Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Слова “гістарыяграфія” ў якасці наймення ўжываецца для абазначэння навуковай дысцыпліны, у межах якой ажыццяўляецца вывучэнне канкрэтна-гістарычных прац і ўжываемых у іх метадаў даследавання. У якасці тэрміна яно ўжываецца ў іншых значэннях. Амаль ва ўсіх
1 Ленк Г. К фшюсофнм наукн н эпнстемологнн, теоретмко-деятельностным н техннческн орнентнрованным // Вопросы фнлософяя. 2003. № 8. С. 86—87.
такіх выпадках яго прымальна замяніць іншымі тэрмінамі і выразамі: “гістарыялогія”, “гістарычныя працы”, “гістарычны (гістарыялагічны) кірунак” і г. д. Выразам “гістарыяграфія пэўнай тэмы (праблемы)” аптымальна абазначаць прадметна-змястоўны разгляд гісторыкамі пэўнай тэмы (праблемы) (такі разгляд ажыццяўляецца ў рамках гістарычнага, а не гістарыяграфічнага даследавання, але яго вынікі ўлічваюцца пры правядзенні апошняга; такі разгляд мае іншыя мэты, чым мэты, якія ставяцца ў гістарыяграфіі, але па характару даследчай дзейнасці ён аднолькавы з гістарыяграфічным вывучэннем; такі разгляд, безумоўна, крытычны, таму выразам «гістарыяграфічная крытыка» аптымальней абазначаць сукупнасць суб’ектаў такой крытыкі, а не іншае).
Таму мы лічым, што тэрмінам “гістарыяграфія” аптымальна абазначаць выключна спецыяльную гістарычную дысцыпліну, у межах якой вывучаюцца агульны ход развіцця гістарычных дысцыплін, развіццё гісторыкі, пэўных перыядаў гісторыі ў пэўных краінах, гістарычных кірункаў і “школ”, агульных і прыватных раздзелаў гісторыкі і нават дзейнасць гісторыкаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё гісторыкі.
Мэтазгодна адрозніваць філасофскі і навуказнаўчы падыходы да вызначэння аб’екта і прадмета пэўнай навуковай дысцыпліны. Пры нершым пад аб’ектам пэўнай дысцыпліны разумеецца пэўны фрагмент рэальнасці, а пад прадметам яе — пэўныя аспекты апошняй; пры другім пад прадметам пэўнай дысцыпліны разумеецца абагульненая фармулёўка тэматыкі і праблематыкі, распрацоўваемых у кагнітыўных межах яе (сукупнасць такой тэматыкі і праблематыкі мы абазначаем праз тэрмін “прадметнае поле навуковай дысцыпліны”, абагульненне іх — праз тэрмін “прадметныя рамкі навуковай дысцыпліны”); пад аб’ектам дысцыпліны — пэўны пазнавальны змест, які дазваляе адрозніваць такі аб’ект ад аб’ектаў іншых навуковых дысцыплін.
Для мэт навуказнаўчага (і гісторыказнаўчага) даследавання прымальны розныя тыпалогіі ведаў, метадаў і ўзроўняў даследавання. Выбар і ўжыванне пэўнай тыпалогіі абумоўлены ў значнай ступені тымі задачамі, якія стаяць перад навуказнаўцамі.
У межах метадалогіі гісторыі (ды і іншых падобных навуказнаўчых дысцыплін) распрацоўваецца эпістэмалагічная тэматыка і таму больш дакладным было б сказаць пра “метадолага-эпістэмалогію гісторыі”. Закранаецца ў яе (і іх) межах гнасеалагічная, анталагічная праблематыка, сацыялагічная, гістарычная тэматыка, аднак
гэта не дае падстаў для выдзялення гнасеалогіі, анталогіі, сацыялогіі, гісторыі гісторыі. Аптымальным, на наш погляд, з улікам невыкаранімага перакрыжоўвання эпістэмалагічнай і метадалагічнай тэматык галіны даследаванняў пад найменнем “метадалогія гісторыі”, надаць ёй найменне “гісторыказнаўства”.
Належыць адрозніваць паняцце аб’екта пазнання (і даследавання), у якое ўкладаецца змест аб’екта, на які накіравана пазнанне суб’екта і паняцце ўтварэння рэчаіснасці, якія дадзены ў практычных дзеяннях і пачуццёва ўспрымаюцца як з’явы, мысленна адлюстроўваюцца і разглядаюцца пэўным чынам у якасці прадмета пазнання, ад паняцця аб’екта пэўнай навуковай дысцыпліны, у якое ўкладаецца змест пэўнага абстрактнага аб’екта пазнання (прадмета мыслення), з дапамогай якога карэкціруецца адрозненне прадметных межаў навуковых дысцыплін. Прадметамі пазнання ў працэсе пазнання выступаюць розныя пазнавальныя зместы. Прадмет навуковага пазнання — розныя навуковыя паняцці, эмпірычныя і тэарэтычныя мадэлі, схемы; прадмет канкрэтнага даследавання — пэўныя тэмы, праблемы, аспекты дзейнасці.
Сёння, на наш погляд, мэтазгодным і наспелым з’яўляецца выдзяленне сістэмы навуказнаўчых дысцыплін, у якую далучаемы ўсе тыя галіны даследаванняў, якія звязаны з распрацоўкай кагнітыўных, метадалагічных, грамадска-інстытуцыянальных і іншых праблем навукі і навуковага пазнання. Такі пункт погляду знаходзіць падтрымку ў значных маштабах і разгалінаванасці даследаванняў, што звязаны з рознымі аспектамі функцыяніравання навукі, лагічнай структурай і асаблівасцямі развіцця розных галін навуковага пазнання. У склад навуказнаўчых дысцыплін прапануем уключаць навуказнаўства (з раздзеламі гісторыказнаўства, фізіказнаўства і г. д.), навукаметрыю, сацыялогію навукі, псіхалогію навукі, гісторыю навукі (з раздзеламі лейбніцазнаўства, доўнаразнаўства і мноства іншых галін даследавання), эпістэмалогію, метадалогію навуковага пазнання і іншыя дысцыпліны.
Пры выкладанні і аргументацыі вынікаў канкрэтна-гістарычнага даследавання належыць дакладна выкарыстоўваць паняційны anapar тэорый і канцэпцый грамадазнаўчых дысцыплін; у адваротным выпадку выкладанне не будзе строгім. Тэарэтычная тэрміналогія грамадазнаўчых дысцыплін задавальняе сёння патрэбы правядзення даследаванняў. Але карэляцыйны аналіз яе паказвае на неаптымальнасць з пункту гледжання філасофіі шэрагу прынятых і сталых значэнняў розных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца ў гэтых дысцыплінах. Пры правядзенні навуказнаўчых даследаванняў належыць уліч-
ваць тое, што тэрміны “паняцце”, “тэорыя”, “закон” і інш. абазначаюць не пэўныя паняцці ўвогуле, а розныя паняцці (прытрымліваючыся у дадзеным выпадку лагічнай трактоўкі паняцця).
Намі эксплікуецца сацыяльна-філасофскае паняцце, якое абазначаецца тэрмінам “дзяржава”, з адрозненнем ад яго паняццяў, змест якіх перадаецца праз тэрміны “краіна”, “дзяржаўныя межы”, “органы ўлады і кіравання”, “нацыя” (як абазначэнне паліталагічнага паняцця) і г. д. Дзяржава — пэўны соцыум (таксанамічна — аб’яднанне індывідаў), які арганізаваны як сістэма палітычных, ваенных, медыцынскіх, выхаваўчых і іншых устаноў, якой надаецца пэўная назва, a прадстаўнікі якіх падпарадкоўваюцца прынятым у гэтай сістэме заканадаўству і юрыдычным нормам. Дапушчальна трактаваць дзяржаву і як сукупнасць жыхароў пэўнай тэрыторьіі, якія, карыстаючыся агульным палітонімам, складаюць спецыфічную сацыятальную структуру, якая арганізаваная шляхам задзейнічання іх у сістэме палітычных, гаспадарчых, фінансава-крэдытных і іншых устаноў, у якіх дзейнічаюць агульныя заканадаўчыя і прававыя нормы.
Прапануецца дэмаркіраваць паняційны апарат сацыялогіі і сацыяльнай філасофіі, пакідаючы ў першым паняцці сацыяльнай групы, сацыяльнага інстытута, сацыяльных арганізацый, адносіць да другога паняцці сфер грамадскай дзейнасці (з выдзяленнем яе розных тыпаў і відаў), соцыуму (г. зн. арганізаванай сукупнасці індывідаў, якая ажыццяўляе грамадскую дзейнасць), этнасу (г. зн. этнічнай супольнасці, якая не з’яўляецца суб’ектам грамадскай дзейнасці), “соцыосу” (г. зн. сацыятальнай супольнасці, якая не з’яўляецца суб’ектам грамадскай дзейнасці), а таксама зыходзіць у рамках сацыяльнай філасофіі пры анаталагічным падыходзе да яе праблематыкі з базіснай канцэптуальнай схемы, у аснову якой пакладзены катэгорыі супольнасці, аб’яднання і адзінства, паводле якой грамадскія ўтварэнні індывідаў класіфікуюцца ў залежнасці ад ступені іх арганізаванасці. Ствараючы паняцці этнічнай і сацыяльнай грамадскай супольнасці як паняцці сацыяльнай філасофіі (абазначаючы іх тэрмінамі “этнасы” і “соцыосы”), мы гістарыясофскі інтэрпрэтуем іх як субстраты сусветнай гісторыі.
Суб’ектамі грамадскай дзейнасці адначасова выступаюць розныя соцыумы — дзяржавы, эканамічныя кланы, палітычныя партыі, канфесійныя рухі і г. д. Суб’ектам сусветнай гісторыі (сусветна-гістарычнага працэсу) мы прапануем вызначаць найбольш значныя (уплывовыя) соцыумы. У розныя перыяды гісторыі імі выступаюць розныя канкрэтныя соцыумы (напрыклад, германскія плямёны,
Ватыкан, КПСС і інш.). Калі разглядаць у цэлым, суб’ектам сусветнай гісторыі аптымальна вызначаць да ўзнікнення дзяржаўнай формы арганізацыі грамадства іілямёны (якія этналагічна характарызуюцца як этнасы), пасля яе ўзнікнення — дзяржавы. Плямёны (якім адпавядае першапачатковая асноўная форма арганізацыі грамадства — радавы лад) вызначаюцца этналагічна як этнасы (або этнічныя субстраты), а сацыяльна-філасофскі — як соцыумы, якія маюць этнічную свядомасць. Пасля стварэння і распаўсюджвання іншай асноўнай формы арганізацыі грамадства — дзяржаўнасці становіцца магчымым падзяляць грамадскія ўтварэнні на соцыумы і этнасы.
Прапануецца падзяляць у межах гнасеалогіі паняцці (і шырэй — пазнавальныя зместы) на рэпрэзентанты і канструкты. Рэферэнты тых пазнавальных зместаў, якія вызначаем як канструкты (г. зн. у якіх не адбіты канкрэтныя з’явы, прадметы), — ідэальныя, не рэчаісныя ўтварэнні. Аптымальная дэфініцыя пазнавальных зместаў, якія вызначаемы намі як канструкты, залежыць ад узаемакарэляцыі іх з іншымі пазнавальнымі зместамі, а таксама ад таго, у межах якой навуковай дысцыпліны яна даецца.
Этнасы — асноўны аб’ект этнічнай гісторыі і этналогіі. Агульным (неэмпірычным) аб’ектам пэўнай навуковай дысцыпліны канстытуіруецца пэўнае паняцце, якому адпавядае тэарэтычная (канцэптуальная) мадэль. Таму сцвярджэнне пра тое, што аб’ект пэўнай дысцыпліны — гэта рэальны аб’ект, з’яўляецца праявай наіўнага рэалізму. Гнасеалагічна вызначаючы, нацыі, этнасы, грамадскія класы і іншыя падобныя пазнавальныя зместы тэорый і канцэпцый грамадазнаўчых дысцыплін — канструкты, эпістэмалагічна — яны ідэальныя аб’екты, логіка-гнасеалагічна — абстрактна-ідэалізаваныя прадметы мыслення. У рэчаіснасці няма такіх утварэнняў, як сацыяльна-эканамічныя цэласнасці, аб’яднаныя агульнымі культурнымі рысамі і г. д.; у рэчаіснасці ёсць індывіды, якія складаюць пэўныя сістэмы палітычных органаў улады і кіравання, пэўныя супольнасці, якія ўсведамляюць сваю прыналежнасць да пэўнай краіны. У этналогіі, паліталогіі і іншых грамадазнаўчых дысцыплінах ствараюцца ідэалізаваныя мадэлі такой рэчаіснасці, зручныя для патрэб навуковага пазнання яе.
Сёння ў рамках этналогіі пры апісанні этнічных з’яў карыстаюцца як паняццем этнічнай супольнасці, так і паняццем этнасу, прычым дэфініцыі, якія ім даюцца, падобныя; на наш погляд, гэта рабіць немэтазгодна. Для пабудовы тэорыі этнасу і абагульнення фактаў неаднаслойнай этнічнай свядомасці прапануецца выдзяляць разам з