Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Аднак у цэлым асэнсаванне праблем гістарычнага пазнання застаецца ў Рэспубліцы Беларусь на невысокім узроўні. Некаторыя сучасныя беларускія навукоўцы некрытычна ставяцца да выкладання гісторыказнаўчых праблем, не пазбягаюць прамога запазычання стэрэатыпных палажэнняў. Так, А. Г. Каханоўскі запазычвае ў прадстаўніка марксісцкай метадалогіі гісторыі М. А. Барга наступнае палажэнне: “У спецыфічным сэнсе гісторыя — навука аб заканамернасцях разгортвання ... сусветна-гістарычнага працэсу ... як узаемадзеяння этнапалітычных супольнасцяў”2, не ўсведамляючы таго, што заканамернасці сусветна-гістарычнага працэсу — прадмет гістарыясофіі — галіны філасофскага пазнання і тэорыі гісторыі — навуковай дысцыпліны, альтэрнатыўнай ёй, а ўзаемадзеянне этнапалітычных супольнасцяў — прадмет паліталогіі і этналогіі.
1 Сагановіч Г. М. Дзесяць гадоў беларускай гістарыяграфіі (1990—2000)// БГА. Т. 8. Сш. 1—2. Снежань 2001. С. 223.
2 Каханоўскі Алесь. Гісторыя // ЭГБ. Т. 3. С. 32; Барг М. А. Категорнн н методы нсторнческой наукн. М., 1984. С. 23.
У палажэнні, якое сфармуляваў М. А. Барг (і ў іншых падобных выказваннях), на наш погляд, адчуваюцца наяўныя водгаласы двайнога гіпастазавання:
па-першае, гіпастазавання паняцця сусветнай гісторыі як эквіваленту гегелеўскага гіпастазавання “канкрэтнага наогул” у якасці сусветнага духу, самастойна існага, “арганічнай сістэмы” і ўзяцця яе аб’ектам пазнання. Ідэя самаразгортвання такога духу ў Г. В. Ф. Гегеля непарыўна звязана з ідэяй адзінства сусветнай гісторыі. Аднак гэтыя ідэі — вынік філасофскага пазнання, які мае гісторыка-філасофскую каштоўнасць і, мабыць, пэўную эўрыстычную каштоўнасць як перадумова пабудовы розных тэорый, але не болып таго. К. Ясперс, мяркуючы, што “гісторыя ахоплівае ўсю рэальнасць як такую”, пры гэтым, аднак, лічыў “усеагульнае” не аб’ектыўна існуючым, а толькі “заўсёды ўласцівым нашаму разуменню”3.
Калі ў выказванні: “сусветнасць гістарычнага працэсу ... праяўляецца і ў шматлікіх кантактах краін, народаў, культур. У такіх адносінах сусветнасць гісторыі сама прадстае як працэс”4 да тэрміна “працэс” не далучыць слова “лагічны”, то змест яго належыць інтэрпрэтаваць так, што замест ідэі “сусветнага духу” ў ім выказваецца ідэя “гістарычнага працэсу”, якая, з аднаго боку, быццам адпавядае ясперсаўскай гістарыясофіі і яе палажэнню пра пераўтварэнне лакалызых культур і цывілізацый як суб’ектаў гістарычнага працэсу ў адзіную глабальную супольнасць — “адзіны мір чалавецтва на зямным шары”. 3 другога боку, яна ўяўляе сабой аб’яднанне думак пра аб’ектыўную рэальнасць гістарычнага працэсу і пра яго сусветнасць, аб’яднанне, якое служыць перадумовай для акта гіпастазавання;
па-другое, палажэнне М. А. Барга фармулюецца ў рамках вучэння дыялектычнага матэрыялізму, паводле канцэпцый якога лічылася, што “самі ж законы існуюць аб’ектыўна, незалежна ад свядомасці людзей...”5 Прадстаўнікі такога светапогляду не пераадольваюць традыцыю гіпастазавання “ідэй” або радавых паняццяў, распачатую Платонам, якую падвергнуў знішчальнай крытыцы Арыстоцель. Законы, як прыроды, так і гісторыі, не існуюць у рэчаіснасці, а з’яўляюцца вынікам дзейнасці суб’екта пазнання, працэсу даследчага адлюстроўвання ў паняццях і тэарэтычных схемах з’яў рэчаіснасці, працэсу, які абапіраецца на практыку. Прывядзём вызначэнне паняцця закона пры-
3 Ясперс К. Смысл н назначенне нсторнн. М., 1991. С. 249—250.
4 Барулнн В. С. Соцнальная фнлософня. Ч. 1. М., 1993. С. 247.
5 Фнлософскнй словарь. М., 1980. С. 116.
роды з пункту гледжання логікі, якое маецца ў дапаможніках па логіцы: усякі закон прыроды ўяўляе сабой сувязь, узаемадзеянне, адносіны паміж прадметамі і з’явамі тых ці іншых класаў. Клас прадметаў — вынік лагічнага мыслення суб’екта пазнання, выдзяляемыя абстрактнамысленна (а значыць, і славесна-моўна) прадметы, “якасна падобныя ў нейкіх адносінах” (такое выдзяленне складае спецыфіку паняцця як формы мыслення)6. Адпаведна з гэтым рэферэнт паняццяў закона памылкова вызначаць як пэўную рэчаіснасць (аб’ектыўную рэальнасць), прымальна як пэўныя веды.
Законы прыроды ўяўляюцца з пункту гледжання гнасеалогіі ведамі, у якіх тлумачацца сувязі паміж даследуемымі з’явамі, з пункту гледжання логікі — паміж класамі прадметаў. У дэфініцыях паняцця закона, якое ахоплівае не толькі законы прыроды, фармулюецца, што “закон — унутраная і неабходная ўсеагульная і істотная сувязь прадметаў і з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці, сталае, базіснае, тое ў з’явах, што паўтараецца, не так часта змяняецца, ідэнтычна, адна са ступеняў пазнання чалавечага грамадства і ўзаемадзеяння з’яў”7. Такая дэфініцыя паняцця закона ахоплівае і законы мыслення, і законы грамадства, у тым ліку і іх разнастайнасць — гістарычныя законы. Але трэба разумець, што сувязі паміж з’явамі, якія ўстанаўліваюцца ў гістарычных даследаваннях, маюць іншы характар і не з’яўляюцца ўсеагульнымі.
Нягледзячы на тое што “...паняцце гістарычнага развіцця і паняцце закона ўзаемна выключаюць адно другое”8, тым не менш філосафамі ў мінулым выказваліся меркаванні, што апісанні “каузальнай сувязі працэсаў у іх паслядоўнасці” (“сусветныя законы” К. Брэйзіга, “законы грамадскага жыцця” К. Маркса) дапушчальна лічыць “гістарычнымі законамі ў цесным сэнсе”9 Ёсць думка, што “...гістарычныя законы ўяўляюць сабой толькі варыяцыі законаў сацыялагічных”10 А чаму б у такім разе не характарызаваць іх і як варыяцыі паліталагічных законаў? Гэта значыць законаў. якія ўстанаўліваюцца ў рамках палітычнай (кажучы больш дакладна — паліталагічнай) сацыялогіі. Больш дакладнае наступнае меркаванне: гіс-
6 Войшвнлло Е. К., Дегтярев М. Г. Логнка. М., 2001. С. 180—181.
7 Кондаков Н. Е. Логнческнй словарь-справочннк. М., 1975. С. 178.
8 Ряккерт Генрнх. Фнлософня нсторнн. СПб., 1908. С. 36.
9 Вундт Внльгельм. Соцяальные законы // Фнлософяя нсторнн. Антологня. М„ 1995. С. 144.
10 Ковальченко Н. Д. Методы нсторнческого мсследовання. М.. 1986. С. 51.
торыкі адкрываюць законы, але законы сацыялагічныя, паліталагічныя, выходзячы пры гэтым за межы мэт і асаблівасцяў канкрэтна-гістарычнага даследавання, “са сферы сваёй навукі”11. Пад гістарычнымі законамі разумеюцца законы, якія тычацца развіцця грамадства і якія ўстанаўліваюцца хутчэй у межах гістарыясофіі, а не розных грамадазнаўчых дысцыплін. У межах гістарыясофіі атрымліваюцца абагульненае апісанне і тлумачэнне з’яў і законы развіцця грамадства ў цэлым, якія дакладней абазначаць тэрмінам “агульна(універсальна)гістарычныя законы”.
К. Попер, зыходзячы з адрознення тэарэтычных і гістарычных навук, абгрунтоўваючы немагчымасць устанаўліваць на падставе гістарычных фактаў законы, якія маюць прадказальны характар, яшчэ ў 40-х гадах XX ст. высунуў тэзіс, паводле якога “...гісторык цікавіцца рэчаіснымі адзінкавымі або спецыфічнымі падзеямі, але не законамі або абагульненнямі”12. Такі тэзіс бяспрэчны і сёння, калі мець на ўвазе толькі канкрэтна-гістарычныя даследаванні. У канкрэтна-гістарычных даследаваннях (як лічыць П. Ласлет, у “традыцыйных гістарычных даследаваннях”, адрозніваючы ад іх некалькі тыпаў (у яго — катэгорый) гістарычных даследаванняў, якія задуманы як уклад у сацыяльны аналіз13) вучоныя перыядызуюць канкрэтна-гістарычныя з’явы, высвятляюць іх генезіс, прычыны, характар, асаблівасці, сувязі (у тым ліку устойлівыя сувязі), тэндэнцыі развіцця з’яў і інш., аднак не класаў прадметаў, не ўстанаўліваюць “заканамернасці разгортвання сусветнагістарычнага працэсу”. Ажыццёўленыя імі апісанні і тлумачэнні з’яў дапушчальна трактаваць як ілюстрацыі разгортвання заканамернасцяў, якія ўстанаўліваюцца ў першую чаргу ў сацыялогіі і гістарыясофіі. У даследаваннях, якія гграводзяцца прадстаўнікамі сумежных гістарычных дысцыплін, напрыклад у эканамічнай гісторыі, разглядаюцца тыпы, тыповыя рысы канкрэтных гістарычных з’яў.
Упартае імкненне савецкіх навукоўцаў адшукаць і абгрунтаваць гістарычныя заканамернасці — гэта перш за ўсё вынік “дагматычнага тлумачэння марксізму савецкімі грамадазнаўцамі”14. Але адкрыццё
11 Нрнбнжданов Н. Клно перед судом буржуазной фнлософнн. М., 1972. С. 203.
12 ГІоппер К. Нншета нсторнцнзма. М., 1993. С. 165.
13 Ласслет Пнтер. йсторня н обшественные наукн Н Фмлософня н методологмя нсгормв. Благовешенск, 2000.
14 Коломнйцев В. Ф. Методологня нсторнн (от нсточннка к нсследователю). М., 2001. С. 147.
такіх законаў — справа не гісторыкаў. Зыходжанне імі з метадалагічных установак гістарычнага матэрыялізму прыводзіла іншы раз да няпоўнага ўлічвання спецыфікі канкрэтна-гістарычнага даследавання. Тая акалічнасць, што так званыя гістарычныя законы не ўстанаўліваюцца ў выніку гістарычных даследаванняў, не ўваходзяць у склад будуемых у іх канцэпцый, не дае, аднак, падстаў лічыць, як робяць некаторыя эпістэмолагі, гістарычную навуку “аспектам” “сістэматызуючых гуманітарных навук”15.
Імкненне К. Гемпеля пастуліраваць гістарычнае тлумачэнне не інакш як праз падвядзенне пад законы тлумачыцца, на наш погляд, невыразнай карэляцыяй ім гнасеалагічных і эпістэмалагічных паняццяў. М. Мандэльбаум больш слушна разумеў каузальныя адносіны, якія звязваюць факты пра гістарычныя з’явы як формы залежнасці апавядання, г. зн. адносіў іх да эмпірычных залежнасцяў, іншай формы ведаў, чым эмпірычныя законы.
Польскі філосаф А. Шаф, як і значная частка прадстаўнікоў гістарычнага матэрыялізму, абгрунтоўваючы законы гісторыі, атаясамліваў іх з законамі марксісцкай тэоры: гісторыі16, г. зн. з філасофскімі мадэлямі развіцця сусветна-гістарычнага працэсу. Шэраг аўтараў, у прыватнасці аўтары кнігі “Теоретнческне проблемы всемнрно-нсторнческого процесса” (М., 1979), трактавалі гістарычныя законы як пэўную рэчаіснасць, як фіксуемую прычынную сувязь падзей і як форму праявы сацыялагічнага закону, прычым, паводле іх пункту гледжання, гістарычны закон здольны праяўляцца ў гісторыі толькі аднойчы. На апошняе палажэнне A. I. Увараў слушна заўважыў, што: “Аднаразовая падзея (дакладней — каузальная сувязь падзей. — Ю. Н.) яшчэ не закон”17; дададзім — нават улічваючы розныя ступені агульнасці законаў.
Аўтары вучэбнага дапаможніка “Фнлософяя для аспнрантов” (Р.-на-Д., 2002), які, дарэчы, зыходзячы з яго зместу, дакладней было б назваць “Філасофія навукі для аспірантаў”, разумеюць законы навукі як адлюстраванні законаў аб’ектыўнага свету, што супярэчыць пала-