• Газеты, часопісы і г.д.
  • Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі  Юрый Несцяровіч

    Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі

    Юрый Несцяровіч

    Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
    Памер: 162с.
    Мінск 2004
    46.48 МБ
    11 Топольскн Ежн. О ролн вневсточннкового знання в нсторяческом нсследованнн // Вопросы фнлософнн. 1973. № 5. С. 198.
    12 Курбатов В. й. Логнка. С. 335—337.
    13 Берков В. Ф. Обіцая методологня наукн. Мн., 2001. С. 31, 78.
    14 Фрммен Ю., Сколяновскйй Г. Понскв обьектнвностн у Пнрса н Поппера // Эволюцнонная эпнстемологня н логнка соцнальных наук. Карл Поппер н его крнтнкн. М., 2000. С. 273.
    Калі метад інтэрпрэтацыі дадзеных крыніц (так званы гісторыкагерменеўтычны метад) належыць адносіць да эмпірычных метадаў даследавання, бо пры яго ўжыванні праводзіцца праца над эмпірычнымі дадзенымі (сведчаннямі крыніц), то метад аналізу гістарычных канцэпцый (абазначым яго тэрмінам “гістарыялагічны метад”) належыць адносіць да тэарэтычных метадаў даследавання, паколькі ён заснаваны на параўнанні адных канцэпцый з іншымі і з устаноўленымі гістарычнымі фактамі. Выкарыстанне ў гісторыцы паняццяў грамадазнаўчых дысцыплін для пабудовы канцэпцый — іншы тэарэтычны метад гістарычнага даследавання (ён шырока ўжываецца ў сумежных гістарычных дысцыплінах). У 6-й главе раздзела XV “Нарысаў гісторыі Беларусі” 1. Я. Марчанка і У. 1. Навіцкі канцэпцыю вынікаў абвяшчэння суверэнітэту Беларусі будавалі з дапамогай паняццяў сацыяльнага прагрэсу і палітычнага прагрэсу'5, г. зн. з дапамогай паняццяў сацыялогіі і паліталогіі, a то і ўвогуле — сацыяльнай філасофіі.
    Нельга настойваць на тым, што запазычанне паняццяў і ўвогуле абстрактных аб’ектаў і структур — сродак, спецыфічны для распрацовак гістарычных дысцыплін. У іншых навуковых дысцыплінах выкарыстоўваюцца паняцці і схемы тэорый іншых галін даследаванняў. У прыродазнаўчых дысцыплінах шырока выкарыстоўваюцца матэматычныя структуры, і не толькі як перадумова і сродак пабудовы іх тэорый, але і пэўныя матэматычныя паняцці ўваходзяць у склад тэорыі (напрыклад, у фізічную тэорыю ланцугоў уваходзіць паняцце графа16).
    У савецкі час частка філосафаў навукі і навуказнаўцаў прытрымлівалася правіла, паводле якога “...асновай для выдзялення ўзроўняў метадалогіі павінны быць узроўні тэарэтычных ведаў пра рэчаіснасць”. У адпаведнасці з ім I. Д. Кавальчанка выдзяляў 4 узроўні метадалогіі навуковага пазнання: агулызафіласофскі, філасофска-сацыялагічны, спецыяльна-навуковы і канкрэтна-навуковы (нават такі традыцыйны для савецкіх метадалогаў навукі падзел метадалогіі праводзіўся так, каб лішні раз падкрэсліць выключнае значэнне ў пазнанні вучэнняў дыялектычнага і гістарычнага матэрьіялізму). Ад іх ён адрозніваў (некалькі непаслядоўна) 4 узроўні метадаў даследавання: філасофскі, агульнанавуковы, спецыяльнанавуковы і канкрэтна-навуковы метады17. У апошнім выпадку дакладней было б гаварыць пра тыпы, а не пра ўзроўні метадаў.
    15 Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч, Ч. 2. Мн., 1995. С. 487.
    16 Бунге Марно. Фялософмя фнзнкя. С. 217.
    17 Ковальченко й. Д. Методы... С. 35, 38—40.
    У адпаведнасці з такім падзелам марксісцкі падыход да вывучэння гісторыі, які выпрацоўваўся на аснове аксіяматычна пабудаванага вучэння гістарычнага матэрьіялізму, складаўся з наступных метадаў (і тэорый, якія ім адпавядаюць): “усеагульнага” метаду — дыялектыкі18, агульнанавуковага метаду — матэрыялістычнай тэорыі гістарычнага працэсу, міждысцыплінарнага метаду — тэорыі грамадскага развіцця, канкрэтна-гістарычнага метаду — сацыяльна-кла, „19 савага аналізу пстарычных з яу .
    У. К. Лукашэвіч выдзяляе толькі 3 тыпы навуковых метадаў у залежнасці ад ступені агульнасці: філасофскія метады, агульнанавуковыя падыходы і канкрэтна-навуковыя метады. Заўважым, што калі “...варыянты класіфікацыі навуковых метадаў ... дапускаюць адначасова ўключэнне адных і тых жа метадаў у розныя групы”20, то з пункту гледжання логікі гэта аперацыя вызначаецца як тыпалогія, a не класіфікацыя. У навуказнаўстве агульнапрынята так званая традыцыйная класіфікацыя метадаў навуковага пазнання, але паколькі карыстанне ёю не дае несупярэчлівага апісання, сістэматызацыі метадаў, то прымальна карыстацца разам з ёю і шэрагам іншых тыпалогій метадаў даследавання (тое самае датычыцца, дарэчы, і класіфікацыі навук). Адзін і той жа метад даследавання ў залежнасці ад узятага крытэрыю атрымліваецца адносіць да рознага тыпу метадаў. Такое немагчыма ў строгай класіфікацыі, напрыклад у класіфікацыі біялагічных відаў. Тым больш, што класіфікацыя метадаў даследавання не праследуе практычную мэту, як тыпалогія дакументальных публікацый ажыццяўляецца ў археаграфіі з мэтай дапамогі археографам у іх эдыцыйнай працы, у падрыхтоўцы імі публікацый дакументаў (у якасці гістарычных крыніц) пэўнага мэтавага прызначэння. Класіфікацыя навук у тэарэтычным навуказнаўстве мае мэтаю служыць падмуркам для складання наменклатуры спецыяльнасцяў навуковых супрацоўнікаў.
    Такім чынам, класіфікацыя як асаблівая форма арганізацыі навуковых ведаў, шматразраднай і шматступенчатай сістэматызацыі іх, неабходнай у якасці сродка ажыццяўлення даследаванняў, не патрэбна, на нашу думку, у метадалогіі навуковага пазнання, у якой дастаткова абмежавацца тыпалогіяй метадаў даследавання. Тыпалогія —
    18 Сушков Н. М. О соотношенмн методов научного познанмя П Методологнческне проблемы научного нсследованмя. Р.-на-Д., 1974. С. 5.
    19 Санцевнч A. А. Методнка нсторнческого всследовання. К., 1990.
    20 Лукашевнч В. К. Основы ... С. 46.
    больш простая форма арганізацыі ведаў. Навуказнаўцы звычайна не адрозніваюць спецыяльна класіфікацыю і тыпалогію як формы арганізацыі ведаў.
    У. К. Лукашэвіч у вучэбным дапаможніку “Анатомня научного метода” выдзяляе і прыводзіць прыклады шасці змястоўных тыпалогій, фармальную тыпалогію, а таксама і традыцыйную класіфікацыю метадаў навукі21. Дапушчальна будаваць і іншыя тыпалогіі. Так, метады даследавання прымальна падзяляць у залежнасці ад ступені агульнасці: на агульнадысцыплінарныя, якія ўжываюцца ва ўсіх галінах даследаванняў без выключэнняў, напрыклад метад абагульнення; прыватнадысцыплінарныя, якія ўжываюцца ў некаторых галінах даследаванняў, напрыклад эксперымент, рэтраспектыўны метад; спецыяльныя, якія ўжываюцца толькі ў пэўнай галіне даследаванняў, напрыклад метад храналагічнай перыядызацыі гістарычных з’яў; метады крытыкі крыніц; у залежнасці ад узроўню даследавання — на практычныя, якія звязаны з пэўнай практычнай дзейнасцю, напрыклад метад збірання гістарычных крыніц; эмпірычныя, якія звязаны з назіраннямі і іх абагульненнямі; тэарэтычныя; у залежнасці ад характару ўзнікнення — на монадысцыплінарныя, якія ўзнікаюць у межах адной дысцыпліны, і міждысцыплінарныя, якія ўзнікаюць на стыку розных дысцыплін.
    Разнабой у характарыстыцы метадаў даследавання вялікі, і зжыць яго зусім не ўяўляецца магчымым. У. К. Лукашэвіч класіфікуе мадэляванне як агульналагічны метад пазнання. В. Галубінцаў характарызуе яго як агульнанавуковы метад і эмпірычнага, і тэарэтычнага пазнання. Ён выдзяляе ў залежнасці ад ступені агульнасці метадаў усеагульныя, агульнанавуковыя, якія прывязваюцца ім да эмпірычнага і тэарэтычнага ўзроўняў пазнання, і прыватнанавуковыя метады. Апошнія ён разумее як метады, якія ўжываюць у межах толькі пэўных канкрэтных дысцыплін, г. зн. атаясамлівае прыватнадысцыплінарныя і спецыяльныя метады. Ён адносіць без усякага абгрунтавання метады мадэліравання, сінтэзу, аналізу, аналогіі, якія звычайна ў падобных класіфікацыях адносяць да агульналагічных метадаў, да агульнанавуковых метадаў22. У. Н. Сідарцоў, прапаноўваючы ўласны варыянт класіфікацыі метадаў гістарычнага даследавання, адносіць некаторыя метады як да агульналагічных ці філасофскіх метадаў, так і да такой разнавіднасці агульнанавуковых метадаў, як агульналагічныя прыёмы (метады
    21 Лукашевнч В. К. Анатомня научного метода. Мн., 1999. С. 55.
    22 Современные концепцнн естествознання. Р.-на-Д., 1999. С. 8—9.
    абагульнення і параўнання), або і да такой разнавіднасці іх, як метады тэарэтычнага даследавання (метад мадэлявання)23. Аўтары згаданага намі ў п. 1 падручніка “Фнлософня для аспнрантов” (Р.-на-Д., 2000) увогуле адносяць да агульналагічных метадаў і прыёмаў сістэмны падыход, структурна-функцыянальны метад і імавернасна-статыстычныя метады, г. зн. тыя сродкі даследавання, якія звычайна вызначаюцца як адпаведна агульнанавуковы падыход, тэарэтычны метад навуковага пазнання, спецыяльна-навуковыя метады.
    Дапушчальна выдзяляць і розныя тыпы ўзроўняў даследавання (або навуковага пазнання). У залежнасці ад ступені агульнасці дапушчальна выдзяляць агульны і прыватны тыпы даследавання. У залежнасці ад функцыянальнага кірунку пазнання — апісальны, тлумачальны, прадказальны ўзроўні; у залежнасці ад сувязі з ведамі — фактуальны, канцэптуальны, тэарэтычны ўзроўні даследавання. Калі прытрымлівацца апошняй тыпалогіі, то сцвярджэнне Г. М. Сагановіча пра ваенна-палітычнае становішча Маскоўскай дзяржавы ў 1659 г. прымальна адносіць да вынікаў фактуальнага ўзроўню даследавання, а сцвярджэннс М. В. Доўнар-Запольскага пра тое, што акт Люблінскай уніі не спыніў самастойнасці ВКЛ, належыць адносіць да вынікаў канцэптуальнага ўзроўню даследавання.
    Прытрымліванне толькі адзінай тыпалогіі ўзроўняў навуковага пазнання (эмпірычны — тэарэтычны ўзроўні) большасцю навуказнаўцаў абумоўлена ў пэўнай ступені зыходжаннем імі са спекулятыўнай устаноўкі I. Канта пра існаванне толькі двух узроўняў (“ствалоў”) пазнання. Паводле аналогіі з традыцыяй выдзялення двух узроўняў пазнання [пачуццёвага і разумовага (рацыянальнага)], сталі выдзяляць і два ўзроўні навуковага пазнання.
    Нямецкі метадолаг гісторыі Энгельберг канстатаваў, што ў 60-я гг. XX ст. “у ходзе дыскусій пра метады перыядызацыі гісторыі было ўстаноўлена, што немагчыма адшукаць адзіны і універсальна значны крытэрый упарадкавання гістарычных падзей”"4. На наш погляд, не будзе перабольшаннем падобны пункт гледжання і ў адносінах да распрацоўкі крытэрыяў, якія дазваляюць ствараць тыпалогіі ведаў, метадаў і ўзроўняў даследавання. Таму ў мэтах навуказанаўчага (у тым ліку і гісторыказнаўчага) даследавання дапушчальна выка-
    23 Сндорцов В. Н. Методологня нсторнческого нсследовання (механнзм творчества нсторнка). Мн., 2000. С. 17, 21.
    24 Современные нсследовання по фялософнн нсторня. Ч. 1 М., 1977. С. 67.
    рыстоўваць розныя (г. зн. і неаптымальныя) падзелы ведаў, метадаў і ўзроўняў даследавання.