Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
этнічнымі і этнапалітычныя супольнасці. У адпаведнасці з такім выдзяленнем этнічную гісторыю Беларусі (як і іншых краін) трэба распрацоўваць як гісторыю ўзнікнення і развіцця розных пераемных этнічных і этнапалітычных супольнасцяў, а не адзінага этнасу.
У межах этналогіі, якая распрацоўвалася ў савецкі час, выкарыстоўвалася паняцце нацыі, выдзяляемае па адзнаках агульнасці тэрыторыі і ўмоў эканамічнага жыцця, а галоўнай адзнакай паняцця этнасу бралася пэўная самаідэнтыфікацыя — па агульнасці культурных рыс, а таксама па паходжанні. Улічваючы, што пры гэтым нацыя абгрунтоўвалася як гістарычны тып этнасу, нельга не адзначыць супярэчлівасці такой пабудовы тэорыі этнасу.
Канкрэтны этнас (беларусы, немцы) з пункту гледжання этналогіі — гістарычна склаўшаяся сукупнасць індывідаў, якая выдзяляема па комплексе адзнак; з пункту гледжання семантыкі — імя, якое мае рэферэнт; з пункту гледжання эпістэмалогіі — ідэальны аб’ект, пазначаемы эмпірычным тэрмінам: з пункту гледжання гнасеалогіі — рэпрэзентант, пазнавальны змест, якому адпавядае рэчаіснасць; логіка-гнассалогіі — рэальны аб’ект мыслення, у адрозненне ад этнасаў, нацый і іншых падобных паняццяў, вызначаемых як ідэальныя аб’екты мыслення. У межах этналогіі дыскусіруецца праблема анталагічнага статуса этнасаў, аднак яе аптымальнаму вырашэнню перашкаджае недасканаласць паняційнага апарату анталогіі.
Этнас як пазнавальны змест — агульны тэрмін, а таксама і паняцце, запазычваемае ў мадэрнізаваным выглядзе з гістарыясофіі і выкарыстоўваемае для тлумачэння этнічных працэсаў. Канкрэтныя этнасы, вызначаючы анталагічна, — утварэнні, якія адносяцца не да матэрыяльнай або духоўнай рэчаіснасці, а выключна да грамадскай рэчаіснасці. Індывіды, з якіх складаецца пэўны этнас, аптымальна анталагічна трактаваць як цэласныя матэрыяльна-духоўныя ўтварэнні, больш спрошчана — як адзінствы цела і душы. Жыццядзейнічаючыя як супольнасці сукупнасці індывідаў — гэта ўжо ўтварэнні не матэрыяльнай, а грамадскай рэчаіснасці. Яны, у прыватнасці, канкрэтныя этнасы, удакладняючы анталагічна, — гэта ідэальнае (а не рэальнае) грамадскае ўтварэнне, паколькі яно праяўляецца не ў дзейнасці, а ў этнічнасці (пэўнай грамадскай свядомасці) і ў міжэтнічных адносінах.
Паколькі мы вызначылі ў межах сацыяльнай філасофіі і анталогіі канкрэтныя этнасы як ідэальную грамадскую рэчаіснасць, то з пункту гледжання ведаў гэтых галін даследаванняў мы лічым спекулятыўнымі (а часцяком выкарыстоўваемымі ў палітычных і ідэалагічных мэтах)
разважанні пра этнасы як пра рэчаісныя ўтварэнні. У сувязі з выкладзеным вышэй нельга не нагадаць пасажы з твора О. Шпенглера “Канец Еўропы”: народ (г. зн. эквівалент эзнасу. — Ю. Н.) — гэта рамантычнае ўяўленне пра сілу, якая выступае творцам сусветнай гісторыі, яго неабходна разбурыць, паколькі пасля надыходу ледніковага перыяду на Зямлі жывуць людзі, а не народы (гл. п. 7 главы 2 т. 2).
Звяртаем увагу на анталагічную непрыдатнасць семантычнага падыходу да ўстанаўлення рэферэнтаў імёнаў. Пры ім, напрыклад, атрымліваюць наступны вынік: апісальнае, аіульнае, канкрэтнае, безадноснае імя “сацыялістычная рэвалюцыя” мае рэферэнт, г. зн., як сёння патлумачваецца логікамі, клас прадметаў, якія існуюць у форме матэрыяльнага ўтварэння. Пры анталагічным падыходзе да рэферэнтаў пазнавальных зместаў (пры якім вызначаюцца адносіны апошніх да рэчаісных утварэнняў, а не адносіны імёнаў да прадметаў, як пры логіка-семантычным падыходзе), якога прапануем прьітрымлівацца мы, рэферэнт зместу, абазначаемага тэрмінам (а семантычна — імем) ’’сацыялістычная рэвалюцыя”, вызначаемы як ідэальнае ўтварэнне (і апісальнае, абстрактнае імя), у адрозненне ад рэферэнта зместу, абазначаемага праз выраз “Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расіі” (які вызначаем як зборнае імя), што вызначаецца як паслядоўнасць рэчаісных грамадскіх падзей (і апісальнае, зборнае, канкрэтнае імя). Семантычная трактоўка рэферэнтаў як пазамоўных аб’ектаў імёнаў непрыдатная для пераносу яе на паняцці і іншыя пазнавальныя зместы, паколькі моўныя знакі — толькі выражэнні апошніх.
Прапануецца працэдура ўстанаўлення анталагічнага статуса пазнавальных зместаў, паняццяў і імёнаў. Умовай і падставай для ўстанаўлення анталагічнага статуса паняццяў грамадазнаўчых дысцыплін і адпавядаючых ім тэарэтычных тэрмінаў з’яўляецца не лагічны аналіз аб’ектаў пазнання як прадметаў мыслення і характарыстыкі іх як абстрактных, канкрэтных, зборных і г. д., а таксанамічны аналіз рэферэнтаў тэрмінаў як супольнасцяў, аб’яднанняў, адзінстваў у залежнасці ад ступені арганізаванасці ўтварэнняў.
Устанаўленне анталагічнага статуса пазнавальных зместаў, выкарыстоўваемых у этналогіі, не ўплывае на тэарэтычныя схемы этналогіі (накшталт таго, як, напрыклад, у кібернетыцы ўстанаўленне анталагічнага статуса паняцця адноснай інфармацыі (матэрыяльная або нематэрыяльная рэчаіснасць) не ўплывае на змест тэорыі інфармацыі). Распаўсюджаная трактоўка этнасу як сукупнасці індывідаў, якая складаецца на пэўнай тэрыторыі, прадстаўнікі якой ўсведамля-
юць агульнасць свайго паходжання, сваё адрозненне ад іншых этнасаў, карыстаюіша пэўным этнонімам, як правіла, маюць аднолькавую мову, звычаі, абрады і іншыя элементы духоўнай культуры, агульныя рысы псіхалагічнага складу, захоўваецца ў якасці мадэлі з’яў, нягледзячы на тое, ці вызначаецца рэферэнт паняцця этнасу як актуальнае або як патэнцыяльнае грамадскае ўтварэнне.
Недакладна ўстанаўліваць рэферэнты пазнавальных зместаў (семантычна — імёнаў), з дапамогай якіх даследуюцца з’явы грамадскай рэчаіснасці зыходзячы са стандартнай бінарнай анталагічнай схемы (аб’екыўная рэчаіснасць — суб’ектыўная рэчаіснасць), як гэта робіцца і сёння. Анталагічны аналіз пазнавальных зместаў, якім адпавядаюць канкрэтныя грамадскія ўтварэнні, паказвае пэўную непрацаздольнасць такой схемы.
SUMMARY
The book argues that it is not possible to discover laws in a historical study as such. Laws reflect knowledge about some general interconnection within groups of homogeneous processes or phenomena. This type of knowledge can hardly be obtained as a result of historical studies.
The subject of historical science is further developed by the authors. The subject is subdivided into fields, i. e. a unity of subject and the issue under study, as well as the framework, the boundaries defining the subject areas of each discipline.
The book sustains that a new science, i.e. science-study (a multidisciplinary concept) should be singled out as well as the fields it should comply, including the methodology of history.
The critical review of a multifaceted use of the term “historiography” allows the authors to suggest that the term should be used solely as a name for a discipline studying the development of historical studies. The term “histories” could be used instead of “historical science” for methodology of history, and the term “history” to define the fields of study dedicated to the history of society.
The procedure of establishing the ontological status of ethnos is discussed (the term “ethnos” is taken as a general one). The referent of each ethnos is understood as an ideal rather than an objective social construct. This understanding is based on the premises that it is concrete social groupsclans, military units, etc. — rather than a whole ethnos that are responsible for certain actions and events.
ЗМЕСТ
Уводзіны 3
Глава 1. Некаторыя тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі 7
1. Гістарычныя заканамернасці 7
2. Аб’екг і прадмет гістарычнага пазнання і даследавання 14
3. Гісторыказнаўчая тэрміналогія 23
4. Гістарычныя факты і канцэпцыі 29
5. Тыпалогіі ведаў, метадаў і ўзроўняў даследавання 40
6. Гістарычнае апісанне і тлумачэнне 51
Глава 2. Некаторыя тэарэтычныя праблемы гістарыяграфіі 60 7. Міні-нарыс ужывання тэрміна “гістарыяграфія” ў савецкі і постсавецкі час 60
8. Гістарыяграфія як навуковая дысцыпліна 65
Глава 3. Некаторыя тэарэтычныя праблемы навуказнаўства 70
9. Метадолаганавуковая тэрміналогія 70
10. Удакладненне прадметных межаў метадалогіі навукі, эпістэмалогіі і метадалогіі гісторыі 77
Глава 4. Некаторыя тэарэтычныя і філасофскія праблемы этналогіі 85
11. Этналогія як навуковая дысцыпліна 85
12. Тэрміналогія этнагістарычнага выкладання 94
13. Аналіз базісных паняццяў этналогіі і грамадазнаўства 103
14. Этнічныя і этнапалітычныя супольнасці 119
15. Анталагічны статус этнасаў 138
Заключэнне 151
Summary 160
Навуковае выданне
Несцяровіч Юрый Уладзіміравіч
Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Рэдактар A. I. Валахановіч
Карэктар 3. Я. Губашына Камп’ютэрны набор Ю. У. Несцяровіча Камп’ютэрная вёрстка П.А. Рэзванава
Падпісана да друку 13.01.2004. Фармат60^84 1/16. Гарнітура Times.
Друк афсетны. Ум. друк. арк. 9,2. Ул.-выд арк. 7,4. Тыраж 100 экз. Заказ № 81.
Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС). Ліцэнзія ЛВ № 69 ад 12.11.2002.
Надрукавана на НВС БелНДІДАС. 220002, г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55.