Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Да прадметнага поля пэўнай навуковай дысцыпліны (напрыклад, археаграфіі) або раздзела навукі (напрыклад, этнічнай гісторыі) мэтазгодна адносіць усё кола праблематыкі і тэматыкі, якія распрацоўваюцца ў іх межах (напрыклад, у прадметнае поле археаграфіі ўваходзіць распрацоўка правіл публікацыі гістарычных дакументаў старажытнага, сярэдневяковага, новага часу, распрацоўка метадалагічных прынцыпаў публікацыі гістарычных дакументаў і г. д.; у прадметнае поле этнічнай гісторыі ўваходзіць праблема рассялення славян, балтаў і іншых суперэтнасаў, праблема кантактаў балтаў і славян, маштабаў і глыбіні пранікнення іх асіміляцыі і г. д.).
Прадметныя рамкі пэўнай дысцыпліны — абагульненая фармулёўка праблематыкі (напрыклад, да прадметных рамак археаграфіі адносіцца методыка публікацыі пісьмовых гістарычных крыніц; этнічнай гісторыі — генезіс розных этнасаў). Дапушчальна і гранічна абагульненая фармулёўка прадметных рамак (напрыклад, прадмет археаграфіі — вывучэнне публікацыі гістарычных крыніц; прадмет этнічнай гісторыі — вывучэнне гістарычнага развіцця этнасаў).
Ёсць неадпаведнасць паміж філасофскім падыходам да вызначэння прадмета даследавання і навуказнаўчым устанаўленнем прадмета (прадметных рамак) пэўнай навуковай дысцыпліны. Аб’ект даследавання, які філасофскі вызначаецца як пэўная частка рэчаіснасці, нешта аб’ектыўна рэальнае, а прадмет даследавання як пэўныя характарыстыкі аспектаў аб’екта. Такая трактоўка іх не што іншае, як прынятая ў
межах гнасеалогіі трактоўка паняццяў аб’екта і прадмета пазнання, перанесеная ў навуказнаўчых дысцыплінах на паняцці аб’екта і прадмета даследавання. Сёння, як і раней, не толькі ў філасофскіх і ў навуказнаўчых працах даецца падобная трактоўка і адпавядаючая ёй дэфініцыя аб’екта і прадмета даследавання. Возьмем, напрыклад, дэфініцыю прадмета даследавання В. А. Шаршунова і Н. У. Гулько (дадзеную ў рамках прыкладнога навуказнаўства) як зафіксаванных у вопыце ўласцівасцяў і адносін аб’ектаў (чамусьці пра аб’ект даследавання яны кажуць у множным ліку). Дарэчы, няўдала фармулюецца імі трактоўка аб’екта даследавання: “Па адной і той жа тэме можа быць некалькі аб’ектаў. Значыць, тэма даследавання шырэй прадмета”5, у якой змешваюцца паняцці аб’екта даследавання і тэмы яго як аб’екта канкрэтнага даследавання. Возьмем дэфініцыю прадмета даследавання У. К. Лукашэвіча (дадзеную ў рамках метадалогіі навукі), паводле якой ён — “цэласная сукупнасць узаемазвязаных устойлівых характарыстык аб’екта”, а “ўстойлівыя характарыстыкі аб’екта — гэта тыя, якія неаднаразова ўзнаўляюцца ў рэчаіснасці.. .”6
Прадстаўнікі розных навуковых дысцыплін, нягледзячы на тое, што звычайна фармулююць вызначэнне аб’екта і прадмета даследавання ў адпаведнасці з нормамі філасофскага падыхода да іх, звычайна ўстанаўліваюць прадмет пэўнай навуковай дысцыпліны як абагульненне наяўнай у яе межах тэматыкі і распрацоўваемай праблематыкі, г. зн. насуперак прапаноўваемым імі дэфініцыям. Напрыклад, С. М. Каштанаў разумее аб’ект даследавання як “нешта матэрыяльнае”, прадмет даследавання як задачы, мэты і метады даследавання, “рэканструкцыю працэсу”, а прадмет археаграфіі вызначае не так, як належала вызначаць, разумеючы яго як прадмет даследавання ў адносінах да пэўнай дысцыпліны7.
Лагічная структура канкрэтна-гістарычнага даследавання адрозніваецца ад лагічнай структуры даследавання ў большасці іншых навуковых дысцыплін. Гэта не звязана з тым, што ў гістарычным пазнанні з’явы даследуюцца праз апасродкаваныя эмпірычныя дадзеныя, дадзеныя гістарычных крыніц, сукупнасць якіх служыць умовай
5 Шаршунов В. А., Гулько Н. В. Процесс научного творчества// Атэстацыя. 2002. № 5-6. С. 63.
6 Лукашевнч В. К. Основы методологнн научного нсследовання. Мн., 2001. С. 39.
7 Каштанов С. М. О предмете н обьекте археографнн // Отечественные архнвьі. 2002. № 3. С. 60-61.
для ўстанаўлення гістарычных фактаў, што абумоўлена спецыфікай аб’екта гістарычнага пазнання. Аб'ектам дапаможных гістарычных дысцыплін выступаюць не гістарычныя з’явы, а розныя віды гістарычных крыніц або метады іх апрацоўкі; аб’ектам гістарыяграфіі — сукупнасць канкрэтна-гістарычных даследаванняў. Аб’ектам раздзелаў і галін гісторыкі выступаюць канкрэтныя грамадскія з’явы (працэсы, падзеі, структуры і г. д.), не ўсе, а толькі з’явы гістарычныя, якія вызначаемы як з’явы мінулага, якія аказалі істотны ўплыў на станаўленне і ход развіцця грамадства.
Гнасеалагічна вызначаючы, аб’ектам пазнання ў цэлым, першапачатковым аб’ектам навуковага пазнання і аб’ектам эмпірычных дысцыплін бяруцца з’явы рэчаіснасці. Выдзяляемы розныя гістарычныя стандарты, тыпы і ідэалы навуковага пазнання (часта пры гэтым кажуць пра навуку, а не пра навуковае пазнанне). Нягледзячы на гэта, бесперспектыўна для вынікаў эпістэмалагічнага даследавання выдзяляць аб’екты розных тыпаў пазнання ў адрозненне ад аб’екта пазнання ў цэлым і аб’екта пэўных дысцыплін. Лагічна вызначаючы, у гістарычных, дакладней, у канкрэтна-гістарычных дысцыплінах, у адрозненне ад іншых, вывучаюцца канкрэтныя з’явы або іх тыпы, але не класы.
У XX ст. гісторыкі сталі не толькі вывучаць канкрэтныя гістарычныя з’явы, але і плённа распрацоўваць пытанні тыповых рыс сацыяльнай арганізацыі грамадства, даследаваць тыпы гаспадарання, ментальныя структуры, г. зн. праводзіць даследаванні ў форме “структурнай гісторыі”. У гістарычных даследаваннях шырока ўжываецца палітыка-сацыяльны, эканамічны, сацыяльна-псіхалагічны і іншы грамадазнаўчы аналіз. Гэта паказвае на тое, што сацыяльная гісторыя, эканамічная гісторыя, гісторыя ментальнасцяў і г. д., калі наспела неабходнасць выдзяляць іх як асобныя навуковыя дысцыпліны, — ужо дысцыпліны сумежныя, якія распрацоўваюцца на стыку гістарычных і іншых сістэм дысцыплін. Сцвярджэнне “гісторыя — гэта адзіныя абсалютна канкрэтныя веды”8 прымальна лічыць абгрунтаваным у адносінах да такой формы гістарычных даследаванняў, як “падзейная гісторыя”, для тых даследаванняў, у якіх выкладаюцца канкрэтныя гістарычныя падзеі.
Гісторыя, калі разумець пад тэрмінам “гісторыя” абазначэнне паняцця ўсяго развіцця з’яў грамадства ў мінулым як цэласнага працэсу — прадмет не даследавання, а рэфлексіі, г. зн. філасофскага пазнання. Адшукванне заканамернасцяў развіцця сусветна-гістарычнага
8 Гуряна Мншель. Фвлософня. М., 1998. С. 500.
працэсу было першапачаткова справай гістарыясофіі. Нельга прадбачыць і на аснове абагульнення фактаў, і з дапамогай строгіх метадаў (нават калі зыходзіць з імавернаснага падыходу да прадказання з’яў) тое, як будзе развівацца грамадства ў неабсяжнай будучыні. Тэорыю, паводле якой нельга прадказваць падзеі, нельга адносіць да навуковай (гэта не тычыцца логікі, матэматыкі, у межах якіх будуюцца спецыяльныя навуковыя тэорыі, для якіх непатрэбна функцыя прадказання), нягледзячы на тое, што ў яе ўключаюць законы.
Аналіз лагічнай структуры гістарычнага пазнання паказвае на тое, што тэорыю сусветна-гісторьгчнага працэсу немагчыма пераўтварыць у навуковую тэорыю з поўным наборам уласцівых для навуковай тэорыі функцый, г. зн. у дадзеным ракурсе — у тэорыю, якая мае функцыю прадказання, нават калі абапірацца пры яе распрацоўцы на прагностыку (галіну даследаванняў, якая асновай мае інфарматыку, сінергетыку, тэорыю дынамічнага праграміравання, тэорыю катастроф, тэорыю гульняў, тэорыю выпадковых працэсаў)9. Нельга прадказваць на аснове заканамернасцяў канкрэтны ход развіцця сусветна-гістарычнага працэсу, грамадскіх з’яў, паколькі немагчыма прадбачыць, якія здабыткі матэрыяльнай культуры, вынікі тэхналагічнага прагрэсу будуць дасягнуты, якія канкрэтныя касмічныя, геапалітычныя з’явы і г. д. магчымы адбыцца. Тое, што тэарэтычныя распрацоўкі сусветна-гістарычнага працэсу не могуць служыць інструментам практычнай дзейнасці, паказвае на памылковасць класіфікацыі такіх распрацовак, як тэорыі; іх дапушчальна характарызаваць як канцэпцыі.
Ёсць розныя погляды на тое, што разумець пад тэорыяй гісторыі. Гісторыкі, якія выкладаюць гісторыказнаўчыя погляды, звычайна выкарыстоўваюць гісторыказнаўчыя тэрміны, ніяк іх не характарызуючы і не апісваючы дэфінітыўна. Зразумела, гэта не іх справа. Так, Л. Мізэс у кнізе “Теорня н нсторня” разглядае праблемы і пытанні філасофіі гісторыі, дэтэрмінізму і матэрыялізму, філасофскай інтэрпрэтацыі гісторыі, сэнсу і каштоўнасці вывучэння гісторыі і г. д., г. зн. праблемы і пытанні, з якіх зразумела, што для кнігі больш падыходзіць назва “Тэорыя гісторыі”10. Філосафы-герменеўтыкі ўвогуле разумеюць пад гістарычнай тэорыяй галоўным чынам
9 Бетяев С. й. Прогностака: первые шагн наукн II Вопросы фнлософмя. 2003. № 4. С. 5.
10 Мнзес фон Людвнг. Теорня н нстормя. Ннтерпретацвя соцнально-экономаческой эволюцмн. М., 2001.
“найбольш ёмісты па магчымасцям рэпрэзентацыі катэгарыяльнапаняційны аппарат гістарычнай навукі”1 . Гэта звязана з тым, што філосафы-герменеўтыкі замест гістарыясофіі прапануюць герменеўтыку ў якасці метадалагічнага базісу навук пра дух12. У савецкі час тэорыя гісторыі звычайна не выдзялялася з метадалогіі гісторыі, якая мела ў сваёй аснове вучэнне гістарычнага матэрыялізму.
Гісторыказнаўцы найчасцей ужываюць тэрмін “гістарычная тэорыя” ў значэнні навукова-тэарэтычных ведаў у прымяненні да гісторыкі. Беларускі гісторык М. А. Сакалова ўдакладняе адрозненне тэорыі гісторыі, г. зн. “канцэптуальных мадэляў гістарычнага працэсу” і гістарычнай тэорыі — “сістэмы тлумачэння, якія ўключаюць некалькі гіпотэз аб пэўным класе аб’ектаў”13. Нагадаем, што канцэпцыі гістарычнага працэсу выпрацоўваюцца ў межах гістарыясофіі. Калі вызначаць тэорыю як сістэму ведаў, а тлумачэнне як пэўную функцыю ведаў (гл. напрыканцы п. 6), то з пункту гледжання адкарэліраванай навуказнаўчай тэрміналогіі дакладней казаць пра тэорыю як веды (а не як пра тлумачэнне), якія тлумачаць з’явы. Акрамя таго, у гістарычным даследаванні вывучаюцца канкрэтныя з’явы, а не класы прадметаў. Тэорыя — сістэма ведаў, якая будуецца адносна аб’ектаў, якія лагічна вызначаюцца як класы прадметаў. У адпаведнасці з гэтым у гісторыцы і ў гістарыясофіі немагчыма атрымаць такі вынік даследавання, які б класіфікаваўся як тэорыя (у выпадку, калі прытрымлівацца строга карэляцыйна эксплікаванага паняцця тэорыі). Тэарэтычныя веды ў гісторыцы маюць форму канцэпцый (гл. п. 4).