Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
46.48 МБ
Такім чынам, з прычыны таго, што гісторыказнаўчая тэрміналогія дакладна не ўстаноўлена, гісторыказнаўчае апісанне атрымліваецца невыразным і дастаткова адвольньім. Так, паўсюдна ўжываецца выраз “апісанне падзей”, хаця калі падыходзіць да ўстанаўлення значэння тэрмінаў больш строга, то належыць казаць пра “рэканструкцыю падзей” і “гістарычнае апісанне”, але не пра “апісанне падзей”, паколькі апісанне — функцыя навуковых ведаў, у тым ліку і такіх форм іх, як канцэпцыя і факт, але не метад даследавання.
4.	ГІСТАРЫЧНЫЯ ФАКТЫ I КАНЦЭПЦЫІ
Аглядаючы асноўныя значэнні тэрміна “канцэпцыя”, якія ўжываюцца навуказнаўцамі (пэўны спосаб разумення, трактоўка якоганебудзь прадмета; асноўны пункт гледжання на вывучаемы прадмет; кіруючая ідэя для сістэматычнага асвятлення пэўнага прадмета; адзіная пэўная задума, галоўная ідэя даследавання; сістэма поглядаў на тое ці іншае разуменне з’яў і працэсаў), для мэт навуказнаўчага даследавання мы сфарміруем наступнае вызначэнне паняцця канцэпцыі: канцэпцыя — сістэма ведаў, у якой абгрунтоўваецца асноўны пункт гледжання на даследуемыя з’явы. Гістарычныя канцэпцыі з’яўляюцца асноўным вынікам гістарычнага даследавання.
Такія вынікі гістарычнага даследавання, як канцэпцыі пэўнай гістарычнай з’явы, нескладана адрозніваць ад гістарыяграфічных ведаў, атрыманых пры аналізе пабудовы такіх канцэпцый пэўнымі даследчыкамі. Напрыклад, пры вырашэнні праблемы генезісу ВКЛ Г. Лаўмянскім атрымана канцэптуальнае палажэнне аб тым, што ў ВКЛ літоўскага баярства было намнога больш чым рускага. Гістарыяграфічныя веды адносна канцэпцыі польскага гісторыка заключаюцца ва ўстанаўленні таго, з дапамогай якіх метадаў і на аснове якіх
13 Краўцэвіч А. Дыскусія ці сварка? Пра магчымасць дыялогу паміж беларускімі і летувіскімі гісторыкамі П Гістарычны альманах. 2001. Т. 5. С. 171.
ведаў яна створана: на аснове палажэння пра тое, што “палітычная ўлада асобных тэрыторый вырашалася гушчынёй і якасцю рыцарскага, баярскага насельніцтва”1; больш таго, “...Лаўмянскі ўжываў для акрэслення этнічнай прыналежнасці ... шляхты крытэрый канфесійнай прыналежнасці”2.
Калі зыходзіць з элементарнай тыпалогіі гістарычных ведаў (эмпірычныя — тэарэтычныя), то канцэптуальныя палажэнні ў лагічнай структуры гістарычых ведаў належыць адносіць да тэарэтычных ведаў. Як эмпірычныя веды, тады характарызуемы не толькі вынікі крытыкі дадзеных крыніц, але і вынікі аналітычнага назірання падзей, якія зафіксаваны ў пісьмовых крыніцах. Выдзяленне тэарэтычнага і эмпірычнага ўзроўняў даследавання (навуковага пазнання) і ўвязванне з імі адпаведных ведаў вядзе да тэрміналагічных супярэчнасцяў, бо ў такім выпадку ў склад тэорыі (а ў гісторыцы — у склад “усечанай” тэорыі — канцэпцыі) уключаюцца веды, якія характарызуюцца як эмпірычныя веды. Увогуле, як магчыма казаць пра тэарэтычныя веды ў гісторыцы, калі ў ёй не ствараюцца тэорыі. Дастаткова казаць толькі пра веды, якія атрымліваюцца на тэарэтычным ўзроўні даследавання.
Факты — пэўныя веды, якія звычайна дэфініруюпца як апісанні рэчаіснага становішча спраў, працэсаў, з’яў рэчаіснасці і г. д. Зразумела, што яны здабываюцца пераважна або выключна на эмпірычным узроўні даследавання, таму непрымальна казаць пра тэарэтычныя факты. Роля фактаў у гістарычным пазнанні яшчэ больш вялікая, чым у іншых відах пазнання, паколькі яны “прадстаўляюць змест гістарычнага пазнання, з дапамогай якога раскрываюць канкрэтную гісторыю аб’екта”3.
Магчымы розныя тыпалогіі фактаў. Напрыклад, A. I. Ракітаў, ствараючы тыпалогію гістарычных фактаў, выдзяляе экзістэнцыяльныя і кваліфікацыйныя факты, апошнія ў сваю чаргу падзяляе на фенаменалагічныя і эсенцыяльныя факты (тлумачачы, што “пералічаныя тыпы фактаў самі па сабе не з’яўляюцца выключнай прыналежнасцю гістарычных ведаў...”4). У гісторыцы апісаннямі рэчаіснага
1 Краўцэвіч А. Фарміраванне канцэпцыі генезісу ВКЛ у польскай гістарыяграфіі // Беларускі гістарычны часопіс. 1998. № 1. С. 50.
2 Краўцэвіч A. К. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Rzeszow, 2000. С. 45.
3 Стефанов Н. Теорня н метод в обшественных науках. М., 1967. С. 137.
4 Ракнтов A. М. йсторнческое познанне. Снстемно-гносеологнческнй подход. М„ 1982. С. 196-199.
становішча спраў аптымальней лічыць не факты, а рэканструкцыі. Возьмем сцвярджэнне: “Судзілі і вельмі часта расстрэльвалі тых, хто, ашуканы хлуслівай прапагандай, перайшоў мяжу з Заходняй Беларусі, каб жыць у шчаслівай сацыялістычнай краіне”. Як веды, якія яно выражае, — гэта рэканструкцыя пэўнай з’явы. Разам з тым гэта сцвярджэнне пра факт (датычнае пэўнага становішча спраў). Наступнае сцвярджэнне: “Развязаны масавы тэрор супраць сялянства ў канцы 1929 г. сваімі хвалямі захапіў і іншыя сацыяльныя катэгорыі насельніцтва”3 не з’яўляецца рэканструкцыяй. У ім праводзіцца пэўная канцэпцыя (тэрор савецкіх улад супраць насельніцтва). Разам з тым гэта і сцвярджэнне пра факт, бо яно адпавядае пэўнаму становішчу спраў рэчаіснасці.
У гісторыцы рэканструкцыі — веды, якія з’яўляюіша апісаннямі канкрэтных падзей, з’яў; факты — веды, у якіх апісваюцца тэндэнцыі падзей, тыповыя (характэрныя) падзеі, сукупнасці з’яў і г. д. На наш погляд, лагічная структура гістарычнага факта адрозніваецца ад лагічнай структуры факта ў тэарэтычных дысцыплінах. Інакш кажучы, тэрмін “навуковы факт” пры апісанні гістарычных ведаў абазначае іншае паняцце, чым пры апісанні прыродазнаўчых і грамадазнаўчых ведаў. Зразумела, што факт з’яўляецца асноўным вынікам даследавання не ў любых навуковых дысцыплінах; вынікі даследавання ў логіка-матэматычных, тэхніказнаўчых (напрыклад, у тэхналогіі і тэхніцы геолагаразведачных работ), у шэрагу спецыяльных дысцыплін (напрыклад, археаграфіі, дакументазнаўстве) нельга класіфікаваць як факты, належыць — як доказы, алгарытмы, правілы і г. д. Таму памыляюцца тыя культуролагі, у прыватнасці Ю. У. Раждзественскі, якія, абгрунтоўваючы паняцце факта культуры, трактуюць яго як абагульненне фактаў дапаможных гістарычных дысцыплін6. Ён, дарэчы, адносіць да такіх дысцыплін археалогію і этнаграфію, хаця для гэтых дысцыплін ужо даўно ўстаноўлены статус самастойных гістарычных дысцыплін.
Такім чынам, гістарычныя факты, у залежнасці ад зместу сцвярджэнняў пра факт, магчыма характарызаваць як канцэптпалажэнні і як рэканструкцыі гістарычных з’яў, розных іх момантаў і аспектаў у тым выпадку, калі пад рэканструкцыяй гістарычных з’яў разумець узнаўленне выключна канкрэтных з’яў. Факты атрымліваюцца ў
5 Касцюк М. П., Міхнюк У. М. Рэпрэсіі — самае цяжкае злачынства дыктатарскага рэжыму Н Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2. Мн., 1995. С. 204.
6 Рождественскнй Ю. В. Введенне в культурологню. М., 2000. С. 11—12.
выніку строга праведзенага даследавання, тэорыі і канцэпцыі аптымальна лічыць толькі абагульненнямі, але не тлумачэннямі іх. Іншы раз складана класіфікаваць пэўныя выказванні як выказванні пра факты (ці выказванні фактаў) або як канцэптуальныя выказванні (ці канцэптпалажэнні). Напрыклад, сцвярджэнне Г. М. Сагановіча ў кнізе “Невядомая вайна 1654—1667 гг.”: ‘Тэткія людзі (якія схілялі жыхароў гарадоў ВКЛ да капітуляцыі перад маскоўскімі войскамі. — Ю. Н.) былі і ў іншых гарадах Княства” выражае рэканструкцыю падзей, выказванне пра гістарычны факт, які ўстаноўлены на падставе крытыкі сведчанняў крыніц. Наступнае сцвярджэнне ў кнізе: “Але адкрыта пачынаць агрэсію (Масковіі супраць ВКЛ. — Ю. Н.) не выпадала. Трэба было дыпламатычна замаскаваць яе...” — ужо не толькі выказванне пра рэканструкцыю падзей, але і канцэптуальнае палажэнне, бо ў ім высвятляюцца асаблівасці адбыцця пачатку ваенных дзеянняў. Сцвярджэнне: “Маскоўская дзяржава пачала дзеянні ў значна пагоршанай для яе ваенна-палітычный сітуацыі”7 — канцэптпалажэнне, якое не належыць лічыць выказваннем пра рэканструкцыю. Разам з тым яго дапушчальна класіфікаваць як выказванне пра факт, паколькі дадзенае сцвярджэнне з’яўляецца апісаннем пэўнага становішча спраў; акрамя таго, яно верыфікуецца дадзенымі крыніц, г. зн. не крытэрызуецца як цалкам тэарэтычнае сцвярджэнне.
Складана праводзіць розніцу паміж гістарычнымі фактамі і канцэптпалажэннямі. Напрыклад, веды пра тое, што Ям-Запольскі мірны дагавор быў падпісаны 15.01.1582 г., і пра ўмовы яго падпісання — гістарычны факт. А вось сцвярджэнне М. В. Доўнар-Запольскага: ‘Тэтым мірам скончылася самастойная дыпламатычная і ваенная гісторыя ВКЛ” — канстатацыя факта, але разам з тым і канцэптпалажэнне, выснова, зробленая ім як на аснове абагульнення дадзеных крыніц, так і ўстаноўленых фактаў. Наступнае палажэнне: “3 юрыдычнага пункту погляду акт уніі не спыніў ... самастойнасці ВКЛ ... Гэта быў акт парламентарнай уніі, які пакідаў суверэнныя правы ВКЛ”8, — яўна канцэптпалажэнне або нават скарочаны варыянт канцэпцыі (хаця тлумачэнне, якое гэтае палажэнне дае, недыферэнцыраванае, у ім не закранаецца асобна палітычная і эканамічная самастойнасць краіны; з яго невядома, ці праводзіць М. В. Доўнар-Запольскі розніцу паміж паняццямі самастойнасці і незалежнасці дзяржавы). Заўважым, што каштоў-
7 Сагановіч Генадзь. Невядомая вайна 1654—1667 гг. Мн., 1993. С. 204—205, 58.
8 Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С. 103, 102.
насць палажэнняў, якія не ўваходзяць у склад канцэпцый, абмежаваная, у параўнанні з каштоўнасцю іх ў складзе канцэпцыі.
Калі пагадзіцца з тым, што адны і тыя ж веды прымальна характарызаваць як гістарычныя факты і як канцэптуальныя палажэнні, якія тычацца іх, задача лагічнага аналізу гістарычных ведаў, як ні парадаксальна, палягчаецца. Тады ў гісторыцы дапушчальна ўключаць эмпірычныя дадзеныя (факты) у склад канцэпцый, падобна таму як у прыродазнаўстве пэўныя эмпірычныя законы ўваходзяць у склад тэорыі.
Канцэпцыі ў гісторыцы дапушчальна характарызаваць як тэарэтычныя веды, хаця здабываюцца яны і на эмпірычным узроўні даследавання, перш за ўсё ў выніку крытыкі сведчанняў крыніц. Пазіцыя тых савецкіх і беларускіх гісторыказнаўцаў, якія адносяць гістарычныя канцэпцыі да эмпірычных ведаў, абумоўлена іх меркаваннем, паводле якога тэарэтычныя веды пра гісторыю — гэта веды так званай тэорыі гісторыі, якія прадмегна адрозніваюцца ад ведаў гістарыясофіі і тэорый грамадазнаўчых дысцыплін9 Гістарычныя канцэпцыі служаць сродкам і атрымання пазакрынічных ведаў у гістарычных даследаваннях. Гістарычныя канцэпцыі (іх яшчэ называюць тэорыямі “канкрэтнапраблемнага ўзроўню”10) — веды, якія здабываюцца ў выніку крытыкі крыніц, выкарыстання і экстрапаляцыі ведаў грамадазнаўчых дысцыплін, а таксама з дапамогай гістарыяграфічнага аналізу.