Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Сярод савецкіх вучоных мелася агульная тэндэнцыя ўстанаўлення прадметных рамак гісторыі навукі, якая заключалася “...ва ўскладненні гістарыяграфічных ідэй і паглыбленага на гэтай аснове разумення прадмета гісторыка-навуковых ідэй”. Пры гэтым адзначалася, што не высветлена, што лічыць за пачатак гістарыяграфічных ведаў1. Пераходзячы да асноўнай тэндэнцыі ўстанаўлення предметных рамак гістарыяграфіі, адзначым, што “эвалюцыя разумення прадмета гістарыяірафіі ў савецкай літаратуры ішла ў напрамку ад ... гісторыі гістарычнай думкі да ... гісторыі гістарычнай навукі і да ... гісторыі гістарычных ведаў, узятых ва ўсіх формах і праявах”2. Як вынік пашыранага тлумачэння гістарыяграфіі як навуковай дысцыпліны і новага абгрунтавання яе прадмета3 агульнапрынятым стала вызначэнне гістарыяграфіі як навуковай дысцыпліны, якая вывучае гісторыю гістарычнай навукі4. Разам з тым выказвалася думка, што “прыйшоў час пераадолець шматграннасць тэрміна «гістарыяграфія»... слова «гістарыяграфія» павінна ўжывацца там, дзе размова ідзе аб аналізе літаратуры па якой-небудзь праблеме”5. Усведамлялася, што “метадалагічны ана-
1 Старостнн Б. A. К вопросу о начале ясторнографнческого знання // Методологнческне проблемы ясторнко-научных нсследованнй. М., 1982. С. 58.
* Сахаров A. М. О предмете нсторнографпческнх нсследованнй // Методологня ясторнн н нсторнографня. М., 1981. С. 104.
3 Шмндт С. О. 0 методнке выявлення н нзучення матерналов по лсторнн мсторнческой наукл. Труды МГНАН. Т. 22. М., 1985; Шмндт С. О. О предмете советской ясторнографіін н некоторых прннцнпах ее нстолковання П Мсторня СССР. 1962. № 1.
4 Советская нсторнческая энцнклопедня (СНЭ). Т. 6. С. 510.
5 Сахаров A. М. О предмете... С. 127.
ліз без апоры на гісторыка-навуковы аналіз беспрадметны”, а “гісторыка-навуковы аналіз без метадалогіі не быў бы эфектыўным”6.
Прадметнае поле дысцыпліны, якая мае найменне “гістарыяграфія”, разнастайнае, яно ўключае ў сябе праблемы гісторыі і сацыялогіі навукі: развіцця навуковых суполак, адносін паміж вучонымі і дзяржаўнымі ўладамі і г. д., акрамя таго, у яго ўваходзіць і крытычны разгляд канцэпцый. Такі разгляд патрабуе эпістэмалагічнага і метадалагічнага аналізу матэрыялу. Таму нельга зводзіць гістарыяграфічнае даследаванне толькі да рэтраспектыўнага асвятлення развіцця ведаў. Гістарыяграфічныя працы ствараюцца розныя па характару. Манаграфія У. М. Міхнюка “Становленме н развнтне нсторнческой наукн в Советской Белорусмн (1917—1941 гг.)” (Мн., 1984) — гэта тыповая праца па гісторыі гісторыкі, у якой прасочваецца арганізацыя гістарычных даследаванняў у пэўнай краіне ў пэўны час і даецца канцзптуальны аналіз найбольш істотных для развіцця гісторыкі пэўнай краіны даследаванняў. Артыкул В. П. Грыцкевіча “Пераадолець інерцыю стылю”7, маючы ў асноўным сюжэт пра гістарыялагічныя пабудовы адной асобы, прырошчвае гістарыяграфічныя веды: паказвае як марксісцкі падыход да гістарычных з’яў і пэўныя абставіны жыцця ўплывалі на навуковую дзейнасць Л. С. Абэцэдарскага; паказвае як, з дапамогай якіх установак будаваў канкрэтны гісторык пэўныя канцэпцыі. А вось калі ўзяць артыкул A. К. Краўцэвіча “Фарміраванне канцэпцыі генезісу ВКЛ у польскай гістарыяграфіі” (“Беларускі гістарычны часопіс”, № 1, 1998), то ў ім не толькі асвятляецца і крытычна разглядаецца будова пэўнай канцэпцыі гісторыкамі пэўнай краіны, але даецца варыянт вырашэння канкрэтна-гістарычнай праблемы (інакш кажучы — дабудоўваецца пэўная канцэпцыя).
Відавочна і дыферэнцыяцыя, якая адбываецца з галіной даследаванняў пад найменнем “гістарыяграфія”. Сёння для яе нельга ўстанаўліваць тыя прадметныя межы, якія былі раней, калі ў іх уціскалі гісторыю развіцця ўсіх гістарычных дысцыплін. У апошні час у межах розных спецыяльных (і дапаможных) гістарычных дысцыплін выдзяляецца гісторыя развіцця гэтых дысцыплін у якасці раздзела іх. Так, напрыканцы 80-х гадоў XX ст. кансгатавалася, што “...склалася
6 Очнров Д. Э. Проблема наглядноста н сннтез фнлософско-методологнческого н нстормко-фнзнческого знання // Методологнческне проблемы нсторяко-научных нсследованнй. М., 1982. С. 222.
7 Грыцкевіч В. Пераадолець інерцыю стылю // Адраджэнне. Гістарычны альманах. Вып. 1. Мн., 1995.
асобная галіна даследаванняў, прысвечаная гісторыі археалогіі”8. Даследаванне па гісторыі археалогіі, разам з сацыёлага-навуковым вывучэннем, уключае і аналіз вывучэння археалагічных помнікаў, рэтраспектыўнае вывучэнне развіцця археалагічных ведаў. Тэндэнцыя дыфэрэнцыяцыі зусім не азначае, шго гістарыяграфія як асобная дысцыпліна страчвае свой прадмет, застаючыся толькі агульным найменнем для сукупнасці галін даследаванняў.
Разам з тым пэўныя тэмы, сюжэты гісторыі развіцця спецыяльных і дапаможных гістарычных дысцыплін па-ранейшаму ўключаюцца ў гістарыяграфічныя даследаванні, г. зн. гістарыяграфія не з’яўляецца выключна гісторыяй гісторыкі. Так, “матэрыял гісторыі археаграфіі выкарыстоўваецца ў агульнай гістарыяграфіі для пабудовы цэльнай карціны развіцця гістарычнай навукі ва ўсіх яе праявах”9. Прымальна выдзяляць “агульную гістарыяграфію” як раздзел гістарыяграфіі, які вывучае развіццё гісторыкі на ўсім працягу яго, але не развіццё сістэмы гістарычных дысцыплін. Але усё роўна як веды будуць атрымлівацца, у асноўным, у розных прыватных раздзелах гістарыяграфіі (напрыклад, такім яе раздзелам, як гістарыяграфія новага і найноўшага часу краін Заходняй Еўропы і Амерыкі).
Амаль у кожнай працы гісторыкі ўжываюць тэрмін “гістарыяграфія”, прычым у розных значэннях. Значэнні тэрміна “гістарыяграфія”, якія выкарыстоўваліся ў савецкі час у працах аб гістарычнай навуцы10 і выкарыстоўваюцца ў постсавецкі11, не поўна адпавядаюць практыцы, улічваючы тое, што гістарыяграфія — гэта не гісторыя гістарычнай навукі або развіцця ўсіх гістарычных дысцыплін, а гісторыя гісторыкі. Зусім невытлумачальным з’яўляецца выраз “сама гістарычная навука”, які іншы раз сустракаецца ў працах аб гістарычнай навуцы12. Ён абазначае спекулятыўнае паняцце: яго, мабыць, не растлумачаць выразна і тыя, хто яго ўжывае. Выкарыстанне тэрміна “гістарыяграфія” ў значэнні гістарычнай навукі, гісторыі, распрацоўваемай як навука, атрымана спекулятыўным чынам у межах гнасеалогіі, якая распрацоўвалася раней, і сёння з’яўляецца архаізмам.
8 Вяргей В. С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР. 1919—1941 гт. Мн., 1991. С. 3.
9 Добрушкнн Е. М. Основы археографнн. М., 1992. С. 25.
10 СЙЭ. Т. 6. С. 455.
11 Шаўчук Ігар. Гістарыяграфія // ЭГБ. Т. 3. С. 15; Біч М. В. Гістарыяграфія П БЭ. Т. 5. С. 273.
12 СЙЭ. Т. 6. С. 455, 588.
Немэтазгодна абазначаць гэтым тэрмінам сукупнасць даследаванняў гістарычных з’яў, якія аб’яднаны агульнымі рысамі, паколькі для абазначэння гэтага дастаткова будзе ўжывання выразаў “даследаванні пэўнай плыні (кірунку, школы) гісторыкі”. Такую плынь, калі разумець пад ёй сукупнасць поглядаў пэўных гісторыкаў, дакладней абазначаць не тэрмінам “гістарыяграфічная плынь”, а тэрмінам “гістарычная (або гістарыялагічная) плынь”. Пры ўжыванні выразу “гістарыяграфія пэўнага раздзела гісторыі” для абазначэння сукупнасці даследаванняў па пэўнаму раздзелу гісторыкі не ўлічваюць таго, што пад гістарыяграфіяй належыць разумець не падобныя сукупнасці, a вывучэнне такіх сукупнасцяў, у першую чаргу наяўных у даследаваннях канцэпцый гістарычных з’яў. Сукупнасць канкрэтна-гістарычных даследаванняў — аб’ект гістарыяграфіі, але не значэнне тэрміна “гістарыяграфія”.
He зусім зразумелы без дадатковага тлумачэння выраз “гістарыяграфія БССР”, які быў распаўсюджаны некалькі раней (гл., напрыклад: Копысскнй 3. Ю., Чепко В. В. Нсторнографня БССР. Эпоха феодалнзма. Мн., 1986): калі ён абазначае раздзел гістарыяграфіі, у якім асвятляецца развіццё даследаванняў па гісторыі Беларусі, то аптымальна выражацца “гістарыяграфія гісторыі БССР”, калі — раздзел гістарыяграфіі, у якім асвятляецца развіццё гісторыі грамадства (“гісторыкі”) у пэўнай краіне, то належыць і выражацца адпаведна “беларуская савецкая гісторыя грамадства (гісторыка)” або “гісторыка ў БССР”. Выраз “гістарычная навука ў БССР” абазначае больш шырокае паняцце, паколькі да сістэмы гістарычных дысцыплін адносяць не толькі гісторыку, але і археаграфію, археалогію і г. д.
Некаторыя сучасныя навукоўцы ўжываюць выраз "традыцыйны накірунак савецкай гістарычнай навуцы”, разам з тым прыбягаюш» для перадачы паняцця такога кірунка і да выразу “савецкая гістарыяграфія”ь. Класік айчыннай гісторыкі М. В. Доўнар-Запольскі ўжываў выраз “польскія і рускія працы па вывучэнні Беларусі”, а не “гістарыяграфія гісторыі Беларусі”, і выраз “польская гістарычная навука” замест “польская гістарыяірафія”14. Класік айчыннага крыніцазнаўства М. М. Улашчык трактаваў гістарыяграфію неадназначна: “Гістарыяграфія — гэта спіс прац на вызначаную тэму, хаця б і з кароткім іх зместам. Гістарыяграфія павінна паказаць змену пунктаў погляду роз-
13 Грыцкевіч В. Пераадолець... С. 127, 135.
14 Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя... С. 370—371.
ных аўтараў, развіццё ідэй”15. У. I. Пічэта выкарыстоўваў розныя гісторыказнаўчыя выразы, што бачна з назваў артыкулаў: “Новыя працы па гісторыі Беларусі”, ‘Тісторыя Беларусі ў савецкай гістарыяграфіі”.
Ужыванне тэрміна “гістарыяграфія” ў розных значэннях ускладняе разуменне яго ў гістарычнай і гісторыказнаўчай літаратуры. А. П. Грыцкевіч, аналізуючы навуковую спадчыну Ус. М. Ігнатоўскага і робячы агульную ацэнку працы “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”, адзначае, што “яна была першай ступенню ў распрацоўцы гісторыі Беларусі як самастойнага прадмета” (г. зн. у распрацоўцы пэўнага раздзела гісторыкі), што Ус. М. Ігнатоўскі “прыняў новы падыход да гістарычных фактаў” (г. зн. марксісцкі) і шго яго праца на аснове такога падыходу “застаецца да нашага часу адным з каштоўных твораў беларускай гістарыяграфіі”16. Ахарактарызаваную з дапамогай выразу “беларуская гістарыяграфія’’ дадзеную працу прымальна разумець і як уклад у айчынную гісторыку (шырэй — у гістарычную навуку Беларусі), і як уклад у нацыянальны кірунак у даследаваннях па гісторыі Беларусі (прадстаўніком такога накірунку Ус. М. Ігнатоўскі з’яўляўся да 1921 г.).17
Паняцце гістарычнага кірунку блізка па змесце да паняцця, якое перадаешіа звычайна праз выраз “нацыянальная гістарыяграфічная канцэпцыя” (мы метатэарэтычна перадаем яго праз выраз “нацыянальная гістарыялогія”). Належыць тэрміналагічна адрозніваць гістарычную канцэпцыю мінулага сваёй краіньі або народа, у якой адстойваюцца гістарычныя інтарэсы сваёй нацыянальнасці (або нацыі), пэўны метадалагічны падыход да вывучэння мінулага, уласцівы для пэўных гістарычных кірункаў, і развіццё гісторыкі прадстаўнікамі пэўнай краіны (або нацыянальнасці). Пэўная нацыянальная гістарыялогія (або, як сёння звычайна кажуць, “гістарыяграфія”) не абавязкова распрацоўвае нацыянальную гістарычную (або, як прынята выражацца, “гістарыяграфічную”) канцэпныю, нацыянальна пазітыўна арыентаваную канцэпцыю мінулага свайго этнасу; менавіта так развівалася гісторыка ў БССР. Прадстаўнікі нацыянальнай гісторыкі (“гістарыяграфіі”) могуць