Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Звычайна логікі тлумачаць, што прадметы ў мысленні заўсёды маюць абстрактны характар, аднак гэта “не азначае, як часта ўяўляецца, што самі мыслімыя ў іх прадметы заўсёды ёсць абстракцыі і што менавіта гэтыя абстракцыі, а не каніфэтныя прадметы рэчаіснасці з’яўляюцца аб’ектам вывучэння навукі”. Але ў навуковым пазнанні, асабліва на паспелай стадыі развіцця навуковых дысцыплін, шырока распаўсюджаны тэарэтычныя аб’екты (гл.: Степнн В. С. Теоретнческое знанне. М., 2000), г. зн. пазнавальныя зместы, у якіх мысляцца не канкрэтныя прадметы. Належыць усведамляць, што паняцце прадмета шматслойнае, у рамках логікі яно неэксплікавана і таму дае магчымасць, калі не для спекуляцый, то для непаслядоўнасцяў у выказваннях, у якіх ўжываюцца тэрміны, якімі яно абазначаецца.
2 Войшвнлло Е. К., Деггярев М. Р. Логнка. С. 181.
Устанаўленне анталагічнага статуса пазнавальных зместаў (паняццяў, імёнаў) адпавядае прапаноўваемаму намі гнасеалагічнаму падзелу іх на рэпрэзентанты і канструкты. Паняцці, якія абазначаюцца тэрмінамі “рэпрэзентант”, “канструкт”, магчыма па-рознаму трактаваць у межах розных навуковых дысцыплін: рэпрэзентант у гнасеалогіі — як пазнавальны змест, які адпавядае пачуццёвым вобразам, аб’ект якога цалкам або часткова дадзены (або быў дадзены) у наглядным уяўленні, канструкт — як змест, якому не адпавядае такі вобраз; у логіцы рэпрэзентант — як змест, для якога даецца астэнсіўнае вызначэнне (хаця некаторыя логікі лічаць, што “астэнсіўнае вызначэнне з’яўляецца пазалагічным”3), канструкт — як змест, для якога даецца вербальнае вызначэнне; у эпістэмалогіі рэпрэзентант — як змест, які з’яўляецца апісаннем з’яў, фіксацыяй моментаў і аспектаў эмпірычнага даследавання, канструкт — як змест, які не з’яўляецца такім апісаннем.
Тэрмін “паняцце” шматзначны. Выдзелім асноўныя значэнні, у якіх ён ужываецца ў пэўных навуковых дысцыплінах: у псіхалогіі — у значэнні формы мысліцельных актаў псіхікі; у логіцы — у значэнні выніку абагульнення прадметаў некаторага класа, у лагічнай семантыцы — у значэнні сэнсу агульных імёнаў; у гнасеалогіі — у значэнні любога пазнавальнага зместу, крыніцай якога служыць не мысленне, а пачуццёвасць; у эпістэмалогіі — любога ідэальнага аб’екта. У мэтах аптымізацыі апісання працэсу пазнання лічым мэтазгодным увесці ў гнасеалогію дадаткова і тэрмін “пазнавальны змест” замест выкарыстоўваемага ў ёй шматзначнага тэрміна “паняцце”. Яго ўвядзенне мэтазгодна для адрознення розных сэнсаў, у якіх ужываецца тэрмін “паняцце”. Паняцце пазнавальнага зместу блізка да логікагнасеалагічнага паняцця аб’екта пазнання як прадмета мыслення, але больш шырокае па аб’ёму; пазнавальныя зместы трактуюць элемент лагічнай структуры пазнання. 3 аднаго боку, пазнавальныя зместы, у мэтах метатэарэтычнага апісання, дапушчальна трактаваць як элементарныя веды, з другога боку, яны аптымальна вызначаемы як базавыя элементы, з якіх складаюцца веды, але не пэўныя веды.
Толькі ў гнасеалагічным сэнсе тэрміна “паняцце” дапушчальна прыняць вызначэнні шэрагам даследчыкаў, у прыватнасці Р. Радзікам, канкрэтных народнасцей, нацыянальнасцей не як этнонімаў, а як паняццяў. Калі зыходзіць пры такім вызначэнні з лагічнага сэнсу тэрміна “паняцце”, то тады “беларусы”, “палякі” і інш. — паняцці класі-
3 Курбатов В. Н. Логнка. С. 138.
фікацыйнага характару, якія выкарыстоўваюцца для апісання этнічных з’яў, накшталт паняццяў пэўнага віду, роду, класа, сямейства, ствараемых ў біялогіі. Прыведзены прыклад падкрэслівае палажэнне, паводле якога адзін і той жа тэрмін (у дадзеным выпадку — тэрмін “паняцце”) у межах адной і той жа галіны даследаванняў мае розную інтэрпрэтацыю (у дадзеным выпадку — эпістэмалагічную, лагічную).
Пазнавальныя зместы, якія адпавядаюць паняццю этнасу, такія, як канкрэтныя суперэтнасы (напрыклад, славяне, кельты), — эфектыўны сродак тлумачэння розных этнічных з’яў. Але з гэтага не вынікае, што рэферэнты іх трэба анталагічна характарызаваць як рэальныя ўтварэнні. Для тых, хто не прымае палажэння, што славяне, кельты як канструкты археалогіі, лінгвістыкі, этналогіі, таксама як і, напрыклад, паняцці сацыялістычнай рэвалюцыі, феадалізму, — абстрактныя аб’екты, якім не адпавядае рэчаіснасць, нагадаем, што найбольш эфектыўныя сродкі ў даследаваннях прыродазнаўчых дысцыплін —лічбы і іншыя матэматычныя структуры, яны — вынікі ізаляванага абстрагавання, вызначаючы логіка-гнасеалагічна — тэарэтычныя аб’екты пазнання як абстрактныя прадмегы мыслення.
М. А. Сакалова бліскуча зрабіла гістарыяграфічную выснову, што “...айчынныя гісторыкі часам гіпастазуюць лінгвістычныя, археалагічныя і этнаграфічныя класіфікацыйныя катэгорыі”4. Мы пададзім становішча некалькі інакш — даследчыкі (не толькі айчынныя) экстрапалююць паняцці лінгвістыкі, археалогіі і этналогіі на гістарычны матэрыял, не маючы выразнай тэарэтычнай мадэлі этнасу, зыходзячы з розных канцэптуальных мадэляў. А гіпастазуюць яны паняцці з прычыны філасофскай неадукаванасці. У якасці прыкладу гіпастазавання прывядзём сцвярджэнне В. К. Бандарчыка: “I балты, і угра-фіны існуюць сёння побач са славянамі. I нікуды яны не зніклі”5. Тым самым айчынны этнограф разумее пад суперэтнасамі пэўнае аб’ектыўна рэальнае ўтварэнне, а між тым падобныя пазнавальныя зместы — канструкты, з дапамогай якіх апісваюцца і тлумачацца даследуемыя з’явы ў межах пэўнай дысцыпліны. Як біялагізацыю грамадскага ўтварэння мы разглядаем сцвярджэнні, падобныя наступнаму:”Этнічныя
4 Сакалова Марыяна. Пра разуменне... С. 169.
5 Беларусы: У 8 т. Т. 3. Гісторыя этналагічнага вывучэння / Рэд. кал.: В. К. Бандарчык і інш. Мн., 1999. С. 306.
супольнасці рэагуюць на змены знешніх умоў перш за ўсё вьіпрацоўкай новых культурных элементаў”6.
Э. В. Бендэнфердэ не прыбягае да прыёму гіпастазавання, але для яго цяжка ўразумець розніцу паміж рэальнымі і ідэальнымі грамадскімі ўтварэннямі: “Тое, што нацыя — гэта «ўяўленае адзінства», якое абапіраецца на распаўсюджаныя ўяўленні, не пярэчыць яе рэальнасці і рэальнай сіле ўзаемадзеяння”7. Паняцце грамадскай рэальнай рэчаіснасці аптымальна ствараць, выдзяляючы галоўнай адзнакай яго наяўнасць сацыя(та)льна абумоўленай дзейнасці. A інстытуалізаваныя ўтварэнні індывідаў, якія пражываюць на пэўнай тэрыторыі і прадстаўнікі якіх усведамляюць сваё адзінства, зыходзіць з выкарыстання адной (або некалькіх) мовы, якая іх ідэйна аб’ядноўвае і г. д., падыходзячы анталагічна строга, памылкова вызначаць як рэальныя. Тут трэба заўважыць, што невыразныя анталагічныя ўяўленні грамадазнаўцаў абумоўлены тым, што філосафы не прапанавалі ім эксплікаваных анталагічных паняццяў.
Вызначаючы метадолаганавукова, навуковае пазнанне мае мэтай стварэнне ідэальных аб’ектаў, тэарэтычных схем і мадэляў, з дапамогай якіх тлумачацца і прадказваюцца пэўныя з’явы. Устанаўленне адпаведнасці іх (гнасеалагічна — пазнавальных зместаў) рэчаіснасці — задача ўжо анталагічнага даследавання. Сёння распаўсюджаны логіка-семантычны падыход да такога ўстанаўлення.
У рамках лагічнай семантыкі выпрацоўваецца паняційны апарат тлумачэння адносін моўных выразаў да пазамоўных аб’ектаў (прычым у ёй высвятляюцца адносіны імёнаў і паняццяў як імёнаў пэўнага віду да універсуму разважання), але не выкарыстоўваюцца і не абгрунтоўваюцца паняцці рэальнасці і рэчаіснасці. Паколькі імёны абазначаюць прадметы або сукупнасці падобных прадметаў з універсуму разважання, г. зн. прадметы мыслення, то логіка-семантычная працэдура ўстанаўлення рэферэнта імёнаў (як імёны магчыма разглядаць ўсялякія вербальна ўвасабляемыя пазнавальныя зместы) не носіць характару анталагічнага вызначэння, не дазваляе ўстанаўліваць анталагічны статус эквівалентных імёнам пазнавальных зместаў. Рэфэрэнты — заўсёды мысленныя прадметы, працэдура іх устанаўлення ў рамках семантыкі заключаецца перш за ўсё ў лагічным выдзяленні класаў прадме-
6 Мнкулнч Т. Н. Этннческне обшноста как феномен соцвально органйзованного человечества Н Этнічныя супольнасці ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць. Матэрыялы навук. канф. (Мінск, 6—7 снежня 2001 г ). Мн., 2001. С. 306.
7 Радзік Р. Ад этнічнага згуртавання... С. 131.
таў. Пры логіка-семантычным падыходзе да рэферэнтаў імёнаў і паняццяў як сэнсаў апісальных імёнаў не адрозніваюцца рэпрэзентанты і канструкты, г. зн. пазнавальныя зместы, якім адпавядаюць рэчаісныя ўтварэнні, і зместы, якія канструіруюцца ў даследчых мэтах. Рэферэнты імёнаў — пазамоўныя аб’екты, якія вызначаюцца як рэчаісныя прадметы або іх ўласцівасці і адносіны. У пэўных імёнаў адсутнічаюць рэферэнты, калі імёнам не адпавядаюць такія аб’екты, што не маюць рэферэнта. Пры анталагічным падыходзе да рэферэнтаў паняццяў, і шырэй — пазнавальных зместаў, у выніку анталагічнага аналізу канкрэтнасці іх атрымліваецца анталагічная характарыстыка іх як рэчаісных або ідэальных утварэнняў.
Пры анталагічным падыходзе да вырашэння пытання пра адпаведнасць пазнавальных зместаў рэальным утварэнням, на наш погляд, аптымальна зыходзіць з палажэнняў пра канкрэтнасць як крытэрый аднясення ўтварэнняў да рэчаіснасці, пра наяўнасць дзеяння як крытэрый аднясення да рэальнасці; з выдзялення відавых паняццяў у адносінах да паняцця рэчаіснасці як паняццяў рэальнай і ідэальнай формы рэчаіснасці.
Калі пры гэтым да рэальнай грамадскай рэчаіснасці (менавіта грамадскай, а не матэрыяльнай) адносіць канкрэтныя соцыумы (г. зн. утварэнні індывідаў, якія класіфікуемы як аб’яднанні і адзінствы і характарызуемы адпаведна як арганізаваныя, каардынаваныя, і адзінствы, акрамя гэтага, цесна звязаныя і мэтанакіраваныя), іх узаемадзеянні, падзеі (праявы, вынікі ўзаемадзеянняў розных соцыумаў), працэсы (паслядоўнасці падзей), а да ідэальнай грамадскай рэчаіснасці адносіць пэўныя грамадскія свядомасці (напрыклад, пэўную этнапалітычную свядомасць), сацыяльныя адносіны, то тады погляды прымордыялістаў (“...усе прымордыялісцкія канцэпцыі трактуюць этнічныя супольнасці як рэальна існуючыя групы людзей ... этнічныя групы разглядаюцца як тыя, якія базіруюцца на культурным адзінстве, і, значыць, як анталагічна рэальныя”) і канструктывістаў (для якіх этнічнае пачуццё — інтэлектуальны канструкт, этнас — супольнасць людзей з пэўнай этнічнасцю, а “этнічнасць — гэта працэс сацыяльнага канструіравання ўяўляемых супольнасцяў...”8) на анталагічны статус этнасаў аказваюцца памылковымі.