Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
11 Войшвялло Е К., Дегтярев М. Г. Логнка. С. 206.
цівасці або адносіны, якія абстрагіраваны ад аб’ектаў12. Як бачна, для адных логікаў “канкрэтнае” — характарыстыка і рэферэнта (аб’екта, імя, паняцця) і яго моўнага абазначэння (імя) або мысліцельнага ўзнаўлення (паняцця); для іншых логікаў — гэта характарыстыка імёнаў, але не рэферэнтаў. На наш погляд, вызначэнне (лагічная характарыстыка) паняццяў як канкрэтных і абстрактных непрымальнае, паколькі паняцце як абагульненне прадметаў пэўнага класа ўжо ёсць абстракцыя.
Калі несупярэчліва выдзяляць канкрэтныя паняцці як від паняццяў і калі рэферэнт іх, напрыклад паняцця сацыялістычнай рэвалюцыі ці сэнсу выразу “сацыялістычная рэвалюцыя”, — канкрэтны аб’ект, то гэта павінна азначаць, падыходзячы строга анталагічна, што маецца рэчаіснае ўтварэнне, якому адпавядае такое паняцце або імя. Аднак у рэчаіснасці не маецца такога ўтварэння. У ёй маюцца індывіды, пэўную сукупнасць якіх мы пазначаем пэўнай назвай, напрыклад эгнонімам “беларусы”; канкрэтныя грамадскія падзеі, пэўную паслядоўнасць якіх мы абазначаем, напрыклад, выразам “Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расіі”. Абагульняючы такія сукупнасці, выдзяляючы характэрныя рысы іх, мы ствараем паняцце, якое абазначаем тэрмінам “сацыялістычная рэвалюцыя”. Гнасеалагічна характарызуючы, сацыялістычная рэвалюцыя як пэўны пазнавальны змест — канструкт, г. зн. што пры анталагічным падыходзе да рзферэнта паняцце сацыялістычнай рэвалюцыі характарызуема як канструкт, абстрактны змест; імя “чалавек” пры такім падыходзе не канкрэтнае, а абстрактнае, дакладней — відавое імя. Пэўная сацыялістычная рэвалюцыя, тая, якая абазначаецца выразам “Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. у Расіі” — збіральнае імя, дэсігнат якога — паслядоўнасць рэальных падзей. Пэўны чалавек, напрыклад той, які зваўся “М. В. Доўнар-Запольскі” і быў расійска-савецкім гісторыкам, — канкрэтнае імя, але не збіральнае, паколькі мы мыслім яго як адзін прадмет (асобу). Пры такім падыходзе канкрэтае племя (напрыклад, паляне), канкрэтная нацыя (напрыклад, амерыканцы) і г. д. — імя збіральнае, паколькі дэсігнат яго — сукупнасць рэальных індывідаў.
У пабудовах семантыкі ігнаруецца адрозненне паміж паняццямі імёнаў і паняццяў, апошняе рэдуцыруецца да першага. Паняцці разглядаюцца як імёны, ужываемыя ў генеральнай супазіцыі, а рэферэнты імёнаў — як прадметы, якія існуюць у форме матэрыяльных утварэнняў, або іх уласцівасці і адносіны. У адпаведнасці з такім падыходам
12 Бартон В. Н. Логііка... С. 47.
імёны “чалавек”, “электарат” і г. д. маюць рэферэнтам такія прадметы. 3 пункту гледжання анталогіі такім пазнавальным зместам, у адрозненне ад такіх, напрыклад, зместаў, як Зямля (і іншыя канкрэтныя касмічныя целы), беларусы (і іншыя канкрэтныя этнасы), не адпавядаюць рэчаісныя ўтварэнні, а толькі пэўныя паняцці, з дапамогай якіх пазнаюцца з’явы, г. зн. што пры ўстанаўленні рэферэнтаў пазнавальных зместаў мы зыходзім не з тэарэтычных схем семантыкі, у аснову якіх кладзецца паняцце імені, а з тэарэтычных схем анталогіі, у аснову якіх кладуцца паняцці рэчаісных і ідэальных утварэнняў.
Безумоўна, беларусы, палешукі (і нават славяне, калі мець на ўвазе не лігвістычна-археалагічны канструкт, а сукупнасць індывідаў, якія ўсведамляюць сябе славянамі) і г. д. — пазнавальныя зместы, якім адпавядае пэўная рэчаіснасць. Але для іх апісання і тлумачэння выкарыстоўваюцца канструкты — паняцці этнічнасці, культурных рыс і г. д. У рэчаіснасці маюцца супольнасйі — пэўныя сукупнасці індывідаў, прадстаўнікі іх маюць этнічнасць, этналагічна — этнічную свядомасць і этнічную самасвядомасць (іншы раз толькі этнічную свядомасць), што дазваляе этналагічна выдзяляць гэтую сукупнасць як супольнасць этнічную, а анталагічна як рэчаіснае ўтварэнне. Такім чынам, канкрэтныя этнасы — гэта не “ўяўляемыя згуртаванні” (выраз Б. Андэрсана), але і не рэальныя грамадскія ўтварэнні, як лічыцца пры зыходжанні з адпаведна пазітывісцкіх і гістарыясофскіх установак.
Этнасы не з’яўляюцца вытворцамі вынікаў грамадскай дзейнасці, паколькі не выступаюць у якасці суб’ектаў яе, хаця і выдзяляемы па адзнаках, якія адпавядаюць такім вынікам. Вынікі грамадскай дзейнасці індывідаў ці дзейнасці соцыумаў — гэта так званыя соцыёкультурныя ўтварэнні, вызначаючы анталагічна — матэрыяльна-грамадскія, і духоўна-грамадскія ўтварэнні. Выдзяляючы этнас не толькі па адзнаках этнічнасці [тэрмін “этнічнасць” ужываем не ў этналагічным значэнні, а ў сацыяльна-філасофскім. Пад этнічнасцю разумеем грамадскую, а не індывідуальную свядомасць паходжання культурнай еднасці, а таксама, мабыць, і міжэтнічныя адносіны (або сувязі). Тое, што ў этналогіі звычайна абазначаюць тэрмінам “этнічнасць”, мы абазначаем тэрмінам “этнічныя рысы”], а і па адзнаках тэрыторыі, культурных рыс, мы тым самым звязваем грамадскія ўтварэнні ў тэарэтычных схемах з утварэннямі не выключна грамадскімі.
Вызначэнне пэўных грамадскіх утварэнняў як рэальных, матэрыяльных і г. д. у межах навуковага пазнання, г. зн. на падставе строгіх метадаў даследавання, магчыма толькі ў межах анталогіі. I. Кант
у кнізе “Крытыка чыстага розуму”, паставіўшы мэтай зняць супрацьпастаўленне катэгорый розуму і рэчы (характэрнае для мысліцеляў новага часу), у інтэрпрэтацыі Г. Г. Шпета, “падмяніў анталогію гнасеалогіяй”13, чым аказаў “мядзведжую паслугу” развіццю філасофіі. Прадстаўнікі розных філасофскіх кірункаў, у тым ліку, і лагіцысцкай філасофіі, услед за ім, адвяргаючы мэтафізіку, разам з тым пазбаўляліся ад паняційнага апарату анталогіі. Невыпрацоўка імі аптымальнай базіснай анталагічнай і гнасеалагічнай схем, у прыватнасці неразлічэнне імі трансцэндэнтальных абьектаў пазнання з прадметамі пазнання, прыводзіць да недакладнага ўстанаўлення адпаведнасці пазнавальных зместаў утварэнням рэчаіснасці.
13 Шпет Г. Г. Введенне. Нсторня как проблема логнкн: В 3 т. Т. 2 // Антологня феноменологнческой фнлософмн в Росснн. М., 2000. С. 57; Макаров Н. В. Проект “герменевтнческой" логнкн Г. Шпета. Генезнс н основные проблемы II Веснік Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Сер. 3. 2002. № 2.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Коратка падсумуем асноўныя вынікі праведзенага даследавання.
Узровень гісторыказнаўчых даследаванняў у Рэспубліцы Беларусь застаецця пакуль недастаткова высокім. Гэтаму ў пэўнай ступені садзейнічае тое, што выкарьістоўваемая сёння гісторыказнаўчая і навуказнаўчая тэрміналогія ў значнай ступені шматзначная, а паняційны апарат неўдасканалены. Першае генезісна абумоўлена тым, што яна стваралася ў часы, калі не мелася выразнага разумення адрознення тэрмінаў ад паняццяў, другое — яго неадкарэліраванасцю. Для апісання працэсу навуковага пазнання і разгляду яго розных аспектаў працягваюць карыстацца паняццямі, змест якіх часам перасякаецца.
Неабходнасць увядзення ў рамках гісторыказнаўства і навуказнаўства ўдасканаленай (перш за ўсё адкарэліраванай) тэрміналогіі дыктуецца недастатковай пераканаўчасцю гісторыказнаўчага і навуказнаўчага выкладання, а іншы раз — тэрміналагічнай блытанінай пры такім выкладанні (так, тэрмін “апісанне” ўжываецца ў навуказнаўчых даследаваннях не строга ў значэнні пэўнай функцыі тэорыі, але і ў значэнні метаду даследавання, апавядання). Пры аналізе навуказнаўчых тэкстаў трэба звяртаць на гэта пільную ўвагу, а для пазбягання супярэчлівасцяў належыць уводзіць новыя навуказнаўчыя тэрміны, якія будуць разгружаць шматзначныя тэрміны.
Прапануецца для мэт несупярэчлівага навуказнаўчага выкладання выдзяляць у сістэме гістарычных дысцыплін навуковую дысцыпліну пад найменнем “гісторыка”. Да яе прымальна адносіць тыя галіны канкрэтна-гістарычных даследаванняў (у якіх выкладаецца гісторыя падзей, развіццё канкрэтных падзей і непрацяглых па часе працэсаў), што не аформіліся ў якасці навуковых дысцыплін. Лічым прымальным аддзяляць ад гісторыкі сумежныя гістарычныя дысцыпліны [у якіх праводзяцца даследаванні, пераважна датычныя тыпаў гістарычных з’яў (эканамічных, этнічных і г. д.)]. Апошнія ўключаюцца ў сістэму гістарычных дысцыплін, нягледзячы на тое, што ў іх межах пераважаюць іншыя тыпы даследавання, чым традыцыйнае гістарычнае даследаванне (прытрымліваючыся тыпалогіі такіх даследаванняў П. Ласлета). Акрамя таго, канкрэтна-гістарычныя і сумежна-гістарычныя даследаванні маюць адрозненне ў лагічнай структуры даследавання, якая заключаецца ў тым, што ў першых разглядаюцца пераважна падзеі, у другіх — пераважна тыпы падзей.
Лагічная структура гістарычных ведаў прынцыпова адрозніваецца ад лагічнай структуры ведаў у прьіродазнаўчых і большасці грамадазнаўчых дысцыплін. Асноўны вынік даследавання апошніх — тэорыі, у склад якіх уваходзяць гэарэтычныя мадэлі і схемы, законы, гіпотэзы, тэарэтычныя тэрміны, а таксама факты і велічыні. Асноўны вынік канкрэтна-гістарычных даследаванняў — канцэпцыі, у склад якіх уваходзяць канцэптуальныя палажэнні (схемы), тэарэтычныя і эмпірычныя тэрміны, пункты гледжання, а таксама факты і рэканструкцыі. У гісторыцы, як і ў рамках любой іншай навуковай дысцыпліны, будуюцца, вызначаючы эпістэмалагічна, ідэальныя аб’екты, але не выключна эмпірычныя ідэальныя аб’екты (нягледзячы на тое, што вывучаемыя ў яе межах аб’екты, вызначаючы лагічна, канкрэтныя), паколькі такія пазнавальныя зместы, як, напрыклад, беларуская культура XX ст. або беларускі этнас у XV ст., з’яўляюцца ідэалізацыямі.
У межах гісторыкі не будуецца такая сістэма ведаў, як тэорыя (незалежна ад таго, ці мець на ўвазе тэорыю ў шырокім сэнсе тэрміна “тэорыя”, калі ім абазначаюцца дзве разнавіднасці тэорыі — субстанцыянальныя (змястоўныя) і аперацыянальныя (інструментальныя) (агульнапрынятае адрозніванне іх у сучаснай філасофіі навукі праводзіць Г. Ленк1), або ў вузкім сэнсе — толькі субстанцыянальныя тэорыі), паколькі тэарэтычныя пабудовы ў гістарычным даследаванні не ўключаюць законы, не выконваюць функцыю прадказання, не з’яўляюцца інструментам практычнай дзейнасці. Сістэму ведаў, якая ў ёй будуецца, аптымальна абазначаць тэрмінам «канцэпцыя». Гістарычныя канцэпцыі з'яўляюцца сродкам упарадкавання гістарычньіх фактаў.
Гісторыкі ўстанаўліваюць дэтэрмінанты падзей, прычынныя сувязі паміж з'явамі, але вынікі такога ўстанаўлення нельга характарызаваць як закон, паколькі закон — вынік устанаўлення сувязяў паміж з'явамі, датычных класаў прадметаў. Гісторыкі карыстаюцца законамі, якія ўстанаўліваюцца ў гістарыясофіі і грамадазнаўчых дысцыплінах для тлумачэння даследуемых з'яў, аднак ў канкрэтнагістарычных даследаваннях яны пазбягаюць такога тыпу тлумачэння,