Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
прымаюць не этнасы, нацыі, а соцыумы. Толькі на першы погляд здаецца, што ў грамадскіх узаемадзеяннях, у тым ліку і ў этнічных канфліктах, удзельнічаюць этнасы, нацыі. Пры больш дэталёвым аналізе вынікае, што ў грамадстве побач з этнічнымі ўтварэннямі ўсюды існуюць соцыумы, інакш — сацыятальныя ўтварэнні індывідаў (палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і інш.), якія аптымальна вызначаць не як форму арганізацыі этнічных супольнасцяў, а як самастойныя адзінкі ці суб’екты грамадскай дзейнасці, прычым удзел іх у грамадскіх падзеях з’яўляецца непасрэдным. Напрыклад, у этнічных канфліктах непасрэдны ўдзел прымаюць перш за ўсё дзяржаўныя, палітычныя і ваенныя арганізацыі; нават ў дробных этнасутыкненнях, у прыватнасці на базарах, непасрэдны ўдзел прымаюць удзельнікі саныяльнага агрэгату, мікрасацыяльнай групы, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі розных этнічных і этнапалітычных супольнасцяў, а не этнасы.
У адным і ты.м жа даведніку “Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя” паняцце нацыі вызначаецца па-рознаму. Так, I. У. Чаквін паведамляе, што паняцце этнасу ўжываецца з пачатку XX ст. расійскімі вучонымі ў якасці збіральнага паняцця, “для вызначэння розных этнічных супольнасцяў — племя, народнасці, нацыі”24, а П. У. Церашковіч сцвярджае, што “нацыя — тып этнасацыяльнай супольнасці людзей, якая прыходзіць на змену феадальнай народнасці і ўзнікае на аснове капіталістычнага або сацыялістычнага спосабу вытворчасці”25.
У артыкуле “Нацыя” навуковага даведніка “Соцнологня. Энцііклопедня” (Мн., 2003) П. У. Церашковіч паведамляе, што маюцца два асноўныя падыходы да разумення нацыі: як палітычнай супольнасці грамадзян у дзяржаве (паліталагічныя нацыі) і як этнічнай супольнасці (з адзінай мовай і этнічнай свядомасцю). Значная частка этнолагаў адрознівае этнасы як этнічныя супольнасці даіндустрыяльнага грамадства і нацыі як супольнасці грамадства постіндустрыяльнага. На наш погляд, аптымальней казаць не пра адрозненне этнасаў і нацый як супольнасцяў, паколькі ў гэтым выпадку маецца на ўвазе этнічная супольнасць як від сацыяльнай супольнасці, а пра адрозненне розных этнасаў, этнічных груп і супольнасцяў у розныя гістарычныя эпохі, што выдзяляюцца ў адпаведнасці з крытэрыем развіцця вытворчасці.
II. В. Аляксееў вызначае, што “нацыя — гэта гістарычна склаўшаяся ўстойлівая форма супольнасці людзей, якія маюць, як правіла, агульнасць тэрыторыі, эканомікі, рысы традыцыйнай культуры і псі-
24 Чаквін I. У. Этнас //Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. Мн., 1989. С. 547.
25 Церашковіч П. У. Нацыя // Тамсама. С. 364.
халагічнага складу”26. Аднак падабенства рыс псіхалагічнага складу — адзнака этнасу (і, мабыць, этнічнай нацыі), але не (усякай) нацыі.
Нацыянальная дзяржава — гістарычны тып дзяржавы, разам з полісам, імперыяй і іншымі тыпамі. Канкрэтная дзяржава, зыходзячы анталагічна з прапануемага намі таксанамічнага падзелу паняццяў сацыяльнай філасофіі, — сістэма узаемазвязаных аб’яднанняў, але не супольнасцяў. Анталагічна разглядаючы, пэўная нацыянальная дзяржава — гэта адпаведнасць сістэме аб’яднанняў пэўнай этнічнай грамадскай супольнасці. Анталагічна вызначаюцца як рэальныя канкрэтныя дзяржавы, сем’і, працоўныя калектывы і г. д., але не канкрэтныя нацыі. У тым выпадку, калі пад дзяржавай мець на ўвазе сістэму палітычных органаў улады і кіравання, а таксама іншых устаноў, то нельга палічыць адначасова суб’ектам грамадскай дзейнасці і дзяржаву, і нацыю. Нацыю ў такім выпадку належыць трактаваць не як пэўнае аб’яднанне (рэальнае грамадскае ўтварэнне), а толькі як супольнасць (ідэальнае грамадскае ўтварэнне). Індывіды, з якіх складаецца нацыя, разам з тым з’яўляюцца прадстаўнікамі і ўдзельнікамі розных соцыумаў (пэўнай дзяржавы, сям’і, палітычнай партыі, працоўнага калектыву і г. д.). Канкрэтная нацыя, у адрозненне ад канкрэтных дзяржаў, не з’яўляецца суб’ектам грамадскай дзейнасці.
Д. Кола сцвярджае, што “Еўропа з’яўляецца тым месцам, дзе ўзнікае асаблівая палітычная форма — дзяржава-нацыя, дзе праяўляецца тэндэнцыя накладвання адно на другое палітычнага суверэнітэту і культурнай аднароднасці”. Тым самым галоўнымі адзнакамі нацыі ён бярэ як палітычна-тэрытарыяльную цэласнасць, так і культурную. Д. Кола слушна тлумачыць паліталагічнае паняцце нацыі: “Нацыя ёсць не што іншае, як дзяржава-нацыя і палітычная форма тэрытарыяльнага суверэнітэту над падданымі і культурная (моўная і/або рэлігійная) гомагенізацыя групы, якая, накладваючыся адна на другую, стварае нацыю”27.
Нацыя як культурная і тэрытарыяльная цэласнасць — ідэальны аб’ект, ствараемы ў этналогіі і сацыялогіі. У грамадскай рэчаіснасці такому пазнавальнаму зместу, як канкрэтная нацыя, адпавядае сукупнасць індывідаў, якая праяўляецца як этнічнасць. Падмацуем апошняе палажэнне прыкладам.
26 Алексеев П. В. Соцнальная фнлософня. Уч. пос. М., 2003. С. 37
27 КолаДоменнк. Полнтнческая соцнологмя. С. 374, 351.
Дзяржава з назваю “СССР” у гады Вялікай Айчыннай вайны не здолела б мабілізаваць народныя масы для супраціўлення захопнікам краіны, якое праявілася, у тым ліку ў масавых выпадках патрыятызму і гераізму, калі б не было савецкай нацыі, г. зн. этнапалітычнай супольнасці, прадстаўнікі якой усведамлялі прыналежнасць да краіны з назвай “СССР” і яе ідэалагічнага аналага — сацыялістычнай радзімы. Мабілізацыя дзяржаўнымі ўстановамі або палітычнымі супольнасцямі жыхароў краіны, якія ўсведамляюць сваю прыналежнасць да яе і разам з тьім карыстаюцца рознымі этнонімамі, у часы войнаў на барацьбу з ворагам, на змаганне за незалежнасць служыць аргументам на карысць таго, што нацыя праяўляецца як пэўная грамадская свядомасць, і не з’яўляецца аргументам на карысць існавання нацый і нацыянальнасцей як рэальных грамадскіх утварэнняў, бо ў рэальных падзеях вайны ўдзельнічаюць не нацыі і нацыянальнасці, а пэўныя соцыумы, перш за ўсё органы ўлады і вайсковыя падраздзяленні.
Па меркаванні Р. Радзіка: “...нацыя з’яўляецца супольнасцю з моцна ўсталяванымі сувязямі, якія вынікаюць з усведамлення яе членаў калектыўнага бачання сябе як культурна-гістарычнага адзінства ... Гэтая супольнасць існуе праз інстытуцыялізацыю свайго грамадскакультурнага быцця”28. Такое разуменне нацыі не з’яўляецца выключна этналагічным, паколькі ў яго прыўносіцца паняцце сацыяльнага інстытута. Аднак у сацыялогіі нацыя не выдзелена як сацыяльны інстытут.
Пакуль не распрацаваная агульнапрынятая тэорыя этнасу. Ад этнолагаў патрабуецца тэарэтычная мадэль этнасу [пад тэарэтычнай мадэллю маецца на ўвазе не спецыяльная тэорыя (як разумеў, напрыклад, М. Бунге29), а мадэль даследуемага аб’екта (прыблізна тое, што М. Бунге абазначаў тэрмінам “мадэльны аб’ект”)], так кажучы, “рабочае паняцце”, якое дазваляе даследчыкам праводзіць назіранні над этнічнымі з’явамі, здзяйсняць інтэрпрэтацыі крыніц, якія сведчаць пра іх. Даследчыкам патрэбна толькі такая мадэль этнасу, якая “працуе” Разам з тым, каб пазбегнуць спекуляцый, такое паняцце павінна ўтварацца ў пэўных метадалагічных рамках.
28 Радзік Р. Ад этнічнага згуртавання ... С. 325—326.
29 Бунге Марно. Фялософня фнзнкн. М., 1975. С. 71.
15. АНТАЛАГІЧНЫ СТАТУС ЭТНАСАЎ
У межах гісторыкі, археалогіі, этнаграфіі будуюцца ідэальныя аб’екты, якія ствараюцца на эмпірычным узроўні даследавання, яны з’яўляюцца вынікам абагульнення фактаў. Адной з перадумоў пабудовы канцэпцый у іх з’яўляецца выкарыстанне паняццяў грамадазнаўчых дысцыплін, у тым ліку і паняццяў этнасу, сацыяльнага класа і культуры. На аснове гэтых паняццяў задаюцца канцэптуальныя схемы, якія задзейнічаны пры правядзенні даследаванняў. Паняцці, якія абазначаюцца тэрмінамі “этнас”, “сацыяльны клас”, “культура” і г. д., дазваляюць гісторыкам, археологам, этнографам, даследуючы аб’екты, апісваць і тлумачыць гістарычныя з’явы, але з гэтага не вынікае, што ў іх рэпрэзентуецца так званая аб’ектыўная рэальнасць. “Аб’ектыўная рэальнасць”, як вядома, тэрмін філасофіі, які абазначае паняцйе рэчаіснасці, наяўнай па-за межамі свядомасці суб’екта пазнання. Іншы раз адзначаюць, што “калі гісторыкі і “адлюстроўваюць” гістарычную рэчаіснасць, то адлюстраванне гэта ўключае ў сябе ўсе тыя «папраўкі», якія адпавядаюць сучаснай карціне свету”'. Больш слушным наконт адпаведнасці паняццяў як пэўных ведаў рэчаіснасці будзе сцвярджаць тое, што эфеетыўнасць апісання і тлумачэння як функцый тэорыі і ўвогуле ведаў залежыць (карэлятыўна) не ад таго, ці з’яўляюцца паняцці тэарэтычных схем рэпрэзентантамі з’яў рэчаіснасці, а ад выкарыстоўваемых у даследаванні метадалагічных сродкаў.
Ужо простае разважанне паказвае, што такія пазнавальныя зместы, як этнасы, нацыі, рабы, мяшчане і г. д., — абстракцыі (вызначаючы лагічна), ідэальныя аб’екты або канструкты (вызначаючы эпістэмалагічна). Калі ўстанаўліваць іх статус паводле логіка-гнасеалагічнай класіфікацыі аб’ектаў пазнання, прапануемай Я. К. Вайшвілам і М. Р. Дзегцяровым у пачатку главы 4 іх падручніка для ВНУ “Логнка” [мы характарызуем яе як логіка-гнасеалагічную таму, што дзяленне аб'ектаў пазнання як прадметаў мыслення на эмпірычныя і тэарэтычныя праводзіцца ў ёй у адпаведнасці з крытэрыем крыніцы ўзнікнення такіх прадметаў, як пачуццёва-ўспрымаемых (варыянт — назіраемых) або неўспрымаемых. Класіфікацыю належала б лічыць эпістэмалагічнай, калі б крытэрыем яе быў узяты ўзровень метадаў даследавання. Але эпістэмалагічная класіфікацыя — гэта класіфікацыя навуковых ведаў, а не аб’ектаў пазнання], то атрымаем наступ-
1 Гуревнч А. Я. Теорня формацнй н реальность мсторнн II Вопросы фнлософмн. 1990. № 11.C. 32.
нае: этнасы, нацыі, сацыяльныя класы і г. д. — тэарэтычныя аб’екты пазнання, а менавіта ідэальныя прадметы мыслення; рабы, мяшчане, кельты, хазары і г. д. — эмпірычныя аб’екты пазнання, такія прадметы мыслення, як рэчы (сукупнасці індывідаў). Разам з тым калі лічыць, што людзі як аб’ект пазнання — эмпірычны аб’ект, то рабы, мяшчане, кельты, хазары і г. д. належыць разглядаць ужо як тэарэтычны аб’ект пазнання, абстрактны прадмет мыслення, які ўзнікае пры інтэнцыяльным ужыванні імёнаў. Лібералы, камуністы і г. д. таксама абстрактныя прадметы мыслення, але ўзнікаючыя інакш — як вынік ізаляванага абстрагавання.
Але калі паспрабаваць устанавіць анталагічны статус гэтых і іншых пазнавальных зместаў грамадазнаўчых дысцыплін, то атрымліваюцца іншыя вынікі. Пры такім устанаўленні мы зыходзім з палажэння, што рэальныя дзеянні ажыццяўляюць канкрзтныя соцыумы, і тыя, якія адносяцца да дзяржаўных устаноў, і тыя, якія да іх не адносяцца. Працэдура ўстанаўлення анталагічнага статуса пазнавальных зместаў уключае працэдуру ўстанаўлення рэферэнта іх выкладання яго вынікаў на мове анталагічных паняццяў. Эпістэмалагічна тлумачачы сцвярджэнне пра тое, што канкрэтныя этнасы, пэўныя сацыяльныя класы ажыццяўляюць рэальныя дзеянні, удзельнічаюць у падзеях — ідэалізацыі рэчаіснага становішча спраў, ідэалізаваныя тэарэтычныя і канцэптуальныя схемы. Калі адмаўляць вызначэнню канкрэтных этнасаў, пэўных сацыяльных класаў і інш. як суб’ектаў грамадскай дзейнасці, то належыць сцвярджаць, што такія пазнавальныя зместы трэба логіка-гнасеалагічна класіфікаваць як абстрактна-ідэалізаваныя прадметы мыслення.