неадназначны. Калі называць “гістарычнымі ведамі” толькі веды, атрыманыя ў межах гісторыкі, то гэта будзе дубліраваннем тэрміна “канкрэтна-гістарычныя веды”. Больш таго, калі дапускаць, што гістарычныя веды здабываюцца і ў выніку не толькі строгага даследавання, але і апавяданняў пра мінулае, то патрэбна ствараць паняцце навукова-гістарычных ведаў як вынік адпаведнага пазнання, адрозніваючы яго ад паняцця гістарычных ведаў. Калі лічыць, што філасофія — сфера пазнання, адасобле-
10 Гвднлвс Н. Л. Знанне как целостность // Проблема знанвя в нсторнв культуры. СПб., 2001.C. 85.
ная ад навукі, а да гістарычных ведаў адносіць і гістарыясофскія, то паняцце навукова-гістарычнага пазнання стане супярэчлівым.
Пры падзеле гістарычных ведаў у залежнасці ад іх адносін да вывучэння крыніц атрымліваюцца крынічныя і пазакрынічныя веды. Першыя здабываюцца пры ажыццяўленні трох з 12 асноўных працэдур, якія наяўны пры правядзенні канкрэтна-гістарычнага даследавання, другія — пры ажыццяўленні адзінаццаці11. Паняцце крынічных ведаў амаль не супадае па змесце з паняццем крыніцазнаўчых ведаў. Да крынічных ведаў адносяцца, напрыклад, веды пра колькасць асоб рыцарскага і баярскага звання ў ВКЛ, пра перавагу прадстаўнікоў пэўнага народа (этнасу) сярод такога сацыяльнага слою; пры фармулёўцы, напрыклад, палажэння пра тое, што дружынная арганізацыя ВКЛ будавалася па ўзору рускай формы дзяржаўнага ўкладу, даследчыкам недастаткова ведаў, якія яны атрымліваюць пры вывучэнні дадзеных крыніц, яны прыцягваюць і веды, аб якіх у крыніцах няма дадзеных, — пра механізм дзяржавы і яго структуры, г. зн. веды дзяржавазнаўства. Да крыніцазнаўчых ведаў адносяцца, у прыватнасці, вынікі вывучэння ўплыву ўмоў, у якіх узніклі сведчанні, на іх паўнату, верагоднасць і дакладнасць. Таксама і пазакрынічныя веды — гэта не тэарэтычныя (канцэптуальныя), а толькі тып гістарычных пры пэўным падзеле іх.
Часам сустракаюцца фармулёўкі, з якіх зразумела, што навуказнаўцы не адрозніваюць іншы раз выразна навуказнаўчыя паняцці. Так, У. I. Курбатаў атаясамляе тэрміналагічна веды і пазнанне, навуковыя тэорыі з тэорыямі эмпірычных навук, фактуальныя тэорыі з тэорыямі эмпірычных навук12. У. Хв. Беркаў, разважаючы пра эмпірычныя і тэарэтычныя навукі, веды і ўзроўні, спачатку выдзяляе метады эмпірычных навук, а пасля непаслядоўна абазначае іх тэрмінам “практычныя метады навуковага пазнання”13. Заўважым, што навуказнаўцы, якія разам з тым і логікі, часта не пазбягаюць не толькі непаслядоўнасцяў але і супярэчнасцяў. У якасці прыкладу спашлёмся на працы У. Пірса14.