Тэарэтычныя праблемы метадалогіі гісторыі, гістарыяграфіі, навуказнаўства і этналогіі
Юрый Несцяровіч
Выдавец: Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы
Памер: 162с.
Мінск 2004
Прымальна падзяляць сродкі правядзення даследавання на матэрыяльныя (прыборы, пробныя аб’екты), метадалагічныя (падыходы, прынцыпы, метады, прыёмы, працэдуры), канцэптуальныя (тэарэтычныя і каннэптуальныя схемы і мадэлі) і эўрыстычныя (ідэі, гіпотэзы, фармулёўкі праблем). Прымальна выдзяляць і базісныя сродкі — пэўны метадалагічны базіс. У залежнасці ад ступені агульнасці такія сродкі прымальна падзяляць на тыпы: агульныя і прыватныя, адрозніваючы тым самым агульнаметадалагічныя і прыватнаметадалагічныя сродкі даследавання і пазначаючы іх рознымі тэрмінамі.
Зразумела, што гістарычнае даследаванне нельга ажыццявіць, не маючы метадалагічны базіс. У апошні ўваходзяць не толькі метадалагічныя, але і канцэптуальныя сродкі даследавання. Сапраўды, гістарычныя канцэпцыі і канцэптпалажэнні служаць не толькі аб’ектам гістарыяграфічнага вывучэння, але выступаюць і мадэлямі-метадамі пры правядзенні гістарычных даследаванняў (“тэарэтычныя веды — не проста абагульненне вынікаў вопыту, гэта — спосаб атрымання новых ведаў”). Паколькі “ў якасці адносна самастойнага метаду навуковага даследавання можа разглядацца тая тэорыя (веды), выкарыстанне якой у практыцы навукова-даследчай працы гарантуе правільнае вырашэнне адпаведнага тыпу задач”'8, то атрымліваецца сцвярджаць, што выкарыстанне ведаў гістарыяграфіі, a галоўным чынам менавіта гістарыяграфіі пэўнага раздзела гісторы-
'6УваровА. й. Гносеологнческнй аналнз в ястормческой науке. Калнннн, 1973. С. 167.
17 Гуревнч А. Я. Мсторнческкй сннтез н школа “Анналов". М., 1993. С. 47—48.
18 Стефанов Н. Теорня... С. 254.
кі, — спецыфічны метад даследавання, які з’яўляецца адным з базісных сродкаў правядзення канкрэтна-гістарычнага даследавання.
Возьмем, напрыклад, наступнае канцэптпалажэнне: “Мікалаеўскі ўрад паставіў мэтай абрусіць край, але не дасягнуў гэтага...”, бо “меры ўрада ... не здабылі сімпатый беларускай нацыянальнасці...”19 Яно і сёння служыць мадэллю-метадам для даследавання сацыяльнапалітычнага і культурнага развіцця жыхароў Заходняга краю Расійскай імперыі. У гістарыяграфіі адпаведнай тэматыкі не выяўлена яго тэндэнцыйнасці. Канцэптпалажэнне пра тое, што беларускія сяляне ў XVI—XVII стст. імкнуліся трапіць пад уладу рускіх цароў і гэта было прычынай антыфеадальных паўстанняў у ВКЛ20, служыла для часткі беларускіх савецкіх гісторыкаў мадэллю-метадам для даследавання кантактаў рускага і беларускага народаў. Сёння гістарыяграфічная крытыка ацэньвае яго як неабгрунтаванае.
Гісторыкі выкарыстоўваюць звычайна не проста высновы гістарьлзных даследаванняў, але і вынікі іх гістарыяграфічнага разгляду. 3 гэтага, аднак, не вынікае, што маецца такі раздзел гістарыяграфіі, як методыка гістарыяграфіі. У савецкі час частка навукоўцаў пад метадалогіяй гістарыяграфіі разумела дапаможную гістарычную дысцыпліну, якая распрацоўвае методыку правядзення даследавання па гісторыі гістарычнай навукі21. Некаторыя савецкія гісторыказнаўцы, у прыватнасці Э. Лооне, адносілі да метадалогіі гістарыяграфіі вучэнне гістарычнага матэрыялізму (у асноўным — тэорыю фармацый), лічачы пры гэтым гістарыяграфію навукай у якасці нефіласофскай тэорыі гісторыі: ‘Тістарыяграфія — ...атрыманне, стварэнне новых ведаў аб чалавецтве”22.
Базісным сродкам правядзення канкрэтна-гістарычнага даследавання з’яўляюцца прынцыпы і метады крытыкі крыніц. Да істотных мегадалагічных сродкаў яго належыць адносіць і метад выкарыстання ведаў грамадазнаўчых дысцыплін для аналізу гістарычных з’яў. Напрыклад, этналагічны аналіз гістарычных фактаў на аснове палажэння пра тое, што этнікас адрозніваецца ад этнасу: сацыяльна-класавы аналіз фактаў на аснове палажэння пра тое, што ў грамадстве выдзяляюцца пэўныя сацыяльныя класы, якія маюць розныя адносіны да сродкаў вытворчасці і розныя палітычныя інтарэсы — прыватнана-
19 Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя... С. 273.
20 Грыцкевіч В. П. Абэцэдарскі Л. С. // ЭГБ. Т. 1. С. 25.
21 Зевелев A. Н. Нсторнографвческое нсследованне: методологнческне аспекты...
22 Лооне Ээро. Современная фялософня... С. 63, 65, 136, 85.
вуковыя метады, якія ўжываюцца ў гістарычным даследаванні. А вось палажэнні пра тое, што беларускі этнас склаўся пры змешванні балцкіх і славянскіх плямёнаў, што беларускае сялянства ў большасці адмоўна ставілася да правядзення калектывізацыі ў БССР, — веды археалогіі, гістарычнай лінгвістыкі, гісторыі Беларусі, якія могуць выкарыстоўвацца як канцэптуальны сродак даследавання.
He спыняюцца дыскусіі паміж айчыннымі метадолагамі гісторыкі наконт таго, які выраз аптымальней ужываць для абазначэння сацыяльна-класавага аналізу гістарычных з’яў — “класавы метад” або “класавы падыход”. Безумоўна, безпадстаўна выражацца — “класавы падыход”, улічваючы тое, што падыход трактуецца як сукупнасць метадаў і прынцыпаў і ўвогуле — метадалагічных сродкаў, неабхдных для распрацоўкі тэм і вырашэння праблем пэўнай навуковай дысцыпліны. Выкарыстанне гісторыкамі канцэпцыі класавай барацьбы і іншых падобных канцэпцый палітычнай сацыялогіі для аналізу гістарычных з’яў — гэта не распрацоўка імі класавага падыходу, а запазычванне міждысцыплінарнага метаду для канцэптуальнага аналізу назапашанага матэрыялу пра гістарычныя з’явы — гэта сацыялагічны падыход да вывучэння гістарычных з’яў як састаўная частка метадалагічнага гістарыялагічнага падыходу.
У працэсе развіцця навуковага пазнання выпрацоўваюцца гістарыялагічныя падыходы да вывучэння гістарычных з’яў — марксісцкі, пазітывісцкі, постмадэрнісйкі і інш. Выкарыстанне паняційнага апарату і метадалагічных распрацовак пэўных навуковых дысцыплін для вывучэння гістарычных з’яў дазваляе ствараць метады, якія тыпалагізуюцца як прыватнадысцыплінарныя метады даследавання. Разам з тым прымальна казаць пра сацыялагічны, сацыяльна-псіхалагічны, сінергетычны і г. д. падыходы да вывучэння гістарычных з’яў. Няўдала казаць пра сацыялагічны, сінергетычны і іншыя метады ў гісторыцы, г. зн. пра метадалагічны метад. Аптымальна тэрміналагічна адрозніваць такую форму падыходу да вывучэння гістарычных з’яў ад той формы падыходу, да якой адносіцца пазітывісцкі, марксісцкі і іншыя падыходы, абазначаючы апошнія праз выраз “(метаДа' лагічна-)гістарыялагічны падыход да вывучэння гістарычных з’яў”.
Такім чынам, метадалогія пэўнага (сацыялагічнага, фізічнага і г. д.) даследавання — гэта сукупнасць метадаў даследавання, прадпісанняў, метадалагічных прынцыпаў і падыходаў у галіне гістарычнага пазнання, да гэтага належыць дадаваць таксама сукупнасць гістарыялагічных падыходаў да даследавання па пэўнай тэме.
10. УДАКЛАДНЕННЕ ПРАДМЕТНЫХ МЕЖАЎ МЕТАДАЛОГІІ НАВУКІ, ЭПІСТЭМАЛОГІІI МЕТАДАЛОГІІ ГІСТОРЫІ
Суадносіны паміж гнасеалогіяй, метадалогіяй навукі і метадалогіяй гісторыкі добра раскрыты для свайго часу (пачатку XX ст.) A. С. Лапа-Данілеўскім, які сцвярджаў, што “тэорыя пазнання ляжыць у аснове метадалогіі навукі, але не ўключае яе ў сябе ... 3 прычыны цеснай сувязі паміж тэорыяй пазнання і метадалогіяй навукі апошняя можа развівацца, дапаўняючы агульную тэорыю пазнання ... Вывучэнне метадалогіі мае значэнне не толькі для пабудовы навукі, але і для яе развіцця”. Ён лічыў, што метадалогія гісторыі распадаецца на 2 часткі: “тэорыю гістарычных ведаў” і “вучэнне аб метадах гістарычнага мыслення”; а “ўласна гістарычную метадалогію” вылучаў у якасці асобнай галіны даследаванняў'.
Працэсы дыферэнцыяцыі і інтэграцыі, якія адбываюцца з прадметнымі палямі навуковых дысцыплін (а нас тут цікавяць навуказнаўчыя і гісторыказнаўчыя дысцыпліны), патрабуюць новага асэнсавання і пэўнага пераразмеркавання прадметных межаў іх у адпаведнасці з гэтымі працэсамі, у прыватнасці з улікам таго, што з 60—70-х гадоў XX ст. “...метадалагічная праблематыка філасофіі навукі стала апасродкаваная гісторыяй навукі...”2, што іншы раз такую тэматыку, як развіццё гістарыясофскіх ідэй, уключаюць у прадметнае поле гістарыяграфіі. Яшчэ сустракаюцпа памылковыя погляды пры суаднясенні галін даследаванняў, датычных да вывучэння працэсу і асаблівасцяў пазнання. Так, I. Д. Кавальчанка ў кнізе “Методы нсторнческого познанмя” сцвярджае, што метадалогія — састаўная частка гнасеалогіі. Калі ў працах 1. Канта гнаселагічныя і метадолаганавуковыя аспекты, безумоўна, адрозніць складана, то напрыканцы XX ст. уключэнне метадалогіі навуковага пазнання ў склад іншай дысцыпліны — гнасеалогіі, бяспрэчна, з’яўляецца памылкай (неаптымальнай класіфікацыяй).
Айчынныя гісторыказнаўцы па дадзенаму пытанню не могуць заняць выразную пазіцыю. У згаданым вышэй вучэбным дапаможніку “Методологня нсторнн” не маецца ўласнага меркавання яе аўтараў па пытанні суадносін гісторыказнаўчых дысцыплін. У ёй ёсць толькі наступнае выказванне аднаго з аўтараў: ‘Тістарычная эпістэмалогія — метадалогія гістарычнага пазнання — ахоплівае і гістарыяграфію і гіс-
1 Лаппо-Даннлевскнй A. С. Методологня нсторнн. Ч. 1: Теорня нсторнческого познанвя. СПб., 1910. С. 3, 11, 15—16.
2 Современная фнлософня наукн. .. С. 9.
тарыясофію”3, са спасылкай на працу A. I. Ракітава. У Ракітава, наадварот, наяўнае супрацьлеглае па зместу выказванне: ‘Тістарычная эпістэмалогія — тэорыя гістарычнага пазнання, якая ахоплівае гістарыясофію і гістарыяграфію”. Аўтары “Методологлн нсторнн” пераставілі апошнія словы і замянілі слова “тэорыя” на слова “метадалогія”, не зразумеўшы, што ад гэтага сэнс выказвання змяніўся на супрацьлеглы. Выказванне атрымалася проста абсурднае, калі прытрымлівацца меркавання, што эпістэмалогія — галіна даследаванняў, у якой вывучаецца навуковае пазнанне, а метадалогія гістарычнага пазнання — сукупнасць сродкаў яго ажыццяўлення. Калі пад выразам “метадалогія гістарычнага пазнання” мьль на ўвазе навуказнаўчую дысцыпліну (якую звычайна называюць “ме-^далогіяй гісторыі”), то і тады выказванне не будзе верным, паколькі бсзьшасць навуказнаўцаў адрозніваюць эпістзмалогію ад метадалогіі нгцуковага пазнання. Той жа A. I. Ракітаў, наадварот, лічыў мэтазгодным поўнасцю размежаваць метадалогію гісторыі і гістарычную эпістэмал&;ію. Хаця ён фармуляваў адмежаванне эпістэмалогіі ад метадалогіі гістОрыі не зусім паслядоўна, “...ужыванне тэрміна «эпістэмалогія» з’яўляецжд зусім мэтазгодным для абазшчэння праблем і рашэнняў, якія тычалца выключна даследавання навуковага пазнання”4, улічваючы тое, штбвывучэнне метадаў даследавання з’яўляецца разам з тым вывучэннем жвуковага пазнання.