Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
ГЛАВА 3
НЕКАТОРЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ НАВУКАЗНАЎСТВА
9. МЕТАДОЛАГАНАВУКОВАЯ ТЭРМІНАЛОГІЯ
He будзе пераболыпаннем сцвярджаць пра падкрэсліванне прадстаўнікамі ўсіх навуковых дысцыплін важнасці выкарыстоўваемых імі метадалагічных сродкаў. У прыватнасці, у савецкі час шэрагам вучоных галоўнай задачай гістарыяграфіі ставілася вывучэнне развіцця метадалогіі гістарычнай навукі1, вывучэнне метадалогіі гістарычнага даследавання, узятай у яе гістарычным развіцці, паказ развіцця і змены тэорый, з пазіцый якіх вывучаўся гістарычны працэс2. Лічылася, што “самым жа важным у працэсе пазнання з’яўляецца яго метадалогія ... для вывучэння гістарычнай навукі важна не толькі, якія высновы і ацэнкі атрыманы ў выніку даследавання, а перш за ўсё — якім шляхам гэтыя высновы і ацэнкі дасягнуты, на падставе якога падыходу да матэрыялу, якога светапогляду, якога разумення гісторыі ў цэлым...”3 Разам з тым пры выкладанні сваіх уяўленняў пра іх яны выкарыстоўваюць неадкарэліраваную метадолаганавуковую (і шырэй — навуказнаўчую) тэрміналогію.
Пры вывучэнні поглядаў савецкіх навуказнаўцаў на метадалогію, выдзяляюцца два пункты погляду: 1) метадалогія — сукупнасць метадаў або вучэнне аб метадах; 2) метадалогія адрозніваецца ад метаду4. У гісторыказнаўчай літаратуры сустракаліся дэфініцыі: “Метадалогія гісторыі — тэорыя гістарычнага пазнання”5 і абгрунтоўвалася, што “...метадалогія ... як тэорыя метадаў ... у метадзе прыводзіцца ў дзеянне з дапамогай методыкі ... праз “лагічныя правілы і працэдуры”. А разам з тым сцвярджалася, што “метадалогія ёсць тэорыя навукова-пазнавальнай дзейнасці, накіраваная на распрацоўку метадаў навуковага пазнання...”6
1 Сахаров A. М. О предмете... С. 112.
2 Черепнян Л. В. Русская нсторяографяя до XIX века. М., 1957. С. 11.
3 Сахаров A. М. О предмете... С. 143—144.
4 Зевелев A. Н. Нсторяографяческое ясследованне: методологяческяе аспекты. М„ 1987. С. 12-13.
5 СНЭ. Т. 9. С. 378.
6 Ковальченко Н. Д. Методы... С. 37.
Тэрмін “метадалогія” сярод савецкіх вучоных і навуказнаўцаў ужываўся і ў значэнні сукупнасці ўстановак (г. зн. стаў адпавядаць не паняццю сукупнасці метадаў прыёмаў даследавання, а паняццю сукупнасці прадпісанняў (установак), якімі рэгламентуецца правядзенне даследавання): “паняцце метадалогіі ў сваім першапачатковым значэнні трактавалася як вывучэнне метадаў даследавання. Паступова ў гэтае паняцце стаў укладацца не столькі яго першапачатковы сэнс, колькі сукупнасць афіцыйных патрабаванняў да гістарычнай навукі”7.
Падагульнена, што да 60-х гадоў XX ст. “...сярод заходніх вучоных зацвердзіліся 2 асноўныя паняцці метадалогіі: 1) метадалогія — сукупнасць прыёмаў і спосабаў, якія выкарыстоўвае навука; 2) прынцыпы арганізацыі і даследавання, “нормы”, пры дапамозе якіх афармляюцца працэдуры і тэхніка”. Лічылася, што “...метадалогію не трэба змешваць з філасофіяй ... што грамадскія навукі павінны самі распрацоўваць сваю метадалогію сваімі ўласнымі намаганндмі”8. Доўгі час суадносіны паняцця метадалогіі з блізкімі да яго па змесце паняццямі працягвалі заставацца не зусім выразнымі.
Значны крок у дыферэнцьіраваным апісанні базісных метадолаганавуковых паняццяў зрабіў У. К. Лукашэвіч. Ён выразна адрознівае метадалогію, “другую па ступені агульнасці (пасля гнасеалогіі) форму рэфлексіі над пазнавальнымі дзеяннямі ў сферы навукі”; метадалогію навуковага пазнання — “вучэнне пра метады пазнання, структуру і дынаміку навуковых ведаў”; навуковы метад — “сістэму прадпісанняў, якія рэгламентуюць пазнавальныя дзеянні даследчыка”; метады навукі — існуючыя ў навуцы метады; акрамя таго, выдзяляе 9 паняцце метаду пазнання .
Сучасны беларускі метадолаг гісторыі, актыўны ўклад якога ў арганізацыю гісторыказнаўчай дзейнасці ў краіне нельга не адзна чыць, У. Н. Сідарцоў вызначае метадалогію гісторыі як “даследаванне практычных праблем пазнання гісторыі, яе прыроды, прынцыпаў і метадаў”. Пры такой фармулёўцы ў прадметнае поле метадалогіі гісторыі ўключаюцца і праблемы гнасеалогіі і эпістэмалогіі. Ім адзначаецца, што “перад ёй (метадалогіяй гісторыі. — Ю. Н.) стаіць важная задача па ўдасканаленні паняційнага апарату”, выкарыстоўваемага ў
7 Костюк М. П. Современные подходы к нсторнческнм нсследованням н нацвональная концепцвя ясторнн Беларусн П Метадалагічныя праблемы гістарычнай навукі. Мн., 1993. С. 43.
8 Стефанов Н. Теорвя в метод в обшественных науках. С. 156.
9 Лукашевнч В. К. Анатомня ... С. 14, 89—90, 55, 70, 117.
гістарычных даследаваннях. Некалькі дзіўна фармулюецца У. Н. Сідарцовым думка пра функцыі дадзенай дысцыпліны: “...метадалогія (даследавання, гісторыі? — Ю. Н) дае магчымасць трымаць навукова значнае разуменне гістарычнай рэальнасці...” , тлумачэння наняцця, абазначаемага апошнім выразам.
Чядучы польскі метадолаг гісторыі Е. Тапольскі ў 2-й частцы “Прадк,т метадалогіі гісторыі” згаданай вышэй кнігі абгрунтоўвае метадало.ю гісторыі як асобную навуковую дысцыпліну, якая складаецца з трох .аздзелаў: 1) прагматычнай; 2) апрагматычнай; 3) прадметнай метадалоі; гісторыі; апошняя разумеецца ім як, прынамсі, філасофія гісторыі". Ічы такім падзеле штучна аб’ядноўваюцца ў прадметныя рамкі адной ^сцыпліны часткі прадметных палёў розных дысцыплін — метадалог; гісторыі, гістарыяграфіі, крыніцазнаўства.
1 беларускі, і пол,Скі гісторыказнаўцы ўстанаўліваюць занадта вялізныя прадметныя м?жы для метадалогіі гісторыі [вялізныя ў параўнанні з іх межамі з тункту гледжання размеркавання навуказнаўчых дысцыплін, якога Ма прытрымліваемся (выкладаецца ў наступным параграфе)]. Надзвычыі шырокія прадметныя межы былі ўстаноўлены для метадалогіі гісторыі і ў савецкі час. Гэта была дысцыпліна, якая базіравалася на вучэнні гістарычнага матэрыялізму (якое прадстаўляла сабой “.. .сукупкасць тэорый, ідэй, прынцыпаў ацэнак і г. д., высунутых і абгрунтавачых К. Марксам” і іх інтэрпрэтацый”12) і з’яўлялася канцэптуальным інструментам не толькі гістарычнага даследавання, але і сацыялагічнага, паліталагічнага і г. д. Прадметнае поле такой метадалогіі гісторыі ахоплівала ў значнай ступені прадметныя палі сацыяльнай філасофіі, гістарыясофіі, гнасеалогіі. Акрамя таго, у яе кагнітыўных межах абгрунтоўваліся ідэалагічныя ўстаноўкі. Апошнія былі метадалагічным сродкам даследавання, прытрымліванне якіх не дазваляла гісторыкам цалкам нетэндэнцыйна падыходзіць да вывучэння гістарычных з’яў.
Занадта шырокія прадметныя межы бяруцца сёння філосафамі і для філасофіі гісторыі. Так, Я. С. Яскевіч, акрэсліваючы прадметныя рамкі філасофіі гісторыі, уключае ў іх прадметныя палі гістарыяграфіі (“разуменне прыроды гістарычнага працэсу, выяўленне грунтоўных прынцыпаў і пачаткаў гістарычнага быцця”), гнасеалогіі (“рэфлектыўна-аналітычнае асэнсаванне спецыфікі і структуры гістарыч-
10 Сідарцоў Уладзімір. Метадалогія гісторыі П ЭГБ. Т. 5. С. 119—120.
11 Tapolski Jersy. Metodologia... С. 31—36.
12 Барулнн A. С. Соцнальная фнлософня. С. 28.
ных ведаў”), эпістэмалогіі і метадалогіі гісторыі (“раскрыццё механізмаў узаемадзеяння і спецыфікі гістарычнага апісання”, “структура і метады гістарычных ведаў”)1 .
А. Данто адрознівае два тыпы даследаванняў па філасофіі гісторыі: 1) субстантыўную філасофію гісторыі, пры якой займаюцца апісаннем, як ён выражаецца, “усёй гісторыі”, і 2) аналітычную філасофію гісторыі, якая “...не проста звязана з філасофіяй, яна і ёсць філасофія, але філасофія, якая ўжываецца для вырашэння спецыяльных канкрэтных праблем, якія ўзнікаюць як у практыцы вывучэння гісторыі, так і ў субстантыўнай філасофіі гісторыі”14. Атаясамленне А. Данто метадалогіі гісторыі з філасофіяй безпадстаўнае, паколькі філасофскія дысцыпліны — такія тэарэтычныя дысцыпліны (у іх межах ствараюцца спецыфічныя тэорыі — універсальныя), якія не арыентаваны на вырашэнне практычных праблем навуковага пазнання. Арыентаваныя на вырашэнне такіх праблем тэарэтычныя дысцыпліны (у тым ліку і метадалогія гісторыі) належыць адносіць да навуказнаўчых, а не філасофскіх дысцыплін.
Навуковым дысцыплінам, у межах якіх вывучаюцца і распрацоўваюцца даследчыя сродкі, надаюць найменні, першым словам якіх выступае як “методыка” так і “метадалогія”. Часта тэрмінамі “методыка даследавання” і “метадалогія даследавання” абазначаюць аднолькавае паняцце метадалагічных сродкаў даследавання, хаця аптымальней абазначаць імі розныя паняцці, адпаведна распрацоўку працэдур naynan даследчай дзейнасці і вывучэнне базісных сродкаў ажыццяўлення пэўнай даследчай дзейнасці. Акрамя таго, прымальна разумець пад методыкай і метадалогіяй даследавання розныя тыпы метадалагічных сродкаў даследавання. Пры меркаванні: “метадалогія ахоплівае розныя галіны тэарэтычнага пазнання, г. зн. тэарэтычныя навукі”15 належыць лічыць. што методыка ахоплівае розныя галіны эмпірычнага пазнання.
Іншы раз выраз “метадалогія гістарычнага даследавання” ўжываецца як сінонім наймення “метадалогія гісторыі”, наймення пэўнай навуказнаўчай дысцыпліны, што няўдала, улічваючы тое, што выраз “метадалогія даследавання” ўжываецца і ў значэнні сукупнасці срод-
13 Фнлософня нсторнн: основные понятая, проблемное поле, всследовательскне программы. Матервалы для курсов “Теоретнко-методологнческне проблемьі нсторнческого познання”. Научный понск н ннновашюнные технологнн / Подготовлено Я. С. Яскевнч. “Б. м. в.”, 2002. С. 2.
14 Данто А. Аналнтнческая фнлософня нсторнй. С. 11.
15 Стефанов Н. Теорня... С. 139.
каў, пры дапамозе якіх азрымліваюцца веды пра гістарычныя з’явы. Агтрача так званага гістарычнага метаду, які “...як адзін з метадаў даследавання гістарычнай навукі наогул накіраваны на канкрэтнае ўзнаўленне гістарычных працэсаў ... на адлюстраванне канкрэтных падзей”16 і які ў межах гісторыкі пераўтвараецца ў спецыяльна-гістарычныя метады (гісторыка-генетычны, гісторыка-параўнальны і г. д.), вучоныя-гісторыкі выкарыстоўваюць спецыяльныя метады іншых дысцыплін. Іншы раз яны не запазычваюпь іх, а самі распрацоўваюць. Так, распрацоўка метаду сацыяльна-псіхалагічнага аналізу гістарычных з’яў у якасці антрапалагічнага падыходу да гісторыі ментальнасці прадстаўнікамі школы “Аналаў” вялася незалежна ад распрацовак прадстаўнікоў так званай сацыялогіі пазнання17.