• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

    Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

    Юрый Несцяровіч

    Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
    Памер: 162с.
    Мінск 2004
    46.48 МБ
    Належыць адрозніваць негістарыясофскія канцэпцыі развіцця сусветнага грамадства (а таксама і асобных цывілізацый, геапалітычных рэгіёнаў і г. д.), у якіх раскрываюцца механізмы і заканамернасці развіцця грамадства, і на аснове якіх магчыма з пэўнай імавернасцю прадбачыць бліжэйшую будучыню, і якія іншы раз няўдала абазначаюцца як “тэорыя гісторыі”, і тэарэтычныя веды і падыходы грамадазнаўчых дысцыплін, што выступаюць у якасці метадалогіі правядзення гістарычнага даследавання. Увогуле, “тэорыя гісторыі” — супя-
    пЛойкоЛ. Е. Герменевтнка н іісторнческая теорня// Фнлософы XX века. Ханс-Георг Гадамер. Матерналы республнканскнх чтеннй-5. Мн., 2002. С. 136.
    12 Гадамер Х.-Г. Мстнна н метод. Основы фвлософской герменевтнкя. М., 1988.
    13 Сакалова Марыяна. Першы дапаможнік па метадалогіі II Беларускі гістарычны агляд. Т. 4. Сш. 1—2. Снежань. 1997. С. 221.
    рэчлівы тэрмін, паколькі гісторыя — гэта развіццё грамадства ў мінулым, а навуковая тэорыя — сістэма ведаў, адной з функцый якой з’яўляецца прадказанне.
    М. Ф. Румянцава ўжывае выразы “тэорыя гісторыі”, “тэорыя гістарычнага працэсу”, “гістарычная тэорыя” ў аднолькавым значэнні. У гл. 2 першага раздзела вучэбнага дапаможніка “Теорня нсторнл” ёю выдзяляецца параграф “3 якіх структурных элементаў будуецца тэорыя і што ў ёй галоўнае”. Галоўным яна лічыць чалавека як суб’екта гістарычнага працэсу, важнейшымі элементамі — мэты гістарычнага пазнанння і катэгорыю часу. М. Ф. Румянцава сцвярджае: “Існуюць 2 тыпы тэорый гістарычнага працэсу: разумова-філасофскія і канкрэтна-гістарычныя”, блытаючы тым самым паняцці спосабаў пабудовы навуковых тэорый і тыпаў гістарычных даследаванняў. Пазнаёміўшыся са зместам дадзенага параграфа, чытачы застануцца ў поўным няведанні наконт структуры тэорыі, што невыпадкова, паколькі аўтар яго не паказала і элементарных ведаў пра структуру навуковых ведаў. Сярод іншага выклікае здзіўленне выснова М. Ф. Румянцавай пра тое, што Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. не прывяла да змены грамадска-палітычнай фармацыі14. У гэтым мы ўбачылі і здзекаванне над папярэднімі ідэаламі.
    Найбольш сур’ёзную спробу абгрунтаваць паняцце гістарычнай тэорыі сярод савецкіх метадолагаў гісторыі зрабілі Г. М. Іваноў, A. М. Коршунаў і Ю. А. Пятроў. Яны вызначылі 7 асноўных адзнак тэорыі як формы навуковага пазнання, у тым ліку першай адзнакай узялі “сістэматызацыю ведаў пра некаторы клас аб’ектаў”, не звяртаючы ўвагі на тое, што ў адпаведнасці з гэтай адзнакай у гісторыцы немагчыма пабудаваць тэорыю. Больш таго, яны робяць выснову, паводле якой “...тэорыя ёсць абагульненыя і сістэматызаваныя веды пра клас аднародных фактаў, якія выражаюцца ў форме закона”. Такое сцвярджэнне памылковае з пункту гледжання логікі і гнасеалогіі, паколькі разважаць карэктна пра класы прадметаў і сукупнасці фактаў, але не пра класы фактаў. Акрамя таго, у сцвярджэнні атаясамліваюцца тэорыі і законы: навуковая тэорыя ў іх — сістэма ведаў, а веды праяўляюцца як закон. Яшчэ яны робяць выснову пра тое, што гістарычная тэорыя “...хутчэй адносіцца да класа генетычных гістарычных тэорый, якія пабудаваны на абагульненні вялізнага
    14 Румянцева М. Ф. Теорня нсторнн. Учебное пособне. М., 2002. С. 32—33, 36, 37, 43, 57.
    матэрыялу вопытных дадзеных (фактаў)”15. Але эмпірычная тэорыя — супярэчлівы пазнавальны змест, улічваючы тое, што тэарэтычныя і эмпірычныя веды — гэта супрацьлеглыя паняцці.
    Нягледзячы на тое што імкненне распрацоўваць тэорыю ў межах гістарычных дысцыплін з’яўляецца недарэчнасцю, а распрацоўка тэорыі гісторыі — справа не гісторыкаў, сёння прадпрымаецца спроба неспекулятыўнай распрацоўкі тэорыі сусветна-гістарычнага працэсу ў межах тэорыі гісторыі як міждысцыплінаранай галіны даследаванняў. Такая галіна фарміруецца на стыку палітэканоміі, палітычнай сацыялогіі, этнасацыялогіі, сацыяльнай псіхалогіі, футуралогіі і гістарыясофіі. Тэорыя гісторыі — працяг і альтэрнатыва гістарыясофіі. У яе межах прадказваюцца тэндэнцыі развіцця грамадства ў агляднай будучыні. У якасці прыкладу распрацоўкі па тэорыі гісторыі спашлёмся на 2-ю і 3-ю часткі працы Л. Я. Грыніна “Фнлософня, соцнологня н теорня нсторнн” (Валгаград, 2000), якая падаецца як вучэбны дапаможнік для студэнтаў па сацыяльнай філасофіі і сацыялогіі. Л. Я. Грынін у гэтай працы выкарыстоўвае тэрміны “тэорыя гісторьіі” і “тэорыя гістарычнага працэсу” як раўназначныя, аднак уключае ў распрацоўку па тэорыі гісторыі і глабальныя праблемы чалавецтва, і праблемы сучаснага і будучага развіцця грамадства, тым самым надаючы тэорыі гісторыі шырокія прадметныя рамкі. Л. Я. Грынін не абгрунтоўвае прадметныя рамкі тэорыі гісторыі як галіны даследаванняў, толькі выдзяляе тры галіны даследаванняў, звязаных з сусветнай гісторыяй, — філасофію гісторыі, сацыялогію гісторыі і тэорыю гісторыі.
    Расійскі гісторык Н. Б. Сялунская, адзначаючы, што “сучасны стан гістарычнай навукі, вызначальныя тэндэнцыі яе развіцця не ствараюць фону, клімату, глебы для татальных тлумачальных мадэляў”, указвае на “...неабходнасць пошуку некаторага метадалагічнага кансенсусу на падставе сінтэзу розных тэорый, каб не дапусціць усведамляемай небяспекі “парушэння адзінства гістарычных ведаў”16. На наш погляд, нягледзячы на ўзнікаючыя і змяняючыя адзін другога кірункі гістарычнага тлумачэння — гістарыцысцкі, сцыентысцкі, культуралагічны, належыць адрозніваць не толькі фор-
    15 йванов Г. М., Коршунов A. М., Петров Ю. А. Методологнческне проблемы нсторнческого познаная. М., 1981. С. 215—216, 223.
    16 Селунская Н. Б. К проблеме обьяспення в нсторнн // Проблемы нсточнвковедення н нсторнографнн. Матераалы научных чтеннй памятн академяка Н. Д. Ковальченко. М., 2000. С. 52—53.
    мы традыцыйнага гістарычнага даследавання — “гісторыю падзей” і “гісторыю структур”, але і розныя галіны даследаванняў: тыя, якія арыентаваны на вывучэнне канкрэтных з’яў, і тыя, якія арыентаваны на вывучэнне іх тыпаў, з акцэнтам на тлумачэнні іх.
    Такім чынам, адрозніваючы паняцці аб’екта пазнання і даследавання ад паняцця аб’екта навуковай дысцыпліны, належыць усведамляць мэты, якія ставяцца пры распрацоўцы праблем аб’екта пазнання і даследавання і аб’екта пэўнай дысцыпліны. У першым выпадку мэта — паказаць, раскрыць адносіны пазнання і ведаў да рэчаіснасці; у другім — акрэсліць абстрактны аб’ект, адметны для пэўнай навуковай дысцыпліны, які б дазваляў адрозніваць яе па наяўнасці такога аб’екта ад іншых навуковых дысцыплін. Пры навуказнаўчым апісанні такога аспекту даследавання, як прадмет дысцыпліны, аптымальна выкарыстоўваць наступныя тэрміны: “прадметнае поле навуковай дысцыпліны” — у значэнні сукупнасці тэматыкі і праблематыкі, распрацоўваемых у кагнітыўных межах дысцыпліны; “прадметныя рамкі навуковай дысцыпліны” — абагульненая фармулёўка “прадметнага поля дысцыпліны” (“прадметныя рамкі навуковай дысцыпліны” акрэсліваюць яе кагнітыўныя межы); “прадметная галіна навуковай дысцыпліны” — сукупнасць пазнавальных зместаў ці кагнітыўных аб’ектаў (эмпірычных і тэарэтычных), якія выкарыстоўваюцца ў яе кагнітыўных межах.
    3.	ГІСТОРЫКАЗНАЎЧАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ
    Сярод мноства значэнняў, у якіх ужываецца слова “гісторыя” [напрьіклад, A. А. Ільін на пачатку працы “Фнпософмя нсторнн” (М., 2003) выдзяляе 6 асноўных сэнсаў канцэпта “гісторыя”: 1) апавяданне, 2) падзея, 3) працэс развіцця, 4) сацыяльнае жыццё, 5) мінулае, 6) вывучэнне мінулага], пры асэнсаванні галіны гістарычнага пазнання звычайна засяроджваюць увагу на двух яго значэннях: адно з іх — паняцце мінулых грамадскіх з’яў, другое — паняцце апавядання пра гэтыя з’явы. У першым выпадку тэрмін “гісторыя” выкарыстоўваенца ў якасці сіноніма тэрміна “гістарычныя з’явы”, у другім — сіноніма тэрміна “гістарычнае апавяданне”. Заўважым, што апавяданне ў летапісах і іншых гістарычных крыніцах — тых, якія Л. М. Пушкароў класіфікуе як гістарычныя апавядальныя пісьмовыя гістарычныя
    крыніцы1, уяўляюць сабой не толькі апісанні падзей, але і пэўныя тлумачэнні іх (паводле падзелу гістарычнага даследавання М. Уайта2, яны змяшчаюць “хроніку” — эмпірычныя выказванні і “гісторыю” — тлумачальныя выказванні).
    Г. В. Ф. Гегель ужываў тэрмін “гісторыя” для абазначэння і паняцця здзейсненага мінулага і паняцця гістарычнага апавядання; разам з тым для абазначэння апошняга паняцця ён выкарыстоўваў і тэрмін “гістарыяграфія”3. Пасля такое тэрмінаўжыванне стала агульнапрынятым. У адпаведнасці з ім атрымліваецца, што ранняе летапісанне — таксама гістарыяграфія насуперак этымалагічнаму значэнню тэрміна (разгляд апавяданняў пра мінулае) і нягледзячы на тое, што ранняе летапісанне па спосабу вывучэння гістарычнага матэрыялу некрытычна, а па зместу яно (уключаючы і працы Герадота) легендарна (ці міфалагічна). Апошнюю акалічнасць адзначалі, дарэчы, удзельнікі міжнароднай канферэнцыі 23—24 красавіка 1998 г. “Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання”, прысвечанай 120-годдзю з дня нараджэння У. I. Пічэты.
    Паступова прадстаўнікі заходнееўрапейскай філасофіі гісторыі адмовіліся ад ужывання тэрміна “гістарыяграфія” для абазначэння любога апавядання пра мінулае, разам з тым яны пачалі абгрунтоўваць (пачынаючы з Э. Бернхэйма) ідэю гістарыяграфіі як навукі аб гістарычнай думцы, лічачы, што гісторыя (г. зн. апавяданне пра мінулае) толькі праз гістарыяграфію (гістарычную думку разам з яе вывучэннем) пераўтворыцца ў навуку. Р. Дж. Калінгвуд, як і Г. В. Ф. Гегель, не адрозніваў тэрміны “гісторыя” і “гістарыяграфія” ў плане супрацьпастаўлення іх значэнняў для абазначэння паняццяў апавядання пра мінулае грамадства і вывучэння такіх апавяданняў, затое ён паклаў пачатак традыцыі адрознення навуковай гістарыяграфіі і данавуковай квазігістарыяграфіі4. Э. Бернхэйм і Р. Дж. Калінгвуд адносілі да гістарыяграфіі як даследаванні, так і наратывы, выдзяляючы навуковую гістарыяграфію па наяўнасці ў апавяданнях пра мінулае навуковай думкі. М. Мандэльбаум стаў адрозніваць гістарыяграфію як веды пра гістарычныя з’явы ад наратыву5, аддзяляючы навукова-гістарычную думку,
    1 Пушкарев Л. Н. Класснфнкацня русскнх пнсьменных нсточннков по отечественной нсторнл. М., 1971. С. 267.
    2 White М. Foundetions of historical khowledge. N-Y.—L., 1965.